Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
— Бамстэд! — зароў голас.— 2713 Бамстэд Дж.! Кінуць хлеб!
Чалавек без падбародка кінуў кавалак хлеба на падлогу.
— Заставацца на месцы,— загадаў голас.— Тварам да дзвярэй. He рухацца.
Ен падпарадкаваўся. Яго вялікія абвіслыя шчокі дрыжалі. Дзверы з грукатам расчыніліся. Калі малады афіцэр увайшоў і адступіў убок, з-за спіны ў яго выйшаў нізенькі каржакаваты ахоўнік з вялізнымі рукамі і плячамі. Ен стаў насупраць чалавека без падбародка і, атрымаўшы сігнал ад афіцэра, нанёс страшэнны ўдар, уклаўшы ў яго ўсю вагу свайго цела, проста ў зубы чалавеку без падбародка. Сіла ўдару, здавалася, адарвала яго ад падлогі. Цела яго праляцела праз усю камеру і пляснулася вобзем каля унітаза. Нейкі момант ён ляжаў непрытомны, з носа і рота сачылася цёмная кроў. Ад яго чуўся ціхі-ціхі міжвольны енк і папіскванне. Пасля ён перавярнуўся на жывот і, хістаючыся, стаў
на карачкі. Разам з крывёю і слінаю з рота выпалі дзве палавінкі зубнога пратэза.
Вязні сядзелі ціха, склаўшы рукі на каленях. Чалавек без падбародка дапоўз да евайго месца. Ніжняя палова яго твару цямнела змярцвелаю плоццю. Яго рот ператварыўся ў расплывістую масу вішнёвага колеру з чорнай адтулінай пасярэдзіне. Час ад часу на камбінезон капала кроў. Яго шэрыя вочы ўсё яшчэ зіркалі то на адзін, то на другі твар, быццам ён спрабаваў вызначыць, наколькі іншыя грэбавалі ім пасля гэткай знявагі.
Дзверы расчыніліся. Ледзь заўважным рухам афіцэр паказаў на чалавека з тварам-чэрапам.
— Пакой 101,— сказаў ён.
Уінстан адчуў навокал атарапеласць і замяшанне. Чалавек кінуўся на падлогу і ўкленчыў, сашчапіўшы рукі.
— Таварыш! Афіцэр! — закрычаў ён.— Вы не павінны мяне туды пасылаць! Я ж вам ужо ўсё сказаў! Што вы яшчэ хочаце ведаць? Мне болей няма ў чым прызнавацца, няма! Скажыце толькі, што вам трэба, і я адразу ўсё скажу. Напішыце ўсё, што хочаце, і я падпішу! Толькі не пакой сто адзін!
— Пакой 101,— паўтарыў афіцэр.
Твар чалавека, і гэтак ужо вельмі бледны, набыў проста неверагодны, на думку Уінстана, колер. Ен быў цяпер выразна зялёны.
— Нічога мне не рабіце! — крычаў ён.— Вы тыднямі марылі мяне голадам. Канчайце і дайце мне памерці. Расстраляйце мяне. Павесьце мяне. Засудзіце мяне на дваццаць пяць гадоў. Можа, трэба яшчэ каго-небудзь выдаць? Скажыце каго, і я раскажу вам усё, што вы хочаце. Мне ўсё роўна, хто гэта будзе і што вы яму зробіце. У мяне жонка і трое дзяцей. Старэйшаму яшчэ няма шасці. Можаце ўзяць іх усіх і перарэзаць ім глоткі на маіх вачах, а я буду стаяць і глядзець. Толькі не пакой сто адзін!
— Пакой 101,— зноў паўтарыў афіцэр.
Чалавек абвёў лютым позіркам астатніх вязняў, быццам шукаючы іншую ахвяру, каб выставіць замест сябе. Яго вочы спыніліся на знявечаным твары чалавека без падбародка. Ен ускінуў худую руку.
— Вось каго вам трэба ўзяць, а не мяне! — закрычаў ён.— Чулі, што ён казаў, як яму далі па пысе? ІІакіньце мне хоць які шанц, і я перакажу вам слова ў слова. Ен супраць Партыі, а не я.
Ахоўнікі выступілі наперад. Худы ўжо крычаў на ўсё горла.
— Вы не чулі! — паўтараў ён.— Напэўна, сапсаваўся тэлегляд. Вам патрэбны ён! Бярыце яго, а не мяне!
