Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
Уінстан спыніўся, бо ў яго здранцвелі пальцы. Ен не
ведаў, што прымушала яго выліваць з сябе гэты бязладны паток слоў. Але дзіўным было тое, што, пакуль ён гэта рабіў, у яго ў галаве прасвятліўся зусім іншы ўспамін, ды так выразна, што ён амаль быў здольны яго запісаць. Цяпер ён зразумеў, што якраз тое другое здарэнне было прычынай яго раптоўнага вяртання дадому і намеру пачаць пісаць дзённік сёння.
Гэта адбылося таго самага дня раніцай у Міністэрстве, калі ўвогуле можна сказаць «адбылося» пра нешта няяснае, няўлоўнае, неакрэсленае.
Было амаль адзінаццаць нуль-нуль, і ў аддзел дакументацыі, дзе працаваў Уінстан, вынеслі крэслы з кабінетаў і паставілі іх пасярод залы насупраць вялікага тэлегляда, бо павінна была пачацца Двуххвілінка Нянавісці. Уінстан якраз сядаў на сваё месца ў адным з сярэдніх радоў, калі ў залу нечакана ўвайшлі дзве асобы. Ен ведаў іх з твару, але ніколі не абмяняўся з імі ані словам. Адна з іх была дзяўчына, якую ён часта сустракаў у калідорах. Ен не ведаў яе імя, ведаў толькі, што працавала яна ў аддзеле мастацкай літаратуры. Ен бачыў некалькі разоў, як яна несла гаечныя ключы, рукі яе былі ў машыннай змазцы — напэўна, яна выконвала нейкія тэхнічныя функцыі пры адным з раманапісальных варштатаў. Гэта была нахабная з выгляду дзяўчына гадоў дваццаці сямі, з густымі чорнымі валасамі, рабаціністым тварам і хуткімі пругкімі рухамі. Часам вузкі чырвоны пас — адметны знак Антысексуальнага Саюза Моладзі — быў абвязаны вакол таліі паверх камбінезона дастаткова туга, каб падкрэсліць акругласць яе клубоў. Уінстан не мог яе цярпець з таго моманту, як першы раз яе ўбачыў. I ён ведаў чаму. 3-за духу спортпляцоўкі, халодных купальняў, калектыўных вандровак і агульнай чысціні перакананняў, якім ад яе падыхала. Жанчыны, асабліва маладыя,— гэта заўсёды слепа адданыя прыхільнікі Партыі, бяздумныя паўтаральнікі лозунгаў, добраахвотныя
шпіёны, вывіжоўшчыкі нядобранадзейнасці. Але гэтая дзяўчына здавалася яму яшчэ больш небяспечнай за іншых. Аднойчы яны размінуліся ў калідоры, і чна працяла яго позіркам, нібы свердлам, і на імгненне ён адчуў пякельны жах. Ен нават падумаў, што яна магла быць агентам Паліцыі Думак, што, аднак, было непраўдападобна. Аднак, калі яна была недзе паблізу, ён адчуваў нейкую дзіўную трывогу, у якой адначасна мяшаліся страх і варожасць.
Другой асобай быў мужчына, які зваўся О’Браен, член Унутранай Партыі, які займаў такую важную і таямнічую пасаду, што Уінстан меў пра яе толькі самае прыблізнае ўяўленне. Супрацоўнікі, што стаялі каля крэслаў, суціхлі, убачыўшы, як да іх набліжаецца нехта ў чорным камбінезоне члена Унутранай Партыі. О’Браен быў высокі, грубаваты з выгляду мужчына з тоўстай шыяй і простым, поўным гумару тварам. Нягледзячы на несамавітую знешнасць, у яго паставе была нейкая далікатнасць. Ен умеў неяк асабліва падпраўляць акуляры на носе, і гэты ягоны рух неяк дзіўна абяззбройваў, выклікаў прыхільнасць. Гэты рух нагадваў — калі ўвогуле нехта яшчэ мог думаць такімі катэгорыямі — арыстакрата васемнаццатага стагоддзя, які прапануе свайму размоўцу табакерку. За дванаццаць гадоў Уінстан бачыў О’Браёна разоў дванаццаць. Ен адчуваў да яго шчырую прыхільнасць, і не толькі таму, што яго вабіла неадпаведнасць арыстакратычных манер О’Браена ягонай знешнасці баксёрачэмпіёна. Прыхільнасць гэтая грунтавалася на затоенай у глыбіні душы веры — ці, можа, толькі спадзяванні,— што палітычная добранадзейнасць О’Браена не была бязмежная. Нешта ў ягоным твары неадольна наводзіла на гэтую думку. I ўсё ж гэтае «нешта» было хутчэй адзнакай інтэлігентнасці, а не недахопу добранадзейнасці. Ва ўсялякім разе, ён быў падобны да чалавека, з якім можна было б загаварыць, калі б надары-
лася схавацца ад тэлегляда і застацца з ім сам-насам. Уінстан ніколі не спрабаваў спраўдзіць свае здагадкі на практыцы, дый гэта было немагчыма. У гэтую хвіліну О’Браен паглядзеў на ручны гадзіннік, убачыў, што было ўжо амаль адзінаццаць нуль-нуль, і, напэўна, вырашыў застацца ў аддзеле дакументацыі, пакуль не скончыцца Двуххвілінка Нянавісці. Ен сеў у тым самым радзе, што і Уінстан, за два крэслы ад яго. Паміж імі сядзела маленькая жанчына з валасамі пясочнага колеру, што працавала ў суседнім з Уінстанам кабінеце. Дзяўчына з чорнымі валасамі села якраз за спінай.
