Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Розныя асобы выконвалі ў падстаросты князя Івана Масальскага і функцыі замкавага (гродскага) пісара. Так, 1 чэрвеня 1566 г. уяго адсутнасць гарадзенскія замкавыя кнігі вёў яго служэбнік Андрэй Мікалаевіч Эйсімонт, «на тот час будучого прй кнйгах запйсных справ подстароства городенского»116. Звернем увагу на тое, што ён не называў сябе замкавым ці гродскім пісарам, але выдаваў выпісы з гродскіх кніг «под печатю пана моего его млстй князя Нвана Фёдоровйча Масалского подстаростего городенского» і гэта быў не адзіны такі выпадак117. Даволі часта летам 1566 г. па даручэнні Івана Масальскага пісарскія функцыі на замкавым урадзе выконваў земскі пісар Фёдар Іванавіч Кунцэвіч'1*. Усё гэта дазваляе думаць, што сталага замкавага (гродскага) пісара, як і замкавага суддзі, таксама яшчэ не было. Як яго папярэднікі ў ранейшы час, падстароста і адначасова земскі суддзя князь Іван Масальскі карыстаўся значнай свабодай упытанні фарміравання персаналу гарадзенскага замкавага (гродскага) ўрада. Звяртае на сябе ўвагу зварот «справы падстароства». Ён сведчыць не толькі пра значную ролю і ўплыў князя Івана Масальскага ў судовых структурах павета, але і пра тое, што гарадзенскі староста Грыгоры Хадкевіч асабіста мала прымаў удзел у судовых справах. Гэта не значыць, што ён імі зусім не цікавіўся. Як вынікаез апублікаванагаУ ПалішчукомлістаадІО жніўня 1565 г.,Грыгорый Хадкевіч прасіў свайго «земскага гарадзенскага суддзю і падстаросту» паведамляць яму пра тое, як адбываюцца судовыя працэсы ў павеце. Так,
у прыватнасці па справе сваіх каморнікаў Панятоўскага і Разнятоўскага ён пісаў: «А tak gdy thamo do Grodnaprzyachaliygdywzamkusiedzeczpoczeli, thak thesz iesli tego sliubu swego bedq potym strzedz raczi nas twoya m(itos)c zawzdy viadomymi сгіпісг»™. Згадка ўтытулатуры князя Івана Масальскага на першым месцы яго судзейства яскрава сведчыць, між іншым, якому ўраду аддаваў Грыгорый Хадкевіч прыярытэт. Тое ж можна сказаць і пра яго падстаросту, які тытулаваў сябе 18 сакавіка 1566 г. адпаведна: «перед мене Мвана Федоровйча Масапского судю а подстаростего городенского...»120.
Такім чынам, можна зрабіць выснову, што ў выніку спалучэння ў руках князя Івана Масальскага пасадаў пастаросты і земскага суддзі з чэрвеня 1565 г., як мы ўбачым ніжэй, па лістапад 1566 г. у Гарадзенскім павеце замкавы іземскі ўрады працягвалі, як іў чэрвені 1562 г. снежні 1564 г., функцыянаваць практычна як адзін орган. Але дакументацыя іх была асобная земскі суд вёў свае земскія кнігі121, а замкавы «кнйгй кгроцкйе», «кнйгй замку» або «кнйгй замковые»122. Сам замкавы ўрад у Гарадзенскім павеце з афіцыйным увядзеннем Статута ВКЛ 1566 г. з сакавіка таго ж rofla стала называецца ў актавых дакументах «врадом кгроцкйм»123. Але спецыфіка заключалася ўтым, што ўяго склад уваходзілі земскія судовыя ўраднікі. Іншымі словамі, замкавы (гродскі) урад быў, а сталых гродскіх ураднікаў не было! Выпадак тым больш унікальны, калі ўзгадаць, што спалучэнне судовых урадаў было супрацьпраўным. Ужо ў вядомых адказах Жыгімонта Аўгуста на просьбы шляхты ВКЛ на Віленскім вальным сойме 1565-1566 гг. катэгарычна заяўлялася: «Жадет двухг судовых'ь врадовь судья, nodcydoKb й пйсарг поветовый метй не маеть»12і. У Статуце ВКЛ 1566 г. супраць спалучэння ўрадаў існавала палажэнне, замацаванае ў радзеле 4, артыкуле 8125. Але, відаць, у тых экстрэмальных умовах такое спалучэнне было адзіна правільным рашэннем. У сувязі з гэтым, рэформа замкавага ўраду ў Гарадзенскім павеце павінна была ў першую чаргу прывесці сітуацыю да нормаў закона.
