Ферма | 1984  Джордж Оруэл

Ферма | 1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
77.09 МБ
— Вы катавалі яе?
О’Браен не адказаў.
— Наступнае пытанне,— сказаў ён.
— Ці існуе Вялікі Брат?
— Вядома ж, ён існуе. Партыя існуе, Вялікі Брат — увасабленне Партыі.
— Ці існуе ён гэтаксама, як існую я?
— Вы не існуеце,— адказаў О’Браен.
I зноў яго агарнула пачуццё бездапаможнасці. Ён ведаў або мог сабе ўявіць усе аргументы, што даводзілі яго няіснасць, але яны былі бяссэнсіцай, гульнёй слоў. Ці не змяшчала ў сабе сцверджанне «Вы не існуеце» лагічнай абсурднасці? Але што было пра гэта гаварыць. Яго мозг сціснуўся ад адной думкі пра тыя неаспрэчныя, вар’яцкія аргументы, якімі О’Браен раздушыць яго.
— Я думаю, што я існую,— стомлена сказаў ён.— Я ўпэўнены ў сваёй сапраўднасці. Я нарадзіўся, і я памру. У мяне ёсць рукі і ногі. Я займаю пэўнае месца ў прасторы. Ніводнае іншае цвёрдае цела не можа адначасова займаць тое самае месца. Ці існуе Вялікі Брат у гэтым сэнсе?
— Усё гэта не так важна. Ен існуе.
— Ці можа Вялікі Брат калі-небудзь памерці?
— Вядома ж, не. Як жа ён можа памерці? Наступнае пытанне.
— Ці існуе Братэрства?
— Пра гэта, Уінстан, вы не даведаецеся ніколі. Калі, скончыўшы з вамі працаваць, мы вырашым вас вызваліць і калі вы дажывяцё да дзевяноста гадоў, вы ўсё роўна ніколі не будзеце ведаць адказу на гэтае пытанне. Пакуль вы жывы, гэта застанецца ў вашай свядомасці неразгаданай загадкай.
Уінстан ляжаў моўчкі. Яго дыханне пачасцілася. Ен усё яшчэ не мог задаць пытанне, якое першае прыйшло яму ў галаву. Ен мусіў спытацца, але язык адмаўляўся вымавіць гэтае пытанне. Твар О’Браена засвяціўся задавальненнем. Здавалася, што нават яго акуляры іранічна бліснулі. «Ен ведае,— раптам падумаў Уінстан,— ён ведае, пра што я збіраюся запытацца!» Пры гэтай думцы словы самі вырваліся ў яго з вуснаў:
— Што адбываецца ў Пакоі 101?
Выраз твару О'Браена не змяніўся. Ён суха адказаў:
— Вы ведаеце, што адбываецца ў Пакоі 101, Уінстан. Усе ведаюць, што адбываецца ў Пакоі 101.
Ен зрабіў знак пальцам чалавеку ў белым халаце. Відаць, сеанс скончыўся. Іголка ўтыркнулася ў руку Уінстану. I амаль адразу ён патануў у глыбокім сне.
3
— Вашае лячэнне будзе складацца з трох стадый,— сказаў О’Браен.— А менавіта: павучанне, зразуменне, прыняцце. Цяпер якраз настаў час перайсці да другой стадыі.
Як заўсёды, Уінстан ляжаў на спіне. Але апошнім часам яго прывязвалі слабей. Ен усё яшчэ быў прымацаваны да ложка, але мог ужо варушыць каленямі і паварочваць галаву, а таксама трошкі прыўзнімаць рукі ў локцях. Шкала таксама была ўжо не такая страшная. Ен ужо мог пазбегнуць болю, калі быў дастаткова кемлівы: звычайна О’Браен націскаў на рычаг, калі Уінстан выяўляў неразумнасць. Часам яны за ўвесь сеанс ні разу не ўжывалі страшнай прылады. Ен не памятаў, колькі ўсяго ўжо было сеансаў. Увесь працэс расцягнуўся на доўгі, бясконцы час — цэлыя тыдні — а перапынкі паміж сеансамі складалі часам некалькі дзён, а часам адну-дзве гадзіны.
— За час, што вы лежыцё тут,— сказаў О’Браен,— вы часта задумваліся — вы нават пыталіся ў мяне пра гэта — чаму Міністэрства Любові траціць на вас столькі часу і клопатаў. Дый калі вы былі на свабодзе, вас займала амаль тое самае пытанне. Вы маглі зразумець механізм грамадства, у якім вы жылі, але не маглі зразумець яго матываў. Памятаеце, як вы напісалі ў
дзённіку: «Я разумею як, я не разумею чаму»? Якраз калі вы думалі пра «чаму», вы сумняваліся, ці ўсё ў парадку з вашым розумам. Вы чыталі Кнігу, кнігу Гольдштэйна ці, прынамсі, часткі з яе. Ці знайшлі вы там штосьці, пра што не ведалі дагэтуль?
