• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Цікава апісаны абрады сватання, заручын, перад вянцом і ў час вя-сельных застолляў. У беларусаў Мглінскага павета абрад пачынаўся са сватання. Удзельнічаў часта ў ім бойкі гаварун, які пачынаў размову ў хаце дзяўчыны з паведамлення, што яны хадзілі, брадзілі па лесе і «на-палі на след пушнога звера, гналіся, гналіся за куніцай, у сяло ўвагналі і след пацяралі». Нарэшце выяўлялася, што «то быў ні пушной звер, то ні куніца, а красная дзявіца». Пасля гэтага і пачынаецца сватанне. Калі сваты прыходзілі да згоды, на пэўны дзень прызначаліся заручыны. За кароткім апісапнем абраду заручын Косіч змяшчае восем песень з ука-заннем, дзе і ад каго яны запісаны (без прозвішчаў, а толькі з паметкамі, напрыклад: «Са слоў 18-гадовай дзяўчыны»).
    М. Косіч апісвае звычаі, якіх прытрымліваліся сяляне перад вянчан-нем у доме маладога і ў доме маладой (называе апошнія «дзявічнікі», «дзявічнік»). Песні, што тут прыводзяцца, запісаны ў Мглінскім, Ста-радубскім, Гараднянскім і Навазыбкаўскім паветах, а некаторыя ўзнаў-ляюцца па памяці (былі завучаны Косіч яшчэ ў маленстве). Перад тэк-стамі абавязкова ўказваецца, калі ў час пэўных вясельных этапаў яны спяваюцца.
    Цікавым быў звычай продажу братам маладой яе касы дружку ма-ладога. Звычай гэты жартоўны, таму што каса прдавалася прыкладна за 5-10 капеек. Адбывалася гэта так. Дружка маладога ў адказ на прапано-ву брата маладой купіць касу падносіць яму чарку гарэлкі на драўлянай талерцы і некалькі капеек грошай. Брат не бярэ, адмаўляецца, кажа, што
    90
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    каса каштуе даражэй, яго ўгаворваюць і пасля гандлю, калі дружка прыбаўляе некалькі капеек, прадае касу. Потым падружкі маладой ак-ружаюць яе, паднявесніца расплятае касу. У гэты нас спяваюцца «жа-ласныя песні».
    Найбольшая колькасць песень прысвечана наступным этапам вясел-ля — застоллю, уручэнню падарункаў і інш. Прыводзяцца, напрыклад, цікавыя песні, калі малады едзе забіраць маладую (і вясёлыя песні пя-юць таксама).
    Значную навуковую каштоўнасць мае раздзел «Хрысціны», у якім грунтоўна ахарактарызавана роля бабкі-павітухі, паказана павага да яе з боку сялян, коратка апісаны хрысціны і змешчана 9 хрэсьбінных песень. «Бабка-павітуха, — піша М. Косіч, — гэта чалавек, якога ўсе ша-нуюць, адзіны на ўсё сяло». Яна заўсёды гатова дапамагчы бескарыслі-ва, незалежна ад часу: ці ноччу, ці ў дождж, мяцеліцу; без ніякай пла-ты, таму што яна лічыць грахом браць грошы «за помач чалавеку». Яна здольна дапамагчы і пры няправільных родах. Адносіны яе з бы-лымі «пацыенткамі» на ўсё жыццё застаюцца цёплымі, сяброўскімі. Косіч сведчыць, што, «перабабіўшы сабе ўнука або ўнучку», бабка не пакідае парадзіху і час ад часу прыносіць ёй «на папраўку якія-небудзь смачныя стравы».
    У раздзеле «На масленцы» Марыя Косіч адзначае, што на Чарнігаў-шчыне масленіцу праводзяць болыл сціпла, чым у паўночнай Расіі. У гэ-ты час у сялян ужо няма чым «стравы запраўляць», «салам — грэх, мала-ка і масла няма, таму што заняпалыя кароўкі яшчэ не ацяліліся» (дарэ-чы, малако і масла лічыліся таксама не поснай ежай).
    Веснавыя святы, звычаі, гульні, песні падаюцца ў раздзеле «Сакавік». Спачатку прыводзяцца вяснянкі, карагодныя песні (з адпаведнымі апі-саннямі), гульні. Гульня «ў гусей» вылучаецца асобна і падрабязна апі-сваецца. У асобным раздзеле падаюцца велікодныя святкаванні, звычаі, карагоды і песні.
    Вылучаны раздзелы «Тройца» і «Граная». Па словах М. Косіч, на Тройцу дзяўчаты гуртам ідуць у бярозавы лес завіваць вянкі, бяруць з сабой сала, яйкі, гучнаспяваюць: «Вы дзеўкі-дзевачкі, пойдзем у лужочкі, мы заўём вяночкі...»
