Ферма | 1984  Джордж Оруэл

Ферма | 1984

Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
77.09 МБ
Музыка ў тэлеглядзе змоўкла, яе змяніў голас дыктара. Уінстан падняў галаву і прыслухаўся. Аднак гэта было не паведамленне з фронту, а проста кароткая абвестка Міністэрства Дастатку. У мінулым квартале, як аказалася, план Дзесятай Трохгодкі па вытворчасці матузкоў на чаравікі быў перавыкананы на 98 працэнтаў.
Ен праглядзеў шахматную задачу і расставіў фігуры. Гэта была хітрая канцоўка з удзелам двух коней. «Белыя пачынаюць і ставяць мат за два хады». Уінстан падняў вочы на партрэт Вялікага Брата. Белыя заўсёды ставяць мат, падумаў ён з няяснай таемнасцю. Заўсёды, без выключэнняў, усё абладжана так. Hi ў воднай шахматнай задачы ад стварэння свету ніколі не выйгравалі чорныя. Ці не сімвалізавала гэта адвечны і неадменны трыумф Добрага над Злым? Вялізны твар глядзеў на яго, поўны спакойнае велічы. Белыя заўсёды выйграюць.
Голас у тэлеглядзе сціх, пасля дадаў іншым, паважнейшым тонам:
— Просім вас паслухаць важнае паведамленне ў пятнаццаць трыццаць. Пятнаццаць трыццаць! Навіны надзвычайнай важнасці. Просьба не прапусціць. Пятнаццаць трыццаць!
I з тэлегляда зноў забрынкала музыка.
Уінстанава сэрца сціснулася. Гэта мусіла быць паведамленне з фронту; інстынктыўна ён прадчуваў, што навіны благія. Цэлы дзень, разам з кароткімі ўспышкамі ўзрушанасці, яму не давала спакою думка пра знішчальнае паражэнне ў Афрыцы. Ен ужо ўяўляў сабе, як еўразійская армія прарывае непарушную дагэтуль граніцу і, нібы споўзішча мурашак, мкне да поўдня Афрыкі. Няўжо немагчыма было іх неяк адбіць? Абрысы заходнеафрыканскага ўзбярэжжа выразна стаялі ў яго ўваччу. Ен узяў белага каня і перасунуў яго на дошцы. Вось куды трэба было паставіць. Бачачы, як чорныя орды пасоўваюцца на поўдзень, ён бачыў і іншую сілу, таемна згуртаваную, якая нечакана абрынулася на чорных з тылу і адрэзала іх камунікацыі на моры і на сушы. Ен адчуў, як сіла гэтая ўзнікла з ягонае волі. Але трэба было дзейнічаць хутка. Калі яны возьмуць пад свой кантроль усю Афрыку, калі яны размесцяць на Мысе свае аэрадромы і базы падводных лодак, Акіянія будзе перарэзаная напалам. Гэта можа значыць усё што заўгодна: паражэнне, распад, перападзел свету, знішчэнне Партыі! Ен глыбока ўздыхнуў. Дзіўная мешаніна пачуццяў — а дакладней кажучы, шматслойны пласт пачуццяў, дзе было невядома, які слой найглыбейшы,— змагаліся між сабою ў яго душы.
Прыступ мінуўся. Ен вярнуў белага каня на сваё месца, але нейкую хвіліну не мог спакойна засяродзіцца на задачы. Ягоныя думкі зноў заблыталіся. Амаль
несвядома ён накрэсліў пальцам на пыле, што ўкрываў столік:
2+2 =
«Яны не могуць залезці нам у душу»,— сказала неяк яна. Але ж яны здолелі залезці ў душу. «Тое, што адбываецца з вамі тут — гэта назаўсёды»,— казаў О’Браен. Слушныя словы. Адбыліся такія рэчы, у тым ліку і ўласныя ўчынкі, ад якіх ужо ніколі не акрыяеш. Нешта ўнутры было забіта, выпалена, вынішчана.
Неяк ён бачыў яе, ён нават гаварыў з ёй. Гэта не было небяспечна. Неяк інстынктыўна ён адчуваў, што цяпер ім амаль не цікавяцца. Ен мог бы сустрэцца з ёй і другі раз, калі б ён ці яна гэтага захацелі. Фактычна яны сустрэліся выпадкова. Гэта было ў парку, пахмурным і золкім сакавіцкім днём, калі зямля была як жалеза, трава здавалася мёртвай, нідзе не было ні покаўкі, і толькі некалькі крокусаў прабіваліся ўгору і былі здратаваныя злым ветрам. Ен ішоў паспешлівым крокам, рукі ў яго змерзлі, вочы наліліся слязьмі, калі раптам убачыў яе метраў за дзесяць ад сябе. Яго адразу ўразіла тое, што яна неяк невызначальна змянілася. Яны амаль прамінулі адно аднаго, не падаўшы знаку, тады ён павярнуўся і пайшоў за ёй, без вялікай ахвоты. Ен ведаў, што ім нічога не пагражае, што ніхто імі не зацікавіцца. Яна маўчала. Яна павярнула і пайшла наўскос па траве, быццам хацела ад яго пазбавіцца, але ўрэшце, здаецца, пагадзілася з яго прысутнасцю. Цяпер яны былі сярод купы голых калматых кустоў, якія не хавалі ні ад чужых вачэй, ні ад ветру. Яны спыніліся. Было золка. Вецер свістаў у голлі і абрываў самотныя брудныя кветкі крокусаў. Ен абняў яе за талію.
