Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Яшчэ адно блаславенне бацькоў маладой — і вясельная грамада на-кіроўвалася да хаты мужа, дзе маладых вітала маці і запрашала ўсіх на
119
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
пачастунак. У гэты час пасцельніца падрыхтоўвала ў клеці пасцель для маладых, на якую, сярод жартаў, смеху і прыпевак, адводзілі іх дружкі і свацця. Госці разыходзіліся на кароткі адпачынак па хатах або працягвалі забаўляцца далей, чакаючы прыбыцця сваякоў дзяўчыны. Раніцай ад-бывалася цырымонія дзялення каравая маладога, а таксама суправаджэн-не маладой жонкі па гаспадарцы мужа, і гулянне працягвалася далей. Канец вяселля абвяшчала пададзеная на стол пшонная каша з мёдам.
Рэлігійнасць палешукоў спалучала ў сабе элементы хрысціянства з традыцыйнай сістэмай вераванняў і маральных нормаў, заснаванай на прынцыпе містычнай салідарнасці паміж чалавекам і прыродай. Вера ў сілы прыроды, у добрых і злых духаў, душы памерлых, русалак, ведзь-маў і чарцей каранілася ў іх (як лічылі этнографы таго часу) значна глы-бей, чым вера ў хрысціянскага Бога. А Бог палешукоў, у процілегласць дэманам, быў добры. Уяўляемы як сівы старац, апрануты ў белае адзен-не, ён сыходзіў часамі на зямлю пад выглядам дзеда-жабрака і наведваў людзей. He ўмешваўся, аднак, у іх жыццё — бо ўжо раней вызначыў кож-наму яго долю, з якою трэба было пагадзіцца нават тады, калі яна была нешчаслівай. Затое абдорваў ласкамі: ураджаем і спрыяльным надвор’ем. He караў, а толькі перасцерагаў, спасылаючы стыхійныя бедствы. Пале-шукі стараліся як мага менш яго прасіць: хіба толькі аб дажджы ў час засухі альбо аб сонцы на перыяд жніва.
3 такім жа вялікім шанаваннем, як да Бога, адносіліся і да Маці Бо-жай, якую палешукі лічылі трэцяй асобай Тройцы. Шанаванне святых залежала не столькі ад іх святасці, колькі ад роду няшчасцяў, якія яны маглі наслаць. У той жа час не з бояззю, але з павагай адносіліся да анё-лаў. Яны былі ахоўнікамі і людзей, і гаспадарак. Яны заўсёды стаялі пе-рад акном хаты, каб бачыць, што робіцца ўнутры і звонку яе. Таму заба-ранялася пляваць або выліваць ці выкідаць што-небудзь бруднае праз акно. Царкоўныя абрады жыхароў Палесся заключаліся перш за ўсё ва ўшанаванні іконаў і святога кута, у кароткіх малітвах нерад ядой, сном і ў святочныя дні, а таксама ў вывешванні вышываных ільняных ручні-коў на крыжах і іншых аб’ектах культу.
Перад уваходам у вёску, на ростанях дарог, заўсёды ставілі крыжы — драўляныя, абвешаныя светлымі кавалкамі паркалю; гэта малыя фар-тушкі, старанна пашытыя, іншы раз нават вышываныя, якія палескія жанчыны вешаюць на крыжах, калі ім нешта нядобрае прысніцца, пера-кананыя, што гэтая ахвяра абароніць ад няшчасця. Калі ў вёсцы або паб-лізу была царква (ці касцёл), наведвалі яе рэгулярна; але паколькі пры-ходы былі вельмі вялікімі, цэркваў, касцёлаў і капліц многа, а святароў
120
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст. мала, то ў шмат якіх храмах набажэнствы адбываліся ўсяго некалькі ра-зоў у год.
