Фальклор і этнакультура Чарнобыля
Васіль Ліцьвінка
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 256с.
Мінск 2006
• фота-, фонаі відэафіксацыі яшчэ жывых формаў і праяў мастацкай культуры Палесся з мэтай іх шырокай прапаганды як сярод мясцо-вага насельніцтва, так і на розных мерапрыемствах міжнароднага ўзроўню.
Зразумела, што сапраўдная работа ў гэтым напрамку патрабуе адпа-веднай дзяржаўнай палітыкі і яе значнай фінансавай падтрымкі. Мас-тацкая культура Палесся павінна ўсведамляцца не ў якасці сродку баў-лення вольнага часу насельніцтва, а як нацыянальны культурны набы-так, які сёння выконвае вядучую ролю ў нацыянальна-культурным адраджэнні Беларусі. Асабліва значнай фінансавай падтрымкі дзяржа-вы і яе асаблівай увагі патрабуе выдавецкая справа, атаксама неадклад-ныя меры па фіксацыі ўзораў традыцыйнай культуры ў раёнах, пацяр-пелых ад Чарнобыльскай катастрофы.
182
9. Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
9.2. Стварэнне эканамічнай падтрымкі
Для падтрымкі і адраджэння фальклору і традыцыйнай мастацкай культуры Чарнобыля трэба стварыць такія сацыяльныя і эканамічныя ўмовы, якія б паспрыялі найбольш поўнаму і ўсебаковаму яе развіццю і бытаванню ў сучасных умовах. Катэгорыя «традыцыйная мастацкая культура» павінна быць уключана ў функцыянальную класіфікацыю сфер культуры з аднясеннем яе да прыярытэтаў дзяржаўнай культур-най дапамогі.
Асноўнымі атрымальнікамі сродкаў, накіроўваемых дзяржавай на падтрымку, зберажэнне і адраджэнне традыцыйнай мастацкай культу-ры Чарнобыля, павінны стаць:
• рэгіянальныя і спецыялізаваныя цэнтры традыцыйнай культуры Усходняга Палесся, фальклорныя калектывы,музеі,дамы-музеі на-родных майстроў;
• Беларускі саюз фалькларыстаў і Саюз майстроў народнай творчасці;
• навучальныя ўстановы па падрыхтоўцы кадраў у галіне культуры;
• выдавецтвы, якія займаюцца выпускам літаратуры па розных відах мастацкай культуры Чарнобыля.
3 гэтых сродкаў павінна прадугледжвацца прэміраванне выдатных дзеячаў у галіне палескай культуры, устанаўленне стыпендый навукоў-цам і даследчыкам, аказанне дапамогі носьбітам традыцыйнай культу-ры Палесся.
Гарантам паўнакроўнага развіцця розных форм традыцыйнай куль-туры Чарнобыля магло б стаць вызваленне ад падаткаў ці льготнае па-даткаабкладанне прадпрыемстваў і ўстаноў, звязаных з культурай рэгі-ёна. Дадатковымі крыніцамі падтры.мкі могуць быть спонсарства і ме-цэнацтва прадпрыемстваў, устаноў, камерцыйных структур, якіх трэба заахвоціць да гэтага льготным падаткаабкладаннем.
Яшчэ адной зарукай адраджэння традыцыйнай мастацкай культу-ры Чарнобыля можа быць арганічнае спалучэнне дзяржаўнай падтрымкі і канкрэтнай працы на месцах. Мясцовыя органы культуры і самакіра-вання, абапіраючыся на дзяржаўныя рашэнні, у межах сваіх магчымас-цей і паўнамоцтваў могуць:
• распрацоўваць і ажыццяўляць рэгіянальныя і мясцовыя праграмы адраджэння традыцыйнай мастацкай культуры Чарнобыля;
• стымуляваць адраджэнне мясцовых асяродкаў народнай культуры, клапоцячыся пра захаванне іх лакальнай адметнасці і непаўторнасці;
183
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
• ствараць мэтавыя фонды развіцця народнай мастацкай культуры з адлічэнняў мясцовых бюджэтаў і пазабюджэтных сродкаў, выкары-стоўваючы для гэтага магчымасці льготнай падаткавай палітыкі ў адносінах да камерцыйных структур;
• садзейнічаць развіццю ўстаноў культуры, спрыяць стварэнню паза-дзяржаўных арганізацый і ўстаноў;
• падтрымліваць грамадскія арганізацыі ў сферы традыцыйнай куль-туры (клубы і аб’яднанні народнай творчасці, мясцовыя аддзяленні Беларускага саюза фалькларыстаў і Саюза майстроў народнай твор-часці), культурныя ініцыятывы ў гэтай галіне;
• аберагаць і падтрымліваць прэстыж сацыяльнага статуса народнага майстра, носьбіта фальклорных традыцый, якія захоўваюць і творча развіваюць дасягненні ў галіне народнай мастацкай культуры.
