• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Усходняе Палессе займае большую частку Палескай нізіны. Наўсхо-дзе яно мяжуе з Падняпроўем (па ніжняй Бярэзіне і правабярэжжы Дняпра), на поўначы — з Цэнтральнай Беларуссю (па лініі Парычы — Любань — Старобін — Чудзін — паўночней Ганцавіч), на захадзе — з Заходнім Палессем (ад Выганаўскага возера па міжрэччы Ясельды і Боб-
    144
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    рыка на Лахву, Лунінец і далей па Прыпяці і правабярэжжы Гарыні). Паўночная мяжа рэгіёна дакладна сумяшчаецца з зонай кампактнага рассялення, дзе характэрны палескі ландшафт змяняецца разворанымі і даўно абжытымі ляснымі раўнінамі Цэнтральнай Беларусі з густой сеткай сельскіх пасяленняў. На захад ад Старобіна межы рэгіёна да-кладна вызначаюцца па мясцовых этнонімах: жыхары паўночнай часткі (у межах Цэнтральнай Беларусі) называлі сваіх паўднёвых суседзяў па-лешукамі, а тыя іх у сваю чаргу — палянамі. Этнаграфічныя асаблівасці Усходняга Палесся ў значнай ступені стасуюцца з археалагічнымі матэ-рыяламі.
    У рэльефе Усходняга Палесся кампактныя ўзвышшы і грады (Ма-зырская, Юравіцкая, Хойніцка-Брагінская) чаргуюцца з абшырнымі нізінамі Прыпяцкага Палесся, аднастайная паверхня якога парушаец-ца рачнымі далінамі з мноствам пойменных ручаін і азёраў-старыц. Шырокія веснавыя разлівы рэк, вялікія плошчы забалочаных зямель і няўдобіц накладвалі адбітак на характар рассялення, на сродкі зносін, мясцовую гаспадарку і паўсядзённы побыт. Раздробленыя ўчасткі вор-ных зямель былі раскіданы на значнай адлегласці ад вёсак асобнымі астраўкамі сярод балот і лясоў, што стварала шмат нязручнасцей пры іх апрацоўцы і зборы ўраджаю. Лодкі ў такіх умовах з’яўляліся неаб-ходным атрыбутам, без якога немажлівы былі паўсядзённыя будні. На сваіх чаўнах сяляне перапраўляліся з аднаго вострава на другі, ставілі буданы-курані, што служылі ім часовым жыллём, і паслядоўна апра-цоўвалі адзін участак за другім. Такім жа спосабам збіралі ўраджай з палёў, абмалочвалі снапы ці складвалі іх неабмалочанымі на высокіх памостках-адонках.
    Побач з трохпольнай сістэмай важнае месца ў земляробчай практы-цы яшчэ ў XIX ст. займалі лясная аблога і ляднае (падсечна-агнявое) земляробства. Асноўная земляробчая прылада — знакамітая палеская саха, ідэальна прыстасаваная да мясцовых экалагічных умоў, што да нашага часу з’яўляецца прадметам увагі не толькі этнографаў і археола-гаў, але і гісторыкаў культуры, дызайнераў. ГІры баранаванні поля no-634 з драўлянай плеценай (вязанай) бараной выкарыстоўвалі архаічную вершаліну і смык.
    На Усходнім Палессі значныя плошчы займалі сенажаці. Час каса-віцы супадаў з летнім спадам вады ў рэках і ручаінах, калі на шырокіх імшарах, затопленых раней вясновым разводдзем, зелянела густое по-крыва лугавых траў. У летні час жыццё весак заціхала, усё працаздоль-нае насельніцтва разам з дзецьмі перасялялася на суседнія астравы, пра-
    145
    II.	АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ цавала на палях, сенажацях або рыбачіла, нарыхтоўвала лясныя дары. Палешукі не замыкалі сваіх хат, нават калі ўся сям’я працавала далёка ў полі. На гэтую акалічнасць як адметную рысу народнай маралі і грамад-скага побыту не раз звярталі ўвагу рускія даследчыкі і вандроўнікі.
