• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    165
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ лічыць некаторым мастацкім перабольшаннем, то несумненна тое, што на Палессі, як нідзе больш, народнае адзенне вылучаецца прыкметнымі лакальнымі асаблівасцямі, характэрнымі для невялікіх рэгіёнаў ці на-ват некалькіх суседніх вёсак. Але гэтыя асаблівасці датычылі прыват-ных дэталяў, колькасці і памераў арнаменту, агульная ж каларыстыка касцюма, яго колеравая і арнаментальная аснова мелі агульнабелару-скія традыцыі.
    Шэраг адметнасцей характэрны для вышыўкі Палесся, якою, акра-мя кампанентаў адзення, аздаблялі ручнікі, абрусы і іншыя вырабы бы-тавога, абрадавага і дэкаратыўнага прызначэння. Палеская вышыўка захавала глыбокія архаічныя пласты, што ў мінулым адлюстроўвалі ста-ражытныя міфалагічныя ўяўленні палешукоў. У ёй шмат старажытных матываў, своеасаблівых знакаў і сімвалаў, асабліва на абрадавых ткані-нах. Так, на Палессі шырэй і даўжэй бытаваў звычай аздабляць абрада-вымі ручнікамі намагільныя крыжы.
    Заходняе Палессе вылучаецца масавасцю і чысцінёю бытавання ста-ражытнага шыцця наборам (процяг, нацяг, завалаканне). Для вышывак Кобрынскага, Жабінскага раёнаў характэрны вытанчаны дробнаўзоры-сты геаметрычны арнамент, які звычайна размяшчаецца вузкімі бар-дзюрамі аднолькавай шырыні.
    Разам з тым у вышыўцы Усходняга Палесся ўжо ў пачатку XX ст. заўважацца новыя праявы. Геаметрычны арнамент часта саступае мес-ца расліннаму, набор замяняецца крыжыкам, гладдзю, шырока прымя-няецца аплікацыя і інш. 3 сярэдзіны XX ст. асаблівую папулярнасць набывае адвольная паліхромная вышыўка гладдзю, якая ў хуткім часе канчаткова выцесніла традыцыйныя тэхнікі і каларыстыку. Гэтыя пра-цэсы характэрны і для іншых тэрыторый Беларусі, але менавіта на Усход-нім Палессі адвольная паліхромная гладзевая вышыўка і да сённяшніх дзён вызначаецца адзінствам і шырынёю бытавання. Тут можна дапус-каць як уплывы ўкраінскай культуры, так і асаблівыя схільнасці пале-шукоў да квяцістасці, паліхромнасці, мажорнасці, што выразна праяві-лася і ў роспісах па дрэве, шкле, палатне — адносна позніх відах народ-нага мастацтва.
    Дэкараваныя расліннымі матывамі вясельныя куфры — тыповая агульнапалеская з’ява. Іх выраблялі тут яшчэ і ў 60-я гады нашага ста-годдзя. Калі ў іншых рэгіёнах Беларусі куфры звычайна аздабляліся фляндроўкай у чырвона-карычневай гаме ці штампаваным дробным узорам, то Палессе вылучаецца некалькімі мясцовымі «школамі» маляў-нічых роспісаў расліннага характару.
    166
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    Пляценне з прыродных матэрыялаў (саломы, лазы, лыка, чароту, кораню і інш.) у галіне форм і дэкору практычна не вылучаецца сярод гэтага віду народнага мастацтва як Беларусі, так і іншых краін Цэнт-ральнай і Усходняй Еўропы. Аднак ужо адзначаныя прычыны (малазя-мелле) і ў той жа час наяўнасць вялікай колькасці прыроднай сыравіны, перш за ўсё лазы, прыкметна вылучылі ўсходнепалескія промыслы сваімі маштабамі. 3 прыродных матэрыялаў выпляталі самае разнастайнае, вядомае на досыць шырокіх тэрыторыях гаспадарчае начынне для заха-вання зерня, мукі, садавіны, гародніны: кошыкі, кублы, гарнцы, шыяны, каробкі, сявенькі, палукашкі для вазоў і саней, выпляталі сцены гаспа-дарчых пабудоў, агароджы і інш.
