• Газеты, часопісы і г.д.
  • Ферма | 1984  Джордж Оруэл

    Ферма | 1984

    Джордж Оруэл

    Выдавец: Мастацкая літаратура
    Памер: 411с.
    Мінск 1992
    77.09 МБ
    Голас з тэлегляда ўсё нешта балбатаў пра чыгун і пра перавыкананне Дзевятага Трохгадовага Плана. Тэлегляд працаваў адначасна на перадачу і на прыём. Ен улоўліваў усе гукі, што ішлі ад Уінстана, акрамя, хіба што, ціхага шэпту. Больш таго, пакуль Уінстан быў у полі зроку экрана, ён мог быць убачаны гэтаксама добра, як і пачуты. Вядома ж, было немагчыма даведацца,
    ці ў гэты момант за табою сочаць. Як часта і паводле якога графіку Паліцыя Думак уключалася ў чыйсці індывідуальны канал — можна было толькі здагадвацца. Магчыма нават, яна сачыла за ўсімі бесперапынна. Але, у кожным разе, яна магла ўключацца ў ваш канал, калі толькі хацела. Аднак трэба было неяк жыць, і неяк жылі, і звычка рабілася інстынктам, калі ты ведаў, што кожнае тваё слова будзе пачутае, кожны'твой рух, калі толькі не ў цемры, будзе заўважаны.
    Уінстан стаяў спінай да тэлегляда. Хоць ён і ведаў, што спіна таксама можа здрадзіць, так усё ж было спакайней. За нейкі кіламетр белай грамадзінай над змрочным краявідам уздымалася Міністэрства Праўды, дзе ён працаваў. Вось Лондан, падумаў ён з няяснай агідай, Лондан, галоўны горад Узлётна-пасадачнай паласы № 1, трэцяй паводле колькасці насельніцтва правінцыі Акіяніі. Ен паспрабаваў выціснуць з памяці хоць якія ўспаміны дзяцінства, каб параўнаць, ці заўсёды Лондан быў такі самы, як цяпер. Ці заўсёды існавалі гэтыя доўгія праспекты разваленых дамоў дзевятнаццатага стагоддзя, падпертыя бэлькамі сцены, кардон у вокнах замест шыбаў, крытыя пакарабачанай бляхай, струхлелыя і пахіленыя ў розныя бакі садовыя агароджы? Ці заўсёды існавалі бамбардаваныя пазіцыі, дзе ў паветры стаіць пыл ад тынку, а на завалах друзу буяе скрыпень? Ці існавалі тыя пляцы, дзе бомбы вызвалілі трошкі прасторы і дзе павырастала безліч брудных драўляных буданоў, падобных да курнікаў? Але нічога не прыгадвалася: у Уінстана не засталося ад дзяцінства нічога, акрамя некаторых бязладных, яркіх карцін.
    Міністэрства Праўды — Мінпраў на навамоўі1 — уражвала сваёй адметнасцю сярод навакольных будынкаў. Гэта была велізарная піраміда са сляпуча-белага
    ' Навамоўе — афіцыйная мова Акіяніі. Пра яго структуру
    і этымалогію гл. Дадатак. (Заўв. аўт.)
    бетону. Яна грувасцілася на трыста метраў у вышыню. Нават з акна сваёй кватэры Уінстан мог прачытаць на фасадзе надпіс — тры галоўныя партыйныя лозунгі:
    ВАННА ЕСЦЬ МІР СВАБОДА ЕСЦЬ РАБСТВА НЯВЕДАННЕ ЕСЦЬ СІЛА
    У будынку Міністэрства Праўды, паводле чутак, было больш за тры тысячы пакояў у надземных паверхах і адпаведныя адгалінаванні ў падзем’і. У розных канцах Лондана было яшчэ тры будынкі такіх самых памераў і выгляду. Яны настолькі панавалі над усёю навакольнаю архітэктурай, што з даху дамовага блока «Перамога» можна было ўбачыць усе чатыры будынкі адначасна. У іх мясціліся чатыры Міністэрствы, што дзялілі паміж сабою ўсю ўрадавую ўладу. Міністэрства Праўды займалася інфармацыяй, забавамі, адукацыяй і мастацтвам. Міністэрства Міру займалася вайной. Міністэрства Любові сачыла за выкананнем законаў і захаваннем парадку. Міністэрства Дастатку адказвала за эканоміку. На навамоўі яны называліся: Мінпраў, Мінмір, Мінлюб і Міндаст.
    Найстрашнейшае з іх было Міністэрства Любові. У будынку не было ніводнага акна. Уінстан ніколі туды не заходзіў і нават ніколі не падыходзіў да яго бліжэй за паўкіламетра. Гэта было месца, праход куды быў закрыты, калі толькі не з афіцыйнаю справай. Каб туды трапіць, трэба было прайсці праз заблытаныя лабірынты калючага дроту, сталёвыя дзверы, прамінуць замаскаваныя кулямётныя гнёзды. Па вуліцах, што вялі да Міністэрства, хадзілі вартавыя ў чорных мундзірах з нялюдскімі тварамі, з кіямі ў руках.
