Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Пры фінансавай дапамозе фонду князёў Чартарыйскіх у 1813-1818 гадах Хадакоўскі падарожнічаў па Палессі ад Карпат да Гомеля, працаваў у архівах і бібліятэках; даследаваў гарадзішчы; запісваў фаль-клор, дыялектную лексіку, абрады. 14 снежня 1818 года ўпершыню ў Беларусі і Літве атрымаў ад Віленскага універсітэта адкрыты ліст-даз-вол на права раскопак. У 1818 годзе выдаў сваю галоўную працу «Пра славяншчыну да хрысціянства», якая прынесла яму шырокую вядо-масць.
ГІалескія песні, запісаныя Зарыянам Даленгаю-Хадакоўскім (Ада-мам Чарноцкім) у 1814-1819 гг., — выдатны здабытак агульнаславян-скай фалькларыстыкі. Гэта першая спроба комплекснага, сістэматыза-ванага запісу народных песень у славянскай фалькларыстыцы ў іх жан-равай разнастайнасці і ў вялікай колькасці — больш за 2000 узораў, на вялікай тэрыторыі — ад Карпат да Гомеля.
Лёс спадчыны Хадакоўскага склаўся так, што яго песенны збор не быў надрукаваны. Ім цікавіліся з мэтаю публікацыі такія пісьменнікі і вучоныя, як М. Гогаль, М. Максімовіч, А. Бадзянскі, I. Куліш, М. Дра-гаманаў, В. Навуменка, В. Гнацюк, В. Даманіцкі і інш. Але ў друку з’яві-
65
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
лася толькі нязначная колькасць запісаў і не ў аўтэнтычнай форме (у вы-данняхпесень М. Максімовіча, П. Лукашэвіча, М. Драгаманава і В. Гна-цюка, невялічкія, адзінкавыя падборкі ў публікацыях песеннага збору М. Гогаля).
Запісы песеннага фальклору Хадакоўскага захаваліся ў аўтарскіх варыянтах і копіях з яго аўтографаў. 3 першых вядомы тры: два най-больш аўтэнтычныя, бо пісаныя лацінкаю, і адзін — расійскім правапі-сам адпаведнага часу. Найбольшы з іх і самы дакладны — 1019 песень у Тарнопальскім краязнаўчым музеі, два другія — у фондзе В. Бадзянска-га (Аддз. рук. Інстытута літаратуры НАН Украіны, адз. зах. 188 і 189). Запісаныя песні не сістэматызаваны (толькі некаторыя пранумарава-ны), таму яны патрабуюць сучаснага сістэмнага даследавання з пазіцыі дасягненняў сучаснай фалькларыстыкі.
Самай багатай копіяй запісаў Хадакоўскагаз’яўляецца копія В. Бадзян-скага ў названым аддзеле (ф. 99, адз. зах. 187; частка яе — у Дзяржаўным гіста-рычным музеі Расіі, ф. 450, адз. зах. 770). У гэтай копіі Бадзянскі дакладна прытрымліваўся тэксту і пакінуў свае заўвагі на старонках рукапісу.
Хадакоўскі пражыў усяго сорак адзін год, але паспеў, паралельна з Вукам Караджычам ў Паўднёвай Славіі, закласці не толькі грунтоўны падмурак агульнаславянскай фалькларыстыкі, але, без перабольшвання, усяго славянскага народазнаўства, у першую чаргу этнагенезу славян.
Найбольш актуальна і для нашага часу праца вучонага «Славянства да хрысціянства» (1818), дзе ўпершыню паказана унікальнасць стара-жытнай славянскай абрадавай культуры і месца фальклору ў ёй у пра-славянскія часы і распрацаваны кірункі комплексных даследаванняў гісторыі і культуры славянскіх народаў. Далейшае развіццё яны атры-малі ў працах Хадакоўскага «Даследаванне адносна рускай гісторыі» (1819), «Праект вучонага падарожжа па Расіі для вытлумачэння стара-жытнай славянскай гісторыі» (1820) і «Гістарычная сістэма Хадакоў-скага» (1838).
