Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
праўдна. Былі захаваныя некаторыя цяперашнія прыметнікі, напрыклад, добры, дужы, вялікі, чорны, мяккі, але іх было вельмі мала. Яны былі малаўжываныя, бо практычна любы прыметнік можна было ўтварыць, дадаўшы -ны да назоўніка-дзеяслова. He захавалася ніводнага цяперашняга прыслоўя, акрамя невялікае колькасці тых, што ўжо канчаліся на -на. Канчатак -на быў абавязковы. Слова шмат было, напрыклад( заменена на вялікна.
Да таго ж, кожнае слова — гэта датычылася ў прынцыпе любога слова ў мове — магло прыняць адмоўную форму праз дадаванне прыстаўкі не-. Сэнс слова ўзмацняўся прыстаўкай плюс-, а найбольш — прыстаўкай звышплюс-. Так, напрыклад, нехалодны значыла «цёплы», а плюсхалодны і звышплюсхалодны значыла адпаведна «вельмі халодны» і «надзвычай халодны». Як і ў цяперашняй мове, змест амаль кожнага слова можна было змяніць, дадаўшы да яго прыстаўкі-прыназоўнікі, гэткія як перад-, па-, над-, паді гэтак далей. Дзякуючы ўсяму гэтаму ўдалося нязмерна скараціць слоўнік. Скажам, калі ёсць слова добры, няма патрэбы ў слове дрэнны, бо неабходны сэнс гэтак жа добра, ці нават яшчэ і лепш, выказваецца словам нядобры. У выпадку, калі два словы ўтваралі антанімічную пару, трэба было проста вырашыць, якое з гэтых слоў скасаваць. Цёмны, напрыклад, можна было замяніць на нясветлы або светлы на няцёмны, як каму падабаецца.
Другой адметнаю рысай навамоўнае граматыкі была яе рэгулярнасць. Усе граматычныя формы, за нешматлікімі выключэннямі, падпарадкоўваліся аднолькавым правілам.
Тымі класамі слоў, якім дазвалялася змяняцца насуперак агульным правілам, былі займеннікі і дапаможныя дзеясловы. Усе яны захавалі свае ранейшыя формы, апроч займенніка каму, які быў скасаваны дзе-
ля непатрэбнасці. Зніклі таксама мадальныя дзеясловы магу,можаш, хачу, хочаш, іх сэнс быў цалкам ахоплены дзеясловам мушу, мусіш. Былі таксама пэўныя адхіленні ў словаўтварэнні, выкліканыя патрэбамі паскарэння і спрашчэння маўлення. Слова, якое цяжка вымавіць або можна зблытаць з іншым словам, аўтаматычна лічылася дрэнным словам. Тады часам дзеля мілагучнасці ўстаўляліся дадатковыя гукі або захоўвалася архаічная форма. Асабліва выразна гэта адчуваецца ў слоўніку В. Чаму зручнасці вымаўлення надавалася такая вялікая ўвага, станецца зразумела далей.
Слоўнік В. Слоўнік В складаўся са слоў, штучна створаных дзеля пэўных палітычных мэтаў: гэта значыць слоў, якія не толькі ў кожным выпадку мелі палітычны сэнс, але і настройвалі на пажаданы манер думкі тых, хто іх ужываў. Без поўнага разумення прынцыпаў Ангсоцу было цяжка ўжываць гэтыя словы правільна. У некаторых выпадках яны маглі быць перакладзеныя на старамоўе і нават на словы са слоўніка А, але звычайна гэта патрабавала доўгіх апісальных зваротаў і заўсёды губляліся пэўныя адценні. Словы са слоўніка В былі свсеасаблівай стэнаграфіяй, калі цэлы шэраг паняццяў змяшчаўся ў некалькіх складах, і разам з тым яны былі больш дакладныя і пераканальныя, чым у звычайнай мове.
Словы са слоўніка В былі ва ўсіх выпадках складанымі словамі'. Яны будаваліся з двух ці болей слоў або кавалкаў слоў, злучаных разам у лёгкую для вымаўлення форму. У выніку атрымліваўся заўсёды назоўнік-дзеяслоў, які падлягаў агульным правілам
1 Складаныя словы, як, напрыклад, мовапіс, сустракаліся, вядома ж, і ў слоўніку А, але гэта былі ўсяго толькі зручныя скароты, якія не мелі адмысловай ідэалагічнай афарбоўкі.