На Палессі пераважалі драўляныя храмы. Яны вызначаюцца даска-налым уменнем выкарыстання краявіду і акаляючага асяроддзя, што істотна ўплывае на эстэтычныя вартасці будынку. Мураваныя храмы ўзводзілі ў гарадах, панскіх рэзідэнцыях і манастырскіх комплексах. Сярод драўляных пабудоваў пераважалі цэрквы. Тыя, даўнія, з часоў уніі, былі, як правіла, невялікія і сціплыя, двухабо трохзрубавыя; кож-ны з падзелаў будынку накрываўся купалам, альбо часцей — двухці чатырохспадным дахам. Яны значна адрозніваліся ад масава будаваных пасля 1864 года гэтак званых «мураванак» — цэркваў, якія ўзводзіліся згодна з казённымі, тыпавымі праектамі. Іх выпуклыя шматбочныя вежы і цыбулістыя купалы ўяўлялі тып архітэктуры, цалкам чужы для мяс-цовай традыцыі, бо паходзіў ён з расейскіх узораў, якія абапіраліся на маскоўскай царкве Пакрова Божай Маці. Усярэдзіне храмы багата аз-дабляліся і забяспечваліся пазалочанымі іканастасамі і вялікай коль-касцю іконаў, якія ў знак шанавання пакрываліся ручнікамі, што ах-вяравалі вернікі. Вясковых і местачковых касцёлаў было на Палессі значна меней. Іх будаўнікі выкарыстоўвалі найбольш простыя і трады-цыйныя ўзоры: вялікі, часам падзелены слупамі на тры часткі неф, мен-шы — прасвітарня і двухсхільныя дахі. Па-рознаму афармлялі толькі пярэднія фасады. Часам да іх прыбудоўвалі ганкі з калонамі, часам адну альбо дзве вежы, а часцей за ўсё абмяжоўваліся невялічкай вежачкай над шчытом. Інтэр’ер абстаўляўся і аздабляўся сціпла. Але сустракаліся таксама аб’екты выключна прыгожыя, якія ўвасаблялі ў дрэве найлеп-шыя ўзоры мураванай архітэктуры, як, напрыклад, касцёлы ў Дароці-чах і Камянцу-Літоўскім.
У краявід Палесся добра ўпісаліся сінагогі. Габрэйскія малельні ўзвышаліся над мястэчкамі высокімі, ламанымі дахамі, пад якімі былі пакрытыя вялікія купалы, шэдэўры рамяства мясцовых цесляроў.
Падчас даследавання выяўлена месца фальклорных матэрыялаў Чар-нобыльскага рэгіёна ў выдадзеным у апошняй чвэрці стагоддзя 46-том-ным зводзе «Беларуская народная творчасць» і зборніках серыі «Бела-рускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць». Укл. В. Ліцьвінка і інш. Мн., 1989. Ім папярэднічала распа-чатая ў XIX і плённа прадоўжаная ў XX ст. праца сусветна вядомых сла-вістаў Часлава Пяткевіча і Казіміра Машынскага.
121
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
5.2. «Духоўная культура Рэчьшкага Палесся» Часлава Пяткевіча
Роля Часлава Пяткевіча ў вывучэнні фальклору і традыцыйнай культуры сучас-нага Чарнобыльскага рэгіёна незвычайная. Выключнасць гэтага даследчыка справядлі-ва падкрэсліў яшчэ ў 1938 годзе Станіслаў Панятоўскі — аўтар прадмовы да кнігі «Ча-слаў Пяткевіч. Духоўная культура Рэчыцка-га Палесся»: «Незвычайнай постаццю ў све-це навукоўцаў быў Часлаў Пяткевіч. Справа ў тым, што прыступіў ён да навуковай дзей-насці толькі на 68-м годзе свайго жыцця, зна-чыць, у такім узросце, у якім большасць ву-чолых заканчвае сваю творчую кар’еру. Нао-гул вучоныя намнога раней пачынаюць парываць свае адносіны з навукай і ў крайнім
выпадку фіналізуюць тое, што было імі распачата намнога раней. Тым часам Часлаў Пяткевіч толькі пад канец жыцця пачаў фармуляваць свае намеры і свае навуковыя планы, аб якіх ніколі раней не думаў. Заах-воціў яго да гэтага Казімір Машынскі, які адкрыў у Пяткевіча фенаме-нальную памяць і багатую скарбонку бясцэнных этнаграфічных ведаў аб Палессі. Стаўшы пастаянным супрацоўнікам аддзялення этналогіі Інстытута антрапалагічных і этналагічных навук пры Варшаўскім наву-ковым таварыстве, Часлаў Пяткевіч апрацаваў свае капітальныя этнаг-рафічныя матэрыялы з культуры Рэчыцкага Палесся».
