Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
— Ну, давайце,— сказаў О’Браен.— Станьце паміж створкамі. Паглядзіце на сябе яшчэ і збоку.
Ён спыніўся, бо напалохаўся. Яму насустрач ішло нешта сагнутае, шэрае, падобнае да шкілета. Яго цяперашні выгляд быў страшны, і не толькі таму, што ён ведаў, што гэта ён сам. Ен падышоў бліжэй да люстэрка. 3-за сагнутай паставы здавалася, што твар істоты выпінае наперад. Мізэрны твар зэка з пукатым ілбом, які пераходзіў у лысы чэрап, нос кручком, вострыя скулы, a над імі — гордыя і пільныя вочы. Шчокі былі парэзаныя зморшчынамі, а рот выглядаў западзінай. Без сумнення, гэта быў яго твар, але яму здалося, што твар змяніўся болей, чым ён сам змяніўся ўнутры. Пачуцці, адбітыя на ім, былі не тыя, што ён адчуваў. Ён аблысеў. Спачатку яму здалося, што ён зрабіўся шэры, але шэрай была толькі скура на чэрапе. Усё цела ягонае, апроч далоняў і твару, было шэрае ад даўняга ўкарэлага бруду. Сям-там пад брудам чырванелі зажывы ад ран, а варыкозная язва каля костачкі на назе была вялізнай
ятрыстай плямай, з якой звісалі шматкі мёртвай скуры. Але сапраўды страшнай была змарнеласць яго цела. Грудная клетка была вузкая, як у шкілета; ногі ссохлі так, што ў каленях былі шырэйшыя, чым у клубах. Цяпер ён зразумеў, што хацеў сказаць О’Браен, калі параіў паглядзець на сябе збоку. Неверагодна скрывіўся хрыбет. Худыя плечы выпнуліся наперад так, што ўгнуліся грудзі, тонкая шыя нібы сагнулася ўдвая пад цяжарам чэрапа. Як з выгляду, дык можна было сказаць, што гэтае цела належыць чалавеку гадоў на шэсцьдзесят, які пакутуе ад нейкай страшнай хваробы.
— Часам вам здавалася,— сказаў О'Браен,— што мой твар — твар члена Унутранай Партыі — выглядае старым і змардаваным. А што вы скажаце пра свой твар?
Ен схапіў Уінстана за плячо і павярнуў, каб той стаў да яго тварам.
— Паглядзіце, якія вы сталі! — сказаў ён.— Паглядзіце на гэтае паскудства па ўсім целе. Паглядзіце на бруд між пальцаў на нагах. Паглядзіце на гэтую агідную цякучую рану на назе. Вы ведаеце, што ад вас смярдзіць, як ад казла? Можа, вы ўжо гэтага не заўважаеце. Паглядзіце, як вы здыхлелі. Бачыце? Я магу двума пальцамі абхапіць ваш біцэпс. Я мог бы перагрызці вам шыю, як морквіну. Ці ведаеце вы, што вы страцілі дваццаць пяць кілаграмаў з таго часу, як вы ў нашых руках? Нават валасы ў вас выпадаюць пасмамі. Паглядзіце! — ён пацягнуў Уінстана за валасы і вырваў цэлую жменю.— Раскрыйце рот. Засталося дзевяць, дзесяць... адзінаццаць зубоў. А колькі ў вас было, калі вас сюды прывезлі? Дый тыя, што засталіся, ужо выпадаюць. Глядзіце!
Ен схапіў сваімі магутнымі вялікім і ўказальным пальцамі адзін з ацалелых Уінстанавых пярэдніх зубоў.
Рэзкі боль працяў Уінстанаву сківіцу. О’Браен вырваў расхістаны зуб з коранем і шпурнуў яго ў канец камеры.
— Вы гніеце жыўцом,— сказаў ён,— вы развальваецеся на кавалкі. Што вы ёсць? Мех бруду. А цяпер павярніцеся і гляньце яшчэ раз у люстэрка. Бачыце вось гэта, што стаіць перад вамі? Гэта — апошні чалавек, Калі вы — чалавек, дык гэта — чалавецтва. А цяпер адзеньцеся.
Уінстан пачаў адзявацца павольнымі няўмелымі рухамі. Дагэтуль ён, здаецца, не заўважаў, які ён быў схуднелы і слабы. Толькі адна думка круцілася ў яго ў галаве: ён прабыў тут значна болей, чым сабе ўяўляў. I тады раптам, калі ён заўважыў на сабе ўбогія лахманы, яго ахапіла пачуццё жалю за сваё зруйнаванае цела. He паспеўшы зразумець, што ён робіць, ён зваліўся на невялічкі зэдлік, што стаяў побач з ложкам, і заліўся слязьмі. Ён разумеў, што гэта брыдка, агідна — убогі касцяк у бруднай сподняй бялізне сядзіць і румзае пад рэзкім белым святлом,— але не мог спыніцца. О’Браен амаль прыязна паклаў яму руку на плячо.