словазмянення. Прывядзём адзін прыклад: слова дабрадум, якое вельмі прыблізна можна перакласці як «добранадзейнасць», або, калі разглядаць яго як дзеяслоў, «думаць добранадзейна». Яно змянялася гэтак: назоўнік-дзеяслоў дабрадум-, мінулы час добрадумаў', цяперашні час добрадумас, прыметнік дабрадумны; прыслоўе дабрадумна-, аддзеяслоўны назоўнік дабрадумнік.
Словы ў слоўніку В будаваліся без ніякіх этымалагічных прынцыпаў. Словы, з якіх яны складаліся, маглі належаць да любой часціны мовы, маглі быць размешчаны ў любым парадку і маглі быць зменены любым манерам, каб толькі іх было лёгка вымаўляць і можна было распазнаць зыходныя формы. У слове злачындум (думзлачынства), напрыклад, дум стаяла на другім месцы, а ў слове думпол (Паліцыя Думак) — на першым, да таго ж у другім спалучэнні слова паліцыя страціла сваю другую частку. У слоўніку В захаваць мілагучнасць было цяжэй, і таму адхіленні ад агульных правілаў сустракаліся тут часцей, чым у слоўніку А.
Некаторыя словы са слоўніка В мелі вельмі тонкія адценні значэнняў, амаль няўлоўныя для тых, хто не меў цэласнага ўяўлення пра навамоўе. Разгледзім, напрыклад, такі тыповы сказ з перадавога артыкула «Таймз» Старадумы ненутромчуюць Ангсоц. На старамоўі найкарацейшым чынам гэта можна было б перадаць так: «Тыя людзі, чый светапогляд сфармаваўся да Рэвалюцыі, не могуць дасягнуць поўнага пачуццёвага разумення прынцыпаў Англійскага Сацыялізму». Але гэты пераклад недакладны. Па-першае, каб цалкам ахапіць сэнс працытаванага вышэй навамоўнага сказа, неабходна было мець выразнае ўяўленне пра тое, што значыць Ангсоц. Да таго ж толькі той, хто старанна засвоіў прынцыпы Ангсоцу, мог ацаніць
усю вобразную моц слова нутромчуць, якое азначала сляпую, безаглядную згоду з чым-небудзь, амаль неўяўляльную сёння; або слова старадум, неадрыўна звязанага з паняццямі злачыннай заганы і ўпадніцтва. Але адмысловым прызначэннем некаторых навамоўных слоў, у тым ліку і слова старадум, было не так выказваць значэнні, як разбураць іх. Гэтыя словы, дарэчы, нешматлікія, пашырылі свае значэнні да гэткай ступені, што ўвабралі ў сябе цэлыя плоймы слоў, якія цяпер можна было скасаваць і забыць, бо для выказання іх сэнсу дастаткова аднаго добра зразумелага слова. Найвялікшай цяжкасцю, якая паўставала перад складальнікамі Слоўніка Навамоўя, было не прыдумляць новыя словы, а, прыдумаўшы іх, вызначыць, што яны значылі, а прасцей кажучы, вызначыць, якія шэрагі слоў можна выкінуць з мовы.
