• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Мы ж цябе будзем жаніці, Медавуху, квасок выпіваці. Свяці ж, каміночку, ясненька, Пабуджай чаляданьку раненька. Шыці, прасці, ткаці маладым, А падарачкі збіраці старым. Каміночку, ты нам спагадай, Кручу, верчу і буры праганяй. Дым і сажу нясі ворагам,
    46
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    Свет, радасць і ахвоту пашлі нам.
    Гаспадыня наша, паглядай, Мядочку, квасочку падлівай.
    Адзін з карагодаў вакол коміна вадзілі так. Вырывалі з градкі ва-сілька бураковага цвету, устаўлялі яго ў палавінку гарбуза. Вядучы тры-маў яго высока над галавой, а за ім усе астатнія ішлі колам па сонцу і спявалі:
    Свяці, наша свяціла,
    Каб агню нам не тушыла, Каб добра была прасці, ткаці I сеяць цяпло ў хаце.
    Парадыйна, іранічна, дзеля смеху выконвалі вясельныя песні, асаб-ліва многа пра сватоў. У абрадзе прымалі ўдзел дзяўчаты, якія ўпершы-ню «запрадалі». Ля Посвета пад прадзенне ліліся бясконцыя песні, жар-ты, былічкі, легенды, казкі, у перапынках скакалі, танцавалі, гулялі ў гульні.
    14 верасня было Новым годам па хрысціянскаму праваслаўнаму ка-лендару, вядомым пад старажытнай назвай Сымона Стоўпніка, назва якога паходзіць ад «стоўпчыка» — сакральнага месца захоўвання агню на прыпечку печы (на Паазер’і вядомы цэлы вясельны рытуал па стаў-павому чыну). Прыказкі маляўніча характарызуюць гэты час: «Сымон да варот, на двары сем пагод: сее, вее, круціць, муціць, лле, мяце, віху-рыць»; «Святы Сымон — сявец дамоў»; «У Сымонаўдзень даабеду ары, а пасля абеду аратага з поля гані».
    Багач. Сталае свята, якое мелаяшчэ назвы Багатнік, Багатуха, Спа-жа багатая, Малая Прачыста, Другая Прачыста, Зельная. Гэта выніко-вае свята ўсяго земляробчага года, дастатку, багацця, пачатку багатых восеньскіх кірмашоў, засідкаў на прадзенне ў будучыя доўгія восень-скія піліпаўскія вечары. Для яго больш характэрны, чым на Іллю, абход двароў з кошыкам, поўным зерня, з уваткнутай у яго запаленай свечкай, які заносілі ў кожную хату і гумно. Жыта ў ім было з магічнага, першага зжатага ў гэтым годзе снапа. Спявалі ў час абходу дажынкавыя і восень-скія песні:
    Бярозка з лістком, бярозка з лістком
    Усю восень шумела:
    — Мой ты лісточак, мой ты зеляненькі, Як жа мы расстанемся?
    Ветры павеюць, цябе абвеюць, А я тут застануся.
    — He бойся, бяроза, не бойся, белая,
    47
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    Я цябе не пакіну. Цяпер ападу — вясною прыду, 3 табой шумець буду.
    Матулька з дачкой, матулька з дачкой
    Усю ноч гаварыла: — Мая дачушка, мая родная, Як жа мы расстанемся?
    На Багача спявалі самыя разнастайныя песні: кірмашовыя, бясед-ныя, застольныя, прыпеўкі, скакалі, вадзілі карагоды.
    Па Адаму Багдановічу, Багач быў водгукам язычніцкага свята зем-ляробчага культу Даждзьбога — апекуна багацця, дастатку, а таксама бога Сонца, бо свята было якраз напярэдадні восеньскага раўнадзенства 22-23 верасня. Прыказвалі:
    Прыйшоў Багач — кідай рагач, Бяры сявеньку — сей памаленьку! На сёлетні Багач добра ўдалося: Жыта ў трубы павілося, Авёс як тын парос, А ячмень палёг на пляцень. А грэчачка, як кветачка, А пшаніцы, як брусніцы.
    Пакроў. Сталае свята Пакроў або Трэцяя Прачыстая, сэнс якога най-лепш раскрыты ў прыказках: «Прыйшлі Пакровы і пытаюць: ці да зімы гатовы?»; «На Пакрове дай сена карове»; «Пакровы — пастухоўскія кіі на дровы»; «Прыйшлі Пакровы — раве дзеўка бы карова». У адной з іх раскрыты сэнс паняцця пакрыцця: «Святы Пакроў пакрыў зямлю жоў-тым лісцем, маладым сняжком, ваду лёдам, пчалу мёдам». Яшчэ шырэй аб гэтым пяецца ў песні:
    Святы Пакроў пытаецца Ды ва Ўзьвіжанькі:
    — Ці ўзышло ў полі жыта, Ці ўруніла ў полі жыта? А я буду хадзіці, аглядаці, Зямлю лісцем засыпаці, Снегам чыстым пакрываці, Ваду лёдам, пчолку мёдам надзяляці, Старых бабак кіёчкамі, Сярэдніх жанчын сыночкамі, А дзяўчатак наміткамі пакрываці.
