Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
асабісты персанал гродскіх судоў таксама захаваўся ранейшы: «судзіў сам ваявода або староста, а ў яго адсутнасць яго намеснік с гродскім суддзёй, які быў прызначаны ваяводам або старостам, або дзяржаўцам з мясцовых аселых шляхічаў. Справаводства знаходзілася ў руках гродскага пісара»4. Такім чынам, М. Любаўскі імкнуўся паказаць цесную сувязь паміж замкавым дарэформенным судом і парэформенным гродскім, але болей да гэтай праблемы не звяртаўся, паўтарыўшы амаль слова ўслова сваё меркаванне ў пазнейшай працы па гісторыі ВКЛ5.
Болып грунтоўна заняўся вывучэннем гісторыі гродскіх судовых устаноў ВКЛ Іван Лапа. Выключнае значэнне мае яго артыкул, прысвечаны непасрэдна арганізацыі і функцыянаванню гродскіх судоў ВКЛ у XVI ст. фактычна адзіная праца па тэме на сённяшні дзень6. Адзначыўшы, услед за М. Гарбачэўскім, што: «Гродскі суд ёсць твор II Літоўскага статута»7, аўтар зрабіў яго грунтоўнае даследаванне на падставе Статутаў ВКЛ 1566 і 1588 г. і тагачасных актавых дакументаў. У выніку I. Лапа закрануў у сваёй працы амаль увесь спектр праблем такіх, як: склад гродскага суда, месца і час яго функцыянавання, судовая дакументацыя (гродскія кнігі), спосаб вядзення гродскіх кніг, склад асобаў-удзельнікаў судовага працэсу і яго асаблівасці, парадак і бяспека падчас судовых пасяджэнняў, пытанне аб абскаржванні рашэнняў гродскага суда, кошты на судовыя паслугі і працэдура выканання гродскіх судовых выракаў. Важным адкрыццём аўтара было тое, што ён убачыў падзел гродскага судовага ўраду на два суды: 1) суд для павятовай шляхты, які функцыянаваў падчас гродскіх рочкаў і быў па свайму характару пераважна крымінальным І2) суд старосты-дзяржаўцы, які дзейнічаў на сталай аснове і быў усесаслоўным. Гродскі ўрад, як высвятліў даследчык, складаўся са старосты, яго намесніка (часам яшчэ панамесніка), гродскага суддзі і пісара8. Адзначым, што I. Лапа ў сваім артыкуле разглядаў пытанні, звязаныя з дзейнасцю гродскіх судоў ВКЛ увогуле, не выдзяляючы асобна гродскі суд Гарадзенскага павета. Акрамя гэтага, абмежаваныя храналагічныя рамкі артыкула не дазволілі яму прасачыць гісторыю гродскіх судоў ВКЛ у XVII-XVIII стст. Нягледзячы на адначасовае выкарыстанне тэрміну «замкавы» ў адносінах да гродскага суда, I. Лапа ўвесь час характэрызаваў апошні як «новы» іне звязваў яго наўпрост са старымі судамі ваяводаў, старостаў ідзяржаўцаў. Як можна меркаваць, ён адносіў парэформенны «замкавы гродскі» суд да прамых польскіх запазычанняў.
У след за расійскімі даследчыкамі польскі гісторык права Станіслаў Кутшэба лічыў, што гродскія суды ў ВКЛ былі ўведзены на польскі ўзор II Статутам «у рэдакцыі 1564 г.». Падабенства гродскіх на старыя «старасцінскія суды» ён бачыў толькі ў іх складзе, дзе захаваліся: староста, падстароста, гродскія суддзя і пісар. Пры гэтым, паводле С. Кутшэбы: «Суд гродскі быў судом аднаасабовым; вырашаў справу староста, часцей
падстароста (намеснік), суддзя вёў фармальны бок працэсу, пісар жа канцылярыю»9. Такім чынам, ён адкідваўкалегіяльнасць гродскага суда, што ішло насуперак высновам I. Лапы. Аднак, адрозненняў паміж старымі «старасцінскімі» і новымі гродскімі судамі, на думку С. Кутшэбы, было болей. Па-першае, межы юрысдыкцыі першых і другіх не супадалі: «паветы іх (старасцінскіх судоў А. Ш. ) былі рознай велічыні і не сыходзіліся з земскімі паветамі»10. Па-другое, зусім іншай была кампетэнцыя парэформенных гродскіх судоў, якая звужалася да так званых «чатырох гродскіх артыкулаў». Праўда, на практыцы гродскія суды ў ВКЛ пашырылі межы сваёй кампетэнцыі, але «гэта аднак да сёння не было дакладна даследавана»11.