Органам мясцовага самакіравання трэба даць права:
• бясплатна перадаваць памяшканні пад асяродкі традыцыйнай куль-туры, дамы фальклору і рэгіянальнай культуры, краязнаўчыя і эт-награфічныя музеі, у тым ліку і пазадзяржаўныя;
• устанаўліваць ільготы па арэндзе памяшканняў нежылога фонду для творчых майстэрняў, студый, клубаў, аплаце камунальных паслуг і электраэнергіі, даваць права народным майстрам-надомнікам на льготы па аплаце дадатковай жылой плошчы;
• садзейнічаць у перадачы зямельных участкаў, выкарыстоўваемых установамі культуры, аддзяленнямі Беларускага саюза фальклары-стаў і Саюза майстроў народнай творчасці, у іх бязвыплатнае кары-станне;
• выдзяляць у першачарговым парадку на льготных умовах зямель-ныя ўчасткі пад будаўніцтва новых устаноў народнай творчасці, вырошчванне сыравіны для занятку традыцыйнымі народнымі про-мысламі і рамёствамі.
Пры гэтым трэба кіравацца выбарачным прынцыпам фінансавання такіх устаноў культуры. Да іх трэба аднесці новыя віды ўстаноў, якія займаюцца захаваннем і адраджэннем традыцыйнай мастацкай культу-ры: абласныя (рэгіянальныя) цэнтры культуры, дамы традыцыйнай ма-стацкай культуры, клубы па інтарэсах і інш. Яны могуць стаць асярод-камі, вакол якіх канцэнтруецца ўся дзейнасць па зберажэнні і адраджэнні мясцовых здабыткаў культуры. Пажадана, каб такія асяродкі мелі комп-лексны характар, уключаючы ўсе праявы і разнавіднасці культуры чар-нобыльскага рэгіёна: святы, абрады, промыслы, рамёствы і інш.
184
Нацыянальны гурт фальклору — захавальнік спеўнай традыцыі Чарнобыля
Дажынкавы карагод у в. Атвержычы Столінскага р-на
Упрыгожанне крыжа на свята Макавея ў Давыд-Гарадку
Інтэрпрэтатар свят і абрадаў Чарнобыля фальклорны тэатр «Жалейка» з Гомеля
185
Свята Куста на Тройцу ў в. Лобча Лунінецкага р-на
Знаўца мужчынскай спеўнай традыцыі Чарнобыля Сцяпан Дубейка з в. Тонеж Лельчыцкага р-на
Бабіна каша ў в. Асінаўка Чачэрскага р-на
Карагод «Мак сеяць» у в. Бярозкі Брагінскага р-на
Родапачынальнік спеўнай дынастыі Карней Лапацін з в. Азершчына Рэчыцкага р-на
186
Знаўцы спеўнай культуры Чарнобыля з в. Клятная Пінскага р-на
Старшы навуковы супрацоўнік НДЛ беларускага фальклору БДУ Генадзь Цітовіч на фальклорнай практыцы студэнтаў філалагічнага факультэта ў в. Верхні Церабяжоў Столінскага р-на
Захавальнікі спеўнай падгалосачнай культуры з в. Букча Лельчыцкага р-на
Удзельнікі Пахавання стралы
з в. Казацкія Балсуны Веткаўскага р-на
Калядоўнікі з гурта «Ялінка» з Ельска
187
Прыданкі ў в. Курыцічы Петрыкаўскага р-на
Абрад Ваджэнне куста ў в. Камень Пінскага р-на
Знаўцы палескай культуры з м. Іванава Берасцейскай вобласці
Выканаўцы абраду Саракі з в. Валаўск Ельскага р-на
Фальклорнае свята ў Пагосце, Тураве, Жыткавічах у 1994 годзе
Каравайніцы і каравай з в. Лука Столінскага р-на
188
Спеўны гурт в. Валосавічы Чачэрскага р-на
Носьбіты спеўнай культуры Чарнобыля з в. Клятная Пінскага р-на
Захавальнік зімовых свят і абраду Жніва з в. Крупец Гомельскага р-на
Гурт «Радуніца» з Мазыра
189
Абрад Дажынкі — спеўны гурт в. Агароднікі Калінкавіцкага р-на
Стрэльны карагод «Вуліца шырока» ў в. Стаўбун Веткаўскага р-на
190
Захавальнік Гукання вясны — «Вяснянка» з Лельчыцкага р-на
