Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
Тэлегляд на хвіліну заціх. Уінстан зноў падняў галаву. Навіны! Але ж не, проста памянялася музыка. Уваччу ў яго стаяла карта Афрыкі, на якой схематычна быў пазначаны рух войскаў: чорная стрэлка нястрымна рвецца на поўдзень, белая мкне на ўсход праз хвост першай. Каб супакоіцца, ён падняў вочы на партрэт з
непарушным тварам. Ці можна было сабе ўявіць, што другой стрэлкі ўвогуле не існуе?
Яго ўзрушанасць суціхла. Ен выпіў яшчэ адзін глыток джыну, узяў белага каня і зрабіў спробны ход. Шах. Але ход быў відавочна няслушны, бо...
У яго ў думках міжволі ўсплыў даўні ўспамін. Ен убачыў асветлены свечкай пакой з вялікім ложкам, укрытым белай падшыванай коўдрай, і самога сябе, хлопчыка гадоў дзевяці-дзесяці, які сядзіць на падлозе, трасе скрыначку з кубікамі і шчасліва смяецца. Насупраць яго сядзіць маці і таксама смяецца.
Гэта адбылося прыблізна за месяц да яе знікнення. Гэта былі часы прымірэння, калі галоднае ныццё ў жываце было забыта, а яго колішняя любоў да яе на нейкі час аджыла зноў. Ен добра памятаў той дзень, пахмурны і дажджлівы дзень, калі вада цякла ручаінамі па шыбах і ў пакоі было так цёмна, што немагчыма было чытаць. Дзецям было нясцерпна нудна ў цьмяным цесным пакойчыку. Уінстан енчыў і бурчаў, марна просячы есці, сноўдаўся па пакоі, раскідваў рэчы, абіваў нагамі шалёўку, пакуль суседзі не пачалі калаціць у сцяну, а малая сястрычка тым часам сядзела і ціха плакала. Урэшце маці сказала: «Ну, не плачце, я куплю вам цацку. Прыгожую цацку — вам спадабаецца», і пайшла ў самы дождж у маленькую крамку побач з домам, якая яшчэ час ад часу працавала. Вярнулася яна з кардоннай скрынкай з гульнёй «Змейкі і лесвіцы». Ен усё яшчэ памятаў пах мокрага кардону. Гульня была ўбогая. Дошка была патрэсканая, а маленькія драўляныя кубікі так кепска вытачаныя, што не клаліся на бакі. Уінстан панура і без цікавасці глядзеў на падарунак. Але маці запаліла свечку, і яны селі на падлогу гуляць. Хутка ён ужо ў дзікім захапленні крычаў і смяяўся, калі фішкі безнадзейна караскаліся па лесвіцах і саслізгвалі ўніз па змейках, вяртаючыся на
зыходныя пазіцыі. Яны згулялі восем разоў, кожны выйграў па чатыры партыі. Сястрычка, яшчэ занадта малая, каб зразумець сэнс гульні, сядзела, абапершыся на валік, і смяялася, бо смяяліся іншыя. I ўвесь вечар яны былі шчаслівыя разам, як некалі раней.
Ен выгнаў з думак гэты вобраз. Гэта быў фалыпывы ўспамін. Такія фальшывыя ўспаміны час ад часу яго наведвалі. Але, ведаючы, чаго яны вартыя, можна было не хвалявацца. Нешта калісьці адбылося, а нешта нё адбылося ніколі. Ен павярнуўся да дошкі і зноў узяў белага каня. I ў тую самую хвіліну конь выпаў у яго з рукі, грукнуўшыся аб дошку. Уінстан здрыгануўся, нібы ўколаты іголкай.
Пранізлівы гук фанфараў прарэзаў паветра. Гэта быў выпуск навін! Перамога! Фанфары перад навінамі заўсёды азначалі перамогу. Па кавярні нібы прайшла электрычная хваля. Нават афіцыянты здрыгануліся і наставілі вушы.
Фанфары абудзілі неверагодны шум. Узрушаны голас ужо нешта балабоніў з тэлегляда, але не паспеў ён пачаць, як патануў у буры радасных крыкаў з вуліцы. Навіна з дзівоснай хуткасцю разляцелася па горадзе. 3 таго, што ён мог разабраць у сказаным з тэлегляда, ён зразумеў: адбылося тое, што ён прадбачыў: патаемна сабраная і перакінутая па моры магутная армада, нечаканы ўдар па супраціўніку з тылу, белая стрэлка адрэзала хвост чорнай. Урыўкі радасных сказаў прабіваліся праз гаману: «Шырокі стратэгічны манеўр — дасканалая каардынацыя — канчатковы разгром — паўмільёна палонных — поўная дэмаралізацыя — кантроль над усёй Афрыкай — вайна адчувальна наблізілася да канца — перамога — найвялікшая перамога ў гісторыі чалавецтва — перамога, перамога, перамога!»
