Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Без перабольшвання, мастацкім подзвігам можна назваць выданне фалькларыстам у 1838-1846 гадах шасці зборнікаў з больш чым тыся-чаю тэкстаў беларускіх народных песень пад назвай «Вясковыя песні з-над Нёмана, Дняпра і Дзвіны...». Выданне апошніх двухз іх на роднай мове — сведчанне паглыбленага асэнсавання Чачотам сябе і месца свай-го народа ў гісторыі. Аб гэтым адкрыта, удумна сказана ў яго сціслай, але глыбока прадуманай прадмове да «Спеваў...».
Намер стварыць выданне як гістарычны эпас беларусаў узнік у аў-тара гэтай працы яшчэ ў 1996 годзе, калі быў распачаты грандыёзны выдавецкі праект «Беларускі кнігазбор» (ён задуманы на сотні унікаль-ных выданняў). Адкрыў яго том «Ян Чачот», дзе ўпершыню ў выдат-ным перакладзе шчырага рупліўца, ініцыятара ўсяго праекта фалькла-
60
2. Этнакультура Чарнобыльскага рэгіёна ў часы Кіеўскай Русі і Вялікага княства Літоўскага
рыста-літаратара Кастуся Цвіркі былі прадстаўлены 24 балады «Спе-ваў...». Астатняя 31 па нашай просьбе была перакладзена паэтам, да-следчыкам вытокаў беларускай мовы і культуры Станіславам Суднікам (ніжэй мы падаем прадмовы перакладчыкаў да сваіх прац). Іх працу прадоўжылі знаўцы беларускай народнай песні і музыкі Яўген Петра-шэвіч, Лявон Махнач, Пятро Русаў, якія паклалі творы Чачота на мело-дыі. Завяршыў гэтую працу выдатны народны музыка і кампазітар, зас-лужаны артыст Беларусі Васіль Купрыяненка. Уся гэтая вялікая праца закончылася выданнем кнігі: Васіль Ліцьвінка. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842-1844 гадоў — гістарычны эпас беларусаў (Мн., 2004).
Ян Чачот марыў, каб «Спевы...» спяваліся. Будзем спадзявацца, што пасля выдання «Беларускіх летапісаў і хронік» (1997) у серыі «Бела-рускі кнігазбор» і грунтоўнай працы летапісца старажытнай Беларусі Міколы Ермаловіча «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае» (2000) яны стануць мастацкай крыніцай будовы магутнай беларускай дзяржавы.
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
Даследаванне асноўных разнавіднасцей фальклору і этнакультуры Чарнобыльскага рэгіёна перыяду Рускай дзяржавы ў іх суаднесенасці з агульнаславянскімі паралелямі паказвае іх самабытнасць і дае магчы-масць уключыць у агульнаславянскі кантэкст археалагічныя, летапіс-ныя, міфолага-семіятычныя і паэтычныя фальклорна-этнаграфічныя рэаліі сучаснага Чарнобыльскага рэгіёна, прааналізаваць узаемадзеян-не і ўзаемаўплывы этнічнай і хрысціянскай складаючых у культуры рэ-гіёна ў гэты гістарычны перыяд.
Рэгіянальная спецыфіка фальклору і традыцыйнай культуры, народ-нага календара, сямейна-абрадавай традыцыі, уласна абрадавых і паэ-тычна-мастацкіх з’яў фальклору і традыцыйнай культуры Чарнобыль-скага рэгіёна абумовіла тут працэсы пабудовы дзяржаўнага ўкладу ў часы Рускай дзяржавы. Відавочна адзначанае вышэй месца выпрацаваных у фальклоры і традыцыйнай культуры норм звычаёвага права як калек-тыўнай творчасці ў трох рэдакцыях Статута ВКЛ — зводу дзяржаўных законаў, пабудаваных на дэмакратычных, калектыўна выпрацаваных нормах звычаёвага права, захоўвалася і на гэтым гістарычным этапе.
Рэканструкцыя фальклору і этнічнай культуры Чарнобыльскага рэгіёна часоў Рускай дзяржавы ў дыяхранічным аспекце, праведзеная на аснове этнаграфічна зафіксаваных, сучасных матэрыялаў, але і з улі-кам дадзеных гістарыяграфічных крыніц, шматстайна выяўляе ўплыў фальклору і этнічнай культуры рэгіёна на мастацка-гістарыяграфічныя творы, фарміраванне розных галін прафесійнага мастацтва, у першую чаргу яго тэатралізаваных форм у азначаны час.