— А вы чыталі яе? — спытаўся Уінстан.
— Я напісаў яе. Дакладней кажучы, удзельнічаў у яе напісанні. Вы ж ведаеце, ніводная кніга не пішацца адным чалавекам.
— Ці праўда тое, што там напісана?
— Само апісанне — так. А праграма, якая там выкладзена,— чыстая бязглуздзіца. Патаемнае назапашванне ведаў — паступовае пашырэнне асветы — урэшце, пралетарскае паўстанне — звяржэнне ўлады Партыі. Вы самі маглі прадбачыць, пра што там будзе напісана. Усё гэта бязглуздзіца. Пралетарыі ніколі не паўстануць, ні праз тысячу гадоў, ні праз мільён. Яны не могуць. I мне не трэба казаць вам прычыну — вы яе ўжо ведаеце. А калі вы яшчэ песціце надзеі на бурнае паўстанне, дык пакіньце іх. Партыю ніяк нельга звергнуць. Партыя будзе панаваць вечна. Прыміце гэта зыходным пунктам сваіх разважанняў.
Ен падышоў бліжэй да ложка.
— Вечна! — паўтарыў ён.— А цяпер вернемся да пытання пра «як» і «чаму». Вы даволі добра разумееце, як Партыя ўтрымлівае ўладу. Цяпер скажыце мне, чаму мы трымаемся за ўладу. Чым мы кіруемся? Чаму мы жадаем улады? Ну давайце, кажыце,— дадаў ён, бо Уінстан маўчаў.
Аднак Уінстан не спяшаўся з адказам. Яго ахапіла пачуццё страшэннай стомы. Ледзь заўважны прамень вар'яцкай радасці зноў бліснуў на твары О’Браена. Ен загадзя ведаў, што скажа О’Браен. Што Партыя дамагаецца ўлады не дзеля сваіх мэтаў, а дзеля агульнага дабрабыту. Што яна дамагалася ўлады, бо людзі ў
цэлым — кволыя баязлівыя стварэнні, якія не выносяць свабоды і не могуць глядзець у вочы праўдзе, і таму іншыя, мацнейшыя за іх, павінны імі кіраваць і сістэматычна іх падманваць. Што чалавецтва стаяла перад выбарам паміж свабодай і шчасцем і што для большасці чалавецтва шчасце было важнейшым. Што Партыя была адвечным абаронцам слабых, утаямнічанай сектай, якая чыніць злое, каб з яго выйшла добрае, ахвяруючы сваё шчасце дзеля шчасця іншых. Самым жахлівым, думаў Уінстан, было тое, што, калі О’Браен скажа гэта, ён гэтаму паверыць. Гэта было напісана ў яго на твары. О’Браен ведаў усё. У тысячу разоў лепш за Уінстана ён ведаў, што ўяўляе сабой навакольны свет, у якім убостве жывуць велізарныя масы чалавечых іетот і якой хлуснёй і зверствамі Партыя ўтрымлівае іх у гэтым убостве. Ен усё гэта зразумеў, усё ўзважыў, усё гэта было не істотна: усё апраўдвалася канчатковай мэтай. Што ж ты зробіш, думаў Уінстан, з гэтым вар’ятам, які разумнейшы за цябе, які спакойна выслухоўвае твае аргументы і зноў упарціцца ў сваім вар’яцтве?
— Вы кіруеце намі дзеля нашай карысці,— ледзь чутна вымавіў ён.— Вы лічыце, што людзі не могуць кіраваць самі сабой, і таму...
Ен здрыгануўся і ледзь не закрычаў. Страшны боль скалануў усё цела. О'Браен падняў стрэлку да трыццаці пяці.
— Вы кажаце глупства, Уінстан, глупства! — сказаў ён.— Маглі б прыдумаць што-небудзь разумнейшае.
