• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Доўгі час жыццё і дзейнасць фалькларыста не атрымлівала шыро-кага асвятлення ў нашай гістарыяграфіі. Яго спадчына знаходзілася ў занядбанні і чакае свайго даследчыка. Перашкодай з’яўляецца страта большай часткі асабістага архіва Зянькевіча, хоць у апошнія часы фаль-кларысты, этнографы, радзей археолагі час ад часу ўводзяць яго гіпотэ-зы, меркаванні ў навуковы ўжытак. Гэтага яшчэ недастаткова, каб
    77
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    ліквідаваць прагалы ў творчым жыцці даследчыка. Пакуль што самымі значнымі крыніцамі з’яўляюцца нарыс В. А. Каратынскага «Рамуальд Зянькевіч» (W. К. Romuald Zienkiewicz // Tygodnik ilustrowany, 1869, т. 4, № 103; Каратынскі Вінцэсь. Творы. Мн., 1981) і біяграфічныя даведкі прафалькларыстаЯнкі Саламевіча(РамуальдЗянькевіч. Полымя. 1968. № 9) і Генадзя Каханоўскага (Пінская барва ў славянскай вясёлцы // Мастацтва Беларусі. 1986. № 6). Многае з ненадрукаваных матэрыялаў Р. С. Зянькевіча страцілася. У аддзеле рукапісаў Цэнтр. б-кі АН Літвы (фонд Ф. 9-1930) захоўваецца частка аўтографаў пераважна апубліка-ваных прац Рамуальда Зянькевіча.
    Застаецца праблематычным пытанне, адкуль у Р. С. Зянькевіча Ta-Kia міжславянскія пазнанні, разуменне мясцовага ў агульнаславянскім кантэксце. Адказ на гэта і іншыя пытанні мог бы больш дакладна ак-рэсліць яго месца ў гісторыі беларускай культуры. У наш час спадчына фалькларыста бясцэнная. Яна стала асновай трох кандыдацкіх дысер-тацый, прысвечаных абрадам Куста і вяселля на Цэнтральным Палессі, і рыхтуецца да выдання ў фундаментальнай серыі« Беларускі кнігазбор».
    Зоркай першаадкрывальніка прарадзімы славян — Цэнтральнага Палесся — ззяе імя Рамуальда Зянькевіча ў гісторыі славянскага наро-дазнаўства і чакае свайго ўдумнага даследчыка для асобнай манаграфіч-най працы.
    3-3'Падарош па Палессі і Беларускім краі» Паўла Шпілеўскага (1823-1861)
    У 50-я гады XIX стагоддзя ў аўтарытэтных рускіх часопісах «Му-зычны і тэатральны веснік», «Мастацтва», «Ілюстрацыя», «Рускі свет», «Сын Айчыны», «Сучаснік» і «Пантэон» з’явіліся шматлікія публікацыі выпускніка Пецярбургскай духоўнай акадэміі ГІаўла Шпілеўскага — ураджэнца вёскі Шыпілавічы з Любаншчыны. Нарадзіўся ён тут у сям’і мясцовага святара Міхася Шпілеўскага 12 лістапада 1823 года. 3 дзяцін-ства закаханы ў мову, фальклор, культуру сваёй радзімы, гэты выдатны фалькларыст, літаратар і публіцыст стаў першаадкрывальнікам мовы і традыцыйнай культуры беларусаў у тагачаснай Расіі. Пасля атрымання грунтоўнай адукацыі спачатку ў суседнім з радзімай Слуцкім духоўным вучылішчы, а пазней у Мінскай духоўнай семінарыі, ужо падчас вучобы ў ІІецярбургскай духоўнай акадэміі ў 1845 годзе стварыў «Слоўнік і кораняслоў беларускай гаворкі» (на жаль, надрукаваны быў толькі час-ткова). У Пецярбургскай акадэміі навук яго высока цанілі і даручылі скласці «Праграму вывучэння беларускай гаворкі» як этнічнаму бела-
    78
    3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
    русу, які тонка адчуваў асаблівасці род-най мовы, добра ведаў фальклор, дзе дак-ладна вызначана функцыянальнае месца не толькі слова, якое «з песні не выкінеш», але і гуку, змяніць які не дасць мелодыя.