Як сведчаць наваградскі і пінскі прыклады, рэформа замкавых судоў праводзілася ў розных паветах ВКЛ не сінхронна і зацягнулася дзе-нідзе да 1568 г„ а можа і пазней. Як вынікае з ухвалы Гарадзенскага вальнага сойму ад Юліпеня 1568 г. уадных паветах гродскія суды не былі «засаджаны» яшчэ ў гэты год, а ў іншых ужо функцыянавалі і нават выклікалі на сябе нараканні шляхты. Так, артыкулам 32 «О засаженье суду кгродского на месцохь судовыхь» кароль і вялікі князь Жыгімонт Аўгуст загадваў «абы водле статуту уВйльнй й увезде на врадах-ь судовыхь cybb кгродскйй суполный был засаджон'ь.,.»126. У сваю чаргу, артыкул 35 прадпісваў «абы старостове й державцы нашй тые, где засаженье судов-ь не поставлено, шляхты у npucybb свой не прйворочалй»127. Там жа, дзе гродскія суды ўжо былі, у шляхецкях скаргах прасочваецца імкненне згаданых урадаў
працаваць па-старому: «о бранье doxodoeb подавному, а не водле статуту», «же врад судовый кгродскйй вызнанымь (возным-ь) на кождыеречй огледанье, хотя наменшое, не кажуть ездйтй без квйтовь свойхь» (артыкулы 33-34)128. Калі ж быў «засаджаны» рэфармаваны гарадзенскі гродскі суд?
Ёсць падставы сцвярджаць, што адбылося гэта ў лістападзе-снежні 1566 г. Так, яшчэ 4 лістапада таго ж года на замкавым урадзе знаходзіўся падстароста князь Іван Фёдаравіч Масальскі, які выдаў выпіс «з кніг гродскіх замку гаспаОарскага гарадзенскага» па справе Алехны Радуціча Праневіча129. Але ўжо 28 лістапада 1566 г. гарадзенскім падстаростам была іншая асоба, якая выдала выпіс з «кніг ураду замку гаспадарскага гарадзенскага» па справе Марціна Іванавіча Мялешкі і засведчыла адсутнасць замкавага суддзі130. На жаль, імя яго ў земскай кнізе абгарэла: «...йчомь подстароспгйм городеньскйм...»т. Але, захаваны канчатак выключае магчымасць таго, што гэта быў князь Іван Масальскі. На нашу думку, гэта быў Андрэй Мацкевіч («[Андреем Мацкевійчомг») Капленскі, якога ведаюць як наступнага гарадзенскага падстаросту, але толькі з 2 жніўня 1567 г.132 На самой справе яго прызначэнне на пасаду адбылося ў прамежак часу з 4 да 28 лістапада 1566 г. і, як ужо нам вядома, да абрання замкавага (гродскага) суддзі. Апошні Мікалай Шымковіч Талочказ’яўляецца таксама не 7 ліпеня 1567 г.133, аранейутым жа 1566 г. Як вынікае з выпісу з «кніг спраў гродскіх павету гарадзенскага» ўжо 20 снежня 1566 г. Богуш Грыгоравіч Кошчыч прызнаў свой ліст «перед нас Андрея Мацкевйча Коп'ьленьского подстаростего городеньского Мйколая Шймковйча Толочка судю кгроцкого повету городеньского й до кнйг поветовых кгроцкйх»134 даў запісаць. Магчыма, рабіў гэты запіс ў кнігу гродскі пісар Станіспаў Войцахавіч Глядавіцкі, якога, праўда, фіксуюць на пісарскай пасадзе толькі 25 лютага 1567 г.135
Варта спыніцца больш падрабязна на асобах першых гродскіх ураднікаў Гарадзенскага павета. Новы гарадзенскі падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі, відаць, быў ідэнтычны з Андрэем Мацкевічам Станкевічам гербу «Абданк» зменены, гарадзенскім варотным у 1541 г„ панамеснікам спраўцы двароў Гарадзенскага староства Себасцяна Дыбоўскага ў 1555-1558 гг., а гродскі суддзя Мікалай Шымковіч Талочка гэта былы гарадзенскі падстароста ў 1553-1555 гг., земскі суддзя ў 1555-1564 гг.136 Былі гэта людзі вопытныя ў судовых справах, аселыя ў Гарадзенскім павеце (можа таму ў Андрэя Мацкевіча з’яўляецца прозвішча Капленскі ад маёнтку Каплені137), добра вядомыя ў мясцовых шляхецкіх масах. Так, у лісце ад 15 мая 1564 г. ПаўлаМікалаевічаНялюбызгадваецца, што АндрэйМацкевіч Капленскі быў ад князя Мікалая Радзівіла, віленскага ваяводы, маршалка і канцлера ВКЛ «на тот час старостою волпенскйм»13*. Кар’ера Мікалая
Шымковіча Талочкі гаворыць сама за сябе. Новым чалавекам у судовых структурах павета выглядае толькі пісар Станіслаў Войцахавіч Глядавіцкі.
