• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Ераззтскі nantmnocm 2010
    Гарадзенскі палімпсест 2010.
    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
    Мінск Выдавец Зміцер Колас 2011
    УДК 947.6< 15-20
    ББК 63.3(4Бен)
    Г20
    Гарадзенскі палімпсест 2010гэта чарговая кніга ГАРАДЗЕНСКАЙ БІБЛІЯТЭКІ.
    ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА гэта яшчэ адзін напамін гарадзенцам, што лёс горада ў іх руках. Толькі агульнымі намаганнямі мы здолеем перанесці ў наступныя стагоддзі непаўторнасць гістарычнай Гародні, зберагчы яе ўнікальнасць для нашчадкаў.
    ГАРАДЗЕНСКАЯ БІБЛІЯТЭКА прысвячаецца той Гародні, якой мы можам ганарыцца.
    Дзякуем усім, хто з намі.
    Рэцэнзенты:
    Доктар гістарычных навук, прафесар 3. В. Шыбека.
    Кандыдат гістарычных навук A. А. Радаман
    Г20 Гарадзенскі палімпсест. 2010. Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры. XVI XX ст. II Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. — Мінск : Зміцер Колас, 2011.— 502 с.: іл
    ISBN 978-985-6992-08-0
    Матэрыялы зборніка прысвечаныя вывучэнню мінулага Гродна як феномена лакальнай гісторыі. У цэнтры даследчыцкай увагі апынуліся праблемы дзяржаўных і судовых устаноў часоў Вялікага княства Літоўскага, антрапалагічныя аспекты гістарычнай урбаністыкі XIX XX ст. Асобнае месца ў зборніку адведзена крыніцазнаўству і публікацыі дакументаў.
    Зборнік адрасаваны навукоўцам, а таксама ўсім, каго цікавіць гісторыя гарадоў Беларусі.
    УДК 947.6< 15-20
    ББК 63.3(4Бен)
    Змест
    Наталля Сліж, Аляксандр Смалянчук Прадмова	7
    Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства
    Аляксей Шаланда
    Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове
    XVI-XVII ст. Частка I: Перадумовы, ход і вынікі рэформы гарадзенскага замкавага суда (1562-1572 гг.)	12
    Аляксей Шаланда
    Дарэформенны земскі суд Гарадзенскага павета ў 1562-1564 гг.	45
    Зінаіда Антановіч Гарадзенскі каптуровы суд у XVII-XVIII стст	57
    Зміцер Яцкевіч, Вадзім Урублеўскі Гарадзенскі магістрат у XVIII ст	84
    Ганна Паўлоўская «Danse macabre» у тэкстах манастырскіх хронік	121
    Mariusz Sawicki
    Instrukcje sejmikowe i relacje z wydarzen publicznych z II potowy XVII wieku w Narodowym Historycznym Archiwum Bialorusi w Grodnie	131
    Віталь Галубовіч
    Перадсоймавы соймік Гарадзенскага павета ў XVIII стагоддзі: спроба агульнай характарыстыкі	147
    Дзмітрый Віцько Гарадзенскі з’езд шляхты ВКЛ 1701 г.	174
    Андрэй Мацук
    Барацьба магнацкіх груповак на гарадзенскім сойміку ў панаванне Аўгуста III	198
    Крыніцы
    Наталля Сліж
    3 гісторыі валодання гарадзенскімі дварамі ў канцы XV пачатку XVI ст	217
    Наталля Сліж Гарадзенскія падворкі ў XVII ст	222
    Галубовіч Віталь
    Канфірмацыйны прывілей Гародні на магдэбургскае права 1633 г.	255
    Горад і яго жыхары ў ХІХ-ХХ стст.
