Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
для вывучэння, а таксама з-за недаацэнкі ёю магчымасцяў параўнаўчага метаду гістарычнага даследавання. Нічога няма ў яе манаграфіі і пра гарадзенскі гродскі суд у другой палове XVI-XVII ст.
Для параўнання функцыянавання гродскіх судоў у Польшчы і ВКЛ вельмі карыснай з’яўляецца манаграфія па гісторыі холмскай гродскай канцылярыі ўХУ-XVIII стст. польскага даследчыка Януша Ласоўскага. Аналізуючы гродскія органы ўлады і іх персанал аўтар фіксуе ў Холме ў пачатку XVI ст. вылучэнне са складу гродскага суда (indicium castrense) гродскага ўраду (officium castrense). На думку Я. Ласоўскага, згаданыя два органы, якія ён дакладна адрознівае паводле іх судовай кампетэнцыі, суіснавалі ад пачатку XVI ст. і да паловы XVII ст., пры гэтым у афіцыйнай іерархіі суд займаў вышэйшае месца перад урадам. Аднак, удругой палове XVII ст. гродскі суд (старасцінскі) пачынае судзіць усё радзей і паступова яго судовую кампетэнцыю пачынае пераймаць гродскі ўрад, які традыцыйна пачынаюць называць судом. Я. Ласоўскі мяркуе, што галоўнай прычынай гэтага працэсу была даволі частая адсутнасць на сваім месцы старостаў. Праўда, больш дэталёва эвалюцыю гродскага ўраду усуд yXVII ст. аўтар не даследаваў, адзначыўшы, што: «Ход і прычыны гэтай з’явы патрабуюць, аднак, больш грунтоўнага аналізу»29.
Непасрэднае дачыненне да функцыянавання гродскага суда ВКЛ мелі возныя. Для параўнання іх дзейнасці ўрозных паветах іваяводствах ВКЛ варта ўзгадаць працы ўкраінскіх даследчыкаў. Так, праблеме ўвядзення гэтых ураднікаў на тэрыторыі Валыні прысвечаны артыкул Уладзіміра Палінічука. Аўтар упершыню фіксуе возных у Крэмянецкім павеце у 1565 г., а ў Луцкім і Уладзімірскім у 1567г.30У сваю чаргу, адказ на пытанне: «Возныя на Валыніў апошняй трэці XVI-пачатку XVII cm.: судовыяўраднікі ці слугі?», паспрабавала даць Наталя Старчанка. Прааналізаваўшы на шырокім архіўным матэрыяле абавязкі возных, асаблівасці іх ўрадавання, кошты вознаўскіх паслуг, склад і паходжанне гэтых ураднікаў, яна прыйшла да важнай высновы, што на Валыні: «урад вознага, які ў адрозненне ад віжоў, урамках судовай рэформы Вялікага Княства Літоўскага ўяўляўся як інстытут незалежных афіцыйных сведкаў, такім не стаў і стаць не мог»3і.
Для вывучэння складу гарадзенскага гродскага суда важнае значэнне маюць спісы павятовых ураднікаў Троцкага ваяводства ВКЛ, выдадзеныя польскімі і беларускімі даследчыкамі пад рэдакцыяй Анджэя Рахубы. Яны
змяшчаюць самы поўны на сёння спіс гродскіх ураднікаўГарадзенскага павета ўХУІ-ХУІІІ стст.: пісараў, падстаростаў^ суДдзяў32. Разам зтым, трэба адзначыць, што для перыяду другой паловьі XVI-XVII стст.’ёй, не зусім дакладны і камплектны.
Такім чынам, як у айчыннай, так і замежнай гістары;
Й. адсутнічае спецыяльная праца па гісторыі гродскага суда Гарадйенскага павётаў другой
палове XVI-XVII стст. He даюць дакладнага ўяўлення аб генезісе, структуры і функцыянаванні гродскіх судоў ВКЛ і нешматлікія агульныя даследаванні, прысвечаныя ім. У апошніх ясна вымалёўваюцца два падыходы да генезісу ўВКЛ гродскіх судоў: 1) гродскі суд гэта новая інстытуцыя, ўведзеная ў ВКЛ на падставе Статуту ВКЛ 1566 г„ 2) гродскі суд гэта стары замкавы суд, які на польскі ўзор атрымаў толькі новую назву «гродскі». Сапраўднай праблемай стала вызначэнне структуры і складу замкавага ці гродскага суда ў ВКЛ у розныя часы яго функцыянавання. 3 яе нявырашанасці вынікаюць не толькі тэрміналагічная блытаніна, але і памылковыяўяўленні пра гродскія судовыя ўстановы ВКЛ, у цэлым, і гарадзенскага гродскага суда, у прыватнасці.