Два мажныя ахоўнікі нахіліліся, каб узяць яго за рукі. Але ў гэты самы момант ён пляснуўся на падлогу і ўчапіўся што было сілы за сталёвую ножку лавы. Ен працягла завыў, як нейкі дзікі звер. Ахоўнікі ўзяліся за яго, спрабуючы адарваць ад ножкі, але ён трымаўся з неверагоднай сілай. Яны тузалі яго секунд дваццаць. Вязні сядзелі ціха, склаўшы рукі на каленях, пазіраючы проста перад сабой. Выццё абарвалася; у чалавека цяпер хапала духу толькі на тое, каб трымацца. Але тады пачуўся іншы крык. Ахоўнік раструшчыў яму ботам палец на руцэ. Яны паставілі яго на ногі.
— Пакой 101,— сказаў афіцэр.
Чалавека вывелі. Ен ішоў хістаючыся, з пануранай галавою, прыціскаючы да грудзей скалечаную руку. Ваяўнічасць пакінула яго.
Прайшло даволі шмат часу. Калі чалавека з тварамчэрапам вывелі апоўначы, дык цяпер была раніца, калі ж раніцаю, дык цяпер быў вечар. Уінстан ужо дзве ці тры гадзіны быў адзін у камеры. Яму было так мулка сядзець на вузкай лаве, што часта ён уставаў і хадзіў па камеры, не выклікаючы нараканняў тэлегляда.
Кавалак хлеба яшчэ ляжаў там, дзе кінуў яго чалавек без падбародка. Напачатку вельмі цяжка было прымушаць сябе не глядзець на яго, але цяпер голад саступіў месца смазе. У роце было глеўка і смярдзюча. Няспыннае гудзенне і нязменнае белае святло выклікалі ў ім нейкую млосць і адчуванне пустэчы. Часам ён уставаў, бо не было ўжо як трываць боль у касцях, але зараз жа сядаў, бо ў яго так кружылася галава, што ён не быў пэўны, што ўстоіць на нагах. Як толькі яму ўдавалася хоць трошкі апанаваць свае фізічныя адчуванні, яго зноў ахапляў жах. Часам са згаслай надзеяй ён думаў пра О’Браена і пра лязо. Можна было спадзявацца, што лязо будзе схаванае ў ежы, калі яго ўвогуле будуць карміць. Яшчэ больш расплывістымі былі яго думкі пра Джулію. Можа, цяпер яна недзе пакутуе яшчэ горш за яго. Можа, якраз у гэты момант яна крычыць ад болю. Ен падумаў: «Калі б я мог уратаваць Джулію, падвоіўшы свой боль, ці зрабіў бы я гэта? Так, зрабіў бы». Але гэта была проста тэарэтычная гатовасць, ён быў гатовы, бо ведаў, што мусіць быць гатовы. Ен не адчуваў гэтага. Тут, у гэтым месцы, нічога немагчыма было адчуваць, апроч болю і прадчування болю. Дый ці магчыма, калі ты ўжо пакутуеш, жадаць дзеля нейкіх прычын, каб твой боль быў яшчэ мацнейшы? Але на гэтае пытанне пакуль яшчэ не было адказу.
3 калідора зноў пачуўся стук ботаў. Дзверы адчыніліся. У камеру ўвайшоў О’Браен.
Уінстан ускочыў на ногі. Тое, што ён пабачыў, так яго ўразіла, што ён забыўся пра асцярожнасць. Першы раз за шмат гадоў ён не зважаў на прысутнасць тэлегляда.
— Яны і вас узялі! — закрычаў ён.
— Яны ўзялі мяне ўжо даўно,— адказаў О’Браен з мяккай, амаль шкадавальнай іроніяй. Ен адступіў
убок. 3-за яго спіны ўзнік шыракагруды ахоўнік з доўгім чорным кіем у руцэ.
— Вы ведалі гэта, Уінстан,— сказаў О'Браен.— He маніце сабе. Вы ведалі гэта — вы заўсёды ведалі гэта.
Так, цяпер ён бачыў, ён заўсёды гэта ведаў. Але думаць пра гэта не было часу. Усё, на што яму хапала позірку, быў кій у руцэ ахоўніка. Ен мог ударыць у любое месца: па патыліцы, па кончыку вуха, па руцэ, па локці...
Па локці! Ен асеў на калені, амаль спаралізаваны, схапіўшыся рукою за збіты локаць. Уваччу ўсё выбухнула жоўтым святлом. Немагчыма, немагчыма, каб толькі адзін удар мог спрычыніць такі боль! Зрок трохі прасвятлеў, і ён мог бачыць, як тыя двое паглядаюць зверху на яго. Ахоўнік душыўся смехам. Ва ўсялякім разе, на адно пытанне адказ быў гатовы. Ніколі, нізавошта на свеце ён не пажадае, каб памацнеў яго боль. Што да болю, дык тут можна было хацець толькі аднаго: каб ён спыніўся. Няма ў свеце нічога страшнейшага за фізічны боль. Перад болем няма герояў, няма герояў, думаў ён зноў і зноў, калі курчыўся на падлозе, марна сціскаючы сваю знявечаную левую руку.