Тэлегляда побач не было, але навокал маглі быць схаваныя мікрафоны, да таго ж іх маглі ўбачыць. Але гэта іх не хвалявала, нічога іх не хвалявала. Яны
маглі легчы на зямлю і зрабіць тое, калі б захацелі. Плоць яго здранцвела ад жаху на адну думку пра гэта. Яна ніяк не адказала на яго абдымкі, яна нават не паспрабавала вызваліцца. Цяпер ён ведаў, што ў ёй змянілася. Яе твар пажаўцеў, праз увесь лоб аж да скроні цягнуўся доўгі шнар, часткова прыкрыты валасамі; але не ў гэтым была перамена. Яна была ў тым, што талія ў яе зрабілася таўсцейшая і неяк дзіўна зацвярдзела. Ен прыгадаў, як аднойчы, пасля выбуху ракетнай бомбы, ён дапамагаў выцягваць труп з-пад руінаў і быў уражаны не толькі яго неверагоднай цяжкасцю, але і зацвярдзеласцю і тым, што яго вельмі нязручна несці, што ён нагадваў хутчэй камень, чым чалавечае цела. I яе цела было цяпер такое самае. А яшчэ яму падалося, што скура ў яе зусім не такая, як раней.
Ен не спрабаваў яе пацалаваць, яны маўчалі. Калі яны ішлі назад праз траву, яна першы раз паглядзела яму проста ў вочы. Але гэта быў усяго толькі хуткі, няўважны позірк, поўны пагарды і непрыязнасці. Ен задумаўся, ці гэтая непрыязнасць ішла каранямі ў мінуўшчыну, або была выклікана яго азызлым тварам і слязьмі, якія вецер павыціскаў у яго з вачэй. Яны селі на два жалезныя крэслы, побач, але не надта блізка адно ад аднаго. Ен заўважыў, што яна збіраецца нешта сказаць. Яна трохі пасунула свой нязграбны туфель і расціснула галінку. Ен заўважыў, што ногі ў яе зрабіліся нібы шырэйшыя.
— Я здрадзіла табе,— сказала яна без намінкі. — Я здрадзіў табе,— сказаў ён.
Яна зноў непрыязна глянула на яго.
— Часам яны нечым пагражаюць,— сказала яна,— нечым, што не можаш вынесці, пра што не можаш нават думаць. I тады ты кажаш: «Не рабіце гэта мне, зрабіце гэта каму-небудзь іншаму, зрабіце гэта Тако-
му-і-такому». А пасля ты можаш думаць, што ўсё гэта было толькі хітрыкамі, што ты сказаў толькі, каб яны спыніліся, і зусім не меў тое на ўвазе. Але гэта няпраўда. Тады, калі гэта адбываецца, ты якраз тое і маеш на ўвазе. Думаеш, што няма іншай магчымасці ўратавацца, тады тЬі гатовы ўратаваць сябе менавіта гэтак. Ты хочаш, каб гэта здарылася з другім чалавекам. I табе напляваць, як ён там будзе пакутаваць. Ты клапоцішся толькі пра сябе.
— Клапоцішся толькі пра сябе,— паўтарыў ён.
— I пасля ўжо не адчуваеш да гэтага другога чалавека таго, што адчуваў раней.
— He,— сказаў ён,— не адчуваеш.
Здавалася, ім не было больш чаго сказаць. Вецер прыляпляў іх тонкія камбінезоны да цела. Неяк адразу зрабілася няўтульна сядзець моўчкі, да таго ж было занадта холадна, каб сядзець проста так. Яна сказала, што ёй трэба паспець на метро, і ўстала, каб пайсці.
— Нам трэба сустрэцца зноў,— сказаў ён.
— Так,— адказала яна,— нам трэба сустрэцца зноў.
