Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
"' Гл.: Каханоўскі Г. Пінская барна ў славянскай вясёлцы // Мастацтва Бсларусі. 1986. №6.
73
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
жыхароў пінскага краю ў агульнаславянскім кантэксце'. Асаблівую увагу ён засяродзіў на праблемах паходжання мясцовых абрадаў, звычаяў, народных традыцый, на іх падабенстве з традыцыямі іншых народаў. Гэта адна з ранніх прац па беларускай фалькларыстыцы, дзе даследчык упер-шыню закрануў праблему генезісу палескай песні.
Р. С. Зянькевічзрабіўагульныаглядвывучэння ГІіншчыны рознымі даследчыкамі. Для пазнання гістарычнага мінулага Палесся ён звярнуўся да прац гісторыка Т. У. Нарбута, які сцвярджаў, што славянскія плямё-ны сюды прыйшлі праз Каўказ з Індастану і аселі у міжрэччы Морачы, Лані, Цны, Ясельды, Прыпяці. У падраздзеле «Урочышчы» Р. С. Зянь-кевіч апісаў помнікі мясцовай старажытнасці: земляныя валы ля Кажан-Гарадка, Дубнавіч, двор Гарадок, курган Дзеўка ля Белага возера і інш. Даследчык прыводзіць легенды пра некаторыя з іх. Калісьці ля Белага возера на раўніне рос вялікі лес. Тут заблудзілася дзеўка, не знайшла дарогі дамоў і загінула. Яе пахавалі ў кургане, які народ назваў Дзеўка. Аналагічныя легенды можна было пачуць пра Сваху, Авідывушаву Гару, вёску Камень над р. Бобрык, што ля Пагоста, і інш.
Асобны раздзел Р. С. Зянькевіч прысвяціў палескім абрадам. Тут аўтар не проста спыніўся на апісанні мясцовых звычаяў калядавання, купалля, «куста», дажынак і вяселля, азрабіў першуюспробу заглянуць у перадгісторыю некаторых з’яў, выявіць іх пэўную заканамернасць.
Як і ў папярэдняй працы, фалькларыст уважліва аднёсся да весна-вых песень, якія пяюць у полі, лузе, лесе, нават пры вырабе смалы і дзёг-цю. Выхаванец паўночна-заходняй Беларусі аб’ектыўназафіксаваў, што на Палессі няма валачобных песень. Але толькі на Цэнтральным Па-лессі ёсць песні, якія выконваюцца пры абрадзе Куста, на якім аўтар спыніў асаблівую ўвагу і тым самым стаў першаадкрывальнікам гэтага найбольш старажытнага матрыманіяльнага абраду ў традыцыйнай куль-туры славян. Генезіс абраду Куста Зянькевіч выводзіць з глыбокай ста-ражытнасці, бо, як зазначае Зянькевіч, некалі так убіралася ў зелень «капланка-язычніца». У гэтым рэлікце абраду ім разумеўся важны ар-гумент на карысць таго, што на Палессі перакрыжаваліся праславянскія фальклорныя традыцыі.
Р. С. Зянькевіч пагаджаецца з К. Вуйніцкім, які таксама вывучаў палескі фальклор, што абрад Куста ў пінчукоў нагадвае сабой аналагіч-
’ У двары кн. Друцкіх-Любецкіх у Луніііе мелася так званая бібліятэка-музей з прад-метамі мастацтва, этнаграфіі, археалогіі, а таксама ўласны архіў, у якіх захоўваліся роз-ныя фаліянты, манускрыпты. Усс гата ў нейкай меры маглослужыць «творчай лабарато-рыяй» для навуковай працы Зянькевіча.
74
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
нае сербскае свята вясны, апісанае Вукам Караджычам. Розніца толькі ў тым, заўважае Зянькевіч, што ў палешукоў ён называецца Куст, а ў сер-баў Дадола. Тым самым беларускі фалькларыст напамінае пра агуль-наславянскі характар абраду. «У многіх мясцінах ён ужо даўно аджыў», — няслушна заўважалі многія даследчыкі — і памыляліся. Абрад жыве.
У дэталях апісваецца Зянькевічам свята Купалы, гістарычныя вы-токі якога таксама трэба шукаць у часах язычніцкіх. Як і абрад Куста, гэта свята фалькларыст адносіць да земляробчых. У ім адлюстравалася старажытная форма тэатралізаванага мастацтва: песні, танцы, жарты ў адпаведна распрацаванай народнай інсцэніроўцы. Даследчык прыкмеціў шырокае распаўсюджанне гэтага свята ў суседніх народаў, напрыклад у літоўцаў, дзе яно называецца «ладо».
