Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
ад павятовай адміністрацыі земскага суда быў значна вышэйшы, але працаваў ён з розных прычын нерытмічна і нестабільна175.
Акрамя судовай і натарыяльнай функцый, паводлеўхвалы Гарадзенскага вальнага сойма 1567 г., яны павінны былі выконваць яшчэ інфармацыйнапаштовыяфункцыі разсылаць соймавыя лісты: «вповеты до вряду кгродского до старост'ь, а в небытностй до йхь наместнйковь передpoKOMt соймйковй зложоным'ь, за две неделй, а врядь маеть розшйратй черезь возныхг поветовых'ь до пановь радь, до князей, вряднйкові> земскйх й поветовых-ь й до йных становт>, до кого передь тымг зт> стародавна лйсты соймовые с канцелярйй нашое посыланы, в домы йхь мають носйтй, а для шляхты на торгу прй костелехь обволыватй»'76. Разам з тым, як вынікае з ухвалы наступнага Гарадзенскага вальнага сойму 1568 г., гродскія суды павінны былі разам з павятовымі паборцамі выконваць фіскальную функцыю, ператвараючыся ў орган накшталт падаткавай інспекцыі. Відаць, зусім не выпадкова ў 1568 г. гарадзенскімі павятовымі паборцамі падатку былі ўжо вядомы нам Фёдар Іванавіч Кунцэвіч, на той час гарадзенскі харужы, былы земскі пісар і Ян Войцахавіч Глядавіцкі, родны брат Станіслава, гродскага пісара177. У артыкуле «О вйну за неотданье податку на рок-ь положоный» гродскі ўрад павінен быў пасля суду над даўжніком, яго маёнтак «через возного увязатй й держатй йхт> ку оному замку» пакуль той не аддасць падатак у падвойным памеры178. Пры гэтым, гродскі урад станавіўся на час выплаты падатку фактычна часовым адміністратарам маёнтку даўжніка, маючы права яго або аддаць у заставу, або ў трыманне ротмістрам, а «паклй бы тые, которйе поборовь не отдалй, увязанья кгродовй через возного боронйлй й не допустйлй, тогды врадь кгродскйй мает поветь рушйтй, которым'ь урадомь всй станы оного повету рушйтйся й моцю в йстйзне й совйтостй увезатйся»179. За працу па спагнанню падаткаў з даўжнікоў гродскаму ўраду і паборцы з кожнай капы, «в колько ся йхт> за тот-ь поборі> увяжеть», прадугледжвалася па тры грошы. Ну і, нарэшце, гродскі ўрад меў права апеляцыі непасрэдна да гаспадара: «А хто бы к тому ся спротйвйл'ь врадь маепть то ознаймйтй намь господару»™0. Меў рацыю С. Кутшэба, калі адзначыў, што на практыцы гродскія суды пашырылі межы сваёй кампетэнцыі181.
Важнай функцыяй гродаў было забеспячэнне ў паветах ВКЛ законнасці і парадку. У Гарадзенскім павеце гэта адбывалася ў форме прызначэння падстаростам сваіх служэбнікаў утак званую «сторожу». Як вынікае са скаргі (1568 г.) гарадзенскага шляхціча Андрэя Аляхновіча, «сторожа» размяшчалася па дварах шляхты: «подстаростнй городенскйй пан Андрей Мацкевйч’ь Копленскйй дня вчорашнего в неделю м(е)с(е)ца октябра десятого не ведаю для которое прйчйны прйслав’ьшй двух служебнйков’Ь подданых свойхь в дом мой йменеца Малышчйньского й тамь в дому
моемт> йм-ь мешкать казаль которые дей мужйкй поведають йжь йх пат под'ьстаростйй в сторожу послап-ь ая дей от тыхі> мужйковь его в дому моемь якг здоровя своегояко от огню абоякйхг йтшйхт> шкоды безпечот»131. У сувязі з гэтым, гродскія ўрады ў ВКЛ фактычна з’яўляліся выканаўчымі органамі цэнтральнай ўлады ўпаветах, іншымі словаміпавятовымі адміністрацыямі ў тым ліку з судовымі і паліцэйскімі функцыямі.
