• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Відавочна, што да рэлігійных меншасцей насельніцтва Палесся не адносіцца. Нельга лічыць яго і этнічнай меншасцю. Этнічную суполь-насць вылучае перш за ўсё ўласная групавая свядомасць, якая выяўля-ецца ў этноніме і супрацьпастаўленні сябе іншым народам (апазіцыі «мы-яны»), Як сведчаць матэрыялы даследавання, абсалютная боль-шасць насельніцтва Чарнобыля лічаць сябе беларусамі.
    152
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    Праблематычнай з’яўляецца і атрыбуцыя насельніцтва насельнікаў Чарнобыля як лінгвістычнай меншасці. Згодна з «Еўрапейскай харты-яй рэгіянальных моў меншасцей» да іх адносяцца мовы, што «трады-цыйна ўжываюцца ў межах пэўнай тэрыторыі грамадзянамі, якія ўтва-раюць групу, колькасна меншую за астатняе насельніцтва дзяржавы і якія адрозніваюцца ад афіцыйнай мовы». Аднак гэтае палажэнне не ўключае тыя ці іншыя дыялекты афіцыйнай мовы або мовы мігрантаў. Пытанне аб тым, з’яўляюцца палескія гаворкі дыялектам беларускай мовы ці самастойнай мовай, даволі спрэчнае, а дыскусіі на гэтую тэму, на наш погляд, бесперспектыўныя.
    Эксперты ў галіне правоў меншасцяў раяць у такіх выпадках арыен-тавацца не на вонкавыя, а перш за ўсе суб’ектыўныя элементы вызна-чэння. Тая ж «Хартыя...» прадугледжвае вызначэнне тэрыторыі лінгвістычнай меншасці ў залежнасці ад таго, ці з’яўляецца гэтая мова сродкам выяўлення большасці народа, якая прымае, згодна з прапано-вамі Хартыі ў сферы адукацыі, сродкі масавай інфармацыі, справавод-ства і г. д. Сацыялагічныя матэрыялы сведчаць аб адваротным. Таму трэба канстатаваць, што насельніцтва Чарнобыльскага рэгіёна ні па аб’ек-тыўных, ні па суб’ектыўных крытэрыях не можа быць аднесена да якіх-небудзь груп меншасцей і, адпаведна, не можа карыстацца бенефітнымі правамі. Гэта частка беларускага этнасу з унікальнымі рэгіянальнымі фальклорна-этнічнымі асаблівасцямі.
    Разам з тым нельга не заўважыць высокую ступень захаванасці па-лескіх гаворак, асэнсаванне іх у якасці роднай мовы значнай колькасцю насельніцтва. Культура насельніцтва Палесся з усёй спецыфікай з’яў-ляецца часткай культурнага багацця Беларусі і патрабуе адмысловых мерапрыемстваў па захаванні і падтрымцы. На гэта і арыентуе прыня-тая ўрадам Дзяржаўная праграма адраджэння і развіцця вёскі на 2005-2010 гады.
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    7.1.	Мастацкія традыцыі ў этнакультуры Чарнобыля
    Матэрыяльная і духоўная культура Усходняга Палесся, як і ўсёй Беларусі, базіруецца на глыбокіх народных традыцыях, гістарычна абу-моўленых напрамках вытворчай дзейнасці і духоўным патэнцыяле на-рода. Аб’екты народнай культуры — гэта жывыя сведкі, застылыя «згусткі» гістарычнай стваральнай працы, што ўвасобілі ў сабе вытвор-чыя, прафесійныя веды, працоўныя навыкі і духоўныя здабыткі многіх пакаленняў палешукоў. У паўсядзённым народным жыцці вытворчая, матэрыяльная і духоўная, мастацкая культура выступалі ў неразрыўным адзінстве. Паляшук будаваў і аздабляў жытло, рупліва апрацоўваў ніву, вырошчваў хлеб, даглядаў свойскую жывёлу, вырабляў посуд, бытавыя рэчы, адзенне, абутак, гатаваў стравы, спалучаючы ўсё гэта ў адзіным працоўным, ідэйна-абрадавым і мастацкім комплексе.