Абрад Пятро Іллю кліча з в. Валішча Пінскага р-на
Захавальнік танцаў Чарнобыля з в. Бабічы Чачэрскага р-на
191
Свята на радзіме
П. М. Шпілеўскага ў в. Шыпілавічы Любанскага р-на
Велікодныя яйкі-пісанкі з геаметрычным і раслінным арнаментамі
192
9. Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
9.3. Стварэнне і захаванне цэнтраў традыцыйнай мастацкай культуры
Адраджэнне мастацкай культуры Чарнобыля павінна грунтавацца на разуменні шматварыянтнасці, рэгіянальнай і лакальнай разнастай-насці народнай культуры. Яшчэ і сёння сустракаюцца выпадкі арыента-цыі на нейкія агульнапалескія ці нават агульнабеларускія варыянты або спробы пераносу традыцый аднаго асяродка ці арэала ў другі. Такія ад-метныя лакальныя праявы культуры Палесся, як абрады Жаніцьба ко-міна, Ваджэнне і Пахаванне стралы, Провады русалкі, неглюбскае ткац-тва, гараднянская кераміка і пад. павінны развівацца толькі там, дзе яны бытуюць здаўна. 3 гэтай адметнасці лакальных праяў і складаецца бага-тая шматфарбная карціна культуры Чарнобыля. Страта ці нівеліроўка хаця б аднаго такога кампанента прыкметна збядняе палескую, а зна-чыць і агульнабеларускую культуру.
Жывыя праявы традыцыйнай культуры Чарнобыля як нацыяналь-ны здабытак павінны ахоўвацца дзяржавай, як і помнікі архітэктуры, музейны фонд і інш. Для асяродкаў народнай культуры чарнобыльска-га рэгіёна неабходна ствараць ахоўныя запаведныя зоны, як гэта робіц-ца ў іншых краінах. Пры гэтым патрэбны комплексны падыход да тых жывых праяў народнай мастацкай творчасці, што непарыўна звязана сваімі каранямі з месцам бытавання, асяроддзем, мясцовым ладам жыц-ця, гісторыяй. Такі комплексны падыход да зберажэння і адраджэння народнай культуры Чарнобыля адпавядае яго сінкрэтычнай прыродзе і з’яўляецца гарантам яго жыццяздольнасці ў будучым. Для вырашэнні гэтай задачы неабходна вызначыць цэнтры актыўнага бытавання роз-ных відаў традыцыйнай культуры чарнобыльскага рэгіёна (аўтэнтыч-ных форм фальклору, святаў, абрадаў, рамёстваў і інш.) для надання ім статуса запаведнай зоны. Традыцыйная культура ці нейкі адзін яе від (тыповы мясцовы промысел, абрад і г. д.) абвяшчаюцца прыярытэтнымі ў гэтай мясцовасці, дзе па меры магчымасці захоўваецца сацыяльна-дэ-маграфічная сітуацыя, традыцыйная планіроўка паселішчаў, ландшафт і інш. Адначасова прымаюцца меры для развіцця турызму, які прыкмет-на стымулюе адраджэнне традыцыйнай культуры, аказвае ёй значную фінансавую падтрымку: будуюцца дарогі, гасцініцы, музеі і інш. Такія меры ўздымаюць прэстыж народнай культуры у вачах як саміх яе нось-бітаў, так і мясцовага насельніцтва, спрыяюць яе адраджэнню.
193
II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
Першачарговую ролю ў гэтай справе павінны адыграць органы мяс-цовага самакіравання: выявіць асяродкі і цэнтры актыўнага бытавання розных відаў традыцыйнай культуры ці адраджэння тых, што тут быта-валі, распрацаваць планы іх развіцця, прыняць меры па іх ахове і пад-трымцы. Асаблівазначным асяродкам, вартым рэспубліканскага ўзроў-ню, павінен надавацца статус запаведнай зоны нацыянальнага значэння і ўключацца ў сістэму частковага бюджэтнага фінансавання.