У наступную хвіліну з тэлегляда, што стаяў у канцы залы, пачуўся гідкі скрыі’атлівы голас, быццам пачаў працаваць вялізны нязмазаны механізм. Ад гэтых гукаў выварочвала нутро і валасы ўставалі дыбарам. Двуххвілінка Нянавісці пачалася.
На экране, як звычайна, з’явіўся твар Bopara Народа Эмануіла Гольдштэйна. Сям-там сярод гледачоў пачуўся свіст. Маленькая жанчына побач завішчала ад страху і агіды. Гольдштэйн быў рэнегат і адступнік, які калісьці, вельмі даўно (як даўно — ніхто ўжо да-кладна не памятаў), быў адным з кіраўнікоў Партыі і стаяў ледзь не на адным узроўні з Вялікім Братам, але пасля ўцягнуўся ў контррэвалюцыйную дзейнасць, быў засуджаны на смерць і знік пры таямнічых абставінах. Змест Двуххвілінак Нянавісці мяняўся з дня на дзень, але не было ніводнай, дзе б Гольдштэйн не выступаў у галоўнай ролі. Ен быў галоўны здраднік і галоўны спаганшчык чысціні Партыі. Усе наступныя антыпартыйныя злачынствы, усе здрады, акты сабатажу, іншадумствы, адхіленні ад партыйнай лініі мелі пачаткам яго фальшывае вучэнне. Ен яшчэ недзе жыў і строіў свае падкопы — можа, недзе за акіянам, пад аховай сваіх шчодрых замежных гаспадароў, ці, можа нават, калі верыць чуткам, недзе ў добрым сховішчы ў самой Акіяніі.
Уінстану заняло дух. Заўсёды, калі ён бачыў Гольдштэйнаў твар, яго апаноўвалі супярэчлівыя пачуцці. Гэта быў худы яўрэйскі твар з густою капой кучаравых сівых валасоў і казлінай бародкай — разумны і чамусьці трохі агідны твар. Доўгі тонкі нос, на канцы якога віселі акуляры, дадаваў твару старэчасці. Твар быў падобны да авечае морды, нешта авечае было і ў голасе. Голздштэйн выступаў са сваімі звычайнымі злоснымі нападамі на вучэнне Партыі, такімі недарэчнымі і бязглуздымі, што іх марнасць зразумела б нават дзіця. I, аднак, яны былі дастаткова праўдападобныя, каб абудзіць трывогу, што яны могуць звесці з добрага шляху трохі меней перакананых людзей. Ен знеслаўляў Вялікага Брата, асуджаў дыктатуру Партыі, патрабаваў неадкладнага заключэння міру з Еўразіяй, выступаў за свабоду слова, свабоду друку, свабоду сходаў, свабоду думак, істэрычна крычаў, што Рэвалюцыі здрадзілі — прамова была паспешлівая, шматслоўная, нібы пародыя на звычайны стыль партыйных прамоўцаў, у ёй былі нават некаторыя словы з навамоўя і нават болей навамоўных слоў, чым звычайна ўжывае любы член Партыі. I ўвесь гэты час, каб ні ў кога не ўзнікла ні каліва сумнення ў тым, што ў сапраўднасці хавалася за агіднымі выслоўямі Гольдштэйна, за яго спінай на экране тэлегляда праходзілі маршам бясконцыя калоны еўразійскага войска, бясконцыя шэрагі дужых з выгляду людзей з безвыразнымі азіяцкімі тварамі. Яны набліжаліся да гледачоў, расплываліся ў экране, саступаючы месца іншым. Аднастайны рытмічны грукат салдацкіх ботаў ствараў гукавы фон, праз які прабівалася авечае маркатанне Гольдштэйна.