— Гэта не будзе цягнуцца вечна,— сказаў ён.— Вы можаце вызваліцца, калі толькі захочаце. Усё залежыць ад вас.
— Гэта вы зрабілі! — хліпнуў Уінстан.— Вы давялі мяне да гэткага стану.
— He, Уінстан, вы самі давялі сябе да такога. Вы пагадзіліся на гэта, калі паўсталі супраць Партыі. У гэты першы ўчынак уключалася ўсё наступнае. He адбылося нічога, што не было б прадбачна.
Ен спыніўся, пасля працягваў далей:
— Мы білі вас, Уінстан. Мы зламалі вас. Вы бачылі, да чаго падобнае цяпер ваша цела. Ваш розум у такім самым стане. He думаю, што ў вас яшчэ засталося шмат колішняй ганарыстасці. Вас білі нагамі, лупцавалі бізу-
ном, зневажалі, вы крычалі ад болю, вы качаліся па падлозе ў крыві і ванітах. Вы малілі аб літасці, вы здрадзілі ўсім і ўсяму. Ці ёсць яшчэ якая ганьба, да якой бы вы не апусціліся?
Уінстан перастаў плакаць, хоць слёзы ўсё яшчэ каціліся па шчоках. Ен паглядзеў на О'Браена.
— Я не здрадзіў Джуліі,— сказаў ён.
О’Браен задумліва паглядзеў на яго.
— Так,— згадзіўся ён,— так, гэта праўда. Вы не здрадзілі Джуліі.
Асаблівая павага да О’Браена, якую, як здавалася, нічога не магло пахіснуць, зноў напоўніла Уінстанава сэрца. «Які ён разумны,— думалася яму,— які разумны». О’Браен заўсёды разумеў усё, што яму ні казалі. Любы іншы адразу адказаў бы яму, што ён усё ж здрадзіў Джуліі. Бо чаго толькі яны не выціснулі з яго пад час катаванняў. Ен сказаў ім усё, што ведаў пра яе, яе звычкі, яе характар, яе мінулае жыццё; ён выдаў у самых найменшых дэталях усё, што адбывалася пад час іх сустрэч, усё, што ён казаў ёй, а яна яму, іх ежу з чорнага рынку, іх пахацімства, іх невыразныя планы змовы супраць Партыі — усё. I ўсё ж у тым сэнсе, як ён разумеў гэтае слова, ён ёй не здрадзіў. Ен не перастаў яе кахаць, яго пачуцці да яе засталіся тыя самыя. О’Браен зразумеў, што ён хацеў сказаць, і не патрабаваў ніякіх тлумачэнняў.
— Скажыце мне, ці хутка мяне расстраляюць? — спытаўся ён.
— Можа, прыйдзецца і пачакаць,— адказаў О'Браен.— У вас цяжкі выпадак. Але не губляйце надзеі. Усе раней ці пазней вылечваювда. А пасля ўсяго мы вас расстраляем.
4
Яму было значна лепей. Ен дужэў і гладчэў з кожным днём, калі можна было гаварыць пра дні.
Белае святло і няспыннае гудзенне былі тыя самыя, што і раней, але камера была трошкі больш утульная за ранейшыя. На дашчаным ложку быў матрас і падушка, побач быў зэдлік, каб пасядзець. Яго адмылі і дазволілі даволі часта ўмывацца ў бляшанай умывальні. Яму нават давалі мыцца цёплай вадой. Яму выдалі новую бялізну і чысты камбінезон. Яго варыкозную язву змазалі заспакойлівай маззю. Яму вырвалі рэшткі зубоў і ўставілі новы зубны пратэз.
Прайшлі тыдні, а можа, і месяцы. Цяпер ён ужо мог бы вымяраць час, калі б гэта хоць трошкі яго цікавіл'а, бо яго кармілі праз рэгулярныя інтэрвалы. Ен еў, як ён мог меркаваць, тры разы на суткі; часам ён пытаўся ў сябе, калі яго кармілі — удзень ці ўначы? Ежа была надзіва смачная, праз кожныя два разы давалі мяса. А аднойчы прынеслі нават пачак цыгарэт. У яго не было запалак, але маўклівы ахоўнік, што прыносіў яму ежу, даваў яму закурыць. Калі ён першы раз паспрабаваў закурыць, яму зрабілася млосна, але ён упарта працягваў спробы і расцягнуў пачак на доўгі час, выкурваючы па паўцыгарэты кожны раз пасля ежы.
