• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    98
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    У палескіх нарысах дадзена цікавая характарыстыка рэгіёна. Давед-ваемся з яе, што палескі абшар знаходзіцца паміж Дняпроўскім Па-азер’ем і Бугам. Паводле Кольберга, гэты рэгіён, нават калі і не з’яўля-ецца арганічным цэнтрам славяншчыны, то напэўна ёсць яе цэнтрам геа-графічным. Спецыфіка Палесся заключалася, між іншым, у тым, што прыродная недаступнасць гэтага рэгіёна часта дазваляла жыхарам пазбя-гаць агрэсіі і захопніцкіх тэндэнцыяў з боку чужынцаў. 3 другога, ад-нак, боку, стварала яна спрыяльныя ўмовы для тых чужынцаў, якія з розных прычынаў уцякалі з родных земляў ды шукалі сховішча і пры-тулку сярод прыязных і талерантных жыхароў Палесся. Паводле Коль-берга, Палессе адзначалася і тым, што не было ў ім палітычных і партый-ных падзелаў ды эгаістычных правадыроў.
    Можна заўважыць, што асаблівую ўвагу Кольберг аддаў Цэнтраль-наму Палессю — гістарычнаму Турава-Пінскаму княству. Захапленне ўнікальнай і непаўторнай красой Палесся, якое, паводле Кольберга, не ўступае найлепшым, сусветна вядомым мясцінам, аўтар падкрэслівае, што ГІіншчына пачаткова знаходзілася ва ўладанні кіеўскіх князёў, a пазней падпала пад уплывы князёў ліцьвінскіх. 3 асаблівым захаплен-нем ён гаворыць пра перамогу Канстанціна Астрожскага, які ў 1567 го-дзе пад Пінскам забіў больш за 20 тысяч татараў. Незайздросны лёс су-стрэў Піншчыну ў часе казацкіх войнаў, у выніку якіх палескі край быў спустошаны, знішчаны і абрабаваны. Кольберг падкрэслівае, што Піншчына заўсёды славілася драўнінай, звярамі і мёдам і вяла буйны гандаль таварамі з Сілезіяй, Польшчай, Нямеччынай і Расіяй. Цэнтрам гэтага краю заўсёды быў Шнск, які налічваў у часы Кольберга чатыры тысячы жыхароў. Апісваючы свае кантакты з Піншчынай, аўтар сцвяр-джае: «Вось гэта ўсё, што я аб Пінску ведаў, калі да яго ехаў. He магу шырэй пісаць аб сваім падарожжы ў гэты горад, апрача таго, што ехаў безупынна праз вялікія абшары пяску сярод беднага люду... Вакол былі брудныя, абдзёртыя габрэі, смуродныя карчмы, расклекатаныя масты, грэблі, па якіх едучы мусіў ляскатаць зубамі ад страху, што ў чалавеку паломяцца ўсе косці. Сумныя сасновыя лясы, рахітычныя сосны, гарба-тыя, скасабочаныя, на дарозе поўна выступаючых з зямлі карэнняў. Час ад часу крыж пры ростанях, старая падпёртая царкоўка, а якія вёскі! Ой, хаткі да паловы запалыя ў зямлю, худыя сабакі. Люд худы, паўголы, па-жоўклы ад дыму і ад хваробаў, раскудлачаныя дзеці і іншыя падобныя карціны».