Уінстанавы ногі міжвольна торгаліся пад сталом. Ен не зрушыўся з месца, але ў думках ён бег, бег што
было моцы, ён быў з натоўпам на вуліцы і аглушальна крычаў ад радасці. Ен зноў паглядзеў на партрэт Вялікага Брата. Волат, які асядлаў планету! Скала, аб якую разбіліся азіяцкія орды! Ен падумаў, што яшчэ дзесяць хвілін таму — так, усяго дзесяць хвілін — ён усё яшчэ сумняваўся ў душы, не ведаючы, якую вестку прынясуць навіны з фронту — перамогу ці паражэнне. О, было пераможана штосьці большае за еўразійскую армію! Шмат што змянілася ў ім з таго першага дня ў Міністэрстве Любові, але канчатковая, неабходная, збаўчая змена адбылася толькі цяпер.
Голас з тэлегляда яшчэ нешта казаў пра палонных, пра трафеі і пра страты, але крыкі на вуліцы ўжо трохі суціхлі. Афіцыянты вярнуліся да сваёй працы. Адзін з іх падышоў з бутэлькай джыну. Уінстан, акунуўшыся ў шчасныя летуценні, не заўважыў, як напоўнілася яго шклянка. Ен ужо болей не бег і не крычаў. Ен зноў быў у Міністэрстве Любові, усё было прабачана, душа ў яго была чыстая, як шкельца. Ен быў на лаве падсудных, ён прызнаўся ва ўсім, ён выдаў усіх. Ен ішоў па калідоры з белымі кафлянымі сценамі, з адчуваннем, што гуляе пад сонцам, а ззаду ішоў узброены ахоўнік. Доўгачаканая куля прабіла яму галаву.
Ен паглядзеў на вялізны твар. Сорак гадоў пайшло ў яго на тое, каб даведацца, што за ўсмешка хавалася за чорнымі вусамі. О, прыкрае недарэчнае непаразуменне! О, упартае самавольнае выгнанне ад дарагога ўлоння! Дзве прапахлыя джынам слязіны скаціліся па шчоках. Але ўсё было добра, усё было выдатна. Змаганне завяршылася. Ен перамог самога сябе. Ен любіў Вялікага Брата.
Д а д ат ак
Прынцыпы навамоўя
Навамоўе было афіцыйнай моваю Акіяніі. Яно было распрацавана дзеля забеспячэння ідэалагічных патрэб Ангсоцу, або Англійскага Сацыялізму. У 1984 годзе не было яшчэ нікога, хто б карыстаўся навамоўем як адзіным сродкам вусных і пісьмовых зносін. На навамоўі друкаваліся рэдакцыйныя артыкулы ў «Таймз», але гэта было складанай працай, на якую былі здатныя толькі спецыялісты. Меркавалася, што навамоўе канчаткова заменіць старамоўе (ці літаратурную (англійскую) мову, як бы мы яе назвалі) да 2050 года. Пакуль жа навамоўе паступова заваёўвала ўсё новыя пазіцыі, і члены Партыі ўсё часцей ужывалі навамоўныя словы і граматычныя канструкцыі ў штодзённых размовах. Варыянт, ужываны ў 1984 годзе і замацаваны ў Дзевятым і Дзесятым выданнях Слоўніка Навамоўя, быў толькі часовым варыянтам, у якім было яшчэ шмат лішніх слоў і архаічных формаў, што пазней мусілі быць скасаваныя. Разгледзім цяпер канчатковы, удасканалены варыянт, пададзены ў Адзінаццатым выданні Слоўніка.
