Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
22.01.-01.10.1756 г.Прызнанні(5),сазнаннепільнасці(1),пленіпатэнцыя (1). Арк. 325-337 адв. Колькасць дакументаў: 7.
30.06.-06.10.1757 г. Прызнанні (2). Арк. 338-345 адв. Колькасць дакументаў: 2.
07.06.-13.10.1758 г. Дэкрэты (2), прызнанне (1), дабравольная / уліўковая аблігацыя (1), застаўнае / уліўковае права (1). Арк. 346-356 адв. Колькасць дакументаў: 5.
26.04.-08.06.1759 г. Прызнанні (4). Арк. 357-365 адв. Колькасць дакументаў: 4.
23.01-1.12.1760 г. Прызнанні (11), інвентар (1). Арк. 366-390 адв. Колькасць дакументаў: 12.
19.02.-31.12.1761 г. Прызнанні (10). Арк. 391-406 адв. Колькасць дакументаў: 10.
30.04.-31.12.1762 г. Прызнанні (2). Арк. 407-410 адв. Колькасць дакументаў: 2.
17 .01.-23.07.1763 г. Прызнанні (5). Арк. 411-420 адв. Колькасць дакументаў: 5.
12.01.-14.06.1764 г. Прызнанні (6). Арк. 421-434 адв. Колькасць дакументаў: 6.
12.11.1766 г. Прызнанне (1). Арк. 435-436 адв. Колькасць дакументаў: 1.
10 .03.-07.12.1767 г. Прызнанне (1), зрачэнне (1). Арк. 437-441 адв. Колькасць дакументаў: 2.
06.01.-26.11.1768 г. Прызнанне (5), акт куплі-продажу (1), судовы працэс (1), рэестр (1), зрачэнне (1), экстракт скрыпту (1). Арк. 442-468 адв. Колькасць дакументаў: 10.
07.01.-18.06.1769 г. Інструкцыя віцебскіх мяшчан для сакратара ЯКМ Фердынанда Смыка, пасла віцебскага магістрата да Скарбовай камісіі ВКЛ, якая засядала ў Гародні (1), інквізіцыя (1), акт куплі-продажу (1), рэестр (1), акт дыспартаменту кантрыбуцыйнага (1). Арк. 469-480 адв. Колькасць дакументаў: 5.
02.06.-18.07.1770 г. Судовыя працэсы (2), прызнанне (1). Арк. 481484 адв. Колькасць дакументаў: 3.
22.03.-18.12.1771 г. Прызнанні (6), судовы працэс (1). Арк. 485-496 адв. Колькасць дакументаў: 7.
18.03-31.08.1772 г. Прызнанні (4), інтэрагаторыі (2), экзамен (1), пасведчанне ад зэгармістра Людвіка Франкоіса для Карыота Фарыняша (1). Арк. 497-511 адв. Колькасць дакументаў: 8.
16.05.-09.12.1774 г. Прызнанні (4), інтрамісіі (3), дэкрэты (3), юрамент Міхала Капеловіча, гарадзенскага жыда, на выкананне дамовы з Грыгорыем Грудзінскім, лядненскім мешчанінам (1), квітацыйны скрыпт (1). Арк. 512545 адв. Колькасць дакументаў: 12.
20.01.-13.12.1775 г. Рэестры (4), прызнанні (4), квітацыі (2), такса (1). Арк. 546-560 адв. Колькасць дакументаў: 11.
29.03.-09.12.1776 г. Калькуляцыі (4), довады позвы (4), прызнанні (3), рэскрыпт караля Станіслава Аўгуста (1), цэсія (1), інтрамісія (1), каралеўскі прывілей на сакратарства для пана Андрэя Сталінскага, прэзідэнта гарадзенскага (1), квітацыя (1), сазнанне (1), аўтэнтычная позва (1), акт кантрыбуцыі (1). Арк. 561-613 адв. Колькасць дакументаў: 19.
15.01.-20.12.1777 г. Прызнанні (3), рэестры (2), довады позвы (2), прывілеі для Хрыстафора Эппінгера, гарадзенскага аптэкара, на дом у Віленскім прадмесці з пустым пляцам, камяніцу і дамы з фальваркамі ў Коўна (2), юраменты мемельскага гандляра Генрыка Рэдэра і ковенскага купца і абывацеля Сымона Коха (2), кантракт арэндны (1), прыватны ліст (1), генеральскае сазнанне (1), квітацыйны / касацыйны скрыпт (1), інструмент камісіі на гарадзенскае мейскае пракуратарства выдадзены Яну Юрборскаму (1), довад абвяшчэння (1), рэзалюцыя Гарадзенскага магістрата на рэестр калькуляцыйны гарадзенскіх выдаткаў (1), кантумацыйны дэкрэт (1), квітацыйная актыкацыя зпрэтэнзій (1). Арк. 614— 645 адв. Колькасць дакументаў: 20.