Такім чынам, з лістапада-снежня 1566 г. парэформенны гродскі суд Гарадзенскага павета ў складзе: падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі, суддзя Мікалай Шымковіч Талочка і пісар Станіслаў Войцахавіч Глядавіцкі афіцыйна распачаў сваю працу. Працаваць гродскі ўрад павінен быў на сталай аснове. Той жа «пйсарь замковый городенскйй» Станіслаў Глядавіцкі на попіс войска ВКЛ 24 верасня 1567 г. высылаў замест сябе свайго слугу Багдана Сямёнавіча139. Як можна меркаваць, сам ён заставаўся на ўрадзе. Мясцовы грод быў чынным і падчас Гарадзенскага вальнага сойму 25 красавіка 12ліпеня 1568 г. Як сведчыць Фёдар Аляхновіч Мялешка Дзевяткоўскі па сваёй справе з Бенедыктам Васільевічам Пратасовічам, гарадзенскім войскім: «то пакь на сьем городенскйй который был в року тйсеча пятьсот шестьдесять осмом зі>ехавшйся нам й далйся есмо былй на некоторйх прйятелей свойх на угоду ecu й через немалый час на том сойме мешкавшй тая угода сточйтйся не могла тогды я отсел(ь) з Городна до дому отехатй мусел а ведже для доконаня тое угоды с паном Бенедыктом упросйвшй есмй (зятя) своего пана Федора Кунцовйча порук й дал ему моц зупопную во... тое угоды кончйтй на которое умоцоване тое угод(лйвое) есмй ему пйст свой давшй сознане до враду кгродского горо(ден)ского (вылучана А. Ш.) учйнйл водле которое прозбы моее й сознаня мо(его) на враде (вылучана А. Ш. ) зять мой пан Федор з паном Бенедыктом угоду у(чй)нйл»1ІО. Пра сталае функцыянаванне гродскіх урадаў у ВКЛ можна меркаваць таксама па скарзе шляхты Жыгімонту Аўгусту на тым жа Гарадзенскім вальным сойме 1568 г. пра тое, што яны: «с кнйгь замковыхь до кнйгт> земскйхь до году перенестй не моглй» свае «загшсы вечные». Прычынай была адсутнасць сесій земскіх судоў: «pOKoeb за войною не было, а без рокові> судт> земскйй не заседалг»1^. He працаваў «за войною» і земскі суд у Гарадзенскім павеце, як сведчыць мясцовы шляхціч Беняш Млынскі: «..iz pod tepereszni czas na sluzbie ziemskoy woiennoy wradow zupelnych nie bylo, tohdy skoro po rospuszczeniu Woyska, w roku tysiacza piatsot sesdesiat osmoho, abo koly Woysko rospuszczono budiet... tot zapis nasz do knih zemskich obeslati powinni budem...»142. Але, здругога боку, гэта значыць, што гродскія ўрады ў тых паветах, дзе яны былі «засаджаны», у тым ліку, гарадзенскі, функцыянавалі нават у ваенны час, спраўна выконваючы свае натарыяльныя функцыі. Пра сталую працу гродскага ўрада ў Гарадзенскім павеце ў параўнанні з земскім добра выказаўся Ян Клюкоўскі, які сваё «сознане» «на враде кгродском городенском» зрабіў 28 лютага 1569 г. «межй роков»м, гэта значыць, паміж сесіямі земскага суда.
Што датычыць непасрэдна часу судовых пасяджэнняў гродскіх урадаў, то на думку I. Лапы: «Второй статут еіцё неустанавлйвает временй от-
Гравюра Адэлыаўзэра-Цюндта, 1567-1568 гг. Выява "Domus Regia»