    Сяргей Токць
    Царскае чыноўніцтва Горадні: структура, сацыяльнае паходжанне і асаблівасці штодзённага жыцця	270
    Аляксандр Радзюк Чалавек за кратамі: гарадзенскія турмы і вязні ў XIX ст	295
    Вольга Сабалеўская Габрэйскія дзеці Гародні ў XIX ст	329
    Іна Соркіна
    Навучальныя ўстановы, настаўнікі і вучні Гродна ў 60-я гады XIX пачатку XX ст	355
    Настасся Жарская
    «Гродненскме епархмальные ведомостм» як крыніца па сацыяльнай гісторыі Горадні пач. XX ст	395
    Аляксандр Смалянчук
    Горадня і гарадзенцы 1911-1915 гг. на старонках «Нашай Нівы»	406
    Андрэй Чарнякевіч
    «Прытулішча выгнанцаў»: штодзённае жыццё беларускага дзеяча ў Гародні 1909-1939 гг.	422
    Таццяна Касатая
    Кінематограф як частка гарадзенскай штодзённасці пачатку XX стагоддзя	437
    Ларыса Міхайлік
    Каталіцкі касцёл у палітычным і грамадскім жыцці Гродна ў 1921-1939 гг. 	444
    Таццяна Казак, Андрэй Вашкевіч Гродзенскія фотамайстры 1860-1930-х гг.	463
    Сяргей Харэўскі
    Дзейнасць архітэктара Мікалая Чагіна ў Вільні і Горадні: досьвед і урокі	474
    Пытанні. Адказы. Дыскусія	482
    Content
    Natallia Slizh, Aliaksandr Smalianchuk Introduction	76
    Harodnia in the period of the GDL: bodies of government, society
    Aliaksei Shalanda
    The Castle court of the Harodnia district in the second half of the sixteenth seventeenth centuries. Part I: conditions, process, and the results of the reform of the Castle court (1562-1572)	12
    Aliaksei Shalanda
    The Zemsky court of the Harodnia district before the reform in 1562-1564	45
    Zinaida Antanovich
    The Temporal (kapturovy) court of the Harodnia district in the seventeenth eighteenth centuries	57
    Zmitcer Jatskevich, Vadzim Urubleuski
    The Harodnia magistrate in the eighteenth century	84
    Hanna Paulouskaya
    «Danse macabre» in the texts of the monastic chronics 	121
    Mariusz Sawicki
    Soimik instructions and reports from public events of the second half of the seventeenth century at the National
    Historical Archive of Belarus in Grodna	131
    Vital Halubovich
    The Soimik before Soim in the Harodnia district in the eighteenth century: attempt of general characteristic	147
    Dzmitry Vitsko
    The Harodnia convention of nobility of the GDL in 1701	174
    Andrei Matsuk
    Struggle of magnates groups at the Soimik of the Harodnia district in the period of August III 	198
    Sources
    Natallia Slizh
    From the history of possession of courts in Harodnia in the end of the fifteenth century at the beginning of the sixteenth century	217
    Natallia Slizh
    The courts in Harodnia in the seventeenth century	222
    Vital Halubovich
    The Confirmation of the privilege on the
    Magdeburg Law for Harodnia of 1633 	255
    The city and its citizens in the nineteenth twentieth centuries
    Siargei Tokts
    Tsarist officials in Harodnia: structure, social origin and peculiarity of everyday life 	270
    Aliaksandr Radziuk
    A person behind bars: Harodnia prisons and prisoners in the nineteenth century	295
    Volga Sabaleuskaya
    Jewish children in Harodnia in the nineteenth century	329
    Ina Sorkina
    Educational institutions, teachers, and pupils in Grodna in the sixtieth of the nineteenth century at the beginning of the twentieth century	355 Nastassia Zharskaya
    «Гродненскме епархмальные ведомостп» as a source of social history of Harodnia at the beginning of the twentieth century	395
    Aliaksandr Smalianchuk
    Harodnia and its citizens in 1911-1915 on the pages of «Nasha Niva»	406 Andrei Charniakevich
    «Shelter of exiles»: everyday life of Belarusian figure in Harodnia in 1909-1939	422
    Tatstsana Kasataya
    Cinema as a part of everyday life in Harodnia at the beginning of the twentie century	437
    Larysa Mikhailik
    Catholic church in political and social life in Grodna in 1921-1939	444
    Tatstsana Kazak, Andrei Vashkevich
    Photographers in Grodna in 1860-1930th	463
    Siargei Chareuski
    Architect Mikalai Chagin’s activity in Vilna and
    Harodnia: experience and lessons	474
    Questions. Answers. Discussion	482
    Прадмова
    Зборнік, які вы трымаеце ў руках, з’яўдяецца часткай навуковай праграмы «Гарадзенскі палімпсест», прысвечанай даследаванню мінулага Гродна (Горадні, Гародні) як феномена лакальнай гісторыі. Пры гэтым вывучэнне горада часоў Сярэднявечча і Новай гісторыі (да канца XVIII ст.) адбываецца ўмежах навуковага праекту «Гародня ў перыяд ВКЛ» (кіраўнік к. г. н. Наталля Сліж), а горад апошніх стагоддзяў у межах праекту «Горадня і яе жыхары ў XIX XX ст.» (кіраўнік д. г. н. Алесь Смалянчук).