Упершыню Р. С. Зянькевічам так падрабязна апісаны пахавальныя абрады, а таксама памінанне «дзядоў» або абход задушных. He прамінуў ён сказаць і пра сем страў, якія спецыяльна рыхтаваліся да памінальнага стала (саланіна смажаная, аладкі, яечня з каўбасамі, каша грэчневая, мак з малаком і інш.). Пры расстаноўцы страў на стале ганаровае месца займаў бохан хлеба. Стол вакол абкладвалі малымі баханцамі, каб каля кожнага ўдзельніка памінак ляжалі на першым месцы па тры баханцы.
У раздзеле «Пра характар народнай песні пінскага насельніцтва» Зянь-кевіч яшчэ раз падкрэсліў, што мясцовыя песні «нясуць адбітак глыбокай старажытнасці». У іх можна пачуць прататарскія напады, пра пажары ў час казацкіх выступленняў XVII ст. і інш. Ёсць у іх і ўпамінанне пра даўніх мужных герояў, як, напрыклад, Крыве-Крывейтэ. Даследчык удакладняе, што ў барвах палескага фальклору ёсць рысы агульнаславянскія, польскія, сербскія, рускія, літоўскія, грэчаска-рымскія.
Трэба прызнаць, што фалькларыст добра ведаў народныя песні. Запі-саўшы твор «Як паехаў Ясенька на паляванне», ён удакладніў, што Ta-Kia ж песні запісваў Ян Чачот і П. Шафарык. Працы апошняга пра сла-вянскі этнагенез Палесся даследчык вывучаў асабліва ўважліва і шмат у чым кіраваўся імі. Пры вызначэнні агульнаславянскіх рыс важным лі-чыў Зянькевіч вясельны цыкл. У мове гэтых песень «адбітак мовы ўсякіх славянскіх плямён і водгалас іх то больш выразны, то прыглушаны».
Р. С. Зянькевіч адзначае высокую гуманнасць у адносінах пінчукоў да старых людзей. Гэта чуецца і ў песнях жыхароў Палесся. Дзед можа і з торбай хадзіць жабраваць, але да яго ў людзей заусёды жыла пашана. Жабрак — матэрыяльна бедны чалавек, але гэта не значыць, што духоў-на. Наадварот, у яго вобразе ўвасоблены жыццёва мудры дабрадзей. Ён шмат вандруе, нямала ведае і можа даваць добрыя парады. Пачуццё
75
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
дабраты і спагады да жабракоў і проста старых людзей уласціва і іншым славянскім народам.
Энергічны і смелы ў сваіх даследаваннях, Р. С. Зянькевіч часам на-магаўся ўзяць ад прадмета свайго вывучэння больш, чым той мог даць на самай справе. Для тлумачэння некаторых з’яў у абрадах, песнях, ва-ражбе, прымхах і г. д. даследчык звяртаўся да прац гісторыкаў, хоць, вядома, такіх адказаў не мог знайсці. Так, Зянькевіч лічыў, што ў вя-сельнай песні «Гдзе ж наша галубка, што ад нас уцякае?» належыць шукаць вытокі старажытнага абраду «ўцёкаў паненкі з дому». Пры гэ-тым фалькларыст спасылаецца на гісторыка Тэадора Нарбута, які ведаў мінулае Беларусі, у тым ліку Палесся. Песню «Уступіла нявеста на Юры дзень» Зянькевіч, спасылаючыся на Ю. Крашэўскага, растлумачыў на-ступным чынам. Юра была багіняй і каралевай Балтыйскага мора, у глы-бінях якога ўзняліся горы бурштыну, і пярун грымеў над ёй за таемныя адносіны да рыбака. Зянькевіч прасачыў, што Юры сустракаецца як у палескім, так і ў жамойцкім фальклоры. Прыводзіць даследчык і іншыя аналагі. Спасылаючыся на В. Маціеўскага, I. Крашэўскага, Т. Нарбута і інш., ён прыйшоў да вываду, што існуе шмат падабенстваў у жыхароў Прыбалтыкі і Палесся. Можна зразумець імкненне даследчыка зрабіць параўнанні, правесці паралелі ў народнай творчасці, але гэта часта зроб-лена на адзінкавых прыкладах, не заўсёды характэрных.