    Уінстан рэзка павярнуўся. Ен удаў на твары спакойны аптымізм — так было надзейней, калі стаіш тварам да тэлегляда,— і прайшоў праз увесь пакой у невяліч-
    кую кухню. Пайшоўшы так рана з Міністэрства, ён ахвяраваў сваім абедам у сталоўцы, хоць ведаў, што на кухні не знойдзе нічога, апроч акрайчыка чорнага хлеба, пакінутага на заўтрашняе сняданне. Ен узяў з паліцы бутэльку з празрыстай вадкасцю. На белай налепцы стаяў надпіс: ДЖЫН ПЕРАМОГА. Ад вадкасці патыхала алеістым смуродам, агідным, як пах кітайскай рысавай гарэлкі. Уінстан наліў амаль поўны кубак, набраўся духу, як перад ударам, і пракаўтнуў джын, нібы нейкі лек.
    Умомант твар яго пачырванеў, у вачах заблішчалі слёзы. Пітво было моцнае, як азотная кіслата, і, як глынеш, здавалася, што нехта выцяў цябе па патыліцы гумовым кіем. Праз хвіліну, аднак, пякотка ў страўніку сунялася, і свет зрабіўся весялейшы. Ен выцягнуў цыгарэту са скамечанага пачка з надпісам ЦЫГАРЭТЫ ПЕРАМОГА, але, праз неасцярожнасць, узяў яе старчма, і тытунь высыпаўся на падлогу. 3 наступнай цыгарэтай яму пашэнціла болей. Ен вярнуўся ў пакой і сеў за маленькі столік злева ад тэлегляда. Сеўшы, дастаў з шуфляды абсадку з пяром, чарніла, чысты тоўсты том ін-кварта з мармуроваю вокладкай і чырвонаю спінкай.
    Тэлегляд у пакоі быў чамусьці ўсталяваны ў нязвыклым месцы. Замест таго каб быць, як гэта здавалася б нармальным, у дальняй сцяне, адкуль ён ахапляў бы зрокам і слыхам увесь пакой, ён мясціўся ў даўжэйшай сцяне, насупраць акна. Збоку, там, дзе цяпер сядзеў Уінстан, была неглыбокая ніша, якая, відаць, планавалася пад кніжныя паліцы. Усунуўшыся як мага далей у гэтую нішу, Уінстан мог заставацца па-за дасягальнасцю тэлегляда. Яго можна было пачуць, але пакуль ён так сядзеў, ён быў нябачны. Гэтыя асаблівасці пакоя таксама нейкім чынам прычыніліся да нараджэння ідэі, якую ён збіраўся зараз ажыццявіць.
    Але ідэя гэтая была выклікана яшчэ й існаваннем
    альбома, які ён дастаў з шуфляды. Гэта была надзвычай прыгожая кніга. Гладкая, ільсняная папера, трохі пажоўклая ад часу, была незвычайнае якасці, такое не выраблялі ўжо гадоў сорак. Уінстан, аднак, меркаваў, што кніга гэтая значна старэйшая. Аднаго дня, праходзячы старым брудным кварталам (ён ужо не памятаў, дзе дакладна гэта было), ён убачыў гэтую кнігу ў вітрыне занядбанай антыкварнай крамы, і яго ахапіла неадольнае жаданне яе займець. Членам Партыі не дазвалялася заходзіць у простыя крамы (гэта называлася «купляць на вольным рынку»), але правіла гэтае строга не выконвалася, бо былі рэчы, як, напрыклад, матузкі да чаравікаў, лёзы, якія немагчыма было здабыць інакш. Уінстан кінуў паспешлівы позірк у адзін і другі бок вуліцы, пасля хуценька ўвайшоў у краму і купіў гэты тоўсты альбом за два з паловай долары. Тады ён яшчэ не ведаў, што будзе з ім рабіць. Нібы некага саромеючыся, ён схаваў яго ў партфель і прынёс дадому. Альбом, нават чысты, быў ужо сам па сабе рэччу, небяспечнай для захавання.
