• Газеты, часопісы і г.д.
  • Фальклор і этнакультура Чарнобыля  Васіль Ліцьвінка

    Фальклор і этнакультура Чарнобыля

    Васіль Ліцьвінка

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 256с.
    Мінск 2006
    94.79 МБ
    Даследаванне пацвердзіла, што значная роля ў працэсе адраджэння сяла і развіцця традыцыйнай культуры належыць удзельнікам калек-тываў мастацкай самадзейнасці, фальклорных ансамбляў, народным майстрам. Гэта таксама арганізаваныя формы мастацкай дзейнасці на-рода, але з большым элементам самаарганізацыі і самаразвіцця. 27,3 % апытаных назвалі гэтую катэгорыю ў якасці ініцыятараў правядзення ў іх весках і мястэчках народных абрадаў і святаў. У чарнобыльскім рэгі-ёне 43,6 % у якасці ініцыятараў назвалі штатных работнікаў культуры, 20 % — удзельнікаў фальклорных калектываў, 47,8 % — мясцовых жы-хароў. Адсюль можна зрабіць вывад, што ў Чарнобылі, верагодна, ідзе шырокі працэс самаарганізацыі культурнага жыцця. Патрабуецца да-датковы аналіз фактараў, якія абумовілі б гэты вынік. Аднак відавочна, што асноўным накірункам дзейнасці органаў і ўстаноў культуры павін-на стаць падтрымка існуючых і стварэнне новых гуртоў народнай твор-часці, у першую чаргу спеўных і дзіцячых. Такім чынам, на падставе ана-ліза асноўных статыстычных паказчыкаў па разглядаемай праблеме можна зрабіць наступныя вывады-рэкамендацыі:
    1.	Узровень і ступень задаволенасці мясцовага насельніцтва Чарно-быля работай устаноў культуры па адраджэнні традыцыйнай мастац-кай культуры залежыць ад наступных фактараў і ўмоў:
    178
    8. Месца мастацкай культуры ў сучаснай этнакультуры рэгіёна
    •	ад удзельнай вагі функцый у структуры іх дзейнасці, арыентаваных на развіццё традыцыйнай культуры. Гэта праяўляецца ў распаўсю-джанні ў краі ўплыву клуба народных святаў, розных відаў рамё-стваў і промыслаў, у колькасці фальклорных калектываў, якія існу-юць на базе ўстаноў культуры;
    •	ад матэрыяльна-тэхнічных магчымасцей устаноў культуры для раз-віцця рамёстваў і промыслаў.
    Улічваючы абмежаваныя матэрыяльна-тэхнічныя магчымасці ўста-ноў культуры для развіцця такіх відаў рамёстваў і промыслаў, як ткацтва, кравецтва, ганчарства, разьба па дрэве, пляценне з саломкі, лазы, бярос-ты, работнікам органаў і устаноў культуры варта ствараць спрыяльныя ўмовы для развіцця гэтых відаў шляхам прадстаўлення памяшканняў у іншых установах — школах, садках, вытворчых участках прадпрыем-стваў, вызваленых жыллёвых памяшканняў (хат) і г. д., тым больш што ў насельніцтва існуе патрэба ў занятках гэтымі відамі мастацтва. Больш аптымальнай, на наш погляд, магла б стаць арганізацыя дапамогі майст-рам народнай творчасді па ўсталяванні майстэрняў у іх уласных хатах, дапамога матэрыяламі, рэалізацыяй вырабаў шляхам выстаў-продажаў, аўкцыёнаў, пракатам рэчаў для выкарыстання ў навучальнам працэсе і папулярызыцыі народнага мастацтва.
    2.	Ступень задаволенасці работай устаноў культуры знаходзіцца ў цеснай сувязі з ацэнкай жыхароў прафесійных і асобасных якасцей ра-ботнікаў культуры. Значным паказчыкам з’яўляецца супадзенне сацы-яльных і этнакультурных арыентацый работнікаў са зместам іх дзей-насці. У гэтай сувязі паказальнымі з’яўляюцца моўныя паводзіны, доб-рае веданне традыцый, матывацыйныя арыентацыі асобы, асабістая культурна-духоўная практыка, якая варажаецца ў грамадскіх і бытавых формах паводзін, кіраванні традыцыяй у асабістым жыцці.
