Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
Асабліва адказная задача ўскладваецца на традыцыйную мастацкую культуру ва ўмовах інтэнсіўных эканамічных, гандлёвых і культурных кантактаў Беларусі з краінамі Захаду. У краіну хлынуў магутны паток нізкапробнай масавай культуры, які ўжо прыкметна пацясніў прафес-ійнае нацыянальнае мастацтва. У той жа час традыцыйная мастацкая культура народа з яе моцнымі шматвяковымі каранямі здольная суп-рацьстаяць засіллю масавай культуры, узяць на сябе функцыю эбера-жэння і сцвярджэння нацыянальных мастацкіх каштоўнасцей. У гэтым плане іменна мастацкая культура Усходняга Палесся, вылучаючыся асаблівым багаццем, непаўторнасцю і разнастайнасцю форм, дзівоснай жыццяздольнасцю, арганічным спалучэннем з сучаснасцю, пры дзейс-най падтрымцы дзяржавы у стане стварыць умовы для сцвярджэння ўласнай культурнай самабытнасці як насельніцтва гэтага рэгіёна, так і ўсяго беларускага народа.
170
8. Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна
8.2. Адраджэнне этнакультуры Чарнобыля як сацыякультурная задача
Адраджэне мастацкай культуры Палесся — гэта адраджэнне перш за ўсё палескай вёскі. Без рэалізацыі шырокай сацыяльна-эканамічнай, экалагічнай і культуралагічнай праграмы справе яе адраджэння немаг-чыма надаць рэальны імпульс.
Непамерная меліярацыя, індустрыяльная распрацоўка мясцовых радовішчаў, будаўніцтва прамысловых і ваенных аб’ектаў парушылі гар-монію чалавека і прыроды, уласцівую гэтаму самабытнаму краю, зняве-чылі нетолькі прыродны ландшафт, але і самабытную ўсходнепалескую культуру. Чарнобыльская трагедыя ператварыла некалі густанаселеныя раёны ў мёртвую зону, непрыгодную для пражывання, а шмат сёлаў — у звычайны могільнік. Праблема патрабуе комплекснага падыходу ў пе-раадоленні вынікаў экалагічнага і сацыяльна-культурнага крызісу, a навукова абгрунтаваная праграма культурнага адраджэння павінна стаць арганічнай часткай агульнадзяржаўнай комплекснай праграмы.
ГІры арганізацыі і ўладкаванні жылога асяроддзя неабходна ўлічваць як мясцовыя традыцыі, што склаліся на працягу цэлых стагоддзяў, так і новыя рэаліі. Жыллё як важнейшая частка народнай культуры ў канцэнт-раваным выглядзе ўвасабляе ў сабе асноўныя прыкметы эканамічнага і са-цыякультурнага ўкладу. Гэтую аналічнасць варта ўлічваць пры рэаліза-цыі створанай новай праграмы пераадолення вынікаў Чарнобыльскай катастрофы і сацыяльна-эканамічнага развіцця палескай вёскі наогул.
3 улікам гэтага рэкамендацыі могуць быць наступнымі:
• захаваць матэрыяльныя і духоўныя здабыткі самабытнай палескай культуры шляхам дзяржаўнага рэгулявання гаспадарчай і сацыя-культурнай дзейнасці і пераадолення вынікаў Чарнобыльскай ката-строфы;
• улічваць багаты вопыт, назапашаны народнымі дойлідамі, у сучас-ным будаўніцтве (выбар месца для жылля, традыцыйныя будаўні-чыя канструкцыі і тэхналогія, функцыянальнае размежаванне асоб-ных памяшканняў, будаўнічыя звычаі і абрады;
• эахавацць пераемнасць этнакультурных і гаспадарча-бытавых тра-дыцый пры перасяленнях на новае месца (з забруджаных і іншых раёнаў) і з улікам гэтых акалічнасцей узводзіць жыллёва-бытавыя комплексы перасяленцаў на новым месцы. Мэтазгодна, каб мігран-ты сяліліся кампактна на новым месцы, што дапаможа лягчэй адап-тавацца, захаваць мясцовыя традыцыі гаспадарчай і сацыякультур-най дзейнасці;
171
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
• узгадніць з эколагамі і радыёлагамі і знайсці рацыянальнае выра-шэнне лёсу шматлікіх этнаграфічных помнікаў (традыцыйных пры-лад, прадметаў хатняга ўжытку, посуду, узораў народнай мастацкай творчасці і інш.), якія апынуліся ў зоне значнага радыяцыйнага за-бруджвання. Мэтазгодна пасля адпаведнай апрацоўкі і дэзактыва-цыі захаваць іх ці ў якасці экспанатаў музея, ці як бытавыя рэчы, што па праву належаць іх уладальніку;
• пры пракладцы дарог у часткова забруджаных раёнах неабходна ўліч -ваць перспектывы далейшага развіцця населеных пунктаў і харак-тар рассялення; пракладка асфальтаваных шляхоў у непасрэднай блізкасці ад вёсак ушчыльную з агародамі нярэдка парушае сістэму забудовы, калі тая ж дарога становіцца вуліцай, што забудоўваецца з аднаго боку, а з другога — знаходзяцца задворкі старых сядзіб.