Галоўнай мэтай нашага даследавання з’яўляецца вывучэнне структуры, складу і функцыянавання гродскага суда Гарадзенскага павета ў друтой палове XVI-XVII стст. У пэўным сэнсе яно з’яўляецца працягам працы, прысвечанай замкаваму суду Гарадзенскага павета ўдругой палове XV ст.-1566 г.33 Дадзены артыкул прысвечаны як перадумовам рэформы гарадзенскага замкавага суда ў 1562-1565 гг., так і непасрэдна яе правядзенню ў 1566 г., атаксама функцыянаванню гродскага суда Гарадзенскага павета ў парэформенны час у 1566-1572 гг.
Вывучэнне заяўленай тэмы ўскладняецца тым, што судовыя гродскія кнігі за вылучаны перыяд не захаваліся34. Дзейнасць гарадзенскага гродскага суда за другую палову XVI-XVII стст. можна прасачыць на падставе вывучэння выпісаў з недайшоўшых да нас актавых кніг і асобных судовых дакументаў, расцярушаных па фондах розных архіваў, музеяў і бібліятэк Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны. У працы выкарыстаны арыгінальныя выпісы з гродскіх кніг Гарадзенскага павета XVI-XVII стст., якія захоўваюцца ў НГАБ35, НГАБ у Гродна36 і фондах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея (ГДГАМ)37. Акрамя гэтага, даволі вялікая частка выпісаў з гродскіх кніг (так званыя «перенесеньй») актыкоўваліся ў земскія судовыя кнігі Гарадзенскага павета, у сувязі з чым, акты апошніх таксама выкарыстоўваліся пры напісанні артыкулу38.
Пасля стварэння ўГорадні ў 1555 г. шляхецкага земскага суда, гарадзенскі замкавы судовы ўрад павінен быў вярнуцца да сваёй традыцыйнай структуры: суд намесніка (старосты) і суд яго ўраднікаў39. Па меншай меры на такі стан рэчаў можна было спадзявацца на перыяд яшчэ да 18жніўня 1562 г., калі гарадзенскім намеснікам заставаўся Леў Міхайпавіч40. У наступным 1563 г. Гарадзенскае староства і яго адміністрацыя перажывала пэўны крызіс. Ён быў выкліканы частай зменай кіраўнікоў, якія прызначаліся каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Аўгустам. Так, 10 студзеня 1563 г. як «zamku Grodzienskiego przytozony» згадваецца Юры Валовіч, мсцібогаўскі староста41. Але 13 мая
таго ж 1563 г. спраўцай Гарадзенскага староства быў ужо Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч42. У сваю чаргу, 7 ліпеня 1564 г., а можа і раней, гарадзенскім старостам з’яўляўся дворны гетман ВКЛ Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч43. Сумнеўна, што два першыя паспелі засадзіць сваіх замкавых ураднікаў. На часовы характар іх прысутнасці на старасцінскім урадзе сведчыць і рэанімацыя тытулатуры «спраўцы» ў Станіслава Нарушэвіча.