    Старажытнасць рэгіёна, якая сягае сваімі архаічнымі элементамі ў праславянскую эпоху, гістарычная і геаграфічная адасобленасць яго ад асноўных еўрапейскіх магістралей, якія часта былі прычынай ніве-ліроўкі беларускай самабытнасці, адносная закансерваванасць і замк-нёнасць паўсядзённага побыту, адсутнасць субстратаў тыпу балцкага — толькі некаторыя асноўныя прычыны унікальнай захаванасці стара-жытных славянскіх традыцый у сучаснай культуры Палесся, перш за ўсё духоўнай. За выключэннем валачобніцтва, Купалля і радзін, тут або ў жывым выглядзе, або ў падсвядомасці старэйшага пакалення жывуць усе асноўныя формы праславянскага анімістычнага і антрапа-морфнага светапогляду, культы продкаў, расліннасці і ўрадлівасці, водгукі матрыярхату і ахвярапрынашэнняў, разнавіднасці магіі, асаб-ліваў песенна-славеснай, наякіхузніклатрадыцыйная мастацкая куль-тура. Тут яна захавалася ў непарыўных сінкрэтычных формах, калі на матэрыяльнай глебе прарастае арнамент, танец, карагод, спевы, музы-ка, дэкор і крой адзення, адпаведныя магічныя дзеянні, рытуалы і іншыя выразныя сродкі. З’яўляючыся неад’емнай часткай матэрыяльнай і духоўнай культуры, народныя традыцыі, звычаі, абрады, рамёствы, промыслы адыгрывалі выключную ролю ў захаванні і трансмісіі на-цыянальнай спадчыны, яе жыццядзейнасці і перадачы з пакалення ў пакаленне.
    154
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    Адраджэнне народных традыцый Усходняга Палесся як першарод-ных крыніц і своеасаблівага рэсурсу матэрыяльнай і духоўнай культу-ры адносіцца да такіх яе сфер, як земляробства (у т. л. хлебаробства, агародніцтва, садаводства), пчалярства, рыбалоўства і рыбаводства, на-родная кулінарыя, разнастайныя рамёствы і промыслы, перш за ўсё ма-стацкага характару. Кожная з гэтых сфер народнай культуры мае сваю спецыфіку і патрабуе сваіх падыходаў, нягледзячы на адзіную (комп-лексную) сацыякультурную праграму адраджэння палескай вёскі. He ўсе з калісьці распаўсюджаных на Палессі традыцыйных рамёстваў і промыслаў могуць быць узноўлены, вернуты ў сучасную рэчаіснасць. Да найбольш перспектыўных можна аднесці дойлідства (драўлянае і му-раванае), сталярства, вытворчасць сухапутных (гужавых) і водных транспартных сродкаў, рымарства, слясарнае, ганчарнае рамёствы, вы-раб драўлянага і плеценага посуду, ткацтва, апрацоўка аўчын і футры, кравецтва. Асаблівай увагі патрабуюць традыцыйныя мастацкія рамё-ствы і промыслы, якія ў сучасных умовах маюць усе магчымасці для адраджэння і развіцця. Патрабуюцца неадкладныя меры пазахаванні і адраджэнні абрадава-святочнай культуры і вуснапаэтычных форм на-роднай творчасці.
    У якасці першачарговых мер могуць быць наступныя захады:
    •	фонаі відэафіксацыя бытуючых святаў, абрадаў, звычаяў, падтрым-ка мясцовых фальклорных калектываў, зберажэнне іх самабытнасці і адметнасці;
    •	стварэнне «банка дадзеных» аб стане развіцця народных рамёстваў і промыслаў, перш за ўсе мастацкіх; узяцце на ўлік і вывучэнне гіста-рычных цэнтраў розных рамёстваў, ацэнка іх сучаснага стану і маг-чымасці развіцця;
    •	стварэнне каталога помнікаў народнай мастацкай культуры Па-лесся;
    •	музеефікацыя шматлікіх помнікаў палескай культуры — аб’ектаў дойлідства, традыцыйных прылад працы, рэчаў бытавога ўжытку, народнага адзення, узораў народнага мастацтва і інш.;
    •	умацаванне матэрыяльнай базы мясцовых краязнаўчых музеяў;
    •	стварэнне мікрамузеяў пад адкрытым небам;
    •	падтрымка і заахвочванне мясцовага краязнаўчага руху па вывучэнні гісторыі і культуры свайго краю, зборы музейных экспанатаў;
    •	выкладанне ў школах (на першым часе хаця б у якасці факультаты-ваў) курсаў краязнаўства з абавязковым асвятленнем мясцовай гісто-рыі, этнаграфіі, фальклору, народнага мастацтва.
