• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Эфектыўнасць мер па адраджэнні мастацкай культуры Чарнобыля ў значнай ступені залежыць ад узроўню папулярызацыі яе ў сродках масавай інфармацыі. Перадачы радыё і тэлебачання, артыкулы ў газеце ці часопісе выпрацоўваюць ва ўдзельнікаў фальклорнага калектыву, народных майстроў, іх родных і суседзяў пачуццё каштоўнасці тых мяс-цовых мастацкіх традыцый, якія дагэтуль уяўляліся ім звычайнай з'явай, часам нават ставілася пад сумненне іх неабходнасць у нашы дні.
    Асаблівая роля ў папулярызацыі народнай культуры належыць тэ-лебачанню. У цэлым яго нельга папракнуць у няўвазе да палескай куль-туры, аднак нельга яго папулярызатарскую дзейнасць лічыць здаваль-няючай. Так, паказ народных абрадаў Чарнобыля ў перадачы «Запра-шаем на вячоркі» зрабіў яе на працягу 25-гадовага існавання з 1975 па 2000 год самай папулярнай праграмай Беларускага тэлебачання. У чар-нобыльскім краі да нашага часу натуральна яшчэ бытуюць «жывыя» абрады, святы, рамёствы, з іх арганічным спалучэннем, побытам, ланд-шафтам, ладам жыцця. У такім натуральным асяроддзі іх і трэба паказ-ваць. Гэта, зразумела, запатрабуе дадатковых сродкаў на відэазапіс, але не нашмат большых, чым дастаўка фальклорных калектываў ці народ-ных майстроў на тэлестудыю. Гэтыя ж відэазапісы будуць добрым матэ-рыялам для прапаганды культуры Чарнобыля і на міжнародным узроўні.
    Многія ўстановы культуры Чарнобыля назапасілі багаты і цікавы вопыт работы ў галіне падтрымкі і адраджэння мясцовай мастацкай куль-туры. Такі вопыт патрабуе абагульнення і прапаганды шляхам выдання невялікіх папулярных дапаможнікаў, сродкі на якія могуць адшукаць мясцовыя органы самакіравання. Творчасць лепшых народных майст-роў рэгіёна можа папулярызавацца выданнем як невялікіх буклетаў, так і альбомаў ці манаграфічных выданняў пра іх, але на сённяшні дзень няма нават мастацкіх паштовак, не кажучы ўжо пра іх камплекты пад назвай «Народнае мастацтва Палесся». А такія паштоўкі, у адрозненне ад стратных альбомаў, могуць выдавацца вялікімі тыражамі, карыстац-ца пастаянным попытам і нават прыносіць прыбытак.
    198
    Заключэнне
    У выніку выкананай у Навукова-даследчай лабараторыі беларуска-га фальклору Белдзяржуніверсітэта навукова-даследчай работы «Да-следаванне і рэканструкцыя фальклору і этнакультуры Чарнобыльска-га рэгіёна», якая фінансавалася Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў, распрацаваны накірункі адраджэння традыцыйнай мастацкай культуры Чарнобыля. Праца, як і сама глабаль-ная катастрофа XX ст., мае міжнароднае значэнне, асабліва цяпер — у год яе 20-годдзя, калі некаторыя вынікі Чарнобыля разглядаліся на тры-буне ААН. У гэтай працы зроблена спроба хаця б у агульных рысах вы-значыць асноўныя прынцыпы і накірункі рэканструкцыі і развіцця тра-дыцыйнай культуры Чарнобыля, метады і спосабы ажыццяўлення іх. Яна можа стаць асновай для разгортвання ўсімі сродкамі масавай інфар-мацыі, работнікамі культуры, прадстаўнікамі мясцовых органаў самакі-равання, шырокай папулярызатарскай працы па сцвярджэнні каштоў-насці і унікальнасці традыцыйнай мастацкай культуры Чарнобыля, мес-ца і ролі яе ў рэгіянальнай культуры Палесся, неабходнасці яе падтрымкі, адраджэння і развіцця. Да гэтай справы павінны быць далучаны ўсе за-цікаўленыя асобы і арганізацыі як рэспубліканскага, так і мясцовага ўзроўню.