8.3. Роля этнакультуры Чарнобыля ў адраджэнні ўсходнепалескай вёскі
Рэгіянальныя, канфесійныя, культурныя, моўныя і іншыя адметнасці насельніцтва Беларусі, якія ў суме ствараюць маляўнічую, шматфарб-ную, але адзіную карціну беларускай нацыі, часам бываюць прадметам спекулятыўных заяў і дэструктыўных спроб, што могуць прывесці да раз’яднання адзінага народа. Асабліва насцярожваюць заявы прыхіль-нікаў аўтаноміі Палесся, якія ярка выяўленыя адметнасці краю, у тым ліку і ў галіне традыцыйнай мастацкай культуры, вылучаюць у якасці свайго галоўнага козыру.
Між тым, усебаковыя і глыбокія даследаванні розных форм і відаў традыцыйнай мастацкай культуры Усходняга Палесся, якія ўжо даўно вядуцца як беларускімі, так і замежнымі вучонымі, даюць адзіны наву-вова абгрунтаваны вывад: культура Палесся — гэта культура не нейкага асобнага народа, а частка агульнанацыянальнага культурнага набытку. Можна гаварыць пра яе яркую ад.метнасць і мясцовую самабытнасць, але гэтым вызначаюцца і іншыя рэгіёны Беларусі, хоць, магчыма, і не настолькі выразна. Усведамленне гэтага факту паслужыць не раз'ядноў-ваючым, а кансалідуючым нацыю фактарам.
Разам з тым гэта зусім не з’яўляецца падставай для нівеліроўкі рэ-гіянальных адметнасцей традыцыйнай мастацкай культуры Беларусі і тым самым ліквідацыі прычын палітычных спекуляцый.
Наадварот, гэтыя адметнасці якраз і складаюць той яркі, шматфарб-ны і непаўторны букет, які ўяўляе сабой традыцыйная мастацкая куль-тура Усходняга Палесся. Таму падтрымка, захаванне і развіццё такіх
172
8. Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна рэгіянальных культур, у тым ліку і мастацкай культуры ўсяго Палесся, павінна быць адным з прыярытэтных напрамкаў палітыкі дзяржавы ў галіне нацыянальнай культуры.
Сацыялагічнае даследаванне, праведзенае ў 1993 годзе ў 2 раёнах Гомельскай вобласці па шматступеннай камбінаванай выбарцы, ахапі-ла 1568 жыхароў вёсак і раённых цэнтраў. Мэтай яго было вывучэнне сацыякультурнай сітуацыі ў раёнах Усходняга Палесся для распрацоўкі навуковых асноў праграмы адраджэння традыцыйнай мастацкай культуры. 3 усёй разнастайнасці канкрэтныхзадач, выцякаючыхзтакой агулыіай мэ-ты, вылучаюцца наступныя: патрэбы і чаканні жыхароў Палесся ў галіне культуры і выяўленне ступені задаволенасці мясцовага насельніцтва ра-ботай устаноў культуры па адраджэнні традыцыйнай мастацкай культуры.