    Свята Пакроў было пачаткам вялікай Вясельніцы, якая доўжылася да пачатку перадкаляднага піліпаўскага шасцітыднёвага посту 28 ліста-
    48
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    пада. Шлюбы, вяселлі напаўнялі гэты час радаснымі спевамі. Пакровы з’яўляюцца пераломным момантам у прыродзе ад зімы да лета, калі рых-туюць паліва на зіму, не пускаюць ужо жывёлу ў поле, рамантуюць пабу-довы, хаты і гаспадарчы рыштунак, калі пачыналі актыўную працу ра-меснікі «Кузьма-Дзям’ян»: кавалі, шаўцы, рамізнікі, гандляры — іх свята Кузьмінкі 14 лістапада. Моладзь пачынала ладзіць вячоркі, дзе хатняя праца спалучалася з песнямі, гульнямі, танцамі, скокамі, карагодамі, дзе ўтвараліся шлюбныя пары. Тут расказваліся казкі, паданні, легенды, былічкі, загадваліся загадкі, дзяўчаты варажылі.
    Фальклорнае мора разліваннае тыпу «Бабка Еўка, дзед Тамаш паехалі на кірмаш» гучала на самых багатых пакроўскіх кірмашах.
    У хрысціянскія часы на прыродна-бытавы Пакроў арганічна наслаіў-ся пакроў Божай маці, якім яна ахінае ўсіх пакутуючых як сімвалам да-памогі. Вернікі неслі ў гэты дзень у царкву для асвячэння хлеб, стравы да святочнага стала-«агапаў» пасля малітваў.
    Родзічы, знаёмыя, сябры адной мясцовасці збіраліся ў адну з вёсак па традыцыі на «святок». I цяпер моцна трымаецца гэтая традыцыя, якая ідзе яшчэ з часоў родаплемяннога ладу: кожнае гадавое свята з’яўляец-ца галоўным у адной з вёсак.
    Дзяды. Перасоўнае выніковае гадавое свята захавалася ў Чарно-быльскім рэгіёне да нашага часу ў старажытнай форме. У гістарычныя часы яно атрымала назву «Змітравай суботы» і павінна быць заўсёды ў суботу перад сталым у календары днём Змітра 8 лістапада. Гэты ты-дзень меў назву Змітраўкі і быў прысвечаны адпаведна канцу гадавога вітка жыцця прыроды і філасофскаму роздуму людзей аб пераходзе «на той свет, да Дзядоў», сэнсу існавання на гэтым свеце. Асновай такіх разважанняў з’яўляецца вера, што чалавек не знікае бясследна, што ня-божчыкі пераходзяць у іншую форму існавання і адтуль нябачна мо-гуць уплываць на жыццё іх кроўных: «Дзяды ўсё знаюць, усё бачаць, усё чуюць і дапамогуць». Таму і цяпер выхаваныя традыцыяй людзі цвёрда прытрымліваюцца правіла: «Пра нябожчыка або толькі добра, або ні слова». Гэтая найбольш старажытная філасофія рэінкарнацыі ідзе яшчэ ад ведыйскай культуры і пранізвае ўсю нашу святочную аб-раднасць. Змітраўскія дзяды з’яўляюцца канчатковымі адпаведна свай-му каляндарнаму часу пасля шматлікіх дзядоўскіх перадсвяточных субот на працягу года: стрэчаньскай, мясаеднай, траецкай, спасаўскай. Сюды ж трэба аднесці тры памінальныя калядныя куцці, Наўскія Вя-лікдзень і Тройцу і цэлы перасоўны (дзесяты ад Вялікадня) Дзедаў тыдзень.
    49
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    У Змітраву суботу ўсе хатнія збіраліся за ўрачыстым сталом. Напя-рэдадні гаспадыня ўвесь дзень гатавала ежу, рупілася, каб былі розныя стравы, але каб лік іх быў няцотны і не меней ад пяці страў. Да па-мінальнай куцці пайменна запрашалі ўсіх нябожчыкаў, пачынаючы з апошнягаў гэтай хаце.як, напрыклад: «Янка, Васіль, Алена, Пятрок, Хвя-дорка, Тамаш..., прыходзьце ўсе да гэтага стала!».
