• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Песні Радчанка класіфікуе ў адпаведнасці з земляробчым календа-ром. У прадмове Ф. Істомін як станоўчы момант адзначае тое, што скла-дальніца ўпершыню выкарыстоўвае ў гэтым зборніку сістэму размяш-чэння песень па порах года. Спачатку падаюцца вяснянкі, потым «вес-навыя танкі» (карагодныя); купальскія (купальныя), жніўныя, вясельныя, калядныя, шчадроўныя (шчадроўкі і кралькі); неабрадавыя (простыя), у тым ліку танцавальныя (падтанечныя), і ў заключэнне — калыханкі.
    Ыавуковую каштоўнасць маюць характарыстыкі, якія Радчанка дае пэўным відам народных песень на падставе асабістых назіранняў. Вяс-нянкі адзначаюцца як самыя любімыя песні беларусаў. Яны адрозніва-юцца ад усіх іншых песень сваім прыпевам-гуканнем (пасярэдзіне песні), «што гучыць вельмі прыгожа, калі песня чуецца ў лесе, пранясецца па веснавому разліву і адклікнецца далёкім рэхам».
    Цікавыя звычаі адзначае збіральніца на Івана Купалу: дзяўчаты збіраліся за вёскай і вілі вянкі для ўсіх. Асабліва вялікі вянок рабілі для дзяўчыны-«русалкі», якой «выбіралі тую, якая мела самыя доўгія вала-сы; яна здымала свой андарак і заставалася ў адной сарочцы, з расхрыс-таным каўняром; калі ж русалка смялейшая, то скідала і сарочку; доўгія распушчаныя валасы вісяць па плячах, велізарны вянок, як кола, накры-вае ўсю галаву. Рабілі таксама з саломы чучала, раскладвалі вогнішча, кідалі чучала ў агонь, пелі песні, скакалі праз вогнішча, танцавалі».
    У зборніку 36 карагодных песень. Веснавыя карагоды, як паведам-ляе фалькларыстка, спяваліся ў час велікоднага тыдня. Некаторыя з іх ёю апісаны.
    Пра 38 жніўных песень у зборніку складальніца гаворыць, што ўсе яны спяваюцца на адзін матыў, у мажорным тоне, а змест і мелодыі гэ-тых песень бадзёрыя, жартоўныя. Тэксты песень сведчаць, што ёй зафі-ксаваны пераважна песні дажынак, а не самога жніва, у якіх выразна
    86
    4. Усходняе Палессе ў другой палове XIX ст.
    адбіліся, гучаць пераважна мінорныя, працяжныя мелодыі жніўных бе-ларускіх песень. Цікава аналізуе складальніца сакральны звычай заві-вання барады ў час дажынак і жніўную талаку, што дадаткова сведчыць аб яе пераважнай увазе да дажынак, а не самога жніва.
    Коратка падаюцца калядныя абрады і звычаі — хаджэнне «з зоркай», «казой», «кралькай». Апошні звычай вядомы толькі з апісання 3. Рад-чанкі, таму цікава прывесці яго тут у яе інтэрпрэтацыі:
    «Шляхта на каляду водзіць кральку. Зместам гэтай песні служыць апавяданне пра нялюбую жонку, якая ўсім дагаджае — і свёкру, і свек-рыві, і дзеверу, і залвіцы, толькі мужу нічым не можа дагадзіць: «Ой доля, доля горкая мая!» і г. д. Матыў гэтай песні прыгожы. Усе становяцца ў вялікі круг, скачуць і пяюць; у сярэдзіне круга скача кралька, апранутая пачварнай карліцай, з двума гарбамі і з гладышкай на патыліцы, павяза-най хусткай, таму што гэта гладышка павінна азначаць галаву». Сцісла гаворыцца пра змест калядак і шчадровак (іх у зборніку 33).
    Паслядоўна, у адпаведнасці з этапамі шлюбнага абраду, характары-зуюцца 172 вясельныя песні, штосведчыцьабдобрай захаванасці іх цес-най сувязі з абрадам у 80-я гады XIX ст.
    У зборніку прыведзена каля 300 песень пазаабрадавых (яны назва-ны «простымі»). Як і калыханкі, яны характарызуюцца вельмі коратка. He ўлічваючы рэгіянальнай самабытнасці ўсходнепалескіх песень, скла-дальніца памылкова лічыць іх, як і абрадавыя, урыўкамі рускіх і ўкраінскіх і толькі некаторыя — чыста беларускімі. Гэтак жа коратка ха-рактарызуюцца і прыказкі.