    Распрацаваная ўрадам Беларусі «Дзяржаўная праграма адраджэн-ня і развіцця сяла на 2005-2010 гады» (зацверджана ўказам прэзідэнта Беларусі № 150 ад 25.03.2005 г.) прадугледжвае, што ў цэнтр праграмы павінен быць пастаўлены чалавек, яго духоўная культура, сацыяльныя клопаты і запатрабаванні. Іменна культурна-сацыяльны аспект адзна-чаны як прыярытэтны ў рэалізацыі названай Дзяржаўнай праграмы. Таму вяртанне ў побыт жыхароў сяла маральна-этычных, высокамас-тацкіх, калектыўна створаных форм традыцыйнай абрадава-святочнай культуры, фальклору як яе асновы, становіцца актуальнай навуковай праблемай нашага часу. Апошнія існуюць у шматлікіх рэгіянальных раз-навіднасцях, што прадвызначае іх унікальнасць, спецыфіку, паліфаніч-насць, самабытнасць і з’яўляецца дыферэнцыруючым фактарам ва ўза-емадзеянні з іншымі формамі культуры.
    199
    Спіс выкарыстанай літаратуры
    Беларуская народная творчасць: У 46 т. Мн.. 1970-2003:
    I.	СВЯТОЧНЫ КАЛЯНДАР
    1.	Земляробчы каляндар(1990); 2. Паэзія беларускага земляробчага календара (1992); 3. Веснавыя песні (1980); 4. Валачобныя песні (1980); 5. Купальскія і пятроўскія песні (1985); 6. Жніўныя песні (1974); 7. Восеньскія і талочныя песні (1981); 8. Зімо-выя песні (1975); 9. Жаніцьба Цярэшкі (1993).
    II.	СЯМЕЙНЫЯ СВЯТЫ I АБРАДЫ
    1.	Радзінная паэзія (1971); 2. Радзіны. Абрад. Песні (1998); 3. Вяселле. Абрад (1978); 4. Вяселле. Мелодыі (1990); 5. Вяселле. Песні заручынныя. Малады збіраецца і едзе да маладой, кн.1 (1980); 6. Вяселле. Песні. Каравай. Зборная субота. Пасад, кн. 2 (1981); 7. Вяселле. Песні сіраце. Вянчанне. У доме малалой перал прыездам малалога. Кн. 3 (1983); 8. Вяселле. Песні. Вяселле ў маладой. Кн. 4 (1985); 9. Вяселле. Песні. Развітанне з домам. Ад’езд да маладога. Кн. 5 (1986); 10. Вяселле. Песні. Вяселле ў маладога. Кн. 6 (1988); 11. Пахаванні, памінкі, галашэнні (1986); 12. Замовы (1992).
    111.	ПАРЭМІЯГРАФІЯ
    1.	Прыказкі і прымаўкі. Кн. 1 (1970); 2. Прыказкі і прымаўкі. Кн. 2 (1970); 3. Выслоўі (1979); 4. Загадкі (1972).
    IV.	ПРАЗАІЧНЫЯ ФАЛЬКЛОРНЫЯ ТВОРЫ
    1.	Казкі пражывёл (1981); 2. Чарадзейныя казкі. Кн. 1 (1973); 3. Чарадзейныя казкі. Кн. 2 (1973); 4. Сацыяльна-бытавыя казкі (1976); 5. Казкі ў сучасных запісах (1989); 6. Легенды і паданні (1983); 7. Жарты, анекдоты, гумарэскі (1984).
    V.	ЛІРЫЧНЫЯ ПЕСНІ
    1.	Балады. Ku. 1 (1977); 2. Балады. Кн. 2 (1978); 3. Песні пра каханне (1978); 4. Сямей-на-бытавыя песні (1984); 5. Жартоўныя песні (1984); 6. Сацыяльна-бытавыя песні (1984); 7. Песні савецкага часу (1970); 8. Прыпеўкі (1989).
    VI.	РОЗНАЖАНРАВЫЯ
    1.	Дзіцячы фальклор (1972); 2. Народнытэатр(1983); 3. Беларуская народная інстру-ментальная музыка (1989); 4. Гульні. Забавы. Ігрышчы (1996); 5. ІІесні Беласточчы-ны (1997); 6. Фальклор у запісах Яна Чачота і братоў Тышкевічаў (1997).
    200
    Спіс выкарыстанай літаратуры
    Адраджэнне традыцыйнай мастацкай культуры Палесся: Канцэптуальныя асновы і праграмныя накірункі. Мн„ 1994.
    Баршчэўскі Алесь. Беларускае Палессе ў фальклорных даследаваннях Оскара Коль-берга // Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся. Мн.. 2005.
    Баршчэўскі Алесь. Народныя паляшуцкія абрады і вераванні, звязаныя с паасобнымі этапамі чалавечага жыцця ў кнізе «Усходняе Палессе» Казіміра Машынскага// Ком-плекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся. Мн„ 2005.
    Баршчэўскі Алесь. Сельскагаспадарчыя боствы ў беларусазнаўчых даследаваннях Ч. Пяткевіча// Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі. Мн.. 2003.
    Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Брэсцкая вобласць / Уклад. В. Захарава. Мн., 1973.