    155
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    Адраджэнне мастацкіх традыцый культуры Палесся — гэта не толькі ўзнаўленне вытворчага вопыту і працоўных навыкаў цэлых пакаленняў нашых продкаў, але і адраджэнне нашай духоўнасці, прыгажосці нацыя-нальных абрадаў, звычаяў, святаў, якія мэтанакіравана бэсціліся, заба-раняліся, гвалтоўна выцясняліся з народнага жыцця (заворванне, засеўкі, дажынкі, закладзіны, талака, бонда і інш.). Яно патрабуе таксама адраджэн-ня народнага календара з яго багатай сімволікай, размераным рытмам і ўзгодненасцю працоўнага і духоўна-абрадавага жыцця, феналагічнымі назіраннямі, прыкметамі, мудрымі прыказкамі і прымаўкамі. Вялікім патэнцыялам валодае традыцыйнае народнае мастацтва Палесся.
    Рэалізацыя гэтых захадаў, што адзначае сабой значныя змены псіха-лагічнага і сацыяльнага клімату палескай вёскі, немагчыма без правя-дзення цэлага комплексу сацыяльна-эканамічных мер, без глыбокіх дзяр-жаўных рэформ, скіраваных на новыя формы ўласнасці, на духоўнае разняволенне і адраджэнне ў чалавеку пачуцця гаспадара, уласніка і творцы.
    7.2.	Самабытнасць фальклору Чарнобыля
    як аснова развіцця яго абрадава-святочнай традыцыі
    Задача аднаўлення традыцый народнай мастацкай спадчыны, зас-наваная наразуменні мастацка-этнічнай самакаштоўнасці фальклору як унікальнай па глыбіні «гістарычнай памяці», становіцца адной з важ-нейшых на Беларусі ў наш час адраджэння і развіцця сяла. Гэта асабліва важна ў сувязі з тым, што з часоў Вялікага княства Літоўскага прафе-сійная культура развівалася пад моцным уплывам культур суседзяў. У такіх умовах фальклор быў не толькі захавальнікам самабытнага абліч-ча народа, але і сам да нашага часу добра захаваўся на агульнанацыя-нальным, жанравым і асабліва рэгіянальным узроўнях.
    Праца Камітэта дзяржаўных экспертаў і рашэнні ЮНЕСКА 1980-х га-доў падрыхтавалі сучаснае аб’ектыўнае азначэнне фальклору як сінкрэ-тычнага калектыўнага мастацтва і звязаных з ім усіх іншых форм духоў-най і матэрыяльнай культуры. Фальклорныя традыцыі прызнаюцца ў іх асновай культурнай самабытнасці народа, сродкам выхавання яго са-масвядомасці. Ад іх стану залежыць не толькі ўзровень культурных узае-масувязяў з іншымі народамі, міжнародны аўтарытэт нацыі, але і ўнут-раныя сувязі ў самой нацыі. Гэта асабліва важна разумець пры поглядзе на адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Усходняга Палесся — унікальнага ў сэнсе старажытнасці і адметнасці рэгіёна Беларусі.
    156
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    Паколькі фальклор з'ява рэгіянальная, то мясцовыя традыцыі не-пасрэдна выяўляюць культурную самабытнасць Чарнобыльскага рэгіё-на і адначасова цэласнасць або адасобленасць яго ад іншых тэрыторый. Як нідзе, мы маем на Усходнім Палессі добра захаваную аснову ўсякай самабытнай культуры — абрадавую традыцыю, у першую чаргу калян-дарную з яе шматлікімі гадавымі святамі. Апошнія, дарэчы, маюць сваю выразную рэгіянальную спецыфіку ва ўсходняй, цэнгральнай і заход-няй частках Палесся.
    На ўсходзе палескі фальклор больш змыкаецца з усёй усходнебела-рускай традыцыяй. Так, веснавыя абрады з іх багата распрацаванай ка-рагодна-гульневай традыцыяй і унікальным «гуканнем вясны» такія ж, як і цэнтральнабеларускія. Але сярод іх вылучаецца непаўторны радзіміцкі ахоўны абрад ад маланкі — «Ваджэнне і пахаванне стралы». Цэнтрам яго жывога бытавання ў наш час аказаўся трагічна знішчаны Чарнобылем Веткаўскі раён, таму гэты абрад і не менш унікальныя «Про-вады русалкі» ў Лоеўскім, Брагінскім і Хойніцкім раёнахтрэбатэрміно-ва ратаваць ад забыцця.