    Палешукі трымалі шмат свойскай жывёлы (тавар, гаўяда), больш заможныя — па некалькі дзесяткаў галоў на двор. Пэўнае месца займала гуртавое ўтрыманне жывёлы, якую вялікім статкам пасвілі ўдалечыні ад вёсак, заганяючы на ноч у спецыяльную загародку, дзе была пабуда-вана кашара (лёгкая будыніна тыпу хлява) і курэнь для пастухоў. Свіней нярэдка выганялі на выпас у лес ці адвозілі ў чаўнах на суседнія астра-вы, дзе яны знаходзіліся ў натуральных умовах без усялякага нагляду, карміліся сакавітай травой, каранямі і жалудамі. У традыцыйнай гаспа-дарцы палескіх сялян побач з земляробствам і жывёлагадоўляй прык-метнае развіццё атрымалі рыбалоўства, збіральніцтва, пчалярства, раз-настайныя хатнія промыслы. У рацыёнехарчавання болып істотнае мес-цаа, чым у іншых рэгіёнах, займалі рыбныя і мясныя стравы.
    Тыповыя ўсходнепалескія двары — пагонныя вянковыя (замкнутыя, круглыя) і падобныя. Будоўлі звычайна размяшчаліся ў сістэме сядзі-бы ў наступным парадку: хата-сенцы-стопка-павець-хлявы-адрына. У XIX ст. яшчэ сустракаўся і больш старажытны варыянт забудовы, калі сенцы ставілі першымі ад вуліцы, за імі ішла хата. Клець і свіран буда-валі нярэдка ў другім радзе насупраць жылля. У вялікіх трохпакален-ных сем’ях было некалькі клецяў па колькасці жанатых мужчын, што вялі агульную гаспадарку. У сваіх клецях кожная шлюбная пара захоў-вала непадзельны скарб, тут яна і спала, часам нават узімку. Стопкі для гародніны (сцёпка, варыўня) сустракаліся ў комплексе з жыллём і асоб-най будоўляй. На Мазыршчыне замест стопак (ці паралельна з імі) бу-даваліся паграбы (лёхі).
    Найбольш распаўсюджаныя тыпы планіроўкі жылля: хата-сенцы-стопка, хата-сенцы. Сенцы (ляцён) — паўжылое памяшканне, якое ле-там служыла спальняй. Стрэхі рабіліся на самцах (закотам), крыліся дошкамі, чаротам і саломай. Да пачатку XX ст. яшчэ сустракаліся хаты з кляпеністай столлю, з т. зв. курнай печчу ці адкрытым ачагом. Вечарамі хаты асвятляліся стацыянарным лучніком (светачам), шырокі лейкапа-добны дымаход якога звешваўся са столі насупраць печы. Светач вы-конваў у сялянскім побыце не толькі практычныя, але і абрадавыя функ-цыі, у прыватнасці, з ім быў звязаны святочны абрад Жаніцьба коміна. Самабытны талент палескіх майстроў быў ярка выяўлены таксама ў культавым і палацавым будаўніцтве.
    146
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    На тэрыторыі Мазырскага і Тураўскага Палесся жылы комплекс нярэдкаўскладняецца наяўнасцю дадатковых памяшканняў (хата-сен-цы-стопка). Абавязковым элементам жылля з’яўляецца прызба. Насціл столі абапіраецца на бэлькі і падоўжаны тоўсты брус — трам, які вы-ходзіць звонку дэкараваным канцом. Дэкаратыўнае афармленне ўласц-іва і франтонам хат; у арнаментацыі і мастацкай укладцы шалёўкі фран-тона пераважаюць салярныя матывы. Заслугоўваюць увагі некаторыя рэчы паўсядзённага ўжытку і прылады працы. Звычайныя ступы з руч-ным таўкачом, уласцівыя асноўнаму беларускаму масіву, тут змяняюц-ца на чашападобныя, даволі масіўныя, а таксама нажныя, болей харак-тэрныя для Заходняга Палесся. Драўляныя жорны, шырока распаўсю-джаныя ва Усходнім Палессі, на захадзе, у міжрэччы Гарыні і Сцвігі, саступаюць месца жорнам з каменнымі паставамі.