    Граной, або Русальнай, называецца восьмая нядзеля (тыдзень) пас-ля Вялікадня. У песнях, якія спяваюцца ў гэты час, русалкі дзевак гука-юць і просяць іх даць сарочку, каб сесці ў «халадочку да й завіць вя-ночкі». Апрача дзвюх русальных Косіч змясціла тут адну сямейную пес-ню, у якой адлюстроўваюцца здзекі над маладой жанчынай у сям’і.
    91
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    3 цікавасцю чытаюцца таксама расказы пра забабоны, звязаныя з заба-ронамі пэўных работ у гэты тыдзень.
    Розныя летнія святы, і асабліва падрабязна свята Купалы, апісва-юцца ў раздзеле «Чэрвень». Тут і легенда пра папараць-кветку, пра пры-варожнае зелле, пра ведзьмаў і інш. Змешчана пяць купальскіх песень, прысвечаных святу Івана Купалы, а таксама каханню. Блізкія да ку-пальскіх пятроўскія песні прыведзены ў асобным раздзеле.
    Абрады дажынак, некалькі дажыначных песень і асеннія песні да-юцца ў раздзеле «Жнівень». Тут апісаны звычай пакідаць «бараду», пад-рыхтоўка вянка пану. На ўласным полі, адзначае фалькларыстка, сяля-нам не было часу займацца такімі дробязямі. Яны неслі сноп дадому і ставілі яго на кут, потым абмалочвалі, зерне хавалі да наступнага года, каб на Хлебнага Спаса асвяціць і святым жытам засеяць першую пала-су. Абжынкі як радаснае сялянскае свята адзначаліся сытнымі пірагамі з кашай або бульбай.
    У восеньскіх песнях адлюстроўваюцца сямейныя ўзаемаадносіны, гаспадарчыя клопаты селяніна. У некаторых песнях гэтага раздзела га-ворыцца пра адыходніцтва, набор у рэкруты. Восеньскія і другія песні прыведзены таксама ў раздзеле «Верасень», у які ўваходзіць падраздзел «На храмаўшчыне» — г. зн. свяце ў гонар храмаў). Песні гэтага раздзела прысвечаны шлюбу, каханню, застоллю.
    Да раздзела «Кастрычнік», у якім змешчана толькі адна салдацкая песня, прымыкае апісанне памінання сваякоў. За ім друкуюцца песні, якія спяваюцца на попрадках, а таксама сямейныя, любоўныя і іншыя пазаабрадавыя.
    Асобна вылучаны песні рэкруцкія і салдацкія, песні, якія называ-юцца мужчыннымі, турэмнымі, і «песні, якія спяваюцца хлопцамі ў боль-шасці хорам «абы-калі». У раздзелах «Лістапад» і «Снежань» складаль-ніца коратка расказвае пра асноўныя святы, што адносяцца да гэтых месцаў, без песенных ілюстрацый. У раздзеле «Каляда» пасля апісання калядных звычаяў дадзены шэсць тыповых калядак і шчадровак. Шмат песень змешчана ў раздзеле «Гульбішчы або вечарніцы». Амаль усе яны пазаабрадавыя. Тут жа даюцца карагодная песня і дзве шчадроўкі, якія спяваліся, як адзначае Косіч, прыгоннымі сялянамі пад вокнамі паноў. Завяршаецца зборнік бяседнымі і рэкруцкімі песнямі.
    Пры ўсёй сваёй змястоўнасці і насычанасці фальклорнымі матэры-яламі збор М. М. Косіч мае адзін істотны недахоп — адсутнасць навуко-вай класіфікацыі. Этнаграфічныя апісанні абрадаў, звычаяў, асабліва-сцей побыту можна рабіць і па асобных месяцах, але класіфікаваць так
    92
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    песні немагчыма, асабліва пазаабрадавыя. Яны спяваюцца ў розны час, пры розных акалічнасцях і абставінах. Таму і ў зборніку побач з пэў-нымі абрадавымі сустракаецца нямала песень, якія выконваюцца ў любы час. Нягледзячы на гэта, праца Косіч і да нашага часу не згубіла сваёй навуковай каштоўнасці. Яна, бясспрэчна, з’яўляецца адным з найбольш поўных збораў беларускага фальклору Чарнобыльскага рэгіёна.