Асноўная думка, якая вынікае з тэарэтычнай працы Рамуальда Зянь-кевіча, зводзіцца да сцвярджэння самабытнасці духоўнай і матэрыяль-най культуры Палесся, асабліва яе фальклорна-этнаграфічнага пласта. I хоць ён многія гіпотэзы, меркаванні іншых аўтараў пакінуў нібы на «самаіснаванне», усё ж ва ўсім гэтым згрупаваным строі думак право-дзіцца яго ідэя, што Палессе з’яўляецца прарадзімай славян. На сучас-ным этапе гэта праблема вылілася ў шматаспектныя тэарэтычныя дас-ледаванні, у якіх, як заўсёды, ёсць прыхільнікі і праціўнікі. Разбор роз-ных гіпотэз такога плана зрабіў В. У. Мартынаў ва ўступным артыкуле да манаграфіі «Лексіка Палесся ў прасторы і часе»’. Гэта праблема цікавіць і многіх замежных вучоных".
Варты ўвагі такі бок навуковай дзейнасці Р. С. Зянькевіча, як археа-логія, якую даследчык лічыў дапаможнай у фалькларыстычных і этнаг-рафічных даследаваннях. Пра такі род помнікаў ён піша ў названай вы-
' Вештарт Г. Ф., Выгойная Л. Ц„ Лучыц-Федарэц 1.1., Мартынаў В. У. Лексіка Палес-ся ў прасторы і часе. Мн., 1971. С. 3-35.
" Вроц/іавскййК. Сравнптелыіые разыскання вобластмславянскойфольклорной про-зы в связм с нсследованмем этногенеза // Рсзюмс докл. н ішсьмспных сообіц. IX Между-нар. сьсзда славнстов в Кневе. М., 1983. С. 518-519.
76
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
шэй працы «Пра ўрочышчы і звычаі пінскага люду», у яе апошнім раз-дзеле «Пра характар народнай песні». Зянькевіч успрымаў старажыт-ную міфалогію беларусаў не як рудымент аджытага язычніцтва, а як эле-мент народнай культуры. Крытычна аналізуючы, супастаўляючы і ацэнь-ваючы сабраны ім палескі матэрыял, не без уплыву рамантызму даказваў, што ў XI ст. на берагах Піны ўжо жыло славянскае племя, а не якія-небудзь насельнікі індастанскага паходжання. Гэта сцвярджэнне трэба аднесці таксама да яго навуковага актыву, тым больш што і зараз у архе-алогіі Беларусі існуе такая гіпотэза.
Услед за 3. Даленгам-Хадакоўскім пры вывучэнні Палесся Р. Зянь-кевіч карыстаўся паслугамі сваіх памочнікаў-інфарматараў, а таксама кансультацыямі дасведчаных людзей. Яму дапамагалі Л. Зянькевіч, К. Манькоўскі, Я. Ельскі, ІО. Крашэўскі, М. Скірмунт і інш.
Акрамя ўжо названых фальклорных зборнікаў і навуковых прац эт-награфічнага і археалагічнага плана Зянькевіч выдаў у Вільні зборнік «Рыфмаваныя спробы», «Вяселле, рыфмаваны перадшлюбны падарунак». Паводле слоў В. Каратынскага, пасля смерці Рамуальда Зянькевіча ў рукапісе засталася «Гісторыя польскай літаратуры», якая заканчвалася раздзелам пра творчасць Адама Міцкевіча, а таксама педагагічная пра-ца пра выхаванне моладзі, з пералікам абавязкаў бацькоў і настаўнікаў. Акрамя гэтых прац ён напісаў «Сістэматычны агляд усіх навук».
Р. С. Зянькевіч памёр на 58-м годзе жыцця, а навуковую дзейнасць спыніў у 42 гады у самым росквіце чалавечых сіл, калі яго выбіла з сядла цяжкая хвароба слепата. Тое, што зроблена ім для навукі Бела-русі, варта шырокага прызнання. Р. С. Зянькевіч з пашанай адносіўся даўсяго, што пакінулазначны след на нашай зямлі. Услед за П. В. Кірэ-еўскім ён мог бы сказаць: «Я з кожнай гадзінай адчуваю выразней, што адметная ўласцівасць варварства бяспамятнасць...» Якраз супраць гэ-тага і выступаў Рамуальд Зянькевіч. Яго творчасць аказала значны ўплыў не толькі на сучаснікаў, а і на пазнейшых вучоных: Міколу Янчука, Еў-дакіма Раманава, Зыгмунта Глогера, Яна Карловіча. Зянькевічаўская інтэрпрэтацыя фалькларыстыкі будзе цікавіць даследчыкаў, а значыць і яго імя неад’емнае ад гісторыі беларускай навукі.