Большасць сабраных вучоным фальклорных матэрыялаў, значная частка якіх знаходзіцца ва Украіне, у Маскве і Пецярбурзе, не апубліка-вана, таму выключную каштоўнасць мае выдадзены ў 1974 годзе ў Кіеве пад тэндэнцыйнай назвай «Украі'нскі народні пісні в запнсах Зоріана Доленгн Ходаковського» і больш дакладнае, адпаведна назве рукапісу «Spiewy slowianskie pod strzech^ wiejsk^zebrane. Warszawa, 1973», дзе nepa-важна прадстаўлены палескія запісы фалькларыста. Тут, напрыклад, упершыню апублікаваны запіс карагода з радзімічаўскага абрада Ва-джэння і Пахавання стралы «Як пушчу стралу дай па ўсём сялу»:
66
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
Ой, пушчу стрілу по всему селу, Ох, і я в Лелю, по всему селу. Ой, пошла стряла по конец села, Ох, і я в Лелю, по конец села. Та ўбіла стріла білого молойна, Ох, і я в Лелю, білого молойца. А ніхто к цілу не пріступіцца, Ох, і я в Лелю, не пріступіцца. Пріступіласа стара бабушка, Ох, і я в Лелю, його матушка. Ой, самі дзвоны зазвоніліса, Ох, і я в Лелю, зазвоніліса.
I сама цэркоў одчыніласа, Ой, самі кніжкі розчыталіся, I сама земля отворылася, I само ціло схоронілося.
Або наступны мнагазначны запіс:
Налецілі гусі з Білоі Русі, Палі на воду моій Ганусі! — Гыля, гыля, білі гусі, Нэ муцітэ воду моій Ганусі. Моя Гануся хусты прала, Мусіла зачекаці, покі вода стала. Она прала, прала да позоліла, Так сучцы-свэкрусі нэ догодзіла. Старому — ряд каміння, ряд поління, Жгучэй кропівою процягнуці. А ў старого волы в ярмі, У молодого дзіўкі на ўмі.
У старого дзіткі плачуць, У молодого дзіўкі скачуць.
Археолаг Хадакоўскі абгрунтаваў тэорыю ўзнікнення гарадзішчаў, як фалькларыст і мовавед распрацаваў прынцыпы збору фальклору і дыялектаў, акцэнтаваў увагу на вялікай каштоўнасці тапанімічных па-данняў і назваў для этнічных даследаванняў. Фальклорны архіў Хада-коўскага паралельна са зборам серба Вука Караджыча — першы і самы багаты збор фальклору славянскіх народаў па колькасці запісаў і па ве-лічыні ахопленай тэрыторыі, а праца вучонага — пачатак сістэматыза-ванага запісу з навуковай пашпартызацыяй і сінкрэтычным навуковым даследаванне.м фальклору славянскіх народаў. Яна стала асновай для вызначэння прарадзімы славян, славянскага этнагенезу, праграмай для навуковых аб’яднанняў Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы.
67
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
У гутарках з аўтарам гэтай працы выдатны даследчык сучаснай Сла-віі, праўнук Льва Талстога і ўраджэнец Сербіі, акадэмік Расійскай ака-дэміі навук Мікіта Талстой, 80-годдзе якога шырока адзначалася ў Бе-ларусі ў 2003 годзе, сцвярджаў, што мы «легкадумна і памылкова неда-ацэньваем» праславянскую культуру і яе даследчыкаў.
Адпаведна выбранаму мнагазначнаму псеўданіму, Хадакоўскі мно-га вандраваў, збіраў археаграфічныя матэрыялы, запісваў абрады, песні і дыялекты, пераважна на Палессі, даследаваў гарадзішчы каля Берас-ця, Турава, Гомеля, Магілёва, у Бабруйскім павеце, Старым Сяле Віцеб-скага павета, Віцебску і Полацку.
Амаль два стагоддзі назад, папярэдне даследаваўшы Карпацкі рэгі-ён, «у палатнянай світцы, з заткнутай сенам бутэлечкай самагону ў пра-вай кішэні на ўсякі выпадак, босым у летні час» гэты пачынальнік сла-вянскай фалькларыстыкі прайшоў прарадзіму славян Палессе ад Кар-пат да Гомеля і сваімі шматлікімі грунтоўнымі працамі заклаў асновы славянскай фалькларыстыкі.
Збіраючы і даследуючы фальклор славянскіх народаў, Зарыян Да-ленга-Хадакоўскі асобна вылучае беларускія песні, якія пазней выдасць П. Бяссонаў: Белорусскпе песнм с подробным обьясненнем нх твор-чества н языка, с очеркамн народного обряда, обычая, всего быта. М„ 1871. Ч. I. Вып. 1.