    Напачатку сваёй вялікай збіральніц-кай і даследчыцкай працы патрыёт сваёй радзімы яшчэ ў студэнцкія гады пісаў: «Мне ўспамінаюцца тыя цудоўныя дні, поўныя радасці, якую нельга апісаць і якая зразумела толькі таму, хто сам гэта адчуў, дні, у якія я спяшаўся на канікулы з губернскага горада ў аддалены павет і мог з поўнай свабодай раз’язджаць па вёсках і сёлах, дзе па нейкай неўсвядомленай ах-воце да вывучэння народных паданняў і казак прыслухоўваўся да гукаў гарманіч-
    най, пявучай беларускай мовы, запісваў словы і апавяданні з вуснаў ся-лян, прабіраўся ў хаты і клеці, знаходзіў задавальненне гутарыць за сціплым пачастункам з сівымі дзядамі і маршчыністымі бабулькамі. Што цягнула мяне туды, у бедныя хаты гэтых людзей? He ведаю..., я любіў гэтых добрых людзей, я знаходзіў радасць у іх павольнай гаворцы, у іх песнях, прыказках і прымаўках, мне весела было жыць з імі, дзяліцца чыстымі захапленнямі іх душ; мне не хацелася ісці з іх хат, мне шкада было развітацца з іх куткамі, дзе я пачуў столькі дзівос і цудаў пра кня-зёў зачараваных і княгінь заварожаных, пра скарбы і пачвары, што іх сцерагуць, пра чарадзейныя падзямеллі і знахароў-чарадзеяў... Колькі новага, невядомага мне са школьнай лаўкі я даведаўся ў гэтым народ-ным вучылішчы... Я жыў з імі, я рос сярод іх». Дзіўна, што так напісаў вучоны, які не толькі меў грунтоўную адукацыю ў многіх галінах на-вукі, але і выкарыстоўваў у сваіх працах больш чым 15 моў, а ведаў, зра-зумела, акрамя беларускай і рускай, яшчэ грэчаскую, лацінскую, нямец-кую, французскую і яўрэйскую.
    Глыбока сімвалічна, што Шпілеўскі ў 1852 годзе адмовіўся ад ду-хоўнага сану і апошнія дзевяць год жыцця прысвяціў даследаванню фальклору і этнічнай культуры роднага краю і літаратурнай працы. Ён заглыбіўся ў міфалогію і этнічную культуру Палесся і ўслед за пачы-нальнікам славянскай фалькларыстыкі Зарыянам Даленгам-Хада-коўскім на канкрэтным матэрыяле сцвердзіў, што беларуская фальклор-ная традыцыя ў сваёй аснове мае старажытны дахрысціянскі характар,
    79
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    калі грунтам яе былі найвялікшыя багі на зямлі — Прырода і Космас. Здаецца, што да разумення гэтага мы ідзём толькі цяпер, хаця большасць з нас усё яшчэ гібее ў надуманых і чужых догмах, але пры гэтым нашу залежнасць ад персаніфікаваных у фальклоры з’яў прыроды, Сонца, Ме-сяца, Маланкі, Дажджу, Марозу адчуваем паўсядзённа. Менавіта таму яны першачаргова міфалагізаваліся ў разнастайных формах традыцый-най культуры нашымі продкамі.
    На старонках фальклорна-этнаграфічных прац Паўла Шпілеўскага вобразы Купалы, Лады, Кляскуна, Копшы і шматлікія іншыя, выяўле-ныя рамантычны.м светаадчуваннем аўтара, пачынаючы з ранніх «Бела-рускіх народных павер’яў» 1846 года, прадстаўлены поўна і мнагаліка. Пад мнагазначным псеўданімам Драўлянскага ў названай працы дадзе-ны апісанні 52 прыродна-паэтычных ўвасабленняў. 3 дапамогай свайго паэтычна-ўзнёслага, рамантычнага светапогляду, па шматлікіх тэкстах паданняў Шпілеўскім фактычна выяўлены міфалагічны Алімп белару-саў. Аўтар сведчыць: «У простым народзе беларускіх губерняў можна знайсці многа звычаяў, ігрышчаў, абрадаў, прыгаворак, якія вядуць свой пачатак ад часоў язычніцтва... Нельга не здзіўляцца, як маглі захавацца многія песні без усялякіх змен: цяжка знайсці ў іх якую-небудзь перамену не толькі ў думках, але нават і ў словах». Аўтар адзінага вялікага раздзе-ла аб фалькларыстычнай працы Шпілеўскага ў кнізе «Да народных вы-токаў» (1986) Іван Цішчанка сурова называе гэта прынцыповае выказ-ване памылковым, а паданні — псеўдаміфамі. Думаецца, што гэта не так.