    Нягледзячы на тое, што Радчанка сама назірала бытаванне народ-ных песень, віды і жанры многіх з іх яна вызначыла даволі недакладна. У вяснянкі трапіла нямала песень пазаабрадавых, тых, што спяваюцца «абы-калі» («Затапіў чарнец хлоп’ем печ», «Ох, ты месячко-таргаўш-чык», «На моры шчука кросны ткала» і інш.), і нават прыпевак, напрык-лад:
    Мамачка мая, ты ягадка, He аддавай мяне за парабка. Да аддай мяне за другога, За паповіча маладога.
    Жанрава-відавая класіфікацыя каляндарна-абрадавых песень — на-ватарская для свайго часу, бо размеркавана адпаведна гадавому колу сонца: вяснянкі, карагодныя, русальныя, купальскія, жніўныя, вясель-ныя (бо вяселлі ў часы збіральніцы былі ад Пакроваў да Піліпаўкі), ка-лядныя, шчадроўкі, кралькі, простыя.
    87
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    He адзначае складальніца і ад каго запісаны песні, прыказкі, не дае нотных прыкладаў, хаця і робіць цікавыя заўвагі адносна асобных ма-тываў песень. Такім чынам, вельмі багаты па змесце фальклорны зборнік мае шэраг пэўных недахопаў навуковага характару. Адсутнічаюць звесткі, калі спяваюцца тыя або іншыя вясельныя песні.
    «Зборнік маларускіх і беларускіх народных песень Магілёўскай гу-берні Гомельскага павета Дзятлавіцкай воласці», які Радчанка выдала праз дастаткова вялікі прамежак часу, у 1911 годзе, выгадна адрозніва-ецца ад папярэдняга наяўнасцю музычнай часткі. У ім прыводзяцца на-певы да 180 народных песень — і гэта быў значны прарыў у запісе мело-дый беларускіх народных песень. Песні размеркаваны па сямі раздзе-лах: вяснянкі; веснавыя карагодныя (танок); калядныя; вясельныя; жніўныя; вясеннія — танок; беларускія танцавальныя.
    Фалькларыстычна-этнаграфічная спадчына 3. Ф. Радчанка, нягле-дзячы на асобныя недахопы публікацый, увогуле адыграла значную ролю ў справе захавання і даследавання песеннай творчасці Чарнобыля.
    4.2.	«Ліцьвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні» Марыі Косіч (1850 ?)
    Адукаваная дваранка Марыя Косіч з дзяцінства жыла на хутары свайго дзеда ля в. Расуха Мглінскага павета Чарнігаўскай губерні. Тут яна ўпершыню пачула ад дваровых людзей і сялян усходнепалескія на-родныя песні і палюбіла іх. Збіраць песні Косіч пачала з 10 гадоў, яшчэ не ўсведамляючы для чаго. Жыццё каля сялян, сяброўства з імі абу-джалі ў яе цікавасць да фальклору. Дзяўчына душэўна адносілася да простых людзей, неставілася даіхпагардліва. Каліў 1861 годзеяемаці паехала на ўсё лета ў Пецярбург, яна разам з сялянамі «адпраўлялася з ранняй зары да позняй ночы ў поле, на сенажаці, дзе прымала ўдзел ва ўсіх работах», хоць старэйшыя глядзелі на гэта як на непатрэбнае сва-вольства. Адмену прыгоннага права яна не зразумела: ёй не спадабала-ся тое, што, па яе словах, патрэбна было даць свабоду сялянам, а было шкада разлучацца з сялянамі, да якіх яна прывыкла і «плакала ад душы» па іх.
    Пасля таго як М. Косіч скончыла інстытут і выйшла замуж, у 1897 годзе яна «вырашыла прыпомніць і запісаць усё, што было ў па-мяці», і затым прыступіла да сістэматычнага збірання мясцовых песень па вёсках і сёлах. Яна сабрала багаты і каштоўны матэрыял, з якога і
    88
    4. Усходняе Палесое ў другой палове XIX ст.
    склала унікальны зборнік «Ліцьвіны-беларусы Чарнігаўскай губерні, іх побыт і песні».
    Дзейнасць М. М. Косіч не абмежавалася толькі выданнем зборніка. Яна напісала паэму «На перасяленне. Расказы цёткі Домны з Палесся» (Чарнігаў, 1903), у якой расказала аб цяжкасцях перасялення сялян в. Расуха ў Сібір.