Ен нерашуча пайшоў за ёй, адстаючы на паўкроку. Яны зноў маўчалі. Хоць яна і не спрабавала пазбавіцца ад яго, аднак ішла якраз так хутка, каб ён не мог ісці з ёю крок у крок. Ен быў вырашыў правесці яе да самай станцыі метро, але раптам гэтае бадзянне на такім холадзе падалося яму бязглуздым і невыносным. Яго ахапіла жаданне не так адчапіцца ад Джуліі, як вярнуцца ў кавярню «Каштан», якая ніколі не здавалася яму такой прывабнай, як у гэты момант. Яму шчымліва прыгадваўся яго столік у кутку з газетай, шахматнай дошкай і з джынам, што ліецца няспынным патокам. А галоўнае — там цёпла. Праз момант, не зусім ненаўмысна, ён даў невялічкай купцы людзей аддзяліць сябе ад яе. Ен
не надта спрытна паспрабаваў яе дагнаць, пасля адстаў, развярнуўся і пайшоў у другі бок. Прайшоўшы метраў пяцьдзесят, ён азірнуўся. На вуліцы не было надта людна, але ён ужо не мог яе адрозніць. Любая з тузіна паспешлівых постацяў магла быць ёю. А можа, яе распаўнелы нягнуткі стан ужо болей нельга было пазнаць ззаду.
«Калі гэта адбываецца,— сказала яна,— ты якраз тое і маеш на ўвазе». Ен якраз тое і меў на ўвазе. Ен не проста сказаў гэта, ён і сапраўды хацеў гэтага. Ен хацеў, каб яе, а не яго аддалі гэтым...
Нешта змянілася ў музыцы, што лілася з тэлегляда. У ёй загучалі пранізлівыя, з’едлівыя ноты. I тады — можа, гэтага і не было, можа, проста ўспаміны набылі форму гукаў — голас з тэлегляда заспяваў:
Там, пад раскідзістым каштанам Ты здрадзіў мне, а я табе...
Вочы ў яго наліліся слязьмі. Афіцыянт, праходзячы міма, заўважыў, што шклянка ў яго пустая, і вярнуўся з бутэлькай джыну.
Ен падняў шклянку і панюхаў яе. Пойла смярдзела не менш, а яшчэ больш жахліва з кожным глытком. Але джын стаўся стыхіяй, у якую ён цяпер акунуўся з галавою. Гэта было яго жыццё, яго смерць і яго ўваскрэсенне. Джын знячувальваў яго штовечар, і джын штораніцы ажыўляў яго. Калі ён прачынаўся, а гэта рэдка здаралася раней за адзінаццаць нуль-нуль, са зліплымі павекамі, з агнём у роце і спінай, што, здавалася, зараз пераламаецца напалам, ён ніколі не змог бы нават падняцца з ложка, калі б яшчэ звечара не ставіў побач з ложкам бутэльку і кубачак. Удзень ён сядзеў са шкляным тварам з бутэлькай пад рукою і слухаў тэлегляд. Ад пятнаццаці нуль-нуль і да закрыцця ён быў неадменнай часткай інтэр’ера «Каштана». Ніхто болей
не цікавіўся, што ён робіць, ніякая сірэна яго болей не будзіла, ніякі тэлегляд яго не дапякаў. Час ад часу, можа, разы два на тыдзень, ён прыходзіў у пыльны, занядбаны кабінет у Міністэрства Праўды і рабіў дробную працу або тое, што звалася працай. Ён уваходзіў у склад падкамітэта аднаго іншага падкамітэта, які адгалінаваўся ад аднаго з незлічоных камітэтаў, што займаліся дробнымі праблемамі, узніклымі пад час працы над Адзінаццатым выданнем Слоўніка навамоўя. Яны займаліся складаннем нечага, што звалася «Папярэдняе паведамленне», але пра што ў ім паведамлялася, ён гэтак да канца і не разабраўся. Там было нешта звязанае з пытаннем пра тое, дзе трэба ставіць коску — унутры двукосся ці па-за ім. Разам з ім працавала яшчэ чацвёра, усе гэткія, як і ён сам. Былі дні, калі яны збіраліся і адразу разыходзіліся, шчыра пры знаўшыся адзін аднаму, што рабіць, па праўдзе кажучы, дык і няма чаго. Але былі і іншыя дні, калі яны з ахвотаю сядалі за працу, выяўляючы надзвычайную заўзятасць у пісанні дробных нататак і складанні доўгіх тлумачальных запісак, якія пасля ніколі не дапісваліся да канца; калі аргументы ў іхніх уяўных спрэчках рабіліся неверагодна цьмяныя і заблытаныя, з дробязнымі бойкамі над дэфініцыямі, бясконцымі спаўзаннямі на староннія тэмы, сваркамі і нават пагрозамі звярнуцца да вышэйшага начальства. Але тады раптам іх запал сунімаўся і яны сядзелі вакол стала і глядзелі адзін на аднаго згаслымі вачыма, як здані, што знікаюць з першым крыкам пеўня.