He прайшло і паўхвіліны праграмы Нянавісці, як з глотак паловы людзей, сабраных у зале, вырваўся неўтаймаваны крык гневу. Самазадаволенага авечага твару на экране і пагрозлівай магутнасці еўразійскага войска было нават болей чым дастаткова: адзін толькі вы-
гляд Гольдштэйна, адна думка пра яго міжволі спараджалі страх і лютасць. Ен быў больш трывалы аб’ект нянавісці, чым Еўразія або Усходазія, бо калі Акіянія ваявала з адной дзяржавай, дык звычайна з другой яна заставалася ў стане міру. Дзіўным было, аднак, тое, што, нягледзячы на ўсеагульную нянавісць і пагарду, нягледзячы на тое, што кожнага дня тысячу разоў з трыбун, з тэлегляда, у газетах, у кнігах ідэі Гольдштэйна пракліналіся, абвяргаліся, высмейваліся, паказваліся перад грамадствам як нявартая бязглуздзіца,— нягледзячы на ўсё гэта, здавалася, што ўплыў Гольдштэйна ніколі не меншаў. Усё новыя і новыя ахвяры чакалі, каб паддацца ягонай спакусе. He праходзіла ніводнага дня, каб Паліцыя Думак не выкрывала шпіёнаў і сабатажнікаў, што дзейнічалі паводле ягоных загадаў. Ен быў галоўным кіраўніком вялікай прывіднай арміі, шырокай сеткі падземнікаў-змоўнікаў, што мелі за мэту скінуць урад. Казалі, што гэтая арганізацыя завецца Братэрства. Хадзілі таксама пагалоскі аб нейкай жахлівай кнізе, дзе былі сабраныя ўсе аблудныя тэорыі, аўтарам якіх быў Гольдштэйн. Кніга гэтая сямтам патаемна хадзіла па руках і не мела назову. Калі пра яе ішла гаворка, дык казалі проста кніга. Але пра ўсё гэта можна было даведацца толькі з няпэўных чутак. Звычайныя члены Партыі стараліся, калі гэта было магчыма, не згадваць у размовах ні Братэрства, ні кнігі.
На другой хвіліне Нянавісць перайшла ў шаленства. Людзі падскоквалі з месцаў і дзіка крычалі, каб заглушыць дурманлівае бэканне, што гучала з экрана. Маленькая жанчына побач пачырванела і хапала ротам паветра, як выкінутая на бераг рыбіна. Нават цяжкі твар О’Браена змяніў колер. Ен сядзеў проста, нібы кій праглынуўшы, і яго важкае агруддзе надзімалася і дрыжала, быццам ён змагаўся з навальнай хваляй. Чарнявая дзяўчына, што сядзела за Уінстанам, крычала: «Свіння! Свіння! Свіння!» Раптам яна схапіла цяжкі
Слоўнік навамоўя і шпурнула яго ў экран. Ен трапіў Гольдштэйну ў нос і адскочыў. Голас няўмольна гучаў далей. У момант прасвятлення Уінстан заўважыў, што ён крычыць разам з усімі і раз’юшана малоціць па більцы крэсла. Самае жахлівае ва ўсім гэтым было не тое, што трэба было саўдзельнічаць, а, наадварот, тое, што не саўдзельнічаць было немагчыма. Праз паўхвіліны ўжо не трэба было прыкідвацца. Жахлівае ачмурэнне ад страху і прагі помсты, жаданне забіваць, катаваць, трушчыць молатам галовы працяло, нібы электрычны ток, усіх гледачоў, ператварыўшы іх мімаволі ў раз’юшаных вар’ятаў. Але шаленства, якое ахапіла гледачоў, было пачуццём абстрактным, няпэўным, яго можна было перавесці з аднаго аб’екта на другі, як прамень пражэктара. Так, на нейкі момант Уінстан адчуў, што яго нянавісць накіравана зусім не на Гольдштэйна, а на Вялікага Брата, Партыю і Паліцыю Думак. Гэткімі хвілінамі ён імкнуўся сэрцам да самотнага ерэтыка, аддаванага здзеку і глуму на экране, адзіяага ахоўніка праўды і здаровага розуму ў свеце хлусні. Аднак праз хвіліну Уінстан усёй душою быў ужо з людзьмі, што сядзелі навокал, і ўсё, што казалася пра Гольдштэйна, здавалася яму слушным. I тады патаемная агіда да Вялікага Брата саступала месцагарачай любові. Вялікі Брат, непераможны і бясстрашны абаронца Радзімы, узвышаўся неадольнай скалою перад азіяцкімі ордамі. Гольдштэйн, нягледзячы на адлучанасць, на бяссільнасць і на сумненне наконт факта яго існавання, быў падобны да злавеснага чараўніка, што здольны ўладай свайго голасу разбурыць асновы цывілізацыі.