    У нарысах Оскара Кольберга выступаюць даволі шырокія апісанні Пінска з асаблівым націскам на архітэктуру горада і яго геаграфічную
    99
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    спецыфіку. Аўтар праявіў таксама зацікаўленне чалавечымі тыпамі і перадусім габрэямі, якія выразна верхаводзілі ў мясцовым гандлі. Вар-татут падкрэсліць, што агульная карціна Піншчыны досыць аднаколер-ная і панурая. Паводле даследчыка, Пінск характарызуецца бессістэм-насцю, слабой гаспадарлівасцю і вельмі ўбогім выглядам амаль усіх яго жыхароў. Як быццам пярэчачы самому сабе, Оскар Кольберг у далей-шых фрагментах сваёй публікацыі дае зусім іншую карціну Пінска ад той, якую мы толькі што бачылі на прыкладзе прыведзенай цытаты. Гэты новы падыход праяўляецца ў наступнай характарыстыцы горада:
    «Пінск мае адметную, чым іншыя мясцовасці, фізіяномію. Яго выг-ляд, асабліва з боку ракі, вельмі займальны. Увесь бераг выцягнуты ў роўную лінію, мае каля трох вёрстаў даўжыні. Прычалена пры ім маса рознага тыпу і кшталту вялікіх і малых суднаў. 3 цэлым лесам мачтаў, з павуцінай тысячаў разнаколерных сцяжкоў, якія пры павеве ветру быц-цам бы акаляюць шырокай стужкай увесь горад. На беразе кідаюцца ў вочы шэрагі домікаў, узведзеных з густам і ўтрыманых у ладзе. Домікі ўпрыгожвае алея маладых дрэваў, якія даюць прыемны цень і ахалоду для гандляроў. Тлумная грамада рухавых ад рання да ночы таргоўцаў сведчыць аб важнасці гандлю, які ў будучыні ўчыніць з Пінска вялікі партовы горад і ўзбагаціць яго жыхароў. Ужо сёння Пінск гандлюе драў-нінай, збожжам і соллю ў памерах 4 мільёнаў рублёў у год. Незлічоная колькасць пінскіх рэк і рачулак і спалучаныя з імі два каналы: Кара-леўскі і Агінскага, а таксама трэцяя водная артэрыя Бярэзінская сістэма дазваляюць балтыйскім і чарнаморскім партам утрымоўваць кантакты з Піншчынай.
    Пры галоўнай вуліцы, называнай Францішканскай, стаяць салідныя начлежныя дамы, дзяржаўная школа, палац Скірмунта, Францішканскі касцёл, манастыр з перабудаванага езуіцкага касцёла (аграмадны і аб-шырны гмах) аздабляюць горад, які выразна падзяляецца на Пінск і Каролін».
    Чарговы нарыс пад загалоўкам «Успаміны з Пінскага павета» быў напісаны Кольбергам з выкарыстаннем артыкула Элізы Ажэшка. 3 гэ-тага нарыса даведваемся, што Эліза Ажэшка ўспрымала Піншчыну як імглістую манатонную раўніну з убогімі пясчанымі глебамі. Кінуліся ёй у вочы вузкія, моцна неспрыяльныя для калёсаў грэблі. Пінскія лясы, паводле Элізы Ажэшка, складаліся з высокіх дубоў і сосен або з карлі-кавых пакручастых сасонак. Воды рэк паказаліся ёй малапразрыстымі, зрэшты, было іх няшмат. Паводле пісьменніцы, дамінавалі тут струмені або каналы. Горы ўвогуле адсутнічалі. Калі трапляліся час ад часу
    100
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    ўзгоркі, на іх, як правіла, знаходзіліся могілкі. Над Піншчынай часта праходзілі зацяжныя дажджы, якія прыкрывалі вадою вялікія адрэзкі грэбляў. У такой сітуацыі паратункам з’яўляліся валы, якія выцягвалі на сухое месца затопленыя вазы.
    3 нарыса самога Кольберга аб пінскім гандлі даведваемся, што тава-ры з Піншчыны ў Варшаву пастаўляліся водным шляхам у Берасце, а з Берасця ў Варшаву сухапутнымі дарогамі. Пінск утрымліваў таксама гандлёвыя кантакты з Кіевам, дзе купляў жыта, пшаніцу, соль, свечкі і жалеза. У Кіеў вывозіў гарэлку, драўніну, воск і мёд. Тавары гэтыя най-часцей прывозіліся і вывозіліся такімі рэкамі, як Гарынь, Случ, Пры-пяць і Днепр. ГІінск вёў таксама даволі рознабаковы гандаль з Літвою і Прусіяй.
    Кольберг дае характарыстыкі шматлікіх мясцовасцяў і іх ваколіц, як, напрыклад, апісанне Балудынскага возера, якое называецца таксама Квяцістым (у былым Кобрынскім павеце). Ён падкрэслівае, што гэтае возера належала да воднага шляху, размешчанага ў паўднёвай частцы Гродзенскай губерні. Паводле Кольберга, асаблівасцю возера з’яўляла-ся тое, што яно летам пакрывалася поўнасцю квітнеючай расліннасцю і нагадвала прыгожы каляровы луг. Аўтар звярнуў увагу на тое, што во-зера было сапраўднай небяспечнай пасткай для людзей і звяроў, якія неасцярожна ўзыходзілі на яго паверхню і адразу апыналіся на яго ціністым дне, адкуль былі не ў стане падняцца на паверхню. На думку даследчыка, такая спецыфіка Квяцістага возера на Кобрыншчыне інспіравала Адама Міцкевіча да напісання вядомай паэтычнай балады «Свіцязянка».