У такім выпадку яўна патрабуе карэкціроўкі выснова Мікалая Максімейкі аб тым, што «отделенйе судебной властй от адмйнйстратйвной было нейзбежным явленйем для 60-х годов 16 cm. »183 He зусім гэта было так. Тым больш, што староста, як адміністратар гаспадарскага ўладання, працягваў захоўваць свае судовыя функцыі ўадносінах да гаспадарскіх падданых: сялянаў, мяшчанаў і баяраў184. Апошнія ва ўжо вядомым нам 35 артыкуле ухвалы Гарадзенскага вальнага сойму 1568 г. спецыяльна адзначаліся: «однож'ь вынявшй с того замкй, дворы нашй спадковые, с тыхт> таковых'ь боярь deopoet спабковых'Ь судйтй мають старосты й державцы maK^, яко u nepedd тым~ь бывало»™5. Аднак, у «небытностй» старостаў уся судовая нагрузка клалася або на яго падстаросту, або на гродскі ўрад. Адсюль тоеснасць тэрмінаў «замак» і «грод», «замкавы» і «гродскі» судовы ўрад. Тым не менш, старасцінскі стары замкавы і новы гродскі суды адрозніваліся адзін ад другога па сваёй кампетэнцыі і юрысдыкцыі.
Нармальнае функцыянаванне парэформенных гродскага і земскага судоў Гарадзенскага павета, ды і ўсяго ВКЛ, было парушана ў ліпені 1572 г. смерцю апошняга прадстаўніка дынастыі Ягайлавічаў караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Аўгуста. Безкаралеўе, як сітуацыя зусім новая і надзвычайная для шляхты ВКЛ, выклікала чарговы крызіс у судовай сістэме краіны, які праявіўся ў спыненні дзейнасці гродскіх і земскіх судоў у некаторых паветах186, а ў іншых нарадзіла такую структуру, як каптуровыя суды187. Апошні да дня смерці манарха вядомы нам выпіс з кніг спраў гродскіх Гарадзенскага йавета, дзе згадваецца склад: Андрэй Мацкевіч Капленскі, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя і Іван Міхайлавіч Жук, пісар датуецца 25 лютага 1572 г.188
Такім чынам, гісторыя замкавага (гродскага) суда Гарадзенскага павета у 1562-1569 гг. распадаецца на пэўныя этапы:
чэрвень 1562-снежань 1564 гг. замкавы судовы ўрад Гарадзенскага павета не працаваў, а замяняў яго гарадзенскі стары земскі суд у складзе: суддзі Павел Юр’евіч Катовіч, Мікалай Шымковіч Талочка і пісар Мікалай Янавіч Талочка;
снежань 1564-май 1565 гг. у Гарадзенскім павеце не функцыянавалі ні стары земскі, ні стары замкавы судовыя ўрады, негледзячы на тое, што ўжо былі абраныя «электы» ў новы земскі суд і быў прызначаны падстароста. Фактычна можна гаварыць пра паралюш судовай улады ў павеце;
чэрвень 1565-лістапад 1566 гг. -у Гарадзенскімпавецезамкавыі новы земскі ўрады, дзякуючы спалучэнню ў руках князя Івана Масальскага пасадаў пастаросты і земскага суддзі, функцыянавалі практычна як адзін орган. Увядзеннеў дзеянне 1 сакавіка 1566 г.усяго II Статуту ВКЛ паступова замацавала за гарадзенскім замкавым урадам назву «гродскі», увяло новую дакументацыю гродскія павятовыя кнігі і паставіла на парадку дня яго рэформу на падставе статутавых нормаў;
лістапад-снежань 1566-ліпень 1572 гг. рэформа замкавага ўраду ў Гарадзенскім павеце, пачатак працы парэформеннага гродскага суда, сфарміраванага на падставе II Статуту ВКЛ у складзе: падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі, суддзя Мікалай Шымковіч Талочка, пісар Станіслаў Войцахавіч Глядавіцкі. На гэтым этапе адбывалася практычная рэалізацыя рэформы, у якой галоўным зместам становіцца выкананне новых абавязкаў гродскага суда, стабілізацыя яго структуры і складу, выпрацоўка пэўных ўзораў гродскага справаводства і працэдуры пасяджэнняў, а таксама пашырэнне кампетэнцыя гродскага ўраду не толькі ў судовай, натарыяльнай, праваахоўнай, але таксама ў інфармацыйнай і падатковай сферах. Рэформу замкавага суда ў Гарадзенскім павеце можна звесці да двух галоўных мерапрыемстваў: 1) размежаванне ўрадаў падстаросты з земскім суддзёй, што адпавядала праўным нормам Статута ВКЛ 1566 г. і 2) прызначэнне («засаджэнне») старостам сталых павятовых гродскіх ураднікаў: падстаросты, суддзі і пісара. Першае канчаткова развяло парэформенныя замкавы (гродскі) і земскі суды ў Гарадзенскім павеце. 3 лістапада-снежня!566 г.'рэбаадлічвацьіхсамастойнаефункцыянаванне. Другое стварала фактычна новую структуру павятовы гродскі суд, які сваю юрысдыкцыю меў ва ўсім павеце; ады, як за старасцінскім замкавым судом засталася толзкі юрысдыкцыя ў старостве. Першы судзіў шляхту па апісаных у Статуце ВКЛ 1566 г. артьжулах, другі судзіў гаспадарскіх падданых, у тым ліку баяраў, з “арадоў, мястэчак і вёсак староства. Толькі ў такім выпадку першы, як лічылі М. Гарбачэўскі, Ф. Дабранскі і I. Лапа, быў «новым» судом, тады, як замкавы сапраўды, як сцвярджаўМ. Любаўскі, быў «пакінуты» ранейшы. Канец гэтага этапу звязаны са смерцю 7 ліпеня 1572 г. апошняга Ягайлавіча Жыгімонта Аўгуста. Яна прынесла не толькі ў Гарадзенскі павет, але і ва ўсё ВКЛ, чарговьі судовы крызіс.