    Адсюль праблема месца і сацыяльнай ролі работніка культуры паў-стае як адна з галоўных у асэнсаванні, рэканструяванні, а ў пэўнай меры аднаўленні механізму трансляцыі традыцыйнай культуры. Рэальная практыка органаў і ўстаноў культуры па падборы і падрыхтоўцы кадраў для работы ў сферы традыцыйнай культуры сведчыць аб тым, што ў многіх раёнах ужо пачалася праца па выяўленні здольных, арыентава-ных на гэты від дзейнасці людзей і арганізацыя іх падрыхтоўкі ў адпа-ведных установах. Жыццё ў чарнобыльскім краі пацвярджае правіль-насць гэтага шляху. Але патрабуецца распрацоўка прафесіяграмы ра-ботніка такога накірунку. Гэта спецыяльная работа. Але ўжо па выніках даследавання можна сфармуляваць некалькі абавязковых характарыс-тык (параметраў): 1) абавязковае валоданне (пажаданы натуральныя
    179
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    моўныя паводзіны) мовай дадзенай культуры (мясцовай ці беларускай); 2) добрае веданне мясцовых традыцый і здольнасці да пошукавай (збіральніцкай) працы ў галіне фальклору. Гэта будзе патрабаваць не толькі больш-менш грунтоўнай культуралагічнай і мастацтвазнаўчай падрыхтоўкі, але і асабістых здольнасцяў і ведаў у сферы арганізацыі зносін і асноў узроставай псіхалогіі.
    3.	Узровень задаволенасці ўстаноў культуры знаходзіцца ў пэўнай сувязі з матывацыйнаснай структурай насельніцтва Чарнобыля. Чым больш магчымасцяў і ўмоў для рэалізацыі матываў, тым актыўней асо-ба, тым вышэй яе ацэнка дэейнасці ўстаноў і людзей, якія ў стане спры-яць самарэалізацыі асобы. Адсюль вынікаюць два напрамкі: 1) неаб-ходнасць вывучэння (ведання) матываў людзей у сферы традыцыйнай культуры з мэтай стварэння ўмоў для рэалізацаі; 2) дзейнасць па фармі-раванні матываў, арыентацыі на традыцыйную культуру. Улічваючы, што значную частку аўдыторыі сельскіх устаноў складае моладзь, то, відавочна, што гэта рэкамендацыя датычыць у першую чаргу работы з ёю. Эфектыўным было б спалучэнне інтарэсаў і намаганняў устаноў культуры, адукацыі, выхавання і нават царквы.
    4.	Ускоснае, але даволі істотнае значэнне мае духоўная і маральна-псіхалагічная атмасфера ў чарнобыльскай вёсцы, мястэчку. Даследаван-не паказала, што ў тых месцах, дзе ў свядомасці насельніцтва жыве пры-знанне значнасці захавання і развіцця роднай, мясцовай культуры, там ствараюцца ўсе ўмовы, у тым ліку і эканамічныя, для дзейнасці фальк-лорных калектываў, школ і гуртоў народнай творчасці, беражлівыя ад-носны да носьбітаў (майстроў) традыцыйнай культуры. Па такіх паказ-чыках, як адносіны кіраўнікоў гаспадарак, мясцовых улад, мясцовай інтэ-лігенцыі, духавенства да працэсу адраджэння і падтрымкі традыцыйнай культуры, можна пэўным чынам меркаваць аб маральна-псіхалагічным асяроддзі існавання і перадачы народнай традыцыі ў Чарнобыльскім рэгіёне. Апытанне паказала, што «станоўчымі» ацанілі тут адносіны кіраўнікоў гаспадарак 38 % рэспандэнтаў, прадстаўнікоў мясцовых улад — 33 %, работнікаў устаноў адукацыі і выхавання — 44,1, мясцовай інтэлігенцыі — 25,2 %, прадстаўнікоў духавенства — 35,6 %, мясцовага насельніцтвастарэйшагаўзросту — 46,2 %, моладзі — 34,6 %. Відавочна, што ўдзел работнікаў культуры ў стварэнні адпаведнай спрыяльнай гра-мадскай атмасферы адносін да традыцыйнай мастацкай культуры мог бы быць вельмі важным і значным: праз папулярызацыю фальклору, інфармаванасць, актыўнае ўключэнне ў дзеянне падчас святаў і пры пад-рыхтоўцы да іх.
    180
    9. Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
    9.	Прынцыпы дзяржаўнай падтрымкі мастацкай культуры Чарнобыля
    9.1.	Роля дзяржаўнай падтрымкі ў адраджэнні рэгіянальнай культуры
    Закон «Аб культуры ў Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначае асноўныя прынцыпы дзяржаўнай культурнай палітыкі — адраджэнне, захаванне і распаўсюджванне беларускай нацыянальнай культуры.
