Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
«Я клапаціўся, — пісаў вучоны ў прадмове, — каб быў вычарпаны ўвесь матэрыял, каб ён быў выкладзены як мага з большай паўнатой і дакладнасцю, у асаблівасці той, што запісаны мясцовай гаворкай, і каб ён быў прыведзены па магчымасці ў сістэму».
У «Працах этнаграфічна-статыстычнай экспедыцыі ў Заходне-Рускі край» (т. 1-7,1872-1879) ён апублікаваўфальклорна-этнаграфічныяма-тэрыялы з Палесся: каля 400 песень, 25 казак і 5 апісанняў вяселляў.
«Па складу розуму, асабістаму характару, па прыёмах даследавання Чубінскі быў выдатным этнографам-збіральнікам, адзіным у сваім родзе дзеячам у гэтай галіне рускай навукі», — справядліва пісаў Аляксандр Пыпін, а экспедыцыю Чубінскага назваў адной з самых выдатных спраў, якая не мела сабе роўных у айчыннай этнаграфіі (A. М. Пыпін. Гісто-рыя рускай этнаграфіі, с. 354). Без перабольшання можна сцвярджаць, што выдатны сын украінскага народа стаў ля вытокаў не толькі ўкраін-скай, але і беларускай фалькларыстыкі. Значэнне яго дзейнасці ўзрас-тае, калі ўлічыць, у які час і на якіх навукова-грамадскіх пазіцыях стаяў Павел Чубінскі. Генералы-русіфікатары накшталт Мураўёва і Карніла-ва з імператарскага Рускага геаграфічнага таварыства груба фальсіфі-кавалі гісторыю, адмаўляючы існаванне беларускага народа. Але сум-ленныя людзі Расіі і Украіны на чале з Мікалаем Дабралюбавым пад-нялі голас у абарону адзінакроўнага беларускага народа. I сярод іх адным з першых, перад памяццю якога свае галовы схіляюць беларусы, быў Чубінскі.
На пачатку 1869 года РГО падрыхтавала экспедыцыю для вывучэння Паўднёва-Заходняга краю, узначаліць якую было даручана Чубінска-му. Ужо вопытны тады этнограф-фалькларыст зрабіў тры працяглыя экспедыцыі, падчас якіх сабраў велізарны матэрыял. Ён склаў 7-томны збор «Працы этнографа-статыстычнай экспедыцыі ў Заходне-Рускі край, падрыхтаванай Рускім геаграфічным таварыствам. Паўднёва-Заходні аддзел. Матэрыялы і даследаванні, сабраныя сапр. чл. П. П. Чубінскім»
111
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
(т. 1-7, Спб., 1872-1879). Гэтай выключнай працы аб’ёмам 300 др. арк. быў прысуджаны залаты медаль і Увараўская прэмія РГО, а ў 1875 го-дзе — залаты медаль на Міжнароднай выставе ў Парыжы.
У «Працах...» Чубінскі падаў матэрыялы, якія ўсебакова адлюстроў-ваюць народнае жыццё — вераванні, варажбу, гульні, звычаёвае права і гаворкі. Але галоўнае месца тут занялі апісанні гадавых і сямейных аб-радаў і амаль усе разнавіднасці фальклору: замовы і абрадавыя песні, прыказкі і прымаўкі, загадкі і казкі, духоўныя вершы і легенды, вусныя апавяданні і пазаабрадавыя песні.
У першым томе вучоны для зручнасці карыстання размясціў матэ-рыялы па прадметнаму падзелу. Народныя вераванні склалі тут асоб-ныя раздзелы: «Аб нябесных свяцілах і атмасферных з’явах»,«Аб зямлі», «Аб царстве жывёл і раслін», «Аб чалавеку (хваробах і лячэнні)». Як дадатак да іх змешчаны загадкі і прыказкі, а таксама вытрымкі амаль са ста судовых спраў над чарадзеямі.
«Я клапаціўся, — пісаў у змястоўнай прадмове Чубінскі, — каб быў вычарпаны ўвесь матэрыял, каб ён быў выкладзены як мага з большай паўнатой і дакладнасцю, у асаблівасці той, што запісаны мясцовай га-воркай, і каб ён быў прыведзены па магчымасці ў сістэму».