    У народным адзенні Усходняга Палесся добра захаваліся традыцый-ныя рысы, што выяўляюць агульнаславянскую аснову. Старасвецкі і жаночы комплекс з панёвай сустракаўся тут да 1930-х гадоў. Найбольш пашыранай была панёва-плахта, якую насілі з шарсцяным хвартухом — запаскай. У больш ранні час насілі дзве запаскі — спераду і ззаду. Кашу-ля мела ўзорысты (часцей вышываны) дэкор на каўняры, рукавах, гру-дзях і ўнізе на падоле. Ва ўзоры дамінавалі буйныя раслінныя формы, якія ў познім сярэдневякоўі выцеснілі геаметрызаваны дробнараслін-ны арнамент. Жаночыя гарсеты ўпрыгожваліся аплікацыяй і адрозніва-ліся лакальна-варыятыўнымі асаблівасцямі. У Прыпяцкім Палессі яны больш доўгія, прыталеныя, з шарсцяной тканіны (калінкавіцкія, брагін-скія строі) на Мазыршчыне — пераважна кароткія з даматканага палат-на ці фабрычнай тканіны. Свае асаблівасці стылю і ўпрыгожвання мае традыцыйнае адзенне Тураўшчыны. Тут на сумежжы з заходнепалескім рэгіёнам вылучаецца самабытны комплес адзення мяшчан, што склада-ецца з простай, часта недэкараванай кашулі, доўгай спадніцы (сукні), безрукаўкі, шырокага пояса (у ролі якога нярэдка служыла тая ж на-мітка) і арыгінальнага галаўнога ўбора — галовачкі — усходняга (татар-скага) паходжання. Шчодрасць шыйных і нагрудных упрыгожванняў у выглядзе гірляндаў і ланцужкоў з медальёнамі і металічным крыжам падкрэслівалі своеасаблівасць гэтага ўбору, які прыкметна адрозніваў-ся ад традыцыйнага касцюма навакольнага сялянства.
    Вылучэнне ўсходнепалескага комплексу як рэгіянальнага варыян-та беларускай народнай культуры дапаўняецца лінгвістычнымі і фаль-клорнымі данымі. Мясцовыя мазырскія гаворкі складаюць асобную гру-пу паўднёва-заходняга дыялекту; уласцівыя яму лексічныя архаізмы
    147
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    распаўсюджваюцца на захад да Гарыні і левабярэжжа Ясельды і ў боль-шасці сваёй характэрны для асноўнай тэрыторыі беларускага лінгвістыч-нага масіву. Рэгіянальныя асаблівасці мае і песенны фальклор: у пры-ватнасці, для вясельных напеваў Усходняга ІІалесся ўласцівы святоч-на-прыўзнятыя лірычныя матывы, што адрознівае іх ад заходнепалескіх. Даследчыкі песеннага фальклору вылучалі тут некалькі лакальных ва-рыяцый народных напеваў (Веткаўскі, Тураўскі, Петрыкаўска-Ма-зырскі, Ніжнепрыпяцкі і інш.).
    Дзякуючы кансервацыі і паслядоўнаму пераемнаму развіццю тра-дыцыйных форм культуры і быту, апошнія захавалі багатую інфар-мацыю і да апошніх часоў былі прадстаўлены ў шматлікіх помніках народнай культуры больш поўна і выразна, чым у іншых беларускіх рэгіёнах.
    6.3.	Сучасная сацыякультурная сітуацыя Чарнобыля
    Чарнобыльскае Палессе — досыць спецыфічны рэгіён Беларусі. Сведчаннем гэтага з’яўляецца, напрыклад, тое, што адзінай думкі адносна этнічнай прыналежнасці яго карэннага насельніцтва ніколі не існавала. Істотную ролю ў сучасных спрэчках па гэтым пытанні адыгрываюць спасылкі на крыніцы XIX — пачатку XX ст., таму іх уважлівы аналіз уяўляецца неабходным.
    Адзначым, што значная колькасць даследчыкаў таго часу адносіла палешукоў і іх гаворкі да ўкраінскай мовы. Такога пункту гледжання прытрымліваліся вядомыя беларускія вучоныя 3. Радчанка, Я. Карскі, Е. Раманаў, гісторык М. Каяловіч, складальнікі этнаграфічных атласаў Р. Эркерт, А. Рыцкіх і шэраг іншых.
    У той жа час некаторыя даследчыкі лічылі, што ўсходнепалескае насельніцтва пры ўсёй сваёй асаблівасці болып блізкае да беларусаў, чым да ўкраінцаў. Такой думкі прытрымліваўся Ю. Талька-Грынцэвіч, які падкрэсліваў разам з тым, што антрапалагічныя рысы дазваляюць вы-лучыць палешукоў у асобную групу. Аналагічныя погляды, зыходзячы з этнаграфічнага матэрыялу, выказвалі М. Доўнар-Запольскі, I. Эрэміч.
    Аб прыналежнасці значнай часкі жыхароў Усходняга Палесся да беларускага этнасу сведчаць некаторыя статыстычныя крыніцы. Так, напрыклад, згодна сазвесткамі ў друку 1903-1913 гадоў практычнаўсе хлопцы, якія прызываліся ў войска з гэтага рэгіёна, пазначаны як бела-Русы.