    Шпілеўскі-міфолаг меў рацыю, калі сцвярджаў, што хрысціянскія часы паўплывалі па розных прычынах на прыродна-натуральныя асно-вы светаўспрымання беларусаў вонкава, фармальна. Гэтым ён развіў працу пачынальніка славянскай фалькларыстыкі, беларуса з Лагойш-чыны Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага «Славянства да хрысціянства» 1818 года. Заўважым, што ў наш час на аснове максімальна аб’ектывіза-ваных комплексных этналінгвістычных даследаванняў у цяперашнім, этнічна адзіным з Любаншчынай Чарнобыльскім рэгіёне гэта аўтары-тэтна пацвердзіў праўнук Льва Талстога, акадэмік Расійскай акадэміі навук Мікіта Талстой кнігай «Нарысы славянскага язычніцтва» (2003). Такім чынам, Шпілеўскі-Драўлянскі як бы перакінуў навуковы масток у наш час ад часоў Хадакоўскага.
    Багаты фальклорны матэрыял перадаў нам Шпілеўскі ў вялікай колькасці іншых прац: «Даследаванні аб ваўкалаках на аснове беларускіх паданняў» (1853); артыкуле «Вясельная абраднасць у засцянкоўцаў Віцебскай губерні» (1854); п'есе «Дажынкі» (1857) — «сцэнічным прад-стаўленні ў дзвюх дзеях аб беларускім народным звычаі з хорамі, песня-
    80
    3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
    мі, карагодамі і скокамі беларускімі»; артыкулеаб святкаванні Юр’я (1858). Бясцэнная апублікаваная ім калекцыя з 500 прыказак і прымавак, бо ў ёй Шпілеўскі — выдатны мовазнаўца свайго часу — захаваў фанетыку бела-рускай мовы, па вызначэнню яго сучасніка Адама Міцкевіча ў яго вядо-мых парыжскіх лекцыях, «найбольш мілагучнай са славянскіх моў за кошт таго, што захавала поўнагалоссе». Багатыя фальклорныя матэрыялы ёсць і ў шматлікіх аўтабіяграфічных творах літаратара Шпілеўскага.
    Галоўныя дзве працы фалькларыста Паўла Шпілеўскага, якія пара-лельна друкаваліся ў 1853 годзе ў часопісах — някрасаўскім «Сучасні-ку» (заснаваным Аляксандрам Пушкіным) і коніўскім «Пантэоне», — «Вандроўка па Палессі і Беларускім краі» (перавыдадзена ў 1992 годзе) і «Беларусь у характарыстычных апісаннях і чарадзейных яе казках».
    У першай зоркае вока вучонага раскрыла ўсё, што траплялася яму ў час падарожжа з Варшавы (там ён працаваў пасля заканчэння духоўнай акадэміі) праз Палессе на цэнтральную Беларусь. Акрамя гістарычных звестак Шпілеўскі дэталёва ўзнаўляе тут паўсядзённы побыт народа, апісвае адзенне, ежу, танцы, прыводзіць легенды і тапанімічныя паданні, песні. Верны сын сваёй радзімы, дэмакрат па перакананнях горача за-клікае тагачасную грамадскасць звярнуць увагу на унікальную захава-насць рэліктаў стараславянскай міфалогіі і этнічнай культуры, рэшткі родавых адносін у беларусаў. Ён адным з першых указвае на дзяржаў-насць беларускай мовы ў Вялікім княстве Літоўскім (дакладней было б у наш час іменаваць «Ліцьвінскім»), услед за Адамам Міцкевічам адз-начае, што яшчэ напрыканцы XVIII ст. на ёй гаварылі большасць мен-скіх, магілёўскіх, віцебскіх памешчыкаў (які выдатны прыклад для на-шых чыноўнікаў!), а уніяты нават пісалі на ёй свае метрычныя кнігі (яшчэ лепшы прыклад для нашых праслаўленых святароў).
    У другой названай вышэй працы Шпілеўскі дае панараму абрадаў і звычаяў беларусаў першай паловы XIX ст. Адкрываецца яна ўсхваля-ваным уступам, дзе аўтар выказвае сваю палымяную любоў да радзімы — палескага, беларускага краю, яшчэ раз акцэнтуе ўвагу даследчыкаў, што ў ёй захаваліся архетыпы старажытнаславянскай эпохі. Сярод 15 апі-санняў у рабоце вылучаюцца: нарыс «Беларускі кірмаш», дзе апошні пададзены як тэатралізаванае, батлеечнае, песенна-забаўляльнае прад-стаўленне, і «Калядныя павячоркі» — звычаёвая форма забаў, вячорак вясковай моладзі (на пачатку XX стагоддзя яны былі выдатна выкарыс-таны Ігнатам Буйніцкім, а ў наш час у былой самай даўгавечнай, 25-га-довай (з 1978 па 2002 год) фальклорнай тэлепраграме Беларускага тэ-лебачання «Запрашаем на вячоркі»), Яшчэ шырэй, чым у папярэдняй, Шпілеўскі падрабязна апісвае танцы, скокі моладзі таго часу, нават асоб-