Мэтаю навамоўя было не толькі забяспечыць сродкамі выказвання светапогляд і разумовыя звычкі прыхільнікаў Ангсоцу, але і зрабіць немагчымым любы іншы лад мыслення. Лічылася, што калі ўжо навамоўе будзе раз і назаўсёды прынятае да ўжытку, а старамоўе будзе забытае, дык любая ерэтычная думка, гэта значыць думка, што адхіляецца ад прынцыпаў Ангсоцу — будзе немагчымая, прынамсі, у той меры, у якой думка залежыць ад словаў. Слоўнік навамоўя быў пабудаваны такім чынам, што дазваляў перадаць дакладна і часам вельмі трапна тыя сэнсавыя значэнні, якія члену
Партыі хацелася б выказаць, разам з тым усе іншыя значэнні выключаліся, было немагчыма выйсці на іх нават ускосным шляхам. Гэта дасягалася часткова вынаходніцтвам новых слоў, але галоўным чынам — праз скасаванне непажаданых слоў і ліквідаванне ў астатніх словах нядобранадзейных значэнняў ды ўвогуле ўсіх пераносных значэнняў там, дзе гэта магчыма. Прывядзём толькі адзін прыклад. Слова свабодны яшчэ існавала ў навамоўі, але яно магло ўжывацца толькі ў выказваннях накшталт «Сабака свабодны ад аброжкі» або «Поле свабоднае ад пустазелля». Яно не магло ўжывацца ў сваім старым сэнсе «палітычна свабодны» або «інтэлектуальна свабодны», бо палітычная і інтэлектуальная свабода не існавалі ўжо нават як паняцці і таму не мелі наймення. У адрозненне ад скасавання відавочна шкодных слоў, скарачэнне слоўніка разглядалася як самамэта, і ніводнае слова, без якога можна абысціся, не мела права на выжыванне. Навамоўе прадугледжвала не пашырэнне, а звужэнне абсягу думкі, і скарачэнне да мінімуму выбару слоў пэўным чынам спрыяла дасягненню гэтае мэты.
Навамоўе грунтавалася на англійскай мове, якую мы ведаем цяпер, хоць шмат якія навамоўныя выказванні, нават калі ў іх і няма новаствораных слоў, наўрад ці былі б зразумелыя ў наш час. Словы ў навамоўі дзяліліся на тры асобныя класы, вядомыя пад назвамі слоўнік А, слоўнік В (або складаныя словы) і слоўнік С. Будзе прасцей абмеркаваць кожны клас асобна, а граматычныя асаблівасці мовы можна будзе разгледзець у частцы, прысвечанай слоўніку А, бо тыя самыя правілы стасуюцца да ўсіх трох класаў.
Слоунік А. У слоўнік А ўваходзяць словы, неабходныя ў штодзённым жыцці, напрыклад, пры ядзенні, піцці, працы, адзяванні, падніманні і апусканні па
сходах, езджанні транспартам, гатаванні і гэтак далей. Ен амаль цалкам складаецца са слоў, якія мы ўжо маем, такіх як: біць, бегчы, сабака, дрэва, цукар, дом, поле — але ў параўнанні з сённяшнім слоўнікам колькасць іх абмежавана, а сэнс сцісла акрэслены. Яны былі ачышчаны ад усіх двухсэнсоўнасцяў і няяснасцяў. Наколькі гэта было магчыма, навамоўнае слова гэтага класу ўяўляла сабою просты гук стаката, які азначаў адзінае вузкаакрэсленае паняцце. Было цалкам немагчыма ўжываць слоўнік А для літаратурных мэтаў або ў палітычнай ці філасофскай дыскусіі. Ен прызначаўся для выказвання простых і мэтазгодных думак, што датычыліся звычайна канкрэтных рэчаў або фізічных дзеянняў.
Граматыка навамоўя мела дзве выдатныя асаблівасці. Першай была амаль поўная ўзаемазамяняльнасць паміж рознымі часцінамі мовы. Любое слова ў мове (гэта датычылася нават найбольш абстрактных слоў, як, напрыклад, калі або як) магло быць ужытае як дзеяслоў, як назоўнік, як прыметнік і як прыслоўе. He было ніякае розніцы паміж формамі дзеяслова і назоўніка, калі яны паходзілі ад аднаго кораня, і ўжо адно гэта прыводзіла да знішчэння шматлікіх архаічных формаў. Слова думка, напрыклад, у навамоўі не існавала. Яно было заменена на дум, якое магло быць і дзеясловам і назоўнікам. Пры ўтварэнні такіх слоў не вытрымліваўся пэўны этымалагічны прынцып: часам у якасці адзінай бралася форма дзеяслова, а часам — назоўніка. Нават калі блізкія сэнсам дзеяслоў і назоўнік паходзілі ад розных каранёў, адзін з іх часта касаваўся. Напрыклад, не існавала слова рэзаць, яго сэнс з дастатковай поўнасцю выказваўся назоўнікам, дзеясловам нож. Прыметнікі ўтвараліся дадаваннем да назоўніка-дзеяслова суфікса -ны, а прыслоўі — суфікса -на. Так, напрыклад, прыметнік ад слова праўд быў праўдны, а прыслоўе —