У айчыннай гістарыяграфіі па праблеме гродскіх судовых устаноў у ВКЛ першым выказаўся Вацлаў Ластоўскі. Менавіта яму належыць тлумачэнне такога паняцця, як «грод», пад якім ён разумеў гродскі суд. Галоўную ролю ўім В. Ластоўскі адводзіў старосце, якому з цягам часу: «...асталіся толькі крымінапьныя справы і выпаўніцельная паліцэйская ўлада на гродзкую кругаколіцу. Судзіў у гродзе стараста з правам меча»12. Праўда, акрамя старосты ў штат гродскага ўраду даследчыкам было аднесена даволі шырокае кола ўраднікаў: гараднічы, кашталян (?), каморнік (?), пісар, мытнікі (?), ключнік (?), «возьнік» (на блытаць з возным!) і нават паліцэйскія, «якіх называлі драбамі і ўжывалі да лавеньня праступнікаў і пільнаваньня ў вязьніцы»13. Відавочна, што часткова падобны склад больш пасаваў для дарэформеннага замкавага ўраду, бо ў іншым месцы пра парэформенны гродскі суд В. Ластоўскі адзначыў: «Замковы суд складалі гаспадарскія паветовыя ўраднікі воеводы, старасты і іх намесьнікі да выбраныя на папярэдных парадках судзьдзі»ы. Заслугоўвае ўвагі яго выснова пратое, іпто: «...ўстаноўленьне асобнагаземскага судаў паветах ня зьнішчыло суда паветовых гаспадаравых урадоўцаў, воеводаў, старастаў, дзержаўцаў і другіх, які атрымаў названьне «гродзкага суда»15. Як можна па ёй меркаваць, В. Ластоўскі ў пэўным сэнсе падзяляў думку М. Любаўскага. Яўна памыліўся даследчык толькі ўвызначэнні характару гродскіх кніг, адносячы іх да натарыяльных.
Зместу судовай рэформы ў ВКЛ XVI ст. прысвяціў раздзел сваёй гісторыі Беларусі, напісанай ў20-яг. і надрукаванай толькі ў 1994 г„ Мітрафан Доўнар-Запольскі. На яго думку, у кожным павеце ВКЛ былі «ўстаноўлены» разам з земскімі і падкаморскімі замкавыя або гродскія суды. Праўда, далей М. Доўнар-Запольскі адзначыў: «Замкавы, або гродскі, суд першапачаткова заставаўся па-ранейшаму ў кампетэнцыі старостаў, якія атрымалі назву гродскіх старостаў з тым, што староста павінен быў выбіраць аднаго шляхціца, які разам з урадам засядаўу судзе. Але Статут 1588 г. уводзіць у гэту калегію яшчэ судовага пісара»16. Цяжка зразумець,
што меў на ўвазе ён пад словам «першапачаткова» адразу пасля рэформы, ці ўвесь перыяд да ўвядзення Статута 1588 г.? Атрымлівалася, што парэформенны замкавы ці гродскі суд да 1588 г. складаўся са старосты і шляхціча-суддзі, а з 1588 г. яшчэ і пісара. Акрамя гэтага, пасля рэформы ў гродскіх судах, разам з вознымі (судовымі прыставамі), якія мелі «вялікую ролю», М. Доўнар-Запольскі зафіксаваў яшчэ віжоў (следчых) і дзецкіх (судовых выканаўцаў). Выглядае на тое, што аўтар «Гісторыі Беларусі» не рабіў вялікай розніцы паміж дарэформенным замкавым судом і парэформенным гродскім, а таму не змог патлумачыць у чым заключалася сутнасць рэформы замкавага судовага ўраду.
Атаясамленне дарэформеннага замкавага суда з парэформенным гродскім замацавалася ў пазнейшай айчыннай гістарыяграфіі. У сувязі з гэтым, значнай праблемай стала вызначэнне структуры і складузамкавага ці гродскага суда на розных этапах яго функцыянавання. Блытаніну і памылкі бачныя ўжо ў М. Доўнар-Запольскага. У сваю чаргу, Язэп Юхо лічыў замкавы ці гродскі суд самым старадаўнім і дзяліў яго на два склады: вышэйшы і ніжэйшы. Паводле яго, у «вышэйшы гродскі суд» уваходзілі ваявода, або староста, або дзяржаўца і прадстаўнікі мясцовых феадалаў, утой час, як «ніжэйшы гродскі суд» складаўся з намесніка ваяводы або намесніка старосты, суддзі і пісара17. Падобная структура значна адрознівалася ад той, якую прапанаваў у свой час I. Лапа. У адрозненне ад апошняга, які ўсесаслоўным лічыў толькі суд старосты-дзяржаўцы, Я. Юхо сцвярджаў, што гродскі суд у цэлым «...у некаторай ступені... быўусесаслоўным судом»13.