    Даследаванне народнай творчасці беларусаў Чарнігаўскай губерні пасля М. Косіч працягваў П. Мезярніцкі. Запісы свае ён рабіў у Стара-дубскім павеце, апублікаваў іх пад назвай «Народны тэатр і песні ў г. Ста-радубе Чарнігаўскай губерні» (таксама, як і Косіч, у «Жпвой старнне», 1908). Драма «Цар Максімільян», якой пачынаецца публікацыя, — да-волі поўны і цікавы па змесце варыянт, які мае шэраг адрозненняў ад іншых вядомых варыянтаў. Як больш позняя з’яваў фальклоры, яна ігра-лася на больш блізкай да рускай мовы гаворцы, але былі і шматлікія выразы, якія вымаўляліся па-беларуску. Трэба мець на ўвазе большую, чым другіх рэгіёнаў, набліжанасць Старадубскага павета да Расіі.
    Заслугоўвае ўвагі паведамленне Мезярніцкага аб пастаноўцы дра-мы, у якім ён адзначае, што гадоў 10-12 драму ўжо не ставяць і яна па-ціху забываецца. Думаецца, што асноўнай прычынай забароны паста-новак быў змест: артысты ўводзілі асобныя сцэнкі, словы, рэплікі, у якіх яскрава праглядалася накіраванасць супраць царскіх парадкаў, паліцыі, царквы. Немаглі падабацца, напрыклад, «паліцэйскія кручкі», што ўпа-мінаюцца ў тэксце завуалявана, але для кожнага зразумелыя, і некато-рае іншае.
    Публікацыя драмы «Цар Максімільян» П. Мезярніцкім — адна з апошніх. Апісанае прадстаўленне таксама адно з пазнейшых, і таму, ве-рагодна, тут шмат адрозненняў ад папярэдніх публікацый. Ад астатніх варыянтаў тэкст у П. Мезярніцкага адрозніваецца перш за ўсё тым, што ў тэкст уключаны ўрывак з паэмы A. С. Пушкіна «Браты-разбойнікі», які дастасоўваўся да аўтабіяграфічнага расказа атамана. Па ходзе дзе-яння выконваюцца вядомыя гледачам папулярныя песні, уведзены ка-мічныя сцэнкі. Некаторыя з іх маюць антырэлігійны і антыклерыкаль-ны характар, напрыклад, парадзіруецца абрад вянчання.
    Драма мела вялікі поспех у гледачоў. 3 апісання відаць, як сур’ёзна рыхтаваліся пастаноўкі. У ёй удзельнічала да 50 чалавек, вясёлых, тале-навітых хлопцаў, здольных добра пацешыць публіку. Народная драма была адным з нямногіх відаў тэатральнага мастацтва ў той час, даступ-ных і простаму селяніну, і гараджаніну. Дарэчы, такі ж поспех мела і батлейка — народны лялечны тэатр, які праіснаваў, як і драма, амаль да
    93
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    пачатку XX ст. Гэта быў апошні этап і сцэнічнага бытавання драмы «Цар Максімільян», таму йіто пазнейшыя яе запісы рабіліся ўжо толькі па ўспамінах. У канцы драмы П. Мезярніцкі дае заўвагу: «П’есагэтазаўсё-ды мела шумны поспех, і многія да гэтага часу з жалем успамінаюць пра ранейшыя вясёлыя святкі».
    П. Мезярніцкі пісаў і пра іншыя народныя прадстаўленні. На ка-ляды, апрача вялікіх прадстаўленняў, накшталт драмы «Цар Максі-мільян», былі і малыя — хаджэнні «з казой», з зоркай, калі іх удзельнікі падыходзілі пад вокны дамоў і пелі калядкі, у хаты заходзілі шчадроў-шчыкі і пелі шчадроўкі, пад Новы год — навагоднія песні. У зборы змешчана 16 шчадровак і некалькі іх варыянтаў. У іх апяваюцца і ідэа-лізуюцца гаспадар, гаспадыня, іх дочкі і сыны. У некаторых з песень выразна абмалёўваюцца іх вобразы, ідэалізавана малюецца іх гаспа-дарка.
    У прысвечанай калядкам частцы апісваеццазвычай «вадзіць казу» і прыводзіцца песня «Го-го-го, каза», якой суправаджаўся абрад. У асоб-ных дэталях тэкст песні адрозніваецца ад запісаў іншых фалькларыстаў. Зроблена такое ж кароткае апісанне звычаю хаджэння з зоркай. 3 па-перы рабілася шасціабо васьміканцовая зорка, якую нацягвалі на дро-тавы або драўляны каркас, са свечкай знутры. Зорка прымацоўвалася да высокага кія і круцілася на цвічку. Зорканошамі былі пераважна муж-чыны, чалавек 10-20. Яны пераходзілі ад дома да дома і спявалі пад вок-намі песні-шчадроўкі. Гэтым апісаннем і завяршаецца калядны цыкл. Тэксты, што змешчаны П. Мезярніцкім, запісаны на мясцовай гаворцы, часткова са старажытнаславянскімі словамі.