Ферма | 1984
Джордж Оруэл
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 411с.
Мінск 1992
Кавалачак каралу, маленькая ружовая галачка, як цукровая ружачка з торта, пакаціўся йа дыване. Якім
жа маленькім, падумаў Уінстан, ён заўсёды быў! Ззаду пачулася задышлівае дыханне і глухі ўдар, і нехта балюча выцяў яго па хворай назе так, што ён ледзь не ўпаў на падлогу. Адзін ударыў кулаком Джуліі ў жывот, і яна сагнулася, як складны метр. Яна качалася па падлозе, хапаючы ротам паветра. Уінстан баяўся павярнуць галаву нават на міліметр, але часам яе смяротна-бледны задышлівы твар трапляў у поле яго зроку. Нават гэтак застрашаны, ён быццам адчуваў боль у сваім целе, жахлівы боль, які, аднак, быў не такі невыносны, як смяротная задышка. Ен ведаў гэтае пачуццё: страшны, пакутлівы боль, які не сунімаецца ні на хвіліну, цярпець які няма змогі, бо найперш трэба здолець аддыхацца. Тады двое паднялі яе за калені і за плечы і вынеслі, як мех, з пакоя. На нейкі момант Уінстан убачыў яе твар, бледны і скрыўлены пакутлівымі курчамі, перавернуты дагары, з заплюшчанымі вачамі, з плямкамі румяны на шчоках. Ен бачыў яе апошні раз.
Ен стаяў нерухома, як мёртвы. Яго яшчэ не білі. Думкі, што ўзнікалі самі па сабе, але здаваліся зусім нецікавымі, пачалі праносіцца ў галаве. Ці схапілі яны пана Чэрынгтана, падумаў ён. Што яны зрабілі з жанчынаю ў двары? Ен адчуў, што яму нясцерпна хочацца справіць малую патрэбу, і здзівіўся, бо зрабіў гэта дзве-тры гадзіны таму. Ен заўважыў, што гадзіннік на каміннай палічцы паказваў дзевяць, гэта значыць дваццаць адну гадзіну. Але на двары было занадта светла. Хіба жнівеньскім вечарам у дваццаць адну гадзіну ўжо не цямнее? Ен падумаў, што, можа, яны з Джуліяй пераблыталі час — праспалі поўны абарот гадзінніка і думалі, што яшчэ дваццаць трыццаць, калі ў сапраўднасці было ўжо нуль восем трыццаць наступнае раніцы. Але ён не скончыў гэтае думкі. Яна была яму нецікавая.
У калідоры пачуліся яшчэ нечыя, цішэйшыя крокі. У пакой увайшоў пан Чэрынгтан. Людзі ў чорнай уні-
форме раптам пачалі паводзіць сябе больш стрымана. Штосьці ў знешнасці пана Чэрынгтана змянілася. Яму на вочы трапіліся асколкі шклянога прэс-пап’е.
— Прыбярыце гэта,— абрывіста сказаў ён.
Нехта з прысутных выканаў загад. Прастамоўнае лонданскае вымаўленне некуды знікла — Уінстан раптам пазнаў голас, які ён пачуў незадоўга перад тым з тэлегляда. Пан Чэрынгтан усё яшчэ быў у сваім старым аксамітным фрэнчы, але валасы ў яго, раней амаль белыя, цяпер зрабіліся чорнымі. He было на ім і акуляраў. Ен кінуў на Уінстана адзін востры позірк, нібы апазнаючы яго асобу, і болей не звяртаў на яго ўвагі. Яго яшчэ можна было пазнаць, але гэта быў ужо зусім іншы чалавек. Ен пазграбнеў і здаваўся вышэйшым. У твары адбыліся вельмі дробныя змены, але ён стаў зусім іншы. Чорныя бровы парадзелі, зморшчыны зніклі, усе лініі твару неяк перамяніліся, нават нос здаваўся цяпер карацейшым. Гэта быў насцярожаны халодны твар чалавека гадоў трыццаці пяці. Уінстан падумаў, што ўпершыню ў жыцці ён дакладна ведаў: перад ім стаіць супрацоўнік Паліцыі Думак.
Частка т рэцяя
1
Ен не ведаў, дзе ён. Можна было здагадвацца, што ён быў у Міністэрстве Любові, але праверыць гэта не было як.
Ен знаходзіўся ў камеры без вокнаў, з высокай столлю, са сценамі з бліскучае белае кафлі. Схаваныя лямпы залівалі яе халодным святлом, аднекуль чулася нізкае няспыннае гудзенне, звязанае, як меркаваў Уінстан, з падачай паветра. Вузкая, толькі каб сесці, лава цягнулася ўздоўж сцен і перарывалася толькі дзвярыма і, ля сцяны, што насупраць дзвярэй, унітазам без драўлянага седала. У камеры былі чатыры тэлегляды, па адным на кожнай сцяне.