    Пачаць дзённік — вось што ён збіраўся цяпер зрабіць. Гэта не было незаконна (нічога не было незаконна, бо ніякіх законаў ужо не існавала), але калі б пра гэта нехта даведаўся, Уінстана, без сумнення, чакала б смерць або, прынамсі, дваццаць пяць гадоў лагера прымусовай працы. Ен уставіў сталёвае пяро ў абсадку і намачыў яго языком. Пяро было старасвецкаю прыладай, ім ужо рэдка карысталіся, нават каб паставіць подпіс. Патаемна, з вялікімі цяжкасцямі ён набыў адно пяро, бо адчуваў, што гэтая цудоўная гладкая папера заслугоўвае на тое, каб на ёй пісала сапраўднае пяро, а не крэмзаў нейкі чарнакрэс. Праўда, ён ужо даўно адвык пісаць рукой; за выключэннем зусім кароткіх нататак, ён звычайна дыктаваў усё на мовапіс, але ж цяпер, вядома, пра гэта не магло быць і гаворкі. Ен абмакнуў пяро ў чарніла і на хвілінку задумаўся. Па
    спіне прабеглі дрыжыкі. Першая рыска на паперы была адважным учынкам. Ен вывеў маленькімі нязграбнымі літарамі:
    4 красавіка 1984
    Ен адхіліўся на більца крэсла. Пачуццё поўнай бяздарнасці агарнула яго. Па-першае, ён зусім не быў пэўны, што цяпер сапраўды быў 1984 год. Але мусіла быць нешта блізкае да гэтага, бо ён з пэўнасцю ведаў, што яму самому трыццаць дзевяць гадоў, а нарадзіўся ён у 1944 або 1945 годзе. I ўсё ж цяпер было немагчыма вызначыць дату з дакладнасцю да аднаго ці двух гадоў.
    Дзеля каго ён піша гэты дзённік, раптам узнікла ў галаве пытанне. Дзеля будучыні, дзеля нашчадкаў. Яго думкі круціліся яшчэ нейкую хвіліну вакол гэтае няпэўнае даты на першай старонцы і раптам наткнуліся на навамоўнае слова двухдумства. I ён упершыню адчуў усю значнасць свайго намеру. Як можна зносіцца з будучыняй? Паводле яе сутнасці, гэта немагчыма. Калі б будучыня была падобная да сучаснасці, дык тады б яна не стала яго слухаць; калі ж будучыня — нешта зусім іншае, дык тады яго цяперашняе замяшанне не мае ніякага сэнсу.
    Нейкі час ён сядзеў, ачмурэла ўтаропіўшы вочы ў паперу. Тэлегляд трансляваў грымлівую вайсковую музыку. Дзіўна, але Уінстану здавалася, што ён не толькі страціў здольнасць выказвацца, але забыўся нават на тое, пра што збіраўся сказаць. Тыднямі рыхтаваўся ён да гэтага, і ніколі яму не прыходзіла ў галаву, што ў гэты момант аднае толькі адвагі будзе недастаткова. Само пісанне раней не здавалася цяжкім. Яму заставалася толькі запісаць на паперы бясконцы ўнутраны маналог, што гадам.і гучаў у яго ў галаве. Але цяпер змоўк і той маналог. Да таго ж Уінстан адчуў нясцерпны сверб у назе, але не наважыўся дакрануцца, каб не засвярбела яшчэ болей. Міналі секунды. Ен адчуваў адно некранутую бель аркуша, што ляжаў перад ім, сверб
    у назе, грымлівую музыку і лёгкую млявасць ад выпітага джыну.
    Раптам ён спахапіўся і пачаў паспешліва пісаць, нават не ўсведамляючы дакладна, што ён піша. Яго дробны дзіцячы почырк радок за радком пакрываў аркуш. Хутка ён перастаў зважаць на пачатковыя вялікія літары, а пасля і на знакі прыпынку:
    4 красавіка 1984. Учора вечар у кіно. Адны ваенныя фільмы. Адзін вельмі добры пра карабель з уцекачамі, бамбаваны недзе ў Міжземным моры. Усім вельмі спадабаліся кадры пра тоўстага мужчыну, за якім ляціць верталёт, спачатку ён валтузіцца ў вадзе, як бегемот, пасля яго відаць праз аптычны прыцэл верталёта, тады ён раптам увесь у дзірках, і мора робіцца ружовае, і ён тоне так хутка, быццам вада набралася праз дзіркі. Гледачы раўлі ад смеху, калі ён ішоў на дно. Пасля паказвалі ратавальны карабель поўны дзяцей і над ім верталёт, жанчына сярэдняга веку, напэўна яўрэйка, сядзіць з хлопчыкам гадоў трох на носе карабля. Хлопчык крычыць ад страху і хавае галаву на грудзях у жанчыны, а жанчына закрыла яго рукамі і суцяшае яго хоць яна і сама калоціцца ад страху хавала як магла быццам верыла што яе рукі могуць закрыць ад куль. тады вергалёт скінуў бомбу 20 кг страшны выбух і ўвесь карабель разлятаецца як кучка запалак. тады былі яшчэ выдатныя кадры з дзіцячай рукой што ляцела ўгору ўгору ўгору ўсё вышэй і вышэй у паветра напэўна верталет з камерай у кабіне ляцеў за ёй і было шмат воплескаў з партыйных ложаў але адна жанчына унізе дзе сядзяць пролы узняла гвалт і пачала крычаць што гэткае нельга паказваць дзецям гэткае дзеці не павінны бачыць пакуль паліцыя не выкінула яе вонкі я не думаю што з ёй нешта асаблівае здарылася ніхто не зважае на тое што кажуць пролы тыповая пролаўская рэакцыя яны ніколі...