1 Горбачевскнй Н. Н. Хаталог древнмм актовым кннгам губернмй: Вмленской, Гродненской, Мянско“ п Ковенской, также кнмгам некоторых судов губерішй Могмлёвской п Смоленской, храняіцнмся ныне в Центральном архнве в Внльне. Внльна, 1872. С. XI.
2 Горбачевскмй Н. Н. Каталог древнмм актсвы.м кнмгам... С. 227-232.
3 Акты, мздаваемые Вмленскою Археографйческою коммнсснею (далей ABAK): Акты Упятскаго гродскаго (1585-1587 г.). Внльна, 1899. Т. XXVI. С. XXVII-XXVIII.
4 Любавскнй М. К. Лнтовско-руссклй сейм. Опыт по лсторлл учрежденля в связл с внутреннлм строем л внешнею жлзнью государства. М., 1901. С. 723-724.
5 Любавсклй М. К. Очерк лсторлл Ллтовско-Русского государства до Любллнской унлл включлтельно. СПб.: Наука, 2004. 3-е лзд. С. 277-278. Першае выданне кнігі было здзейснена ў 1910 г., другое у 1915 г.
6 Лаппо 14.14. Гродсклй суд в Веллком княжестве Ллтовском в XVI столетлл П Журнал Млнлстерства Народного Просвеіценля (далей ЖМНП). Новая серля XIII. 1908. №1.Отд.2. С. 51-113.
7 Тамсама. С. 55.
8 Тамсама. С. 63.
’ Kutrzeba S. Historja ustroju Polski w zarysie. Tom drugi: Litwa. Wydanie drugie. Lwow, Warszawa, 1921. S. 119.
10 Ibid. S. 119-120.
11 Ibid. S. 120.
12 Ластоўскі B. Нарысы з гісторыі Беларусі 11 Спадчына. 1996. № 5. C. 98.
13 Тамсама.
14 Тамсама. С. 113.
15 Тамсама.
16 Доўнар-Запольскі М. В. Гісторыя Беларусі. Мн., 1994. С. 136.
17 Юхо Я. А. Кароткі нарыс гісторыі дзяржавы і права Беларусі. Мн., 1992. С. 117.
18 Тамсама.
” Вішнеўскі А. Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі. Мн., 2000. С. 106.
20 Тамсама.
21 Грыцкевіч А. Замкавы суд // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі (далей ЭГБ). Мн., 1996. Т. 3. С. 403. Гэты ж артыкул перадрукаваны, гл.: Грыцкевіч А. Гродскі суд // ВКЛЭ. Т. 1. Мн., 2005. С. 553.
22 Грыцкевіч А. Замкавы суд // ЭГБ. Т. 3. Мн., 1996. С. 403; Грыцкевіч А. Гродскі суд П ВКЛЭ. Т. 1. Мн„ 2005. С. 553.
23 Доўнар Ю. П. Рэфармаванне гродскіх судоў у Вялікім княстве Літоўскім II Научные труды молодых учёных, асплрантов, студентов: В 3 ч. Мн., 2001. 4.2. С. 108-111; Доўнар Ю. П. Судовая рэформа XVI стагоддзя ў Вялікім княстве Літоўскім. Мн., 2007.
24 Доўнар Ю. П. Судовая рэформа... С. 24.
25 Тамсама. С. 25. ,