Ен адчуваў глухі боль у жываце. Жывот пачаў балець з таго моманту, як яны запхнулі яго ў закрыты фургон і некуды павезлі. А яшчэ яго мучыў голад, нейкі агідны, угрызлівы голад. 3 таго часу, як ён еў, прайшло ўжо, мабыць, дваццаць чатыры гадзіны, а можа, і трыццаць шэсць. Ен усё яшчэ не ведаў і, відаць, ніколі ўжо не даведаецца, калі яго арыштавалі,— раніцай або вечарам. 3 таго часу, як ён быў арыштаваны, яго не кармілі.
Ен сядзеў ціха, як толькі мог, на вузкай лаве, склаўшы рукі на каленях. Ен ужо навучыўся сядзець ціха. Калі зрабіць нечаканы рух, яны закрычаць з тэлегляда. Але голад рабіўся ўсё больш нясцерпны. Болыц за ўсё ён марыў цяпер пра лустачку хлеба. Ен падумаў, што ў кішэні камбінезона павінна быць трохі хлебных крыхотак. Магчыма нават — ён падумаў так, бо час ад часу здавалася, быццам нешта ўпінаецца ў сцягно,— што там быў ладны акрайчык. Урэшце спакуса праверыць перасіліла ягоны страх. Ен засунуў руку ў кішэню.
— Сміт! — закрычаў голас з тэлегляда.— 6079
Сміт У.! Рукі прэч з кішэняў’ Забараняецца засоўваць рукі ў кішэні ў камеры!
Ен зноў ціхенька сеў і склаў рукі на каленях. Перш чым трапіць сюды, ён прабыў нейкі час у іншым месцы — гэта была звычайная турма або проста часовая арыштоўня, куды патрулі завозілі затрыманых. Ен не ведаў, колькі часу ён там прабыў, але некалькі гадзін то пэўна. Без гадзінніка і без дзённага святла вельмі цяжка было вымераць час. Гэта было тлумнае смуроднае памяшканне. Яны кінулі яго ў камеру, падобную да той, у якой ён быў цяпер, але агідна брудную і ўвесь час запоўненую дзесяццю-пятнаццаццю чалавекамі. Большасць з іх былі простыя крымінальнікі, але было сярод іх 1 некалькі палітычных зняволеных. Ен ціхенька сядзеў, прыціснуўшыся да сцяны, штурханы бруднымі целамі, занадта засяроджаны на сваім страху і на болю ў жываце, каб зважаць на тое, што адбываецца навокал, і, аднак, яму кінулася ў вочы дзіўная розніца ў паводзінах паміж членамі Партыі і астатнімі зняволенымі. Партыйцы былі заўсёды маўклівыя і напалоханыя, а звычайным крымінальнікам, здавалася, было на ўсё напляваць. Яны лаяліся на ахоўнікаў, зацята супраціўляліся, калі тыя спрабавалі канфіскаваць іх рэчы, пісалі непрыстойнасці на падлозе, елі кантрабандную ежу, якую яны выцягвалі з таемных схованак у вопратцы, і нават заглушалі сваімі крыкамі тэлегляд, калі той спрабаваў навесці парадак. 3 другога боку, здавалася, што некаторыя з іх былі ў добрых адносінах з ахоўнікамі, звалі іх па імені і спрабавалі выцыганіць у іх цыгарэты праз вочка ў дзвярах. Дый ахоўнікі таксама ставіліся да крымінальнікаў з нейкай спагаднасцю, нават калі мусілі абыходзіцца з імі сурова. У камеры шмат гаварылася пра лагеры прымусовай працы, у якія, як меркавалася, мелі выслаць большасць зняволеных. Як з гэтых размоў, дык у лагерах было «нішто сабе», калі маеш добрае знаёмства і трохі клёку ў гала-
ве. Там буяла хабарніцтва, фаварытызм і вымаганне ўсіх гатункаў, там існавала мужаложства і прастытуцыя, там.нават падпольна гналі спірт з бульбы. Важныя пасады там давяраліся толькі крымінальнікам, асабліва рабаўнікам і забойцам, якія складалі нешта накшталт арыстакратыі. Усю брудную працу рабілі палітычныя.