Традыцыйная культура і фальклор існуюць у гэты час у аўтэнтыч-ным выглядзе і ў шматлікіх рэгіянальных разнавіднасцях, што і прад-вызначыла іх поліфанічнасць, самабытнасць, з’явілася дыферэнцырую-чым фактарам ва ўзаемадзеянні з іншымі формамі культуры. Яна паўп-лывала не толькі на фарміраванне унікальнай мастацкай традыцыі, але і на ментальнасць і паўсядзённы побыт жыхароў Усходняга Палесся ў разглядаемы перыяд.
На першую палову XIX ст. прыпадае пачатак навуковага асэнсаван-ня фальклору і этнічнай культуры. Мнагазначна, што іменна на тэрыто-рыі цяперашняга Чарнобыльскага рэгіёна быў закладзены падмурак гэ-тай працы дзейнасцю унікальнай для свайго часу асобы еўрапейскага
62
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
маштабу — пачынальніка славянскіх народазнаўства і фалькларыстыкі, «случака», як ён сам сябе называў, Адама Чарноцкага, што жыў і праца-ваў усё жыццё пад псеўданімам і вымышленай біяграфіяй Зарыяна Якаў-левіча Даленгі-Хадакоўскага.
3.1. 3. Даленга-Хадакоўскі (1784-1825)
У 2004 годзе ўсё славянства адзначыла’ ў прамым сэнсе легендарнае імя ў беларускай гісторыі — 220-годдзе з дня нараджэння пачы-нальніка славянскай фалькларыстыкі белару-са Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага, які пара-лельна з выдатным сербам Вукам Караджы-чам на поўдні распачаў народазнаўства на захадзе і ўсходзе Славіі. У апублікаванай у 1818 годзе, але як бы напісанай для нашага часу працы ён адкрыта і празорліва выказаў свой погляд на фальклор і этнічную культуру славян як унікальную «гістарычную памяць»:
«Зніклі для навуковых ведаў гісторыя, абрад і нашы звычаі эпохі мнагабожжа. Еўра-пейская асвета не спрыяла цэламу перыяду, у якім святы крыж пачаў узносіцца сярод раз-леглай і падзеленай Славяншчыны. Першыя
пасланцы да нас з сягонняшняй верай былі далёкімі ад успрымання, каб захаваць тое-сёе для гісторыі і вякоў, і гэты непрыхільны запал у іх пас-лядоўнікаў дайшоў ледзь не да нашых часоў. У гэтым духу дзесяць або больш уладароў нашага племені па чарзе перакручвалі будову, якая была ўзведзена прыродным натхненнем, і побач з новымі правіламі неба не здолелі забяспечыць зямельнай уласнасці, якая праіснавала б да нас і была б саміх іх памяццю. Гэты выпадак з’яўляецца самым галоўным у Славяншчыне, бо ён ахапіў усю яе разлегласць, даваў права новым кня-ствам, якія ствараліся, і штораз памнажаў іх. Звёны новай веры ўклю-чалі нас, непадобных да рэшты народаў Еўропы. Славянін у мэтах наба-жэнства або па неабходнасці наведваў Рым або Царград і, блізка да сэр-
’ 14-15 красавіка 2005 г. намі праведзена II Міжпародная павуковая фальклорна-этна-лінгвістычная капферэнцыя і выдадзены яс матэрыялы: Комплекснаедаследаваннефаль-клору і этнакультуры Палесся. Матэрыялы II Міжпароднай навуковай фальклорна-этна-лінгвістычнай канферэпцыі 14-15 красавіка 2005 г. Міпск. Знагоды 220-годдзя З.Далспгі-Хадакоўскага (Адама Чарноцкага, 1784-1825) / Укл. В. Ліцьвінка. Мн., 2005.
63
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
ца прыняўшы ўзаемную нянавісць хрысціянскіх сталіц, запальваў па-ходню вечных войнаў на сваёй прасторы за тое, што не адной асвечанай галаве плаціў даніну. Бяда нам! Занадта доўга праіснавалі мы ў гэтай аблудзе. Можа не ўспомніў бы іх, калі б яны не мелі згубнага ўплыву на гэты перыяд нашай гісторыі і не былі б першым падкопам мілай нам заўсёды народнасці. Будучы час праясніць тую праўду, што ад ранняга аблівання нас вадой пачалі змывацца ўсе характэрныя асаблівасці, якія нас вызначаюць; слабеў у многіх нашых краінах незалежны дух, і, фар-міруючыся на чужы ўзор, сталі мы нарэшце самі сабе чужымі» (3. Да-ленга-Хадакоўскі Аб славяншчыне да хрысціянства / «Жwiczenia Naukowe», 1818, t. П, nr. 5, s. 3-27; «PamiKtnik Lwowski», 1818,1.1, s. 17).