Статусныя характарыстыкі асобных груп жыхароў Чарнобыля ства-раюць вонкавую абалонку сацыякультурных груп. Больш глыбокі пласт, непасрэдна звязаны з падтрыманнем функцыянавання культуры гру-пы, можа быць рэканструяваны ў выглядзе ансамбля сацыякультурных роляў: творца (майстар); захавальнік (знаўца традыцыі); настаўнік (які перадае вопыт); адэпт (радавы носьбіт гэтай культуры). Прыняцце і выка-нанне адной або некалькіх з гэтых роляў (паколькі магчыма сумяшчэнне) дазваляюць падтрымліваць унутраную цэласнасць групы і ўстанаўліваць дыстанцыюз іншымі групамі (супольнасцямі), засвойваць каштоўнасці і нормы, рытуалізаваць жыццёвы цыкл членаў групы і «хранаметрыра-ваць» бесперапынны паток сацыяльнага часу, устанаўліваць інфарма-цыйны і эмацыянальны кантакт з мінулым групы і рытуалізаваць пера-жыванні групавой салідарнасці. У якасці аднаго з многіх магчымах эмпі-рычных індыкатараў, што дазваляюць ускосна зафіксаваць праяўленні гэтых складаных феноменаў (роляў), выступае матыў, г. зн. рацыяналі-зацыя рэспандэнта, які ўдзельнічае ў розных відах дзейнасці, звязаных з традыцыйнай культурай. Характэрна, што ў кожнай з груп прадстаў-ленасць (удзельная вага) роляў захоўвае дакладны парадак.
У сям’і адбываецца першае знаёмства дзяцей з традыцыйнай куль-турай у выглядзе свят і абрадаў. У ролі транслятараў гэтых элементаў традыцыйнай культуры часцей за ўсе выступаюць прадстаўнікі старэй-шага пакалення — бацькі і маці (60,3 %), дзядулі і бабулі (43,85 %).
Цікавасць да святаў і абрадаў, патрэба ўдзелу ў гэтых формах тра-дыцыйнай культуры значна мацнейшыя, чым патрэба ў элементах бы-тавой культуры, напрыклад, у нашэнні традыцыйнай вопраткі. Нацыя-нальнае адзенне ўжываецца перпі за ўсё ў святы, калі яго надзяваюць 17,6 % апытаных, а ў будні — толькі 1,5 %. Такім чынам, традыцыйная вопратка практычна страціла сваю утылітарную функцыю, яна пера-
173
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ тварылася ў святочны атрыбут нават у такім параўнальна кансерватыў-ным рэгіёне, як Палессе.
Трэба адзначыць, што болыпасць сем’яў на Усходнім Палессі (51,7 %) у сваім ужытку захоўвае бытавыя прадметы, якія з’яўляюцца прадме-тамі традыцыйнай культуры. 3 пункту гледжання саміх апытаных (23,5 %), яны выконваюць у іх жыцці дастаткова шмат функцый. Для многіх гэтыя прадметы нагадваюць аб продках, выконваючы такім чы-нам ролю транслятара традыцыйнай культуры, ажыццяўляючы сувязь часоў. Паказалыіа, што гэтыя прадметы не разглядаюцца як атрыбуты старажытнасці або творы традыцыйнага народнага мастацтва — яны выконваюць тыя ж утылітарныя функцыі, дзеля якіх і былі зроблены ў свой час. Многія рэспандэнты (23,9 %) адзначылі, што такімі прадме-тамі карыстаюцца штодзённа.
Даследаванне дазволіла адказаць на пытанне, якія патрэбы задаваль-няюць мясцовыя традыцыйныя абрады і каляндарныя святы, што абу-моўлівае ўдзел у іх мясцовых жыхароў. Часцей за ўсё апытаныя тлума-чалі свой удзел у традыцыйных абрадах і каляндарных святах тым, што яны з’яўляюцца неад’емнымі элементамі іх ладу жыцця. Для гэтай катэ-горыі людзей традыцыі і абрады не з’яўляюцца толькі гістарычным фак-там, а арганічна ўключаюцца ў іх лад і нават не ўсведамляюцца на рацыя-нальным узроўні: проста традыцыі захоўваюцца, а святы святкуюцца. У такой форметрадыцыйная культура валодае найбольшымі магчымас-цямі для захавання. Можна зрабіць вывад, што для чвэрці апытаных жыхароў Усходняга Палесся гэтыя элементы традыцыйнай культуры менавіта ў такой форме і існуюць. Традыцыйныя святы і абрады аказва-юць актыўны ўплыў на фарміраванне і задавальненне эстэтычных па-трэб мясцовых жыхароў. Кожны чацверты апытаны адзначыў, што яму падабаецца глядзець і слухаць, як праходзіць свята, як у ім прымаюць удзел яго блізкія і суседзі. Святы і абрады з’яўляюцца крыніцай добрага настрою для многіх мясцовых жыхароў (18 %).