Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
127
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
ляробу шкодзілі, чым памагалі. 3 поглядаў даследчыка вынікае, што па-ляшук у мінулым, нават у перыяд позняга хрысціянства, успрымаў пры-роду апакрыфічна і што нават у тых уяўленнях, якія былі авеяныя хры-сціянствам, трымаўся каранёў праславянскай эпохі.
5.3. «Усходняе Палессе» Казіміра Машынскага
Багатай крыніцай фальклору і традыцыйнай культуры Чарнобыль-скага рэгіёна бліжэй да нашага часу з’яўляецца даследаванне выдатнага польскага фалькларыста і этнографа Казіміра Машынскага, які досыць дэталёва разгледзеў этнічную, фальклорную, этнаграфічную, дэмагра-фічную і геаграфічную спецыфіку Усходняга Палесся. Найбольш шы-рока тут зафіксавана сямейная абраднасць, звязаная з радзінамі, па-асобнымі этапамі вяселля і пахаваннем.
Казімір Машынскі на пачатку сваіх разважанняў, звязаных з цяжар-насцю жанчыны, родамі і хрысцінамі нованароджанага дзіцяці, падкрэс-лівае, што паляшуцкія абрады і звычаі, прысвечаныя нараджэнню дзіцяці і хрысцінам, маюць глыбокія гістарычныя карані. Характар іх сведчыць аб тым, што яны фармаваліся і культываваліся на Палессі ў далёкай мінуўшчыне і што кожнае з новых пакаленняў узбагачала іх новымі эле-ментамі, матывамі і ўяўленнямі. I якраз гэтыя напластаванні ўзбагацілі і ўпрыгожылі палескую абраднасць і звычаёвасць.
Паглыбленая характарыстыка паасобных этапаў чалавечага жыцця знайшла месца ў другім падраздзеле пад загалоўкам «Сямейныя звычаі і абрады». Разглядаючы трактоўку палешукамі цяжарнасці жанчыны і народзінаў дзіцяці, вясельнага комплексу, смерці чалавека і пахавання нябожчыка, польскі даследчык звярнуў увагу на мноства захадаў, заба-бонаў, рытуалаў і звычаяў, якія знаходзілі шырокае прымяненне на ўсходнім абшары палескага рэгіёна.
Аналізуючы радзільна-хрысцільную абраднасць, Казімір Машынскі звярнуў увагу на комплекс нор.м, наказаў і прымусаў, якія абавязвалі цяжарную паляшучку. Яна не магла:
• глядзець на нябожчыка, бо гэта выклікала б вялікую бледнасць на твары нованароджанага дзіцяці;
• ёй забаранялася таксама глядзець на пажар і прыкладаць пры гэтым рукі да твару, бо дзіця было б палахлівым і мела б чырвоныя плямы на сваім твары;
• нельга было ўзірацца на мядзведзя альбо чалавека, апранутага за мядзведзя, бо на чале нованароджанага адлюстраваўся б след мядз-веджай лапы;
128
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
• нельга цяжарнай пераступаць праз сабаку і глядзець на сабак у часе цечкі, бо сківіцы немаўляці аказаліся б шчыльна заціснутымі;
• забаранялася цяжарнай пераходзіць праз шнуры, вяроўкі і аглоблі, бо навародак меў бы вакол шыі абкручаную пупавіну;
• цяжарная жанчына не павінна была спраўляць фізіялагічных пат-рэбаў пры святле сонца альбо святле месяца, бо яе дзіця было б хва-равітым;
• нельга было цяжарнай прыглядацца да людзей п’яных і жулікава-тых, бо іх рысы і схільнасці перайшлі б на нованароджанае дзіця;
• вельмі спрыяльным для выгляду і характару дзіцяці быў бы кантакт цяжарнай з людзьмі прыгожымі, станоўчымі і сумленнымі.
Характарызуючы роды на Палессі, К. Машынскі звяртае ўвагу на важную ролю ў іх бабкі-павітухі, якую на Палессі называлі бабка, баба або «пупарэзная баба». К. Машынскі гаворыць, што бабка-павітуха на-зывала цяжарную жанчыну «ўнукай» і, накіроўваючыся да парадзіхі, заяўляла: «Іду да ўнукі». Можна думаць, што бабка-павітуха «ўнукамі» называла ўсіх нованароджаных дзяцей, а не іх матак.