Як мы ўжо бачылі ў выпадку са словам свабодны, словы, якія некалі мелі шкодныя значэнні, часам захоўваліся ў мове дзеля зручнасці, папярэдне ачышчаныя ад гэтых непажаданых значэнняў. Безліч іншых слоў, як, напрыклад, гонар, справядлівасць, маральнасць. інтэрнацыяналізм, дэмакратыя, навука і рэлігія, проста перасталі існаваць. Некалькі агульных слоў цалкам ахаплялі іх сэнс і, ахапіўшы, паглыналі іх. Усе словы, згрупаваныя вакол паняццяў «свабода» і «роўнасць», уліліся ў адзінае слова злачындум, а ўсе словы, што групаваліся вакол паняццяў «аб’ектыўнасць» і «здаровы розум», замяніліся цяпер адзіным словам старадум. Большая дакладнасць магла б быць небяспечнай. Ад члена Партыі патрабаваўся погляд на свет, падобны да таго, які мелі старажытныя яўрэі, якія ведалі, што ўсе народы, апроч іхнага, пакланяліся «фальшывым багам». Ім не трэба было ведаць, што тыя багі зваліся Ваал, Асірыс, Малох, Аштарта і гэтак далей: відаць, чым меней яны пра іх ведалі, тым лепей
было для іх прававернасці. Яны ведалі Ягвэ і прыказанні Ягвэ, і таму яны ведалі, што ўсе багі з іншымі імёнамі або іншымі атрыбутамі былі фальшывыя. Падобным чынам член Партыі ведаў, што лічылася добрымі паводзінамі, і вельмі цьмяна, у агульных рысах — магчымыя ад іх адхіленні. Яго палавое жыццё, напрыклад, цалкам рэгулявалася двума навамоўнымі словамі: ползлачын (палавая амаральнасць) і дабрапол (цнатлівасць). Ползлачын ахапляў усе магчымыя амаральныя палавыя ўчынкі — блудадзейства, чужаложніцтва, мужаблуддзе і іншыя праявы распусты, а таксама звычайныя палавыя зносіны, калі яны не мелі за мэту працяг роду. He было патрэбы мець для іх паасобныя назвы, бо ўсе яны былі аднолькава злачынныя і часцей за ўсё гэтак жа аднолькава караліся смерцю. У слоўніку С, які складаўся з навукова-тэхнічнай тэрміналогіі, часам узнікала патрэба даць адмысловыя назвы пэўным палавым адхіленням, але звычайнаму грамадзяніну такія словы былі непатрэбныя. Ен ведаў, што значыла слова дабрапол — звычайныя палавыя зносіны паміж мужчынам і жанчынай з адзінаю мэтай нарадзіць дзяцей, пры гэтым без фізічнага задавальнення жанчыны, усё астатняе было ползлачынам. У навамоўі часцей за ўсё было немагчыма прасачыць развіццё шкоднай думкі далей за разуменне таго, што яна шкодная; за гэтай мяжою проста не існавала патрэбных слоў.
Ніводнае слова ў слоўніку В не было ідэалагічна нейтральнае. Вялікая частка іх была эўфемізмамі. Такія словы, напрыклад, як радлаг (лагер прымусовай працы) або Мінмір (Міністэрства Міру, г. зн. Міністэрства Вайны), значылі амаль дакладна адваротнае таму, што яны меліся значыць. 3 другога боку, некаторыя словы выяўлялі адкрытае і пагардлівае разуменне сапраўднай сутнасці акіянійскага грамадства. Пры-
клад — слова пролхарч, якое значыла танныя забавы і хлуслівыя навіны, якімі Партыя карміла масы. Іншыя ж словы былі двухсэнсоўныя і мелі «добрае» значэнне, калі ўжываліся ў дачыненні да Партыі, і «дрэннае» ў дачыненні да яе ворагаў. Да таго ж было шмат слоў, якія на першы погляд здаваліся простымі скаротамі і выводзілі сваю ідэалагічную афарбоўку не ад значэння, а ад самой структуры.
Усе словы, якія мелі або маглі мець хоць нейкае палітычнае значэнне, былі, наколькі гэта магчыма, прыстасаваны да слоўніка В. Назвы ўсіх арганізацый, таварыстваў, вучэнняў, краін, установаў, грамадскіх будынкаў скарачаліся да звыклае формы, гэта значыць да адзінага лёгкага ў вымаўленні слова з мінімальнай колькасцю складоў, неабходных для разумення сэнсу. У Міністэрстве Праўды, напрыклад, аддзел дакументацыі, дзе працаваў Уінстан Сміт, называўся аддок, аддзел мастацкай літаратуры называўся адліт, аддзел тэлепраграм называўся адтэл і гэтак далей. Гэта рабілася не толькі з мэтай эканоміі часу. Ужо ў першыя дзесяцігоддзі дваццатага стагоддзя складанаскарочаныя словы і сказы былі адной з характэрных уласцівасцяў палітычнае мовы. Было заўважана, што тэндэнцыя да ўжывання скаротаў такога тыпу найбольш выявілася ў таталітарных краінах і таталітарных арганізацыях. Прыкладамі могуць быць такія словы, як нацы, гестапа, Камінтэрн, рабкор, агітпроп. Напачатку практыка ўжывання такіх слоў была адвольная і выпадковая, у навамоўі ж яны ўжываліся свядома. Было заўважана, што разам са скарачэннем слова звужалася і трансфармавалася яго значэнне, яно губляла большасць уласцівых яму раней асацыяцый. Словы Камуністычны Інтэрнацыянал, напрыклад, выклікаюць ва ўяўленні вобраз усеагульнага братэрства людзей, чырвоныя сцягі, барыкады, Карла Маркса