    Сярод характарызаваных мясцовасцяў Оскар Кольберг шырэй зат-рымаўся над Жыровіцамі. Досыць шырока апісаў мясцовую царкву з цудатворнай іконай Багародзіцы. Паводле мясцовай легенды, гэтая іко-на была знойдзена пастушкамі на дрэве. Уладальнік гэтай ваколіцы Аляксандр Солтан збудаваў на гэтым месцы царкву, якая згарэлаў 1560 годзе. У выніку пажару ікона прапала, але ў хуткім часе ізноў паявілася на мясцовым узгорку, з якога тырчаў гранітны камень. Новы ўладальнік ваколіцы Ян Солтан збудаваў царкву і памясціў у ёй цудатворную іко-ну, якая ў 1730 годзе была каранаваная. Апрача іконы, у царкве быў па-мешчаны таксамаўжо згаданы гранітны камень, які атрымаў назоў След Багародзіцы. Падзеі, звязаныя з гэтым здарэннем, адлюстраваліся так-сама ў мясцовых вершаваных тэкстах.
    У апошніх фрагментах свайго нарыса Оскар Кольберг даў цікавую характарыстыку ракі Прыпяць. Паводле гэтай характарыстыкі, ГІрыпяць
    101
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    фарміруецца ў пінскіх балотах з пятнаццаці струменяў і таму пачаткова рака называлася не Прыпяць, але Трыпяць. Кольберг піша, што ў часе веснавых паводак Прыпяць выступала з берагоў і залівала акаляючыя мясцовасці. У такіх сітуацыях практычныя палешукі грузілі ўсю сваю падручную маёмасць і жывёлу на лодкі або паромы і чакалі так доўга, пакуль вада спадзе. Тады вярталіся да сваіх гаспадарак і браліся за ра-монт пашкоджаных будынкаў.
    Оскар Кольберг звярнуў таксама ўвагу на арыгінальную, тыпова палескую з’яву, якая праяўлялася ў рухомых балотах. Такія балоты ча-ста паглыналі і людзей, і жывёлу. У гэтых балотах вельмі часта запада-ліся без следу дрэвы, а нават цэлыя лясныя масівы. Даследчык падкрэслі-вае, што вандраванне па такіх мясцовасцях без вопытных праваднікоў было вельмі небяспечнае і пагражала смерцю. Паводле аўтара, пасля такіх катастрофаў з запалых у зя.млі лясных масіваў на паверхні тыр-чалі толькі верхавіны дрэў, а ад многіх адзінокіх сосен ці елак заставалі-ся толькі глыбокія варонкі.
    3 сярэдзіны ўступу Кольберг пераходзіць да характарыстыкі бела-рускага насельніцтва. Належыць падкрэсліць, што ў гэтых характарыс-тыках нямала тэндэнцыйнасці, якая вынікала з пераканання аўтара ў тым, што мясцовае беларускае насельніцтва па сваёй натуры з’яўляецца антырасейскім і прапольскім. Падкрэсліваючы антырасейскасць бела-русаў, Кольберг, па сутнасці, залічвае іх да палякаў, хаця ў іншым мес-цы гаворыць аб патрэбе іх нацыянальнага адраджэння. Паслухайма інтэрпрэтацыю гэтага пытання ў разуменні фалькларыста:
    «Беларуская зямля, — піша Кольберг, — ад вякоў у сваёй большасці з’яўлялася інтэгральнай часткай Літвы, гэта значыць Польшчы. У выні-ку гэтага дайшла сюды заходняя цывілізацыя. Беларуская інтэлігенцыя дабравольна, апрача каталіцызму, прыняла таксама польскую мову і польскія звычаі, так што толькі сёння беларускі люд будзіцца з адвечна-га духоўнага сну. Беларускі люд да 1839 года быў уніяцкі і толькі падда-ючыся прымусу стаўся праваслаўным. Працэс ліквідацыі уніі правёў, як вядома, сумнай славы віленскі біскуп Сямашка. Хаця унія ў межах даўняй Літвы перастала існаваць, то ўзніклае на яе месцы праваслаўе значна адрознівалася ад праваслаўя ў Расіі.
    Расейскі ўрад з мэтай уз’яднання беларускага люду распачаў сваю дзейнасць ад падбухторвання праваслаўнага духавенства супраць усяго польскага. 3 гэтай пары праваслаўнае духавенства карысталася ўсякімі правамі, прывілеямі і аўтаноміямі, без умяшання з боку ўраду ў яго спра-вы. Біскупы (архірэі) паклікаліся з мясцовых беларусаў».