29.01.-04.11.1778 г. Прызнанні (6), рэестр (1), права (1), інквізіцыя (1), вексель (1), тэстамент (1). Арк. 645-664 адв. Колькасць дакументаў: 11.
01.01.-20.11.1779 г. Экзамены (7), пленіпатэнцыя (3), аўтэнтычная позва (2), інтрамісіі (2), рэкламацыя (1), інтэрагаторыя (1), кантумацыйны дэкрэт (1), прыватны ліст (1), пасведчанне (1), карта (1), квітацыя (1), дэкрэт інквізіцыйны (1), візія (1). Арк. 665-704 адв. Колькасць дакументаў: 23.
Асобную справу складае комппекс дакументаў, што адносяцца да дзейнасці войтаўска-паўніцкага суда за 13.07.1772-18.04.1816 гг.21 На 29 аркушах змешчана 24 дакумента, пераважна судовага кшталту.
Яквідацьз прыведзенагахраналагічнагаадрэзкучасупозніядакументы (з 1796 г.) адносяцца да справаводства Расійскай імперыі і верагодна належаць да дзейнасці так званага гарадавога магістрата. У гэты перыяд ранейшая тэрміналогія захоўваецца. Пэўным выключэннем з’яўляюцца актыкаваныя ў кнізе тры імператарскія указы22.
Кніга прызнанняў пратаколаў бурмістраўска-радзецкага суда за 16.10.1787 18-29.09.1797 гг. 23 На 81 аркушы змяшчаюцца акты куплі-
продажу, дарчыя лісты і пленіпатэнцыі (даверанасці). Усяго ў справе 344 дакументы.
Большасць асоб, імёны якіх сустракаюцца ў кнізе, з’яўляюцца гарадзенскімі мяшчанамі (рамеснікамі і купцамі), у рэдкіх выпадках шляхтай. Так, 17 чэрвеня 1793 г. Станіслаў з Казельска Пузына падараваў Ліпаўчынскі пляц ў месцы Радзілаве Францішку Вільчэўскаму, віскаму старосце24. Некаторыя дакументы актыкаваліся асобамі, што апынуліся ў Гародні па прычынах ваенна-палітычнага характару і знаходзіліся далёка ад сваёй радзімы. Цікава што, нават пасля падзелаў Рэчы Паспалітай гарадзенскі магістрат функцыянаваў па старой схеме. Напрыклад, у чэрвені 1797 г. харужы былога галоўнага штабу войск расійскіх уГародні Ілля Купчынаў напісаў даверанасць сваёй маці Ганны Міхайлаўны Купчынавай на частку бацькоўскага маёнтка ў Ізюмскім павеце Слабодска-Украінскай губерні25.
Дзейнасць магістрата спалучала разгляд крымінальных, грамадзянскіх, адміністрацыйныхспраўштоадлюстраванаў актавыхкнігах.Наогул,актавая кніга гэта адмысловы збор, дзе актыкаваны як дакументы натарыяльнага, гаспадарча-фінансавага, дзяржаўнага, так і судовага характару. Дакументы натарыяльнага характару прадстаўлены тэстаментамі, інтрамісіямі, страхаваннямі. Дакументы гаспадарча-фінансавага характару ўключаюць акты куплі-продажу, фінансавыя справаздачы, грашовыя ўнёскі. Дакументы дзяржаўнага характару прывілеі, юраменты, элекцыі; судовага характару дэляцыі, дэкрэты, інквізіцыі, маніфестацыі, рэляцыі, угоды.
Войт прызначаў лентвойта спецыяльным лістом «крэдэнсам», дзе надаваў яму права валодання «валокамі войтаўскімі» падчас выканання сваіх абавязкаў на згаданай пасадзе. ЗОтраўня 1727 г. Міхал Юзаф Масальскі, вялікі пісар ВКЛ, радашкоўскі, берзніцкі староста, гарадзенскі войт і староста надзяліў сваімі валокамі прызначанага ім лентвойта Станіслава Юзафата Крупскага, старадубаўскага падчашага. 3 карыстання валокамі лентвойт выплочваў працэнт26.
Асаблівую важнасць у даследаванні структуры і прынцыпаў функцыянавання магістрату прадстаўляюць акты элекцыі (абрання) ўраднікаў на пасады. У актавых кнігах Гарадзенскага магістрата за XVII ст. сустракаюцца толькі акты элекцый аб абранні на пасады бурмістраў, радцаў і лаўнікаў. Сярод адпаведных актаў пачатку XVIII ст. маецца дакумент за 4 лютага 1718 г. аб абранні на пасаду цэхмістраў па некалькі чалавек з пяці гарадзенскіх цэхаў. 3 кавальскага цэху былі абраныя Андрэй Воўк (лаўнік), Мацей Мурашка, Еліяш Іванішэўскі, Павел Камароўскі; з шавецкага цэху Францішак Мяркоўскі, Барталамей Янкевіч, Сымон Апановіч; з гарбарскага цэху Грыгорый Рамановіч і Ян Мацеевіч; з рыбацкага цэху Юры Даніловіч і Міхал Казлоўскі. Усяго цэхмістраў было абрана
11 чал. Свабоднай засталася вакансія цэхмістра мулярскага цэху [гл. дадатак 1, дакумент I]27. Дадзены дакумент ўяўляе цікавасць яшчэ тым, што тут прадстаўлены не толькі дэпутаты гарадской рады гэтага году, але і патэнцыяльны рэзерв магістрацкіх ураднікаў.
