• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Разам з тым, пэўнае кола даследчыкаў разглядала жыхароў Палесся як прадстаўнікоў больш-менш самастойнай этнаграфічнай і лінгвістыч-
    148
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    най груп. Адным з першых гэта заўважыў ураджэнец Палесся Павел Шпілеўскі. Ён свядома адрозніваў «палескую мову» ад беларускай і да-волі дакладна вызначыў мяжу паміж палескай і беларускай гаворкамі, якая, на яго думку, супадала з мяжой Мінскай губерні.
    Каштоўныя звесткі аб этнічным складзе насельніцтва змяшчаюцца ў так званых «Прыходскіх спісках». Гэта крыніца адыгрывае асобую ролю ў палітычных спекуляцыях вакол гэтага пытання і заслугоўвае спецыяльнай увагі. Нярэдка яе памылкова лічаць перапісам. На самой справе — гэта апытальныя лісты, якія ў 1857-1860 гадах былі распаў-сюджаны па ініцыятыве вядомага дэмографа акадэміка П. Кепена. Ан-кеты, у якіх было толькі два пытанні — аб колькасці насельніцтва і яго этнічнай прыналежнасці («якога племені»), запаўнялі прыходскія свя-тары. Адсюль паходзіць і назва — «Прыходскія спісы». Адсутнасць да-кладна вызначанага спіса плямёнаў, па якім трэба было ідэнтыфікаваць жыхароў, стварала магчымасць фіксацыі мясцовых формаў самасвя-домасці. Разам з тым, анкеты маглі адлюстроўваць і ўласныя, чыста суб’ектыўныя погляды прыходскіх святароў, а не рэальнае становішча. Пры гэтым адрозніць адно ад другога амаль што немагчыма. Так, на тэ-рыторыі Чарнобыльскага Палесся зафіксаваны, акрамя «палешукоў», «ліцьвіны-беларусы» і «маларосы».
    Такім чынам, відавочна, што этнаграфічныя і статыстычныя крыні-цы XIX — пачатку XX ст. не даюць падстаў для адназначнага аднясення насельніцтва Чарнобыльскага рэгіёна да ўкраінскага ці беларускага эт-насу. Стракатасць навуковых поглядаў адлюстравала рэальную склада-насць этнакультурнай сітуацыі. Працэсы кансалідацыі беларускай і ўкраінскай нацый у той час знаходзіліся ў пачатковай стадыі развіцця і практычна не закраналі населыііцтва Усходняга Палесся, ізаляванага з прычыны спецыфічных прыродна-геаграфічных умоў рэгіёна. Да канца XIX ст. этнічная самасвядомасць жыхароў Палесся вызначалася галоў-ным чынам лакальнай ментальнасцю тыпу «тураўцы», «гомельцы» «бра-гінцы», «столінцы», «пінчукі» і г. д. Разам з імі ўжываліся назвы «пале-шукі», звязаныя з тапонімам Палессе. Усе гэтыя этнанімічныя формы адлюстроўвалі абшчынныя, валасныя, павятовыя і рэгіянальныя ўзроўні самасвядомасці.
    У пачатку XX ст. даволі выразна вызначыліся тэндэнцыі арыента-цыі інтэлігенцыі Палесся на беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Найбольш значнымі праявамі яго былі публікацыі палескага леманта-ра. Пакуль што не з’яўляецца дастаткова даказаным, але, ва ўсякім вы-падку, відавочна, што ён не выклікаў колькі-небудзь значнага грамад-
    149
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    скага рэзанансу і быў падрыхтаваны адносна невялікай групай людзей. He зусім зразумелым застаецца і сацыяльны змест літаратурнай дзей-насці М. Янчука. Верагодна, што ў той час палескі рух не прыняў аргані-заваных формаў развіцця. Даволі цяжка прасачыць у гэты перыяд і знач-ныя праявы праўкраінскіх арыентацый палескага насельніцтва. Разам з тым, спробы атаясамлівання яго з украінскім этнасам з боку пэўных ко-лаў украінскай інтэлігенцыі адносяцца яшчэ да сярэдзіны XIX ст. Вера-годна, менавіта з гэтай прычыны падчас нямецкай акупацыі ў 1918 го-дзе значная частка Палесся была далучана да Украіны.