    Разам з тым некаторыя віды пляцення на Усходнім Палессі вызна-чаюцца і пэўнымі адметнасцямі, a то і яркімі праявамі. Так, больш чым дзе, тут пашыраны лазовыя плятні вельмі каларытнага пляцення, якія надавалі адметнасць палескім сядзібам, нярэдка тут былі і плеценыя лазовыя сцены гаспадарчых пабудоў. Асаблівай прыгажосцю і дэкара-тыўнасцю вызначаліся плеценыя кузавы выязных вазкоў, вырабам якіх славіліся майстры Давыд-Гарадка. Падобным жа чынам выраблялася і мэбля. Асабліва распаўсюджаны гэты промысел быў ў канцы XIX — па-чатку XX ст., калі ў некаторых гарадах і мястэчках Палесся працавалі майстэрні па яе вырабе, а ў Лахве (Лунінецкі раён) была нават фабрыка лазовай мэблі.
    Унікальная з’ява ў культуры славян і ўвогуле ў сусветным мастацт-ве — выкарыстанне саломы ў вырашэнні задач манументальна-дэкара-тыўнага характару. Паводле літаратурных, архіўных даных, сведчанняў інфарматараў некаторыя цэрквы Пінскага Палесся былі аздоблены са-ламянымі іканастасамі; з гэтага матэрыялу плялі таксама вянчальныя кароны, рамы для абразоў і іншае начынне, якое надта пасавала сціпла-му інтэр’еру палескіх храмаў. У мігатлівым святле свечак ці пад про-мнямі сонца з вокнаў гэтыя вырабы палескіх майстроў-саломапляцель-шчыкаў пераліваліся і мігацелі, як пазалочаныя.
    Ганчарства на Палессі прадстаўлена вырабамі нешматлікіх, але буй-ных ганчарных цэнтраў, дзе яшчэ ў першай палове нашага стагоддзя працавалі, як напрыклад у Гарадной Столінскага раёна, 500 ганчароў. Посуд характарызуецца ўласцівай для гэтага рэгіёна Беларусі акругла-бокасцю, гаршкі мелі адметную дэталь — вушка, характэрнае толькі для посуду Цэнтральнага Палесся.
    Адметнасцю вылучаецца таксама пагоста-загародская чорнаглянца-вая кераміка ў Пінскім раёне: тут прымянялася не вядомае ў іншых цэн-
    167
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ трах суцэльныя глянцавыя паверхні. Вырабы нагадваюць металічнае ліццё.
    Гарадная (Столінскі раён) прадстаўляе адзіны ў Беларусі асяродак белаглінянай керамікі. Стылістычна да яе прымыкаюць вырабы з ган-чарных цэнтраў суседняга Дубровіцкага раёна Валынскай вобласці. Аднак гэтая адметнасць тлумачыцца не якімі-небудзь этнічнымі асаб-лівасцямі гэтага арэала Беларуска-Украінскага Палесся, а чыста тэхна-лагічнымі магчымасцямі: у гэтай мясцовасці залягае выдатная белая гліна. Для тутэйшых вырабаў характэрна тая ж шарападобнасць фор-маў, што і для керамікі Заходняга Палесся ў цэлым. Разам з тым свое-асаблівыя сыравінныя перадумовы выклікалі да жыцця іншыя арнамен-тальна-дэкаратыўныя і каларыстычныя асаблівасці. Тут пераважае ан-гобны роспіс чырвона-карычневай глінай (апіска) па неглазураваных сценках вырабаў, пасля абпалу амаль белых. Роспіс наносіўся на верх-нюю частку посуду ў выглядзе паяскоў (шнурочкаў, рубежыкаў), хва-лістых ліній (крывуль), касых рысак. Гэтая сістэма геаметрычных эле-ментаў гранічна строгая, але вельмі выразная, пабудаваная ў адпавед-насці з вышэйшымі законамі графічнай культуры.