2
Ен ляжаў на нечым, што нагадвала раскладанку, толькі значна вышэй ад зямлі, і быў прывязаны так, што не мог варухнуцца. У твар яму біла святло, мацнейшае, чым звычайна. О'Браен стаяў побач і ўважліва глядзеў на яго. 3 другога боку стаяў чалавек у белым халаце са шпрыцам у руках.
Нават расплюшчыўшы вочы, ён не адразу зразумеў, што адбываецца навокал. У яго было ўражанне, што ён нібы ўсплыў у гэтым пакоі з нейкага зусім іншага, глыбокага, падводнага свету. Колькі ён там прабыў, ён
не ведаў. 3 таго часу, як яго арыштавалі, ён болей не бачыў ні дня, ні ночы. Дый успаміны яго былі перарывістыя. Былі часы, калі свядомасць, нават тая, што маеш у сне, спыняла свой ток і пачыналася зноў пасля нічым не запоўненага перапынку. Але як доўга цягнуліся гэтыя перапынкі — дні, тыдні або толькі секунды,— даведацца было немагчыма.
Кашмарны сон пачаўся з таго першага ўдару па локці. Пасля ён зразумеў, што ўсё, што тады адбылося, было толькі папярэдняй падрыхтоўкай, звычайным допытам, якому падлягалі амаль усе вязні. Быў доўгі спіс злачынстваў — шпіянаж, сабатаж і іншыя,— у якіх кожны мусіў прызнацца, што ўспрымалася як сама сабой зразумелая рэч. Прызнанне было фармальнасцю, хоць катавалі па-сапраўднаму. Колькі разоў яго білі, як доўга — ён не памятаў. Заўсёды пры ім было адначасова пяць ці шэсць чалавек у чорнай уніформе. Часам білі кулакамі, часам кіямі, часам сталёвымі прутамі, часам ботамі. Часам бывала, што ён качаўся на падлозе, не маючы сораму, нібы жывёла, курчачыся сяк і так у бясконцым, безнадзейным намаганні ўхіліцца ад удараў, а замест таго падстаўляючыся ўсё новым і новым ударам у рэбры, у жывот, па локцях, па лытках, у пахвіну, па машонцы, па хрыбце. Бывала часам, што катаванне цягнулася так доўга, што яму пачынала здавацца жорсткім, агідным, непрабачальным не тое, што ахоўнікі яго білі, але што ён ніяк не мог прымусіць сябе страціць прытомнасць. Бывала, што нервы здраджвалі яму, і ён пачынаў крычаць аб літасці яшчэ перад тым, як яго пачыналі біць, калі аднаго толькі выгляду кулака, занесенага для ўдару, было дастаткова, каб ён пачаў сыпаць прызнанні аб сапраўдных і выдуманых злачынствах. Бывала таксама, што ён вырашаў ні ў чым не прызнавацца, і кожнае слова трэба было вырываць з яго праз нясцерпны боль, бывала і так, што ён спрабаваў ісці на кампраміс,
кажучы сабе: «Я прызнаюся, але толькі не цяпер. Буду трываць, пакуль здолею. Яшчэ тры ўдары, яшчэ два ўдары, і тады я скажу ім усё, што яны хочуць». Часам яго збівалі так, што ён не мог стаяць, пасля кідалі, як мех з бульбай, на каменную падлогу ў камеры, і давалі некалькі гадзін ачомацца, а тады зноў выводзілі і білі. Былі таксама працяглыя перыяды аднаўлення сілы. Ен помніў іх цьмяна, бо праводзіў іх часцей за ўсё ў сне ці здранцвенні. Ен памятаў камеру з дашчаным ложкам, нейкай паліцай, што тырчала са ецяны, і бляшанай умывальняй, памятаў ежу: гарачы суп, хлеб і часам кава. Ен памятаў пахмурнага цырульніка, які прыходзіў паскрэбці яму бараду і абстрыгчы галаву, памятаў дзелавых, непрыемных людзей у белых халатах, што мацалі яму пульс, правяралі рэфлексы, выварочвалі павекі, прабягалі па ўсім целе грубымі пальцамі, шукаючы зламаныя косткі, і калолі яму ў руку, каб ён заснуў.