    Калі зыходзіць з аксіёмы, што ўсё паліхромнае суквецце нацыяналь-най культуры складаецца з адметных набыткаў рэгіянальных культур, то, зыходзячы з задач дадзенай праграмы, гэта ў аднолькавай ступені датычыць культуры Палесся — аднаго з найбольш самабытных рэгіёнаў Беларусі, у якім, у сваю чаргу, вылучаецца шэраг арэалаў з уласнымі адметнасцямі ў розных відах традыцыйнай культуры.
    Для дакладнага вызначэння накірункаў дзяржаў палітыкі ў галіне адраджэння мастацкай культуры Палесся трэба высветліць змест, за-кладзены ў кожны з названых прынцыпаў, формы і метады іх рэаліза-цыі, як аб’екты і суб’екты. Такія на першы погляд чыста тэарэтычныя вызначэнні неабходныя таму, што яшчэ і сёння дзяржаўная падтрымка скіравана пераважна на «арганізаваныя» формы культуры, хоць, як вя-дома, імі яна на абмяжоўваецца.
    Такім чынам, захаванне — гэта ахова і зберажэнне дзяржавай:
    •	усіх відаў традыцыйнай мастацкай культуры Палесся як часткі куль-турнай спадчыны Беларусі;
    •	разнастайнасці рэгіянальных, лакальных і мясцовых формаў і ва-рыянтаў мастацкай культуры Палесся — узораў народнай мастацкай творчасці Палесся як помнікаў нацыянальнай мастацкай культуры;
    •	асяродкаў традыцыйных народных промыслаў, святаў, абрадаў, звы-чаяў, якія сфарміраваліся гістарычны і да нашых дзён захавалі ўлас-цівыя гэтым асяродкам адметнасці;
    •	традыцыйнага рэпертуару музычнай і песеннай творчасці, сцэнары-яў свят і абрадаў, асартыменту вырабаў народных промыслаў;
    •	мастацкіх асаблівасцей і этнічна-самабытнай стылістыкі традыцый-най мастацкай культуры Палесся;
    •	традыцыйных спосабаў і механізмаў перадачы і прадаўжэння тра-дыцый палескай культуры.
    181
    II. АДРАДЖЭННЕТРАДЫЦЫЙНАЙ КУЛЬТУРЫ ЧАРНОБЫЛЯ
    Адраджэнне — гэта вяртанне ў сучасную культуру Палесся і краіны ў цэлым:
    •	забытых святаў, абрадаў, звычаяў, рамёстваў, промыслаў і іншых традыцыйных відаў народнай мастацкай культуры;
    •	пераемнасці традыцый мастацкай культуры на аснове сям’і;
    •	традыцыйных святаў і кірмашоў як арганічнага сінтэзу ўсіх відаў народнай мастацкай культуры;
    •	традыцыі далучэння да мастацкай творчасці шырокіх народных мас.
    Дзейнасць у гэтым напрамку можа засноўвацца на прынцыпах адра-джэння і рэканструкцыі абрадаў і святаў, музеефікацыі цэнтраў культуры і помнікаў мастацкай творчасці, уключэння іх у кантэкст сучасных працэ-саў нацыянальна-культурнага адраджэння. Сёння, калі амаль страчаны колішні механізм перадачы традыцый, гэтыя задачы могуць быць выра-шаны толькі з дапамогай дзяржавы. Яе фінансавая падтрымка, навуко-ва-метадычнае забеспячэнне, комплекс эканамічных і прапагандысцкіх мер у спалучэнні з яшчэ моцным духоўным патэнцыялам насельніцтва Палесся зможа даць прыкметныя вынікі ў вырашэнні гэтай задачы.
    Распаўсюджанне — гэта ажыццяўленне комплексу мер па:
    •	шырокай прапагандзе самабытнасці і каштоўнасці мастацкай куль-туры Палесся як нацыянальнага здабытку і важнейшай часткі су-часнай культуры рэспублікі;
    •	матэрыяльнай і маральнай падтрымцы ўсіх, хто прапагандуе, выву-чае, развівае традыцыйную культуру Палесся ці з’яўляецца носьбі-там яе традыцый;
    •	падрыхтоўцы і выданні навуковых прац, папулярнай і метадычнай літаратуры па ўсіх відах традыцыйнай мастацкай культуры Палесся;