Апрача гэтай публікацыі, Часлаў Пяткевіч выпусціў у свет знакамі-тую кнігу «Рэчыцкае Палессе. Матэрыяльная культура». Да выдатных дасягненняў Часлава Пяткевіча трэба таксама залічыць шматлікія яго-ныя папулярна-навуковыя артыкулы, апублікаваныя ў польскіх краяз-наўчых часопісах: «Дарогі на Рэчыцкім Палессі»; «Крыж і д’ябал у вера-ваннях беларусаў»; Душа і смерць у вераваннях беларусаў»; «Нябож-чыкі ў вераваннях беларусаў»; «Гігіена ў жыцці палешукоў»; «Вялікдзень на Беларусі»; «Сельскагаспадарчыя боствы ў вераваннях беларусаў». Бадай што няма такой галіны матэрыяльнага і духоўнага жыцця пале-шукоў, якая б не знайшла ў той ці іншай меры адлюстравання ў даследа-ваннях Часлава Пяткевіча. Сярод гэтай тэматычнай шматлікасці і стра-катасці найважнейшым з’яўляецца пытанне, звязанае з успрыняццем па-
122
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст. лешукамі земляробчых бостваў, якія, паводле іхняга пераканання, мелі вырашальнае значэнне ў сялянскім гюбыце.
Варта адзначыць, што ў трактоўцы гэтага пытання ў свядомасці па-лешукоў арганічна спляталіся ў адну цэласць элементы этнічных рэлік-таў з элементамі рэлігійнай хрысціянскай дагматыкі. Вось некаторыя асноўныя фрагменты, якія пацвярджаюць вышэй сфармуляваную выс-нову. Трэба падкрэсліць, што Часлаў Пяткевіч, гаворачы пра арганічнае яднанне этнічнага і хрысціянскага, спасылаецца не толькі на факты, узя-тыя з жыццёвай практыкі, але выкарыстоўвае таксама легенды і казкі Усходняга Палесся, у якіх, як вядома, адлюстроўваліся народныя по-гляды, перакананні і міфы.
Прыкладам такога спалучэння можа быць палеская легенда, пры-ведзеная Чаславам Пяткевічам у артыкуле «Сельскагаспадарчыя боствы ў вераваннях беларусаў». У гэтай публікацыі даследчык выкарыстоўвае народную легенду, згодна якой на ГІалессі існаваў праславянскі звычай забівання сынамі састарэлых бацькоў, каб такім чынам быццам бы паз-бавіцца непрадукцыйнага члена сям’і. 3 легенды гэтай даведваемся, што адзін з маладых беларусаў схаваў ад вясковай грамады свайго бацьку, сказаўшы ўсім, што забіў яго і пахаваў. Крануты высакароднасцю свай-го сына, стары бацька аддзячыў яму ў часе вялікага голаду. Калі выяві-лася, што сын не мае зерня, каб абсеяць поле, бацька параіў яму, каб ён зняў з хаты страху і пасеяў яе на полі. Аказалася, што прадбачлівы баць-ка накрыў сваю хату не саломай, але неабмалочаным жытам. Дзякуючы гэтаму раскіданая на полі «салома» дала добры ўраджай і забяспечыла ўтрыманне цэлай сям’і. Легенда гэтая мае высакародную выснову. 3 ад-наго боку, у ёй усхваляецца прадбачлівасць бацькі, а з другога — падк-рэсліваецца шляхотнасць сына, які, насуперак нечалавечнай мясцовай традыцыі, не стаўся бацьказабойцам. 3 другога боку, гэта легенда — вод-гук і сведчанне найстаражытнейшай эпохі ведыйскай культуры, так ма-ляўніча раскрытай у кінафільме «Легенда пра Нарайяму».
Часлаў Пяткевіч падкрэслівае, што паляшук у мінуўшчыне быў моц-на звязаны з працай на зямлі і стараўся рознымі спосабамі даведацца, якія гэтая зямля пасылае сігналы адносна будучага ўраджаю. Даслед-чык апісаў, між іншым, стары палескі звычай масавай выправы вяско-вых жыхароў на поле ў дзень святога Юр’я: «Усе жыхары вёскі, за вы-ключэннем старых і дзяцей, прымалі ўдзел у гэтай урачыстасці, у часе якой на межах закопвалі ў зямлю галінкі вярбы, пасвенчаныя ў царкве ў час Вербніцы. Закопвалі таксама ў глебу шкарлупінкі з велікодных кра-шанак і косці, якія засталіся ад спажытага падчас Вялікадня мяса».
123
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