Насельнікі камеры ўвесь час мяняліся, няспыннай чарадою то заводзілі, то выводзілі самых розных вязняў: гандляроў наркотыкамі, зладзеяў, бандытаў, спекулянтаў, прапойцаў, прастытутак. Некаторыя п’яныя гэтак буянілі, што іншыя вязні мусілі разам іх супакойваць. Вялізную кабецішчу гадоў шэсцьдзесят з вялікімі адвіслымі грудзьмі і рэдкімі пасмамі сівых валасоў, павыдзіраных у бойках, уцягнулі ў камеру чатыры ахоўнікі, хоць яна і ўпіралася, нема гарлаючы і таўхаючы іх нагамі. Яны сцягнулі з яе боты, якімі яна спрабавала іх убрыкнуць, і звалілі яе акурат на калені Уінстану, ледзь не паламаўшы яму сцегнавыя косці. Яна падхапілася і закрычала ім наўздагон: «Сраныя выблядкі!» Пасля, заўважыўшы, што сядзіць на нечым нетрывалым, яна з’ехала з Уінстанавых каленяў на лаву.
— Прабачай, каханенькі,— сказала яна.— Я на цябе не села б, каб гэтыя засранцы не пасадзілі. He ведаюць, як з жанчынай абыходзіцца, ці што? — яна памаўчала, пачухала грудзі і адрыгнула.— Прабачай,— сказала яна,— мне трохі няможацца.
Яна нахілілася наперад, і яе званітавала на падлогу.
— Во так лепей,— сказала яна, адхіліўшыся назад і заплюшчыўшы вочы.— Ніколі не трымай у сабе, во што я кажу. Рыгай, пакуль цёпленькае.
Яна ачомалася, павярнулася, каб яшчэ раз паглядзець на Уінстана, і, здаецца, адразу яго ўпадабала. Сваёй вялізнай рукою яна абняла яго і прытуліла да сябе, дыхаючы яму ў твар півам і ванітамі.
— Як цябе завуць, каханенькі? — спыталася яна. — Сміт,— адказаў Уінстан.
— Сміт? — здзівілася жанчына.— Во смешна. Маё прозвішча таксама Сміт. А што,— дадала яна расчулена,— я магла б быць тваёй маці!
«Яна магла б быць маёй маці»,— падумаў Уінстан. Узрост і знешнасць падыходзілі, і было цалкам верагодна, што людзі мяняліся, адбыўшы дваццаць гадоў у лагеры прымусовай працы.
Больш ніхто з ім не гаварыў. Было дзіўна, што крымінальнікі не звярталі ніякай увагі на зняволеных партыйцаў. «Паліты»,— называлі яны іх з абыякавай знявагай. Зняволеныя члены Партыі, здавалася, страшна баяліся з некім загаварыць, асабліва ж адзін з адным. Толькі аднойчы, калі два члены Партыі, дзве жанчыны, апынуліся побач на лаве, прыціснутыя ў цясноце адна да адной, Уінстан расчуў у гамане галасоў некалькі паспешліва прашаптаных словаў, сярод якіх ён здолеў разабраць нешта накшталт «пакой сто адзін», але не зразумеў, што гэта значыць.
Сюды ж яны перавялі яго дзве ці тры гадзіны таму. Глухі боль у жываце не праходзіў, часам балела меней, часам болей, адпаведна з гэтым думкі яго то пашыраліся, то сціскаліся. Калі балела мацней, ён думаў толькі пра сам боль і пра жаданне есці. Калі адпускала, яго ахоплівала паніка. Былі хвіліны, калі ён з такой дакладнасцю ўяўляў сабе ўсё, што яго чакае, што ў яго займала дух, а сэрца пачынала шалёна калаціцца. Ен адчуваў, як яго будуць біць дубінкамі па локцях і каванымі ботамі па костках; ён бачыў, як будзе поўзаць па падлозе, просячы літасці праз выбітыя зубы. Ен амаль не думаў пра Джулію. Ен не мог засяродзіць на ёй свае думкі. Ен кахаў яе і не збіраўся ёй здрадзіць; але гэта было голае сцверджанне, ён проста ведаў гэта, як ведаў правілы арыфметыкі. Ен не адчуваў кахання да яе, і наўрад ці яго цікавіла, што з ёй сталася. Ен
думаў часцей пра О’Браена, думаў з нейкай мігатлівай надзеяй. О'Браен павінен ведаць, што яго арыштавалі. Братэрства, казаў ён, ніколі не спрабуе ўратаваць сваіх членаў. Але ж лязо, яны прыслалі б лязо, калі б маглі. Прайшло б, можа, секунд пяць, перш чым ахоўнік паспеў бы ўварвацца ў камеру. Лязо ўвайшло б у яго з нейкай пякучай сцюдзёнасцю і нават парэзала б да касцей пальцы, што яго трымалі. Усё гэта адгукалася ў яго нямоглым целе, якое дрыгатліва сціскалася ад найменшага болю. Ен не быў пэўны, ці ўжыве ён лязо, нават калі будзе мець такую магчымасць. Было ўсё ж натуральней існаваць ад хвіліны да хвіліны, згаджаючыся пажыць яшчэ дзесяць мінут, нават ведаючы, што пасля іх цябе чакае катаванне.