Спасылаючыся і на іншых даследчыкаў палескай абраднасці і фаль-клору, К. Машынскі падкрэслівае, што ў Мазырскім і Кобрынскім паве-тах бабкі-павітухі былі акружаны вялікай пашанай, прэстыжам і куль-там. Бацькі нованароджаных дзяцей запрашалі іх у госці, давалі ім пада-рункі, частавалі гарэлкай. У гэтых рытуалах удзельнічалі таксама падрастаючыя і дарослыя дзеці, якіх у мінулым прымалі бабкі-павітухі. Даследчык інфармуе, што летам паляшучкі радзілі дзяцей у клецях, a зімой — у хатах. Пры складаных родах прымушалі парадзіху праглы-нуць тры курыныя жаўткі. Удалым родам маглі спрыяць адамкнутыя замкі і ўсе развязаныя вузлы. Калі цяжкасці і складанасці не праходзілі, гаспадар ішоў да бацюшкі і прасіў адчыніць у царкве царскія вароты. Нованароджанае дзіця датыкалі роцікам да пяты нагі маці, пасля чаго крывёю з пупавіны малявалі яму на лобіку, падбародку і шчоках крыжыкі. Абносілі таксама дзіця вакол сталовай нагі і толькі пасля гэтага клалі дзіця каля грудзей парадзіхі. Плацэнту называлі на Палессі «местам», закоп-валі каля парога або пры печы, кладучы туды грош альбо капейку.
Першае купанне дзіцяці праводзілася ў начоўках. У ваду маці кіда-ла 10-20 капеек, а бабка сыпала 8 вугельчыкаў з прыпечка. Пасля пра-цэдуры купання бабка вылівала ваду ў падпечак, дзе сядзелі куры, а ма-неты забірала сабе.
3 мэтай прадухілення ўсякіх чараў пад галоўку немаўляці клалі асве-чаныя зёлкі. 3 гэтых жа прычын на працягу 12 дзён забаранялася выно-
129
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ
сіць дзіця з хаты. У гэты перыяд парадзісе суседкі прыносілі ежу, якая галоўным чынам складалася з дранікаў, аладак і пшанічнай кашы. Апрача гэтага, бабка-павітуха на працягу трох дзён прыносіла парадзісе па тры стравы.
Наступным абрадам, паводле К. Машынскага, быў хрэст дзіцяці, які праводзіўся на працягу 2-7 дзён пасля родаў. Перад гэтым рытуалам бабка ізноў купала дзіцё, забірала сабе манеты, кінутыя ў ваду бацькамі. Выкупанае дзіця яна перадавала куме, якая, выходзячы з хаты, забірала з сабою пакрышаны хлеб, змешаны з соллю. Хлеб гэты яна потым рас-сыпала на перакрыжаванні дарог.
Вярнуўшыся з царквы, нехта з членаў сям’і падымаў дзіця над га-лавой, каб такім чынам гарантаваць яму хуткі і дынамічны рост. Пасля хрышчэння дзіцяці ў бліжэйшую нядзелю адбываліся хрэсьбіны, на-зываныя на Палессі «хрысцінамі». Хрэсьбіны праводзіліся пры багата застаўленым стравамі стале. Здаралася, што з нагоды хрэсьбін гаспа-дар калоў парасё альбо свінню. У хрэсьбінах удзельнічалі сваякі, су-седзі або знаёмыя, але толькі дарослыя і сямейныя, маладыя на хрэсь-біны не запрашаліся. Падчас хрэсьбін кума дарыла маці нованароджа-нагадзіцяці намітку, а кум уручаўёй ад 30 капеек дааднаго рубля. Маці нованароджанага дзіцяці ўручала куму і куме таксама наміткі, якія ў апошніх часах шыліся з фабрычнага матэрыялу. Бацька нованароджа-нага дзіцяці не прымаў удзелу ў абмене падарункамі. Здаралася, што дзед немаўляці дарыў яму вулей з пчоламі або іншы каштоўны прад-мет. Пад канец хрысціннай бяседы бабка-павітуха ставіла на стол гар-шок салодкай кашы. Верхні слой кашы «ўквечвалі» грашыма, прызна-чанымі для парадзіхі. У канцы кашу з’ядалі, а пусты гаршок «на шчас-це» разбівалі аб падлогу.