    Значную каштоўнасць маюць яе этнаграфічныя працы. Косіч напіса-ла даследаванне «Аб пабудовах беларускага селяніна» (апублікавана ў «Жывой старыне», 1906, вып. 1). Найважнейшай яе працай з’явіўся зборнік «Ліцьвіны-беларусы...», прысвечаны вуснай паэзіі і духоўнай культуры беларусаў. У вялікай прадмове да зборніка даецца гісторыя збірання матэрыялаў для зборніка, характарызуюцца Чарнігаўская гу-берня, жыццё сялян, іх вераванні, паданні, бытаванне народных твораў у мінулым і на той час, адзенне, ежа, у прыватнасці першапачатковыя і пазнейшыя адносіны сялян да бульбы, асаблівасці гаворкі і спеваў.
    Маючы мастацка-літаратурныя здольнасці, М. Косіч цікава апісала сваё жыццё сярод сялян, аднак адносіны яе да народа не вызначаюцца асаблівым дэмакратызмам. Аб цяжкім галодным існаванні сялян Косіч піша з пазіцый памешчыцы-філантропкі, якая ганарыцца тым, што адзін раз у год яе родзічы кармілі сялян кашай у спецыяльных карытах, час-цей за ўсё грэчневай, нішчымнай. Галоўнай прычынай галадання наро-да яна лічыла яго «непрамышлёнасць»; «Ляжаў на баку, галадаў і ўсё думаў, што ropy дапамагчы нічым нельга, верыў у тое, што як было ра-ней, так і заўсёды будзе, і што на тое ўжо воля гасподня».
    М. М. Косіч грунтоўна характарызуе гукавыя асаблівасці гаворкі чарнігаўскіх ліцьвінаў-беларусаў і вельмі коратка іх спевы. Назіранні яе для сучаснага постчарнобыльскага часу даволі каштоўныя. Напрык-лад, яна заўважала, што мужчыны ў вёсках пяюць толькі ў юнацкім уз-росце, да шлюбу і ў час рэкруцкага набору. Спевы мужчын можна па-чуць рэдка, у рэпертуары ў асноўным песні рэкруцкія, салдацкія і ту-рэмныя, і яны ніколі не пяюць жаночых або дзявочых песень. Жанчыны ж пяюць ва ўсіх узростах і адносяцца да песень з вялікай любоўю. « У пес-нях уся праўда», — гавораць яны.
    Склад зборніка М. Косіч адрозніваецца ад усіх папярэдніх, выда-дзеных да таго часу. Апісанне абрадаў і звычаяў яна дае па месяцах і порах года, ілюструе іх шматлікімі прыкладамі. Дасканалае веданне аб-раднасці, быту, культуры і творчасці сялян, грунтоўнае вывучэнне іх звы-чаяў, запатрабаванняў, псіхалогіі і поглядаў дапамаглі ёй зрабіць зборнік навукова каштоўным, насычаным фактычным матэрыялам. Пачынаец-
    89
    I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
    ца ён са студзеня. У студзені ніякіх каляндарных абрадаў не спраўлялі. Але ў гэты час, пасля цяжкіх вясенне-летне-восеньскіх работ, нярэдка маладыя людзі бралі шлюб. Таму, пералічыўшы святы студзеня, М. М. Ко-січ пачынае апісанне вяселля і вясельных песень, якіх шмат прыведзена да пэўных этапаў абраду. Перш за ўсё даследчыца адзначае, што сяляне адносяць вяселле да ліку «стратных выпадкаў у гаспадарцы». «Вяселле каштавала, — гавораць яны.— А жэ ж і без етаго нільзя абайціцца; што трэба, то трэба, свацьба сарочку знайдзе. А тут яшчэ пакуль папа ўяд-наіш, дык чуб мокар будзе». Празмерная плата за вянчанне, адзначае Косіч, была прычынай нярэдкіх сутычак і спрэчак сялян са святаром. Сяляне часам прасілі папа некалькі дзён, каб ён зменшыў плату.
    «Нуця, дык як вы, бацюшка? Ці ня можна за тры з палцінай піраві-начыць? А ракаўшчыны ўжо, бацюшка, ні пытайце цяпер, аб калядах раждзественскіх усю зараз аддадзім». Часам non патрабаваў за вянчан-не больш, чым каштавала карова. Зразумела, што такая плата не кожна-му селяніну была пад сілу.