    У міжваенны перыяд развіццё кансалідацыі палескага і беларускага насельніцтва ў працэсе фарміравання беларускай нацыі было замару-джана ў выніку палітыкі кіруючых колаў Расіі і Польшчы. У рэгіёне ад-начасова дзейнічалі як філіі беларускіх, так і ўкраінскіх культурна-асветніцкіх арганізацый. Узнікненне апошніх, звязаных з Львоўскім та-варыствам «Просвіта», сведчыла аб пашырэнні праўкраінскіх настрояў сярод часткі мясцовай інтэлігенцыі. Відавочныя сведчані развіцця па-лескага руху ў 1920-1930-я гады пакуль не знойдзены.
    У пасляваенны час далучэнне Цэнтральнага і Заходняга Палесся да БССР ва ўмовах крызіснага стану беларускага этнасу нарадзіла супя-рэчлівыя тэндэнцыі ў развіцці рэгіёна. 3 аднаго боку яго жыхары пасту-пова засвойвалі беларускую самасвядомасць. 3 другога боку, уздзеянне беларускай нацыянальнай культуры было абмежаваным. Беларуская літаратурная мова не здолела істотна паўплываць на гутарковую прак-тыку карэннага насельніцтва. Таму і «беларуская» свядомасць на Па-лессі была пазбаўлена нацыянальнага зместу. Дастаткова абмежаваным, у параўнанні з іншымі рэгіёнамі, было і ўздзеянне рускамоўнай культу-ры. Гэта асаблівасць была абумоўлена як адносна нізкім узроўнем урба-нізацыі на Палессі, так і яе характарам. Гарадское насельніцтва тут, асаб-ліва ў невялікіх гарадах, добра захавала традыцыйныя вясковыя струк-туры жыцця, абраднасць, мову і г. д.
    Трэба адзначыць, што фарміраванне палескага этнічнага руху — з’ява цалкам заканамерная, якая адпавядае асноўным тэндэн цыям раз-віцця этнічных працэсаў у народаў свету. Варта назваць актывізацыю літаратурнай творчасці на дыялектнай аснове ў Італіі, стварэнне кашуб-скай радыёстанцыі ў Польшчы, русінскі і гуцульскі рухі ва Украіне, латгальскае адраджэнне ў Латвіі, публікацыі на жэмайцісцкім дыялек-це ў Літве, спробы стварэння дыгорскай літаратуры ў Асеціі. У Гер-маніі і Японіі прынята адпаведнае заканадаўства, закліканае забяспе-чыць захаванне рэгіянальных асаблівасцей культуры. Менавіта ў гэ-
    150
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    тым кантэксце трэба разглядаць і феномен з’яўлення палескага руху ў Беларусі.
    Разам з тым сам факт узнікнення пэўнага сацыяльнага руху і яго канкрэтнае праяўленне — не тоесныя. У развіцці палескага руху зробле-на шмат памылак, якія не спрыяюць захаванню этнакультурнай спе-цыфікі Палесся. Часам сцвярджаецца, напрыклад, што палешукі заста-ліся апошняй на ўсходзе Еўропы групай «чыстага» еўрапейскага насель-ніцтва, якое стаіць асобна паміж балтамі, усходнімі і заходнімі славянамі. Сэнс падобных заяў, як, дарэчы, і асноўных пастулатаў палескай ідэа-логіі, на нашу думку, у тым, каб кампенсаваць адсутнасць самавідавоч-насці існавання палешукоў як асобнага этнасу. Супярэчлівасць выяў-ляецца ў тым, што палескі рух вельмі хутка пераўтварыўся з культурна-асветніцкага, якім ён і павінен быць, каб захаваць сваю этнічную самабытнасць у свеце, у палітычны. Пры гэтым палітычная дзейнасць заняла дамінуючае становійіча ў яго развіцці. Побач з агульнадэмакра-тычнымі былі вылучаны патрабаванні стварэння розных форм нацыя-нальнай аўтаноміі. Відавочна, што ўзровень этнічнай кансалідацыі па-лескага насельніцтва зусім не адпавядае гэтым патрабаванням. Ступень кадыфікаванасці палескай мовы, напрыклад, не дазваляе ёй сёння вы-канаць ролю асобнай мовы. Гучныя палітычныя дэкларацыі сведчылі аб памкненні вырашаць складаныя этнічна-культурныя праблемы не адпаведным чынам, а за кошт выкарыстання дзяржаўнай улады, што яшчэ раз падкрэслівае слабасць самога руху. Такім чынам, палескі рух пачатку 1990-х гадоў — гэта супярэчлівая сацыяльная з’ява. Яго ўзнікненне аб’ектыўна заканамернае, але ў рэальным развіцці ёсць шмат штучнага і небяспечнага з пункту гледжання захавання стабільнасці міжнацыянальных адносін у Беларусі. Відавочна, што агульнанацыя-нальная форма самасвядомасці — беларусы — з’яўляецца адзінай, ха-рактэрнай для абсалютнай большасці насельніцтва Палесся формай са-маіндэнтыфікацыі. Колькі-небудзь сацыяльна значнага пашырэння рэ-гіянальнай палескай свядомасці няма.