    Праект нарадзіўся ў супрацьстаянні гарадзенскай інтэлігенцыі г. зв. «рэканструкцыі» гістарычнага цэнтру, якая намаганнямі мясцовых чыноўнікаў ператварылася ў фактычнае знішчэнне гісторыка-культурнай аўтэнтычнасці гораду і падмены помнікаў гарадской архітэктуры псеўдагістарычнымі муляжамі з газасілікатных блокаў. Дарэчы, менавіта яны, паводле архітэктурнага праекту Г. Лаўрэцкага, павінны стаць заменай плінфы пры «рэканструкцыі» самага ўнікальнага гарадзенскага помніка Барысаглебскай Каложскай царквы XII стагоддзя...
    У пэўны момант стаў відавочным вельмі нізкі ўзровень гістарычнай памяці гарадзенцаў, які не ў апошнюю чаргу абумоўлены дамінуючай гістарычнай палітыкай, арыентаванай на падзеі Другой сусветнай вайны і гісторыю Беларусі як «прэзідэнцкай рэспублікі».
    Мінулае горада над Нёманам нагадвае сапраўдны палімпсест, новыя тэксты якога пішуцца па вынішчаных старонках гарадзенскай гісторыі... Задача даследчыкаў прачытаць гэтыя знішчаныя часам і чужымі для горада «адміністратарамі» старонкімінупага і вярнуць іху купьтурнае жыццё сучасных гарадзенцаў. Менавіта гэта і стала галоўнай мэтай навуковага праекту, які распачаўся ўвосень 2008 г.
    За мінулы час былі праведзеныя тры навуковыя канферэнцыі (20082010) і апублікаваныя навуковыя зборнікі Гарадзенскі палімпсест. XII— XX стст. Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі (Горадня. 7 лістапада 2008 г.) П Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. ГорадняБеласток, 2008; Гарадзенскі палімпсест. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX стст. П Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. Горадня, 2009).
    Трэці зборнік прысвечаны дзяржаўным ісацыяльным структурам горада. Ён складаецца з матэрыялаў чарговай міжнароднай навуковай канферэнцыі (2010), прычым упершыню друкуюцца матэрыялы дыскусій, якія перадаюць атмасферу канферэнцыі. Таксама публікуюцца артыкулы, адмыслова падрыхтаваныя для зборніка вядомымі гісторыкамі.
    Рэдактарам тэкстаў раздзела Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства з’яўляецца Наталля Сліж. Матэрыялы раздзелу Горадня і яе жыхары ў XIX XX стст. рыхтаваў да друку Алесь Смалянчук.
    Рэалізацыя навуковай праграмы «Гарадзенскі палімпсест» стала магчымай дзякуючы супрацоўніцтву такіх арганізацый як Акадэмічная сетка даследчыкаў ВКЛ, Таварыства беларускай школы, Інстытут гістарычных даследаванняў Беларусі (ЕГУ). У правядзенні навуковых даследаваннях і арганізацыі канферэнцыі вялікую дапамогу аказаў «Рух за Свабоду!» Выданне навуковага зборніка адбылося дзякуючы падтрымцы Фонду імя П. Крэчэўскага (ЗША).
    Выказваем шчырую ўдзячнасць даследчыкам і фундатарам.
    * * *
    Першая канферэнцыя «Гарадзенскі палімпсест» (2008) паказала неабходнасць вывучэння гісторыі Гародні і рэгіёна сістэмна. Яна падштурхнула да ініцыявання даследчага праекту. Пачынаць яго, на маю думку, трэба было з вывучэння дзейнасці дзяржаўных устаноў у Гародні. У іх архівах сканцэнтраваны асноўны комплекс дакументаў па гораду і рэгіёну. Дзяржаўныя ўстановы і прадстаўнічая сістэма на рэгіянальным узроўні, у дадзеным выпадку на Гарадзеншчыне, мала вывучаны ці ўвогуле не распрацаваны. У айчыннай гістарыяграфіі не былі на той час грунтоўна прааналізаваны нават надрукаваныя акты Віленскай археаграфічнай камісіі, не кажучы пра кнігі гродскага, земскага суда і магістрата, якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі.