• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Сапраўднай скарбніцай фальклору Палесся сталі змешчаныя наступ-ныя «Матэрыялы да Палескага этналінгвістычнага атласа», у якіх яск-рава праглядваецца перспектыўнасць этналінгвістычнага комплексна-га падыходу да фальклору, узоры якога дала нам школа Талстога. Зафік-саваныя ў апошнія два дзесяцігоддзі перад чарнобыльскай катастрофай (зразумела, што пасля яе экспедыцыі на Палессе, на вялікі жаль, былі трагічна перарваны), гэтыя матэрыялы нельга пераацаніць. Гэтым рус-кія вучоныя школы Мікіты Талстога паўтарылі подзвіг сваіх суродзі-чаў-фалькларыстаў у другой палове XIX і на мяжы з XX ст. Выключнай у гэтым сэнсе тады была дзейнасць Этнаграфічнай камісіі — зноў жа пры Маскоўскім універсітэце, якую ўзначальваў яе прафесар, беларускі фалькларыст (адзін з будучых стваральнікаў БДУ) Мікалай Янчук. Працай над беларускім меласам ён яшчэ ў XIX ст. зацікавіў рускіх кам-пазітараў Мікалая Рымскага-Корсакава, Сяргея Танеева, Мітрафана Пятніцкага і Аляксандра Грачанінава, з якімі працаваў у Таварыстве аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі пры МГУ.
    Калектыў НДЛ беларускага фальклору БДУ плённа супрацоўнічаў з маскоўскай школай Мікіты Талстога па даследаванні і рэканструкцыі фальклору і этнічнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна. I ў гэтым сэнсе нашымі аднадумцамі з’яўляліся Мікіта Талстой, а ў цяперашні час яго жонка Святлана Талстая і супрацоўнікі узначальваемага ёю секта-ра этналінгвістыкі і фальклору Інстытута славістыкі РАН, якія плённа
    136
    5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
    прадаўжаюць справу акадэміка. Іх праца стала метадалагічнай асновай фальклорна-абрадавых рэканструкцый у Чарнобыльскім рэгіёне.
    Асабліва прадуктыўным стаў комплексны этналінгвістычны метад пры рэканструкцыі фальклору такіх унікальных абрадавых комплексаў рэгіёна, як Ваджэнне і пахаванне стралы, Юраўскае валачобніцтва, Ваджэнне куста, Провады русалкі і Жаніцьба коміна. Строгая лакаліза-цыя, дакладная этналінгвістычная фіксацыя, картаграфаванне ў спалу-чэнні з выкарыстаннем сучасных тэхнічных сродкаў запісу даюць маг-чымасці зафіксаваць названыя фальклорныя матэрыялы ў аўтэнтычным выглядзе.
    Працы Талстога, дзе гэты матэрыял навукова аб’ектыўна разгле-джаны на праславянскім і сучасным агульнаславянскім узроўні, даюць таксама магчымасць аднесці многія генетычныя вытокі іх, напрыклад, іх старажытную салярную падпарадкаванасць гадавому астранамічна-му вітку Зямлі вакол Сонца, да ведыйскай культуры. Непасрэдным фун-даментам такіх рэканструкцый з’яўляюцца працы Мікіты і Святланы Талстых аб абрадах вызывання дажджу і магічныя абрады супраць зніш-чальных для земляроба стыхій — засухі і граду; аб пахавальнай і святоч-най абраднасці ўсходніх палешукоў, у якіх выпрацавана дакладная ме-тодыка вызначэння іх тыпалогіі. На новы ўзровень падымаюць гэту пра-цу два выдадзеныя і два падрыхтаваныя тамы фундаментальнага 5-томнагавыдання «Славянскнедревностн» (т. 1. М., 1995;т.2. М., 1999).
    Метадалагічнай асновай дзейнасці ў Чарнобыльскім рэгіёне на XXI стагоддзе для працы ў Чарнобыльскім рэгіёне з’яўляюцца выдадзеныя «Очеркн славянского язычества» Мікіты Талстога (М., 2003). Пасля дзвюх фундаментальных прац Барыса Рыбакова «Язычество древннх славян» (М., 1981) і «Язычество Древней Русн» (М., 1987)у нарысахна новым узроўні прадстаўлена этнічная культура славян, якую, па муд-рым выказванні Талстога пры апошняй сустрэчы ў Пецярбурзе з аўта-рам гэтых радкоў, «мы яшчэ да канца не ацанілі — яе трэба параўноў-ваць са старажытнагрэчаскай культурай». У сувязі з гэтым і суладна з апошнімі навукова-культуралагічнымі тэндэнцыямі ва Усходняй Славіі (асабліва ва Украіне, дзе ў апошні час узнікла каля дзесяці навукова-творчых аб’яднанняў прыхільнікаў праславянскай культуры), напрык-лад, пераглядаецца тэорыя двухвер’я ў фальклоры славян і справядліва, абгрунтавана гаворыцца аб выразнай прысутнасці трэцяга састаўнога элемента, які зафіксаваны яшчэ на фрэсках Сафійскага сабора ў вобра-зе скамарохаў — беларускіх валачобнікаў.
    137
    II. Адраджэнне традыцыйнай культуры Чарнобыля
    Адраджэнне, зберажэнне і развіццё традыцыйнай мастацкай куль-туры — справа мэтанакіраванай і прадуманай палітыкі і пастаяннага кло-пату цывілізаваных краін. У адпаведнасці з рэкамендацыямі ЮНЕСКА кожная дзяржава павінна клапаціцца пра захаванне разнастайных фор-маў культурнай спадчыны, развіццё яе ў сучасных умовах.
    Прадугледжана гэта і ў Законе «Аб культуры ў Рэспубліцы Бела-русь». У раздзеле, прысвечаным творчай дзейнасці, асноўнае месца ад-ведзенаменавітатрадыцыйнай культуры. Артыкул 19 абвяшчае: «Бела-русь стварае ўмовы і заахвочвае прадпрыемствы, арганізацыі, установы, грамадзян да адраджэння і развіцця гістарычных традыцый народнай творчасці, аўтэнтычнага фальклору, звычаяў, абрадаў, святаў, традыцый-ных промыслаў і рамёстваў...». Традыцыйная мастацкая культура адлю-строўвае характар жыцця, ідэалы, эстэтычныя запатрабаванні народа, яна надае непаўторнасць і самабытнасць сучаснай нацыянальнай куль-туры, аказвае ўплыў на прафесійнае мастацтва. Пры вырашэнні гэтых надзённых і адказных задач трэба ўсвядоміць важную акалічнасць: тэрмін «традыцыйная мастацкая культура» — вельмі ўмоўны. У адроз-ненне ад досыць уніфікаванага прафесійнага мастацтва ці літаратурнай мовы, якія існуюць на агульнанацыянальным узроўні, традыцыйная мастацкая культуры нацыі — гэта суквецце шматлікіх рэгіянальных ад-метнасцей у галіне фальклору, мастацкіх промыслаў, абрадаў, звычаяў, мелодый і інш. У той жа час гэтую разнастайнасць аб’ядноўвае агульна-нацыянальнае адзінства, якое праяўляецца ў традыцыйным змесце на-роднай мастацкай культуры наўзроўні этыкі, эстэтыкі, маралі, філасофіі, нацыянальнага менталітэту. Такім чынам, падтрымка і развіццё трады-цыйнай мастацкай культуры нацыі — гэта перш за ўсё падтрымка і раз-віццё культуры асобных рэгіёнаў, што асобна падкрэслена ў «Дзяржаў-най праграме адраджэння і развіцця сяла на 2005-2010 гады».
    138
    6. Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    6.	Самабытнасць фальклору і этнакультуры Чарнобыля
    Адным з такіх адметных і самабытных рэгіёнаў Беларусі з’яўляецца Палессе, якое лічыцца своеасаблівым запаведнікам традыцыйнай мас-тацкай культуры. Яшчэ нядаўна яно прыкметна вылучалася і сваім пры-родным ландшафтам, і мясцовымі звычаямі, абрадамі, традыцыямі, мо-ваю. Але значныя сацыяльна-эканамічныя змены ў сучасным грамад-стве, уплыў навукова-тэхнічнага прагрэсу, развіццё сродкаў камунікацый і інфармацыі, міграцыйныя абрады, звычаі, промыслы, рамёствы. Па-скорыла гэтыя працэсы і чарнобыльская трагедыя, асноўны ўдар якой прыйшоўся менавіта на Палессе. Такім чынам, пад пагрозай аказалася традыцыйная мастацкая культура аднаго з найбольш адметных і сама-бытных рэгіёнаў Беларусі.
    Безумоўна, было б абсурдным і нерэальным ставіць пытанне аб штуч-ным пераўтварэнні Палесся ў нейкі этнакультурны запаведнік, рэзерва-цыю. Законы развіцця грамадства аб’ектыўныя і няўмольныя, іх нельга штучна замарудзіць ці прыпыніць. Размова павінна ісці пра тое, як ва ўмовах гэтых працэсаў зберагчы і захаваць адметнасць традыцыйнай мастацкай культуры Палесся, шаблонная інтэрпрэтацыя, скажэнне, ніве-ліроўка ці уніфікацыя якой прывядзе да значнага збяднення пакуль што яшчэ паліхромнай, шматфарбнай карціны, назва якой — нацыянальная культура Беларусі.
    Археалагічныя, фальклорныя, этнакультуралагічныя і этналінгві-стычныя даследаванні гэтага рэгіёна даюць падставы сцвярджаць, што Палессе з’яўляецца прарадзімай славян. Пазней яно разам з Полацкім княствам стала асновай дзяржаўнасці, цэнтрам першага асветніцкага хрысціянскага асяродка. Недарэмна гэты, па трапным выказванні ака-дэміка М. Талстога, «запаведнік старажытнаславянскай культуры» заў-сёды прыцягваў да сябе погляды яе даследчыкаў. Унікальнасць культу-ры Палесся стала падставай для таго, што ў XIX ст. рэгіён сталі вылу-чаць з Беларусі. У адпаведнасці з імперскім «падзяляй і пануй» фальклорна-этнаграфічнымі даследаваннямі на Палессі займаўся гене-ралітэт Расіі, які ставіў канкрэтную мэту: даказаць спрадвечнасць гэта-га краю не як цэнтра славянскай міграцыі, а як ваколіцы Маскоўскай дзяржавы. Так была закладзена аснова для сучаснай этнапалітычнай сітуацыі, якую ў спалучэнні з надуманай яцвяжскай тэорыяй паходжання палешукоў называюць этнаканфліктнай. Асноўная прычына гэтага —
    139
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    нераспрацаванасць тэорыі рэгіянальных мастацкіх культур як арганіч-ных складаемых агульнанацыянальнай культуры.
    Такім чынам, вывучэнне рэгіянальнай адметнасці традыцыйнаіі ма-стацкай культуры Палесся дасцьаснову для вырашэння надзяржаўным узроўні праблемы яе падтрымкі і развіцця як арганічнай часткі культу-ры Беларусі, а разам з тым —этнакультурнага адраджэння краю, дзе не будземесца палітычным інсінуацыям тыпу «крэсаў усходніх», «Паўноч-на-Заходняга краю» ці «заходнепалескай яцвяжскай дзяржавы».
    Распрацоўку канцэптуальнай асновы і праграмных накірункаў па адраджэнні і зберажэнні традыцыйнай мастацкай культуры Палесся рабілі спецыялісты ў галіне асноўных яе відаў — члены Часовага твор-чага калектыву, створанага пры Беларускім інстытуце праблем культу-ры ў 1992 годзе. Праца ішла з улікам усіх папярэдніх навуковых дасяг-ненняў у гэтай галіне культуры. Акрамя таго, у 1992-1993 гадах быў спецыяльна праведзены шэраг навуковых экспедыцый практычна ва ўсе раёны Палесся, у час якіх вывучаліся асаблівасці, традыцыі, сучасны стан розных відаў народнай мастацкай культуры, зроблена анкетнае апытан-не насельніцтва з мэтаю высвятлення яго памкненняў, пажаданняў, ад-носін да мастацкай спадчыны, узроўню нацыянальнай свядомасці і інш.
    Прапанаваныя канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі — гэта тэарэтычная аснова, якая фармулюе агульныя прынцыпы для рас-працоўкі канкрэтнай дзяржаўнай праграмы па зберажэнні і адраджэнні мастацкай культуры як Палесся, так і іншых рэгіёнаў Беларусі. Яны ба-зіруюцца на асноўных палажэннях культурнай палітыкі, абвешчаных ЮНЕСКА, з улікам канкрэтных рэкамендацый, якія змяшчаюцца ў на-ступных дакументах:
    1)	Дэкларацыя Мехіка па палітыцы ў галіне культуры (1984). Рэка-мендацыі:
    •	традыцыйныя аспекты культуры (№ 64);