Казімір Машынскі сцвярджае, што на характарызаванай ім тэрыто-рыі ў часе хрэсьбін не спяваліся ўвогуле песні, аднак у іншых мясцовас-цях, паводле даследчыка, хрэсьбінныя песні выконваліся. Натрэці дзень пасля хрысцін гаспадары праводзілі абрад, званы «зліўкамі». У гэтым абрадзе прымалі ўдзел толькі сямейныя асобы. У часе злівак пілі гарэл-ку і елі некалькі гатункаў кашы і печыва. Асаблівасцю гэтага абраду з’яў-лялася тое, што ў час яго жанчыны калектыўна купалі дзіця і парадзіху, а ваду, выкарыстаную пры гэтым абрадзе, вылівалі ў падпечак, дзе «ніхто не ходзіць, і не заглядае ані сонца, ані месяц».
Паводле К. Машынскага, праз 6-7 або 9 тыдняў пасля нараджэння дзіцяці наступаў так званы «ўвод». Падчас «уводу» парадзіха разам з дзіцём ішла або ехала ў царкву, пры гэтым перадавала папу альбо дзяку
130
5. Фальклор і традыцыйная культура Чарнобыльскага рэгіёна ў XX ст.
пірог, намітку або кусок палатна, званага «рукавом». Да спецыфічных палескіх звычаяў трэба аднесці прыведзены К. Машынскім наказ, які за-ключаўся ў тым, што бялізну і пялёнкі немаўляці нельга было мыць у «жлук-тах»: толькі трэба было мыць, трымаючы іх увесь час у руках. Забараня-лася таксама сушыць гэту бялізну на вольным паветры, на двары.
На працягу першага года жыцця дзіцяці забаранялася біць яго па твары, бо гэта выклікала б у яго пастаянны боль зубоў. Нельга было біць яго па руках, бо яно было б лянівым, і па ножках, бо дзіця дрэнна хадзі-ла б. Забаранялася біць таксама па галоўцы, бо дзіця было б тупагало-вым. На працягу першага года жыцця дзіця не магло глядзець у люстэр-ка, забаранялася таксама абцінаць я.му пазногці, якія маці мусіла абгры-заць зубамі. Нельга было таксама на працягу першых трох гадоў дзіцяці стрыгчы яму галоўку.
У падраздзеле «Вясельны абрад» К. Машынскі разглядае паасобныя этапы і рытуалы вясельных абрадаў у вёсцы Дарашэвічы. Вялікую ціка-васць і гістарычную каштоўнасць уяўляюць сабой характарыстыкі такіх рытуалаў вясельнага паляшуцкага абраду, як пакладзіны, агледзіны, перазовы, падзел каравая, прыданкі. Польскі даследчык аналізуе такса-ма вясельныя абрады ў вёсках Галубіца і Дзякавічы, звяртаючы ўвагу на падабенствы і адрозненні вясельных звычаяў у розных палескіх мясцо-васцях. Усе прыведзеныя К. Машынскім факты, падзеі, здарэнні і заха-ды сведчаць аб выключным багацці, разнароднасці і шматколернасці вя-сельнага паляшуцкага абраду.
Як вядома, апошнім фінальным этапам чалавечага жыцця з’яўляец-ца смерць чалавека і яго пахаванне. Гэтую тэму К. Машынскі разглядае толькі на прыкладзе вёскі Дарашэвічы ў трэцім падраздзеле свайго дас-ледавання «Адносіны да смерці». Даследчык падкрэслівае, што ў аналі-зуемай мясцовасці працэс пахавання нябожчыка акрэсліваецца выключ-на такімі тэрмінамі, як: пахаванне, схаваць нябожчыка або схаваць па-койніка. Паводле даследчыка, у вёсцы Дарашэвічы паміраючаму даюць у руку васковую свячу. У момант сканання чалавека прысутныя захоў-ваюць поўнае маўчанне, каб такім чынам аблегчыць паміраючаму раз-вітанне з жыццём і блізкімі. Калі працэс смерці затрымліваецца, пале-шукі адрываюць у столі адну з дошак, а твар канаючага чалавека апырск-ваюць свячонай вадой і накрываюць яго белым абрусам. Пасля смерці палешука прысутныя стараюцца, каб слёзы жывых не падалі на нябож-чыка. I асабліва, каб не капалі на памерлае дзіцё. Вынікала гэта з пера-канання ў тым, што ў занадта шчодрых слязах маці магло б пасля смерці ўтапіцца дзіця.
131
I. АД ПРАСЛАВЯНСКАГА ДА НАШАГА ЧАСУ