Ёсць, аднак, падставы сцвярджаць, што ўжо ўчэрвені 1562 г. гэта значыць, яшчэ пры намесніцтве Льва Міхайлавіча, гарадзенскі замкавы судовы ўрад не функцыянаваў. Так, гарадзенскі баярын Сцяпан Ілляшэвіч Кудрыч 22 чэрвеня 1562 г. свой ліст прызнаў «вместо враду кгроцкого» перад урадам «панов судей первей сего бывшйхі> повету городеньского пана Павла Юревйча Котовйча а Мйколая Шймковйча Толоч'ька»44. Былі гэта гарадзенскія земскія суддзі ў 1562-1564 гг.45 Таксама перад імі, замест замкавага ўрада, але толькі Ііснежня 1564 г., прызнаў свой ліст іншы гарадзенскі баярын Пётр Кудрыч Губка46. Такім чынам, замкавы судовы ўрад Гарадзенскага павета не працаваў як мінімум з22чэрвеня 1562 па 11 снежня 1564 г., а замяняў яго гарадзенскі стары земскі суд. Як вынікае з характару апублікаваных асобных дакументаў актавай кнігі земскага суда Гарадзенскага павета за 1563-1564 гг.47, угэты час апошні сапраўды мог спалучаць свае функцыі з функцыямі замкавага суда. Але такі стан не быў нечым новым, бо ўжо ў 1557 г. перад самым пачаткам Інфлянцкай вайны замкавы і земскі ўрады ў Горадні маглі аб’ядноўвацца ў адзін орган48. Тое, што гэта была не толькі гарадзенская з’ява, сведчыць таксама склад слонімскага земскага суда ў 1558-1559 гг.49
Пачатак судовай рэформы ў ВКЛ звязваюць са славутым Бельскім прывілеем караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста ад 1 ліпеня 1564г.50Як з яго вынікае, паны ВКЛ: «суды свое зо всймй владностямй й пожйткй, которые no звйрхностй cydoet нашйхь господарскйхь немней на нйхг належалй, обычаю первого мененого й водлугі, статуту старого (I Статут ВКЛ 1529 г. А. Ш.) выступйл'ь, й зо всймй пожйткй таковых'ь йхг мйлость панове враднйков'ь слугі> й децкйх-ь nepecydoe u eum> a omoseoeb, a в теперешнем'ь новом-ь статуте (II Статут ВКЛ А. Ш.) апеляцый, то есть отбыванья, й теж-ь звычаю права корунного cydoeb й справь всехь воеводскйхь отступйлй й выреклйсь»51. Аднак, сітуацыя з судовай сістэмай ВКЛ адразу пасля надання Бельскага прывілея выглядае цьмяна. Меркаванню літоўскага даследчыка Дар’юса Вілімаса пра тое, што: «адразу ж пасля 1564 г. новыя земскія павятовыя суды на працягу некалькіх гадоў маглі працаваць уякасці «гродскіх» судоў, або, напэўна, іх замяшчалі»32, супярэчыць яго ж выснова аб 1565 г., як дакладнай даце ўвядзення «новых» земскіх судоў
у паветах ВКЛ53. Паводле I. Лапы, канчаткова новая судовая сістэма ў ВКЛ была замацавана толькі II Статутам ВКЛ, які пачаў дзейнічаць у наступным 1566 г.54, але, што адбывалася з замкавымі (гродскімі) судамі ў 1564-1565 гг., ён спецыяльна не разглядаў.
Сітуацыю раз’ясняе прывілей Жыгімонта Аўгуста на абмежаванне Навагарадскага павета і ўвядзенне ў ім земскага суда ад 30 красавіка 1565 г., надрукаваны ў свой час Міхаілам Спірыдонавым. 3 яго вынікае, што II Статут ВКЛ і новыя земскія суды павінны былі запрацаваць у паветах яшчэ ў дзень Святога Марціна ці Плістапада 1564 г. Але неабходнасць дапрацоўкі Статуту, ваенныя дзеянні і ад’езд гаспадара ў Польшчу прывялі да таго, што: «тот Статут не просмотрен й не поправлен й на оный рок (1564 А. Ш. ), день светого Мартйна, вступ в тое право новое й засаженье оных судов земскйх водле порадку, в Статуте опйсаного, не дошло аж до сйх мест»55. Трэба разумець, што нават 30 красавіка 1565 г. умоц названых прычын новая судовая сістэма ў ВКЛ яшчэ не функцыянавала, у той час як старыя судовыя ўрады, і пра гэта сведчыць гарадзенскі прыклад, склалі свае паўнамоцтвы. Таму, Жыгімонт Аўгуст: «постерегаючы того, абы до тыхмест, покй ся Статут поправят за зложенемйупуіценем впадностй старых врадов судовых (вылучана А. Ш. ) аза непоставновенем того теперешнего нового порадку на суды справедлйвостй светая, которое мы сторожом естэсмы, не задержывала й не омешкйвалася, абы ку трудностям й зашстьям большым за тым й в продолженю тое то справы справедлнвостй не прыходнлй, для того на тот таковый зачаток н вступ в тое право новое, й звлаіца на засаженье судов, водле порадку й опйсаня в розделе судовом моцю оного першого позволеня й прйвйлья нашого, в Бельску на то выданого, й место року теж прошлого светого Мартйна складаем йншый пэвный час, то ест день свята Вступенья в небо Хрыстова блйзко прышлого в року теперешнем шестьдесят пятом месяца мая, трыдцать первого дня»56. Такім чынам, каб пазбегнуць паралюшу судовай улады ўВКЛ новыя земскія суды павінны былі быць «засаджаны» не чакаючы папраўленнага II Статуту 31 мая 1565 г.