У параўнанні з актавымі кнігамі XVII ст. адчуваецца значны рост памеру аркушаў у адпаведных кнігах Гарадзенскага магістрата XVIII ст. Так, калі колькасць аркушаў у актавых кнігах XVII ст. вагаецца ад 300 да 437, то ў прагледжаных актавых кнігах XVIII ст. ад 431 да 705 (за выняткам кнігі за 1715-1723 на 65 аркушах). Ha XVII ст. прыходзіцца ў сярэднім 37, а на XVIII ст. 11 дакументаў. Колькасны дыяпазон дакументаў за год у першым выпадку (XVII ст) вагаецца ад аднаго да 77, у другім ад аднаго да 34. Нягледзячы на гэта, пры падліку сярэдняй колькасці дакументаў, якія актыкоўваліся ўдадзенай установе за год, атрымоўваецца памяншэнне колькасці дакументаў, пры павелічэнні аб’ёма старонак, на якіх яны фіксаваліся. Але хутчэй за усё гэта звязана з кепскай захаванасцю актавых кніг гарадзенскага магістрата.
Назвы дакументаў у актавых кнігах Гарадзенскага магістрата можна ўмоўна падзяліць на дзве групы: лацінскага і польска-беларускага паходжання. Іх працэнтныя суадносіны можна ахарактарызаваць як 70:30. 3 ліку прадстаўленых дакументаў да традыцыйных славянскіх тэрмінаў варта аднесці прыватны ліст, паезджы ліст, сазнанне пільнасці. Большасць назваў запазычана з лацінскай юрыдычнай мовы (асэкурацыя, пленіпатэнцыя, рэляцыя). У некаторых выпадках лацінская тэрміналогія ўжываецца з пэўным размежаваннем з польска-беларускай тэрміналогіяй у плане сутнасці тэрмінаў. Так, як зазначана вышэй, легацыяй называецца акт падаравання на карысць касцёла, атэрмінам «даравальны запіс» вызначаецца як акт падаравання, зроблены для свецкай асобы. Дакументы, актыкаваныя ў апрацаваных актавых кнігах Гарадзенскага магістрата XVIII ст., характарызуюць разнастайныя бакі яе дзейнасці ў шырокім коле гаспадарча-фінансавых, судовых, натарыяльных і адпаведна з’яўляюцца традыцыйнымі (тыповымі). Яны характэрны для справаводчай дзейнасці як згаданай установы, так і іншых магістратаў ВКЛ28.
Магістрат і ўраднікі. Як і ў ранейшыя стагоддзі гарадзенскі магістрат складаўся з рады і лавы. Рада выступала ў якасці органа гарадскога самакіравання, ёй жа належалі таксама судовыя функцыі па маёмасных і цывільных справах. Бурмістраўска-радзецкія суды разглядалі справы рамеснікаў ірамесніцкіх карпарацый, гандлёва-крэдытная пытанні і спрэчкі, справы, звязаныя з сямейнымі адносінамі і мараллю. Апроч выканання судовых функцый рада актыўна займалася і фінансаваадміністрацыйнай дзейнасцю29.
Лаўнікі выбіраліся з ліку паважаных тутэйшых мяшчан хрысціянскага веравызнання. Яны ўваходзілі ў склад вайтоўска-лаўніцкага суда, які павінен быў займацца крымінальнымі справамі. Абодва судовыя органы часам ладзілі супольныя пасяджэнні30. На чале магістрата знаходзіўся войт, які прызначаўся каралём і вялікім князем літоўскім. У час сваёй адсутнасці войт мог прызначыць лентвойта, а той у сваю чаргу віцэ-лентвойта. Так, 4 ліпеня 1715 г. на супольным пасяджэнні бурмістраўска-радзецкага івойтаўскалаўніцкагасудоўпрысутнічаўвіцэ-лентвойтБартламей Каліноўскі31. Абранне бурмістраў, радцаў і лаўнікаў адбывалася шляхам агульнага галасавання цэхмістраў і паспольства напачатку кожнага года. Вылучэннем кандыдатаў на абранне ў магістрат у XVII ст. займаліся сендыкі, дзейнасць якіх у Гародні XVIII ст. на старонках актавых кніг не адлюстравалася.