Яму далі белую дошчачку з агрызкам алоўка, прывязаным за рычажок. Спачатку ён нічога з ёй не рабіў. Нават калі ён не спаў, ён быў цалкам адключаны. Часта ён ляжаў ад аднаго кармлення да другога амаль нерухома, часам спаў, а часам блукаў у няяеных мроеннях, сярод якіх расплюшчыць вочы было занадта цяжка. Ен даўно прызвычаіўся спаць са святлом, што сляпуча біла ў твар. Здавалася, гэта яму не шкодзіла, адно што сны яго зрабіліся больш звязныя. За ўвесь гэты час ён часта бачыў сны, і сны гэтыя заўсёды былі шчас-
лівыя. Ен быў у Залатой Краіне або сядзеў сярод велічных, урачыстых, залітых сонцам руін са сваёю маці, з Джуліяй, з О’Браенам — і нічога не рабіў, проста сядзеў на ўгрэве і гаварыў пра нешта спакойнае. I прачнуўшыся, ён часцей за ўсё думаў пра тое, што прысніў. Здаецца, ён страціў здольнасць напружваць розум, цяпер, калі яму ўжо не пагражалі болем. Ен не нудзіўся, яму не хацелася размаўляць або забаўляцца. Проста быць аднаму, каб ніхто не біў і не дапытваў, каб давалі ўдосыць есці, дазвалялі мыцца — больш яму нічога не было патрэбна.
Паступова ён стаў меней часу траціць на сон, але ўсё яшчэ не адчуваў ніякай ахвоты ўстаць з ложка. Яму хацелася толькі ляжаць спакойна і адчуваць, як цела ўбіраецца ў сілу. Часам ён абмацваў сябе то тут, то там, каб упэўніцца, што сапраўды мускулы ў яго робяцца круглейшыя, а скура пругчэйшая. Урэшце ён без ніякіх сумненняў зазначыў, што паступова гладчэе. У клубах ён цяпер быў шырэйшы, чым у каленях. I, спачатку з цяжкасцю, Уінстан пачаў рэгулярна рабіць фізічныя практыкаванні. Неўзабаве ён ужо мог прайсці тры кіламетры, мераючы крокам камеру, яго ўгнутыя плечы паступова выпрасталіся. Ен паспрабаваў рабіць больш складаныя практыкаванні і са здзіўленнем і сорамам заўважыў, што не ўсё ў яго атрымліваецца. Ен не мог прыспешыць хаду, ён не мог трымаць зэдлік у выцягнутай руцэ, ён не мог пастаяць на адной назе не ўпаўшы. Ен сеў на кукішкі і здолеў устаць, толькі перасіліўшы нясцерпны боль у клубах і лытках. Ен лёг на жывот і паспрабаваў прыўзняць цела на руках. Марна, ён не здолеў прыўзняцца ні на сантыметр. Але мінула яшчэ некалькі дзён — некалькі кармленняў,— і ён зрабіў гэты подзвіг. А яшчэ праз нейкі час ён ужо змог зрабіць гэта шэсць разоў запар. Ен пачаў ганарыцца сваім целам і пеставаць кволую надзею, што яго твар таксама пасту-
пова набывае нармальны выгляд. I толькі калі ён часам выпадкова дакранаўся рукой да свайго лысага чэрапа, яму прыгадваўся зморшчаньі змардаваны твар, што глядзеў на яго з люстэрка'.
Розум яго зрабіўся больш актыўны. Сеўшы на дашчаны ложак, прыпершыся да сцяны і паклаўшы на калені дошку, ён рашуча ўзяўся за перавыхаванне самога сябе.
Ен капітуляваў, ён сам прызнаваў гэта. У сапраўднасці, як ён цяпер бачыў, ён быў гатовы да капітуляцыі задоўга да таго, як прыняў гэтае рашэнне. Ад таго моманту, як ён трапіў у Міністэрства Любові,— і нават ужо ў тыя хвіліны, калі яны бездапаможна стаялі з Джуліяй, пакуль сталёвы голас з тэлегляда загадваў, што ім рабіць,— ён зразумеў усю легкадумнасць, дробязнасць сваёй спробы паўстаць супраць улады Партыі. Цяпер ён ведаў, што ўжо сем гадоў Паліцыя Думак назірала за ім, як за жуком пад лупай. He было ніводнага ўчынку, ніводнага прамоўленага ўголас слова, якое яны б не заўважылі, ніводнае чарады думак, якой бы яны не прасачылі. Яны нават асцярожна прынялі светлы драбочак пылу з вокладкі дзённіка. Яны давалі яму слухаць запісы размоў, паказвалі фатаграфіі. На некаторых ён быў з Джуліяй. Так, нават... Ен болей не мог змагацца супраць Партыі. Да таго ж, Партыя мела рацыю. Так і мусіла быць — хіба можа несмяротны, калектыўны розум памыляцца? Якімі знешнімі меркамі можна было спраўдзіць яго меркаванні? Здаровы розум можна было падлічыць. Пытанне было толькі ў тым, каб навучыцца думаць, як думалі яны. Але!..