Фалькларыст, дыялектолаг, этнограф, гісторык-археолаг і славяназ-навец Зарыян Якаўлевіч Даленга-Хадакоўскі', сапраўднае імя Адам Чар-ноцкі, нарадзіўся ў маёнтку вядомага на Беларусі рода Чарноцкіх каля в. Гайна цяперашняга Лагойскага раёна Мінскай вобласці 24 снежня 1784 года. Пасля смерці маці з васьмі гадоў выхоўваўся ў дзядзькі па матчынай лініі ў Мінску. У 1795 годзе бацька аддаў яго на выхаванне да сваяка, віцебскага падстолія Ксаверыя Чарноцкага, на Случчыну. Як заў-важаюць даследчыкі жыццяпісу Адама, тут ён пачаў цікавіцца ад ста-рых людзей звычаямі, паданнямі і песнямі.
У 1797 годзе паступіў у Слуцкую павятовую школу і пасля закан-чэння яе ў 1801 годзе да 1804 праходзіў юрыдычную практыку ў Наваг-радку. У 1805 здаў экзамены па юрыспрудэнцыі і атрымаў патэнт на права кіравання маёмасцю. Рыхтаваўся да кар’еры адваката і працаваў у Наваградку і Менску. У гэты ж час Адам склаў свой радавод ад 1591 да 1800 гадоў ад Алелькавічаў і да Ксаверыя Чарноцкага. У 1807 годзе ат-рымаў пасаду ў вёсцы Варонча, бліз Наваградка, у маёнтку Ю. Неся-лоўскага. Працаваў аканомам у маёнтках, прыватным адвакатам у Мінску. Арыштаваны царскімі ўладамі 24 сакавіка 1809 года за выказа-ную ў прыватным лісце прыхільнасць да антыпрыгонніцкіх ідэй Напа-леона. За спробу тайна перайсці межы княства Варшаўскага і ўступіць у польскае войска быў арыштаваны і пасаджаны ў турму ў Гародні. Паз-ней перавезены ў Пецярбург, судом пазбаўлены шляхецтва, навечна асуджаны ў салдаты і адпраўлены ў Омск. Тут ён пачаў свае навуковыя працы па збору звычаяў і вывучэнню мовы татар. 3 пачаткам вайсковых дзеянняў Расіі з Напалеонам дывізія Глазенапа, у якой ён служыў, была накіравана на захад у Бабруйск. Адам Чарноцкі выкарыстаў момант,
’ Ніжэй мы падаем нсвяломыя і ўдакладнепыя ўапоіпні час старопкі жыця і навуковай дзейнасці 3. Даленгі-Хадакоўскага.
64
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
імітаваў утапленне, быў прызнаны загінуўшым і ўцёк у Польшчу. Ле-там 1812 года стаў ад’юнкт-афіцэрам пятага пяхотнага палка пад імем Зорана Любранскага. Выконваў тайныя місіі па пранікненню на тэрыторыю расійскага войска за Нёман, аб чым склаў рапарты 4 і 19 мая 1812 года. Аднак 30 мая па ўласнай просьбе падаў у адстаўку, але заставаўся ў шэ-рагу валанцёраў. 3 войскам Напалеона дайшоў да Смаленска. Пазней рушыў на Валынь і Галіцыю ўжо пад псеўданімам Зарыяна Даленгі-Ха-дакоўскага і тут пачаў свае народазнаўчыя вандроўкі і збор фальклор-на-этнаграфічных матэрыялаў. У 1814 годзе Хадакоўскі з’яўляецца ў Крамянцы. Тут ён заводзіць шэраг знаёмстваў і праз новых сяброў ат-рымлівае пратэкцыю князя Адама Казіміра Чартарыйскага. Апошні спрыяе Хадакоўскаму ў экспедыцыях. Падчас гэтых экспедыцыяў ён быў у Гомелі з красавіка па жнівень 1819 года, адкуль напісаў некалькі пісьмаў да Адама Чартарыйскага, Лукаша Галамбёўскага, Мікалая Ру-мянцава, Адама Храптовіча, Людвіка Крапінскага, Захарыя Карнеева, якія сталі ў далейшым асновай яго працы «Розыскання касательно рус-ской нсторнн». Даленга-Хадакоўскі вандраваў па вялікай прасторы сла-вянскіх земляў не толькі фізічна, але і духоўна, асвятляючы гісторыю і этнаграфію яе народаў. Жыццёвы шлях Зарыяна Даленгі-Хадакоўскага закончыўся пры нявысветленых абставінах у Цвярской губерні 17 ліста-пада 1825 года.