Навуковы ўзровень фальклорных запісаў здзіўляючы нават для су-часнай фалькларыстыкі. Даследчык, напрыклад, выпрацаваў вельмі гнуткую методыку перадачы ўсіх варыянтаў, фіксаваў усе індывідуаль-ныя рысы і рэгіянальныя асаблівасці, пазбягаў літаральных паўтораў. Адзіным, відаць, сур’ёзным недахопам яго запісаў была адсутнасць у большасці выпадкаў дакладнай пашпартызацыі: фалькларыст пазначаў месца запісу, але не аставіў сведчанняў аб выканаўцах.
Дзейнасць Чубінскага ў Чарнобыльскім рэгіёне дапаўняе працы збіральніцы беларускага фальклору, пісьменніцы Эмы Яленскай (1864-1919), якая нарадзілася ў вёсцы Камаровічы Мазырскага павета, дзе і правяла дзіцячыя гады і атрымала хатнюю адукацыю. Яшчэ ў юнацтве пад уплывам фалькларыста, рэдактара часопіса «Вісла» Яна Карловіча зацікавілася духоўнай і мастацкай культурай народа, пачаўшы з самага блізкага для жанчыны жанру фальклору — калыханак, 45 запісаў якіх яна дасылае ў рэдакцыю.
У 1890 годзе разам з мужам Казімірам Дмахоўскім пераязджае ў Вільню, дзе і пражыла да канца жыцця. Ужо ў 1891-1892 гадах «Вісла» змяшчае адну з асноўных этнаграфічных прац Яленскай пра сваю радзі-му — «Вёска Камаровічы Мазырскага павета». У ёй яна дае апісанне непаўторнага ладу жыцця схаванай сярод балот палескай вёскі, вясел-
112
4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
ля, радзін, забаўлянак і гульняў дзяцей, памінальных і асноўных калян-дарных свят і абрадаў, аналізуе ўяўленні і вераванні. У працы адчуваец-ца, што збіральніца сама добра ведае жыццё вёскі. Варыянт нарыса Ялен-ская апублікавала ў 1894-1895 гадах у парыжскім часопісе «Традыцыя», дзе змясціла і некалькі беларускіх народных песень у сваім перакладзе на французскую мову.
Рукапіс 62 казак, дасланы фалькларысткай у Кракаў у 1898 годзе, толькі ў 1976 годзе быў знойдзены і выдадзены Уладзімірам Анічэнкам пад назвай «Беларускі казачны эпас». Акрамя Камаровічаў тут ёсць за-пісы з-пад Турава, Наваградка і Рэчыцы. У 1991 годзе Уладзімір Васі-левіч у адным са сховішчаў Кракава знайшоў яшчэ адзін рукапіс Ялен-скай — «Беларускія песні і загадкі», у якім 360 песень і 103 загадкі з Мазырскага, Рэчыцкага і Пінскага паветаў.
Імя таленавітай беларускай фалькларысткі вяртаецца з небыцця гісторыі, а яе спадчына чакае свайго ўдумлівага даследчыка.
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
Фальклор і традыцыйная культура Усходняга Палесся былі непа-рыўна звязаны са станаўленнем нацыянальнай культуры беларусаў у XX ст. — перш за ўсё на пачатку яго і ў першай палове 20-х і 90-х гг. — і адыгралі вырашальную ролю ў фарміраванні беларускай літаратуры і прафесійнага мастацтва ў XX ст. Вось як абагульнена ўяўляецца па шматлікіх сведчаннях першай чвэрці XX ст. функцыянаванне фалькло-ру, святочнай традыцыі і этнакультуры на Усходнім Палессі.
5.1. Этнічная абрадава-святочная традыцыя Чарнобыля на пачатку XX ст.