    Беларускі фальклор у сучасных запісах. Традыцыйныя жанры. Гомельская вобласць / Уклад. В. Захарава, Р. Кавалёва. В. Ліцьвінка. Мн.. 1989.
    Брэстчына. Назвы населеных пунктаў паводле легенд і паданняў / Уклад. A. М. Не-надаўца. Мн., 1995.
    Булгаковскйй Д. Г. Пннчукн. Этнографнческнй сборннк. СПб., 1890.
    Гомельшчына ў легендах і паданнях / Уклал. A. М. Ненадаўца. Мн., 2001.
    Довнар-Запольскіш М. Песнн пннчуков. Кнев, 1895.
    Духоўная і культурная спадчына Беларускага Палесся: Магэрыялы навук. канф. Го-мель. 1998.
    Елатов В. Песнн восточнославянской обшностн. Мн., 1977.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Брэсцкая вобласць. Мн., 1984.
    Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. Мн.. 1985.
    Коваль У. I. Народныя ўяўленні, павер’і і прык.меты: Давед. па ўсходнеславянскай міфалогіі. Гомель. 1995.
    Косйч М. Н. Лнтвнны-белорусы Черншовской губерннн, мх быт н песнн // Жнвая старнна. 1901. Вып. 1.
    Ліііьвінка В. «Спевы пра даўніх ліцьвінаў да 1434 года» Яна Чачота 1842-1844 га-доў — гістарычны эпас беларусаў. Мн.. 2004.
    Ліцьвінка В. Святы і абрады беларусаў. Мн., 1997: 2-е выд. Мн.. 1998: 3-е выд. Мн„ 2001.
    Можейко 3. Я. Песенная культура Белоруского Полесья. Мн., 1971.
    Можейко 3. Я. Песнн Белорусского Полесья. Вып. I-I1. М., 1983-1984.
    Народная міфалогія Гомельшчыны/Уклад. I. Ф. Штэйнер, В. С. Новак. Гомель, 2003.
    201
    Спіс выкарыстанай літаратуры
    Нйкольскйй Н. М. Дохрйстнанскйе веровання й культура днепровскнх славян. М„ 1929.
    Палескае вяселле / Уклад. В. Захарава. Мн.. 1984.
    Палессе. Фотаздымкі з дваццатых і трыццатых гадоў / Уклад. Г. Рушчык пры суп-рац. Г. Энгелькінг. Варшава, 1999.
    Пенкйна 3. М. Полесье: Бйблйографнческне матерйалы по йстормй. географйй, ста-тнстйке, этнографйй й экономвческому состоянйю Полесья. СПб.. 1883.
    Полесскйй этнолйнгвйстчческйй сборнйк: Матерйалы й нсследовання. М., 1983.
    Полесье. Матернальная культура. Кнев, 1988.
    Праблемы ўсходнеславянскай этналінгвістыкі // Зборнік матэрыялаў Першай міжна-роднай этналінгвістычнай канферэнцыі / Уклад. В. Ліцьвінка. Мн„ 2003.
    Пятроўская Г. А. 3. Ф. Радчанка. М. М. Косіч, П. Мезярнічкі // Беларуская фалькла-рыстыка. Мн.. 1989.
    Раговіч У. I. Песенны фальклор Палесся. Т. 1. Песні святочнага календара. Мн., 2001; Т. 2. Песні вяселля. Мн„ 2002.
    Радченко 3. Ф. Гомельскне народные песнй (белорусскйе н малорусскме). СПб„ 1888.
    Регйональные особенностн восточнославянскйх языков. лйтератур фольклора й ме-тоды йх йзучення. Тезмсы докладов н сообшенйй Республнканской конференцйй. Гомель, 1985.
    Романов Е. Р. Белорусскйй сборнйк. Т. 1. Вып. 1, 2. Кнев, 1886; Вып. 3. Внтебск, 1887; Вып. 4-5. Вйтебск, 1891; Вып. 6. Вйльня, 1901: Вып. 7. Вйльня. 1910; Вып. 8-9. Вйльня, 1912; Вып. 10. Мн., 1928.
    Рыбаков Б. А. Язычество Древней Русн. М., 1987.
    Рыбаков Б. А. Язычество древнчх славян. М., 1981.
    Рэгіянальныя асаблівасці фальклору і літаратуры славянскіх літаратур: Матэрыялы Міжнар. навук. канф. Гомель, 2004.
    Рэгіянальныя традыцыі ва ўсходнеславянскіх мовах. літаратуры і фальклоры: Тэзі-сы дакл. Рэсп. навук. канф. Гомель, 1980.
    Сержпутоўскі A. К. Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў. Мн., 1998.
    Толстой Н. М. Очеркн славянского язычества. М„ 2003.