    Спецыфіка насельніцтва Чарнобыльскага рэгіёна выяўляецца не ў сферы ментальнасці, а ў сферы паўсядзённай мовы. У праграму дасле-даванняў павінна быць закладзена пытанне аб пашырэнні беларускай, рускай і іншых моў, а таксама роднага дыялекту ў хатніх і сяброўскіх зносінах, на рабоце, у сферы, аб ідэнтыфыкацыі з той ці іншай мовай у якасці роднай. Відавочна, што мясцовыя дыялекты яўна дамінуюць у хатнім ужытку (на іх размаўляюць 68,9 % рэспандэнтаў) і ў зносінах з сябрамі (61,6 %). Пры гэтым у Цэнтральным Палессі гэты паказчык вы-
    151
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    шэй (75,2 % і 66,9 % адпаведна), як ва Усходнім (59,6 % і 53,9 %). На ра-боце мясцовымі дыялектамі карыстаецца ўжо меншая доля рэспандэн-таў — 39,5 %. Трэба падкрэсліць, што пад мясцовым дыялектам рэспан-дэнты разумеюць перш за ўсё гаворку сваёй мясцовасці, вёскі. Уяўленні аб агульнапалескім дыялекце на ўзроўні масавай свядомасці адсутнічае.
    У сферы спажывання культуры пераважаюць беларуская і руская мовы. Пры гэтым іх пазіцыі амаль што аднолькавыя. Так, радыё і тэле-бачанне слухаюць на беларускай мове 68,6 % рэспандэнтаў, на рускай — 64,9 %, чытаюць газеты і часопісы на беларускай мове, 62,9 %, на рус-кай — 65,4 %, кнігі — адпаведна 46,4 % і 62,4 %. Адзначым, ва ўсходняй частцы Чарнобыля пазіцыі рускай мовы больш моцныя, чым у заход-няй. Што ж тычыцца палескамоўных выданняў, то іх чытае 4,7 % рэс-пандэнтаў, перадачы па радыё слухае 7,1 %.
    Разам з тым у сферы адукацыі перавага яўна аддаецца рускай мове. На ёй пажадалі вучыць дзяцей 65,8 % рэспандэнтаў (72,6 % на ўсходзе і 61,2 % на захадзе), на рускай — 21,8 % (адпаведна 15,7 % і 25,9 %). Гэта асабліва паказальна на фоне адказаў на пытанне аб прызнанні ў якасці роднай той ці іншай мовы. Так, беларускую лічаць роднай 65,8 % рэс-пандэнтаў (71,8 % на ўсходзе і 47,2 % на захадзе), рускую — 11,6 % (ад-паведна 9,7 % і 12,9 %), украінскую — 1,0 % (0,7 % і 1,2 %), мясцовы ды-ялект — 25,7 % (13,9 % і 33,0 %). Такім чынам, трэба адзначыць, што мяс-цовыя дыялекты займаюць трывалае становішча ў паўсядзённым ужытку чарнобыльскага палескага насельніцтва, значная колькасць жыхароў ідэнтыфікуе сябе з імі як з роднай мовай.
    Апошнім часам Арганізацыя Аб’яднаных Нацый і Савет Еўропы пры-нялі шэраг дакументаў, згодна з якімі разнастайныя групы меншасцей павінны валодаць бенефітнымі (дадатковымі) правамі для захавання сваёй моўнай і культурнай ідэнтычнасці. Галоўнай цяжкасцю з’яўляецца вы-значэнне бенефіцыянтаў. Спецыяльная дэкларацыя ААН вылучае нацыя-нальныя або этнічныя, рэлігійныя і лінгвістычныя меншасці. Выключнае значэнне для захавання самабытнасці этнічнай культуры Чарнобыля маюць у гэтым шэрагу «Сусветная дэкларацыя культурнай разнастайнас-ці» і «Канвенцыя аб захаванні нематэрыяльнай культуры» ІОНЕСКА.