Ен адпусціў рычаг і працягваў:
— А зараз я скажу вам адказ на маё пытанне. Вось ён. Партыя дамагаецца ўлады выключна дзеля сваіх уласных інтарэсаў. Нас не цікавіць дабрабыт іншых; нас цікавіць толькі ўлада. He здароўе, не багацце, не доўгае жыццё, не шчасце — толькі ўлада, чыстая ўлада. Што значыць чыстая ўлада, вы зараз зразумееце. Мы
адрозніваемся ад усіх алігархій мінулых часоў тым, што мы ведаем, што мы робім. Усе іншыя, нават тыя, што былі падобныя да нас, былі баязлівыя і крывадушныя. Нямецкія нацысты і камуністы ў Расіі падышлі блізка да нас у сваіх метадах, але ў іх ніколі не было мужнасці прызнацца ў сваіх матывах. Яны рабілі выгляд, а можа, нават і верылі, што яны захапілі ўладу вымушана і на нядоўгі час і што недзе зусім блізка чакае зямны рай, дзе ўсе людзі будуць роўныя і свабодныя. Мы не такія. Мы ведаем, што ніхто ніколі не захоплівае ўладу, каб пасля ад яе адмовіцца. Улада — гэта не сродак, улада — мэта. Дыктатура ўсталёўваецца не на тое, каб адстаяць заваёвы рэвалюцыі; наадварот, рэвалюцыя робіцца на тое, каб усталяваць дыктатуру. Мэта пераследавання — пераследаванне. Мэта катавання — катаванне. Мэта ўлады — улада. Цяпер вы пачынаеце мяне разумець?
Уінстана ўразіла, як уражвала яго і раней, стомленасць твару О’Браена. Ен быў рашучы, мускулісты і жорсткі, ён быў поўны разумнасці і нейкай стрыманай страснасці, перад якой Уінстан адчуваў сябе бездапаможным; але ён быў стомлены. Былі мяшкі пад вачмі, скура на шчаках абвісла. О’Браен схіліўся над ім, наўмысна наблізіўшы твар.
— Вы думаеце,— сказаў ён,— што мой твар стары і стомлены. Вы думаеце, што я гавару пра ўладу, а сам не магу прадухіліць старэнне свайго арганізма. Няўжо вам не зразумела, Уінстан, што чалавек — гэта толькі клетачка? У стомленасці клетачкі хаваецца сіла арганізма. He паміраеце ж вы, калі абстрыгаеце сабе пазногці?
Ен павярнуўся ад ложка і зноў пачаў хадзіць сюдытуды, засунуўшы адну руку ў кішэню.
— Мы — святары ўлады,— сказаў ён.— Наш бог — улада. Але пакуль што ўлада — гэта толькі слова, на-
колькі гэта вас датычыць. Настаў час, каб вы хоць трошкі ўявілі сабе, што значыць улада. Першае, што вы павінны зразумець,— улада заўсёды калектыўная. Індывід мае ўладу толькі тады, калі ён перастае быць індывідам. Вы ведаеце партыйны лозунг: «Свабода — гэта рабства». Ці прыходзіла вам калі ў галаву, што гэты лозунг можна перавярнуць? Рабства — гэта свабода. Адзін — свабодны — чалавек заўсёды церпіць паражэнне. Так павінна быць, бо кожнаму чалавеку наканавана памерці, а смерць — найболынае з усіх паражэнняў. Але калі ён поўнасцю, дарэшты падпарадкуецца, калі ён уцячэ ад сваёй асабовасці, калі ён здолее зліцца з Партыяй так, што сам станецца Партыяй, тады ён будзе ўсемагутны і бессмяротны. Другое, што вы павінны зразумець: улада — гэта ўлада над людзьмі. Над целам, а галоўнае — над розумам. Улада над матэрыяй — знешняй рэчаіснасцю, як бы вы яе назвалі,— не мае значэння. Наш кантроль над матэрыяй ужо і так абсалютны.
На хвіліну Уінстан забыўся пра шкалу. Ен зрабіў адчайнае намаганне, каб сесці, але толькі балюча звярэдзіўся.
— Але як вы можаце кантраляваць матэрыю? — выбухнуў ён.— Вам непадуладныя нават надвор’е ці закон прыцягнення. А яшчэ ж ёсць хваробы, боль, смерць...
О’Браен супакоіў яго рухам рукі.
— Мы кантралюем матэрыю, бо мы кантралюем розум. Рэчаіснасць існуе ў галаве. Паступова вы пераканаецеся, Уінстан. Мы можам усё. Нябачнасць, левітацыя — усё. Я мог бы ўзняцца ў паветра над падлогай, як мыльная бурбалка, калі б захацеў. Але я не хачу, бо Партыя гэтага не хоча. Вы мусіце пазбавіцца гэтых ідэй дзевятнаццатага стагоддзя пра законы прыроды. Мы самі ўсталёўваем законы прыроды.
— He! Вы нават не гаспадары на гэтай планеце. Што вы скажаце пра Еўразію і Усходазію? Вы ж іх яшчэ не зваявалі.
— He істотна. Мы зваюем іх, калі нам будзе трэба. А калі не, дык што ж з таго? Мы можам зрабіць так, што яны не будуць існаваць. Акіянія — гэта свет.