    У хаце адчыняліся дзверы, каб душы нябожчыкаў-наўяў нябачна маглі ўвайсці. Ставілася асобная міска для іх, клаліся лыжка, відэлец, налівалася чарка і бралася куцця і па лыжцы кожнай стравы. Гаспады-ня абавязана была спячы да гэтага дня свежы хлеб і асобна «дзедаўскі курак» — маленькі хлеб, які потым аддавалі жабракам.
    Перад застоллем, на якое ўсе апраналіся па-святочнаму, гаспадар гаварыў: «Хвала табе, Божа, Дзядоў дачакаліся. На гэта свята людзі гро-шы трацці, бо ад Дзядоў да Дзядоў як бы сорак гадоў, а ўсё-такі дачака-ліся. Ай, Дзяды-Дзяды, усё Вам гатова: і пітво, і мёд, і квас, ёсць Вам і мяса, і каўбасы, толькі ейіце, будзе з Вас! Хлеб, гарох і каша — усё багац-це Вам наша!».
    Адзіным прадметам працяглай гутаркі на Дзяды з’яўляліся ўспамі-ны пра іх, прыгадваліся найбольш значныя выпадкі з іх жыцця, іх здоль-насці, запаветы, павароты лёсу, нават фізічныя асаблівасці. Застолле-гутарка перарывалася зваротамі: «Святыя Дзяды! Завем Вас, хадзіце да нас, ляціце да нас, чым толькі хата багата, што ёсць тут — усё для Вас ахвяраваў! Прыходзьце, дзяды-бацькі, і старыя, і малыя, хто на гэтай сялібе жыў, хлеба-солі ядаў. Да свайго стала, да свайго прыпечка хлеба-солі засылайце, каб было чым душу памінаць, год ад году, век ад веку! ГГю за Вас, нашы Дзяды сардэчныя, каб ведалі, што нічога Вам не шкадую!»
    «Чуеце, нейкі рух на двары? Гэта Дзяды глядзяць, як мы жывем, якімі справамі займаемся. Святыя Дзяды! Хадзіце да нас вячэраці. Чакаем Вас, як і тысячы і сотні вякоў назад чакалі, хадзіце на бяседу ціхую, спа-вядальную ўсе: і маці, і бацькі, і браты, і сёстры, і старыя, і малыя, і не-маўляты, і людзі чужыя, незнаёмыя, пагаворым з вамі, Дзяды, як адвеку ў краі нашым гаварылі: і вясной на Мясаед, і ля могілак на Вялікдзень, і перад Калядамі».
    Асобна адзначалі ў памінальных рацэях-прамовах добрых гаспада-роў з роду, музыкаў, спевакоў, рамеснікаў, праслаўленых людзей і тых, хто найбольш пражыў на гэтым свеце. Традыцыйна паважным лічыла-ся ведаць і захоўваць памяць, успамінаць на штогадовыя Дзяды родзі-чаў-крэўных не менш, чым да дзесятага калена, а ў род хлопца прымалі тады, калі мог успомніць сваіх дзядоў да пятага калена.
    50
    1. Фальклорна-этнічныя архетыпы Чарнобыля
    Піліпаўка. Сталае свята пачатку шасцітыднёвага (да 6 студзеня) пе-радкаляднага посту. 28 лістапада, на Запусты, наладжвалася застолле, дзе пачыналі спяваць працяжныя піліпаўскія, як і ў самыя доўгія піліпаў-скія вечары года, песні. Змест іх часцей за ўсё быў казачна-легендарны, баладна-павучальны або непасрэдна звязаны з асноўнымі заняткамі ў Піліпаўку — прадзівам і ткацтвам:
    Пойдзем, дзевачкі, у начлежачкі, Возьмем, дзевачкі, паўтары мычачкі. Напрадзем, дзевачкі, паўтары цэвачкі, Аснуем, дзевачкі, паўтары губачкі.
    Пойдзем, дзевачкі, на сяло бёрды шукаць. Усё сяло абыйшлі — бёрды не знайшлі, Будзем, дзевачкі, у прасла кросны снаваць, Будзем, дзевачкі, у тын кросны ткаць.
    У піліпаўскіх песнях многа апавяданняў пра нешчаслівы лёс, кахан-не, здраду, драматычныя сямейныя канфлікты, трагічных баладных сю-жэтаў, але ёсць і жартоўныя карагоды, як «няўдаліца Рында ў Піліпаўку сядзела на печышчы, задрала ногі на гарадзішча», а калі прыйшлі сваты, «пайшла ў пазычкі па суседачках»: «дайце, суседачкі, мае матачкі, па сарочачцы, па намітачцы. — He спаць было, Рында, піліпавай ночы, трэ-ба была прадзіраць дзеркачом вочы».