На пачатку XX ст. вёскі і мястэчкі Чарнобыльскага рэгіёна ў святы, кожную нядзелю і асабліва ў дзень кірмашоў запаўняліся натоўпам чыр-воных спадніц і белых світак — спевакоў, вандроўных музыкаў — скры-пакоў і гарманістаў, батлеечнікаў. Гутарылі кроўнымі ці сваяцкімі гра-мадамі: старыя гаспадары, якія паляць люлькі і сплёўваюць каля сябе; заўсёды крыклівыя бабы; маладыя жонкі з немаўлятамі на руках; хлоп-цы з дзяўчатамі — усе грэюцца на сонейку, альбо ў ценю хаты адпачыва-юць пасля тыдня працы. Адзенне палешукоў на штодзень простае, куп-лёнае ці сшытае з саматканага матэрыялу — летніка альбо белага ільня-нога палатна ў сінюю клетку, у святочныя дні было сціплым таксама, тым не менш вельмі прыгожым. Пераважала вялікая разнастайнасць у спосабе завязвання хустак, у пакроі світак і гарсэтаў; амаль кожная вёс-ка мела свае адметныя рысы. Жанчыны насілі белыя кашулі з малымі, зашпіленымі пад шыяй каўнерыкамі і шырокімі рукавамі, сабранымі ў вузкія манжэты. Як каўнерыкі, так і верхавіны рукавоў аздабляла чыр-воная вышыўка. Доўгія і шырокія, з мноствам зборак спадніцы, пашы-тыя з чырвонага сукна хатняга вырабу, у цёмныя (чорныя, сапфіравыя або зялёныя) палосы ці клетку, паляшучкі падвязвалі тканым паяском, канцы якога свабодна звешваліся па баках. На спадніцах насіліся па-латняныя фартухі, пратканыя ў нізе чырвонай ніткай. Цёмныя (чорныя альбо цёмна-сінія) дапасаваныя гарсэты зашпільвалі на бліскучыя гузікі, а на шыі вешалі мноства шкляных пацеркаў, крыжыкаў, медных медалі-каў, усялякіх цацак, павязаных істужкамі найярчэйшых колераў. Дзяў-чаты пакрывалі галовы каляровымі хусткамі, а замужнія жанчыны — белымі наміткамі з найлепшага, найтанчэйшага палатна. Наміткі пры-
114
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
шпільвалі да лубяной формачкі, так званага «лямца», у выглядзе каро-ны; адзін канец акружае твар, моцна адстаючы каля вушэй, другі спадае на плечы ніжэй пояса. На гэтую намітку завязваюць каляровую хустку, звычайна чырвоную, бо гэта ўлюбёны колер, і прышпільваюць бліску-чымі прыколкамі. У міжваенным дваццацігоддзі звычай нашэння на-мітак пачынаў ужо знікаць. У больш халодныя дні жанчыны апраналі світкі з белага даматканага сукна, падпяразаныя чырвонымі паясамі, a на ногі лапці (пераважна хадзілі басанож); толькі больш заможныя і толькі ў святы абувалі боты.
Мужчыны апраналіся прасцей і менш калярова, чым жанчыны. Яны насілі доўгія, амаль да кален, палатняныя сарочкі, завязаныя пад шыяй чырвонай стужкай; штаны, улетку з палатна, зімою суконныя; доўгія камізэлькі, ззаду палатняныя, спераду суконныя, у палоскі альбо ў клетку (чорную, зялёную альбо жоўтую на чырвоным фоне); на гэта світкі, звычайна з даматканага сукна, але пашытыя ў краўца; узімку кажухі; на нагах анучы, а на іх лапці з ліпавага або бярозавага лыка, завязаныя чор-нымі раменьчыкамі такім чынам, што ў шчыкалатцы, там, дзе нага тан-чэйшая, раменьчыкі намотваюцца шчыльна, потым крыжуюцца шыро-ка, а пад каленам зноў кладуцца шчыльна, апаясваючы нагу і калошу. Найбольш аздобнай часткай мужчынскага гардэроба быў пояс: альбо чырвоны, вытканы ў празрыстую сетку, з вісянымі на канцы кутасікамі, якія называлі махрамі, альбо густа вытканы разнастайнымі ўзорамі, на якім паляшук насіў скураную кішэньку (называную «каліта» альбо «ша-бэта») з губкай і крэсівам, нож у футляры і кавалак каванага жалеза для выкрасання агню. Традыцыйны мужчынскі галаўны ўбор — суконная шапка з пакроем, прыбліжаным да кракускі, спатыкаўся і перад вайной ужо вельмі рэдка — толькі ў нешматлікіх вёсках Столінскага і Пінскага паветаў.
Значная большасць жыхароў Усходняга Палесся была праваслаў-нага веравызнання. Каталікі складалі меншасць. Вернікі абодвух вера-вызнанняў святкавалі ў асноўным тыя ж самыя святы, з тым толькі ад-розненнем, што ва ўсходняй царкве, якая карысталася юліянскім кален-даром, яны прыходзіліся на трынаццаць дзён пазней, чымся ў заходняй, якая ад канца XVI ст. карыстаецца грыгарыянскім календаром. Узаем-ны ўплыў праваслаўя і каталіцызму (чаму спрыяла 250-гадовае пана-ванне на гэтых землях уніяцкай царквы і агульная для абедзвюх рэлі-гійных груп славянская традыцыя) абумовіў тое, што святочная абрад-насць праваслаўных і каталіцкіх «тутэйшых», нягледзячы на шмат розных дэталяў, была па сутнасці вельмі падобнай. У святкаванне хрыс-