Славістычныя ідэі Хадакоўскага ўспрынялі князі Чартарыйскія, рускія (М. Грабоўскі, Г. Ржавускі, I. Галавінскі і інш.), украінскія, поль-скія і беларускія вучоныя Я. Чачот, I. Грыгаровіч, I. Насовіч, Я. Баршчэў-скі, X. Лях-Шырма, В. Залескі, ГІ. Шпілеўскі, Е. Раманаўі інш.,штостая-лі ля вытокаў ліцьвінска-беларускай нацыянальнай ідэі.
У 1819 г. Хадакоўскі стаў членам-карэспандэнтам Варшаўскага Та-варыства сяброў навук, членам Пецярбургскага Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці; у 1820 — Маскоўскага Таварыства гісто-рыі і старажытнасцяў расійскіх. Адным з першых абгрунтаваў ідэю сла-вянскай агульнасці дагістарычных часоў.
3.2. Першаадкрывальнік заходняга Чарнобыля Рамуальд Зянькевіч (1811-1868)
Фалькларыст, археолаг, этнограф і краязнаўца Рамуальд Зянькевіч нарадзіўся ў Свянцянскім павеце Віленскай губерні (цяпер Швянчонскі раён у Летуве) у сям’і незаможнага шляхціча. Дакладных звестак пра месца яго нараджэння пакуль што не высветлена, але хутчэй за ўсё гэта
68
3. Традыцыйная культура ўсходнеславянскага рэгіёна ў часы Расійскай дзяржавы
быў нейкі фальварак у раёне Свянцянаў і Свіры, бо першую адукацыю ён атрымаў менавіта ў Свіры, а з 1820 года вучыўся ў Пастаўскай па-вятовай школе. У 1822 годзе бацькі адправілі Рамуальда ў Вільню, і тут ён прайшоў поўны гімназічны курс падрыхтоўкі, а ў пятнаццаць га-доў стаў студэнтам літаратурнага аддзялення Віленскага універсітэта. Разам з засваеннем ве-даў адпаведна праграме студэнт універсітэта знаёміўся з ужо амаль усталяванымі традыцы-ямі народазнаўства, адчуў на сабе дабратворны ўплыў ідэй філарэтаў і філаматаў. Рамуальд
Зянькевіч слухаў лекцыі Э. Гродэка, I. Лялевеля, Я. Лабойкі, М. Зуба-ковіча, Я. Чарняўскага. Яму прадстаўлялася магчымасць пазнаёміцца з багатым нумізматычным кабінетам пры універсітэце.
Пасля заканчэння яго ў 1830 годзе Рамуальд Зянькевіч у дзевят-наццаць гадоў стаў настаўнікам і працаваў у прыватных школах у роз-ных месцах Беларусі: на Свянцяншчыне, Пастаўшчыне, Ашмяншчыне. Праз чатырнаццаць гадоў ён атрымаў сталае месца педагога у Росен-скай павятовай школе. Працаваў там нядоўга і з-за прагрэсіраваў-шай слепаты пакінуў школу, часта мяняў месцы жыхарства і працы. Аднак ён нідзе не забываўся пра вывучэнне народнай культуры. Цяга гэта выпрацавалася ў яго з універсітэцкіх гадоў, калі ён на канікулах запісваў казкі і легенды ад сваёй бабулі Шымашыхі, якіх яна ведала вя-лікае мноства.
У наш час, калі пастановамі ІОНЕСКА звернута ўвага сусветнай грамадскасці на неабходнасць захавання прыроднага асяроддзя і духоў-най культуры Палесся, з’явілася неабходнасць па-новаму ацаніць і выз-начыць належнае месца магутнай постаці Рамуальда Зянькевіча. Услед за «Славянствам дахрысціянства» 1819 года Зарыяна Даленгі-Хадакоў-скага і шасцю кніжкамі «Вясковых песень з-над Нёмана, Дзвіны і Дняп-ра» 1838-1846 гадоў Яна Чачота ён адкрыў сусветнай грамадскасці сваімі выданнямі «Гмінныя песенькі пінскага люду» 1851 года і «Абурочыш-чах і звычаях пінскага люду і характары яго песень» 1852-1853 гадоў унікальнасць абрадава-святочнай культуры Цэнтральнага Палесся’.
' Гл.: Pioscnki gminnc ludu pichskicgo. Zbicral i przckladal Romuald Zienkicwicz. Kowno, 1851; Яго ж: O uroczyskach i zwyczajach ludu piiiskicgo oraz o charaktcrzc jcgo picsni. Bibliotcka War-szawska, 1852, t. IV, s. 505-527; 1853, t. I, s. 104-133. Звяртаем увагу, што ў першым, пара-лельна з польскім перакладам, пададзены лацінкай арыгіналы запісаў.