    Падводзячы вынікі кароткага агляду традыцый і сучаснага стану народнага мастацтва і мастацкіх промыслаў Усходняга Палесся, можна зрабіць некаторыя папярэднія вывады і рэкамендацыі:
    •	у цэлым народнае мастацтва Палесся асноўваецца на агульнабела-рускіх, нярэдка — агульнаславянскіх ці нават агульнаеўрапейскіх традыцыях. Але спецыфічныя геаграфічныя асаблівасці краю надалі гэтым традыцыям мясцовыя, рэгіянальныя адрозненні, часам тут выпрацоўваліся адметныя, характэрныя толькі для гэтага краю асаб-лівасці, што ўласцівы культуры любых народаў. Таму ёсць усе пад-ставы гаварыць пра рэгіянальныя, усходнепалескія разнавіднасці беларускага народнага мастацтва;
    •	калісьці масавае, сёння народнае мастацтва Палесся, як і ва ўсёй Беларусі, стала творчасцю асобных майстроў, якія ў большай ці мен-шай ступені прадаўжаюць традыцыі, адначасова адгукаючыся і на сучасныя запатрабаванні. Сёння бытуюць пераважна тыя віды на-роднага мастацтва, якія звязаны з унутраным і знешнім аздабленнем жылля: архітэктурны дэкор, ткацтва, вышыўка, карункапляценне;
    •	сёння вельмі важным пытаннем з’яўляецца кваліфікаваная, тактоў-ная падтрымка працэсаў бытавання розных відаў сучаснага народ-нага мастацтва Палесся. Пры любых формах гэтай падтрымкі (дзяр-жаўнай, грамадскай і інш.) абавязковай умовай трэба лічыць заха-
    168
    7. Мастацкая культура Чарнобыля як прадмет даследавання
    ване яго рэгіянальных адметнасцей. He варта нейкія тыпова мясцо-выя традыцыі пераносіць у іншыя рэгіёны Беларусі, як і адтуль ней-кія здабыткі народнай творчасці, якія б арыгінальныя і цікавыя яны ні былі, недапушчальна сілком «прышчапляць» на Усходнім Палессі. Напрыклад, недарэчна тут будзе выглядаць сцэнічны касцюм, зроб-лены па нейкіх неіснуючых «агульнабеларускіх» традыцыях, калі ў кожным рэгіёне Палесся ён вызначаўся ўласнай адметнасцю, на што і трэба абапірацца;
    •	вострым пытаннем (як і для дзяржавы ў цэлым) з’яўляюцца шляхі і спосабы перадачы традыцый. Найбольш арганічны і натуральны шлях — вучнёўства на ўзроўні сям’і. Для гэтага трэба выхоўваць гра-мадскую думку, павінна выспець разуменне каштоўнасці традыцый, што натуральным чынам зверне ўвагу дзяцей да творчасці бацькоў. Аб гэтым ярка сведчаць фальклорныя калектывы, у якіх дзеці з ма-ленствапрывучаюцца цаніцьтрадыцыі. Эфектыўным можналічыць навучанне дзяцей ў школьных гуртках, факультатывах, на ўроках працы масавым, вядомым па ўсім Палессі рамёствам: ганчарству (лепшым прыкладам можа быць школа ганчароў у Гарадной), ткац-тву, вышыўцы, пляценню і інш., пры гэтым абавязкова ўлічваць мяс-цовыя адметнасці традыцый. Асаблівым клопатам школы павінны быць акружаны унікальныя промыслы, якія існуць у адзінкавым варыянце, як напрыклад, ткацкі цэх рушнікоў у Неглюбцы Веткаў-скага райна. Магчымы і розныя іншыя віды і формы падтрымкі і пра-даўжэння традыцый народнага мастацтва Палесся, якое з’яўляецца арганічнай часткай гэтай галіны сучаснай нацыянальнай культуры Палесся.
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    8.	Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна
    8.1.	Мастацкая традыцыя Чарнобыля і адраджэнне палескай культуры
    Традыцыйная мастацкая культура народа заўсёды служыла сродкам сцвярджэння этнічнай самабытыасці. Асабліва ўзрастае яе роля ў перы-яды нацыянальна-культурнага адраджэння, сцвярджэння дзяржаўнаіі суверэннасці, аб’яднання народа на аснове нацыянальнай самасвядо-масці.
    Сёння, у час нацыянальна-культурнага адраджэння вёскі, этнічнага самасцвярджэння беларусаў, традыцыйная мастацкая культура Палес-ся як частка агульнанацыянальнай культуры набывае асаблівую каш-тоўнасць, вылучаецца на першы план. Ярка выяўленая самабытнасць і непаўторнасць палескага фальклору, мастацкіх промыслаў і рамёстваў, песеннай і танцавальнай творчасці — тая адметная старонка агульнабе-ларускай культуры, якая ўносіць важкі ўклад у этнічнае самавыяўлен-не, выклікае пачуццё гонару за багатыя і непаўторныя здабыткі трады-цыйнай культуры, за мастацкі талент продкаў, урэшце — за свой народ.