У след за ім пайшоў Адяксей Вішнеўскі, які, праўда, падаў сваё разуменнепраблемы. У дапаможнікупагісторыі дзяржавы і права Беларусі ён адзначыў: «Замкавы суд мог дзейнічаць у двух саставах: вышэйшым (як першая і другая інстанцыі) і ніжэйшым (толькі ў якасці першай інстанцыі). У склад вышэйшага замкавага суда ўваходзілі ваявода ці стараста, а таксама прадстаўнікі мясцовых феадалаў, а ў Полацку і мяшчан. Ніжэйшы замкавы суд складаўся з памешчыкаў, ваяводы або старасты (?), а таксама суддзі і пісара»19. У такой сітуацыі, толькі наяўнасць апошніх адрознівала склады «вышэйшага» і «ніжэйшага» замкавых судоў адзін ад аднаго, больш таго, сведчыла, на думку аўтара, пра «пэўныя зрухі ў судаводстве, развіцці права»20.
Пэўным падсумаваннем здабыткаў айчыннай гістарыяграфіі па праблеме з’яўляюцца артыкулы Анатоля Грыцкевіча празамкавы ці гродскі суд у энцыклапедычных выданнях21. Аўтар тлумачыць замкавы (гродскі) суд, як «павятовы суд для шляхты, мяшчан і сялян у ВКЛ у XVI-XVIII cm.». Далей традыцыйна сцвярджаецца, што ён меў 2 склады: вышэйшы (1-я і 2-я інстанцыі) ініжэйшы (толькі 1-я інстанцыя). У склад першага
ўваходзілі галоўны суддзя (ваявода, староста ці дзяржаўца) і прадстаўнікі феадалаў (?), усклад другоганамеснік галоўнага суддзі (падстароста), шляхцічы (?) і пісар. У дадатак, на думку аўтара, «у пасяджэннях суда ўдзельнічаў гараднічы»22. Праблема, аднак, у тым, што гэтыя рысы былі больш характэрныя для дарэформеннага замкавага суда ў пэўных землях і механічны іх перанос на парэформенны гродскі суд усяго ВКЛ выглядае яўным спрашчэннем. Адзначым, што прапанаваны вышэй згаданымі даследчыкамі падыход мала прыдатны для вывучэння структуры і складу гарадзенскага гродскага суда.
Больш увагі прысвяціла гродскім судам ВКЛ Юлія Доўнар, высновы якой знайшлі адлюстраванне ў артыкуле і манаграфіі па судовай рэформе XVI ст. у ВКЛ23. Праўда, па праблеме з’яўлення гродскіх судоў аўтарка не мае дакладнага ўяўлення. He пагаджаючыся з думкай, што яны былі ўсталяваны ў 1566 г. яна піша: «Дакладна немагчыма сказаць, калі з’явіўся гэты суд і як ён дзейнічаў у больш старажытныя часы»24. 3 гэтага вынікае, што для Ю. Доўнар замкавыя суды не з’яўляліся прататыпам гродскіх. Больш таго, на яе думку, гродскі суд «з’явіўся значна раней 1566 года. Дзейнічаў ён паралельна з замкавымі судамі ў прыватнаўласніцкіх гарадах. Назва гродскіх судоў змянялася. Магчыма, іх часам называлі замкавымі. ..»25. Як відаць з прыведзенай цытаты, даследчыца канчаткова заблытала сітуацыю. У выніку незразумела, што параўноўвала Ю. Доўнар дарэформенны замкавы суд з парэформенным гродскім, ці нейкі дарэформенны гродскі суд з парэформенным? У раздзеле аб рэфармаванні гродскіх судоў яна вылучае ў іх структуры вышэйшы і ніжэйшы ўзроўні, аналізуе іх склад, разглядае кампетэнцыю і функцыі гродскіх судоў, асаблівасці іх судаводства і справаводства26 Асабліва адзначым думку, што «ў працэсе судовай рэформы ў склад гродскага суда былі ўключаны суддзя і пісар, а таксама праЬстаўнікі мясцовых феадалаў»27, якая, праўда, не атрымала далейшага раскрыцця. У цэлым Ю. Доўнар прыйшла да наступных высноў: судовая рэформа больш дакладна акрэсліла паўнамоцтвы гродскага ўраду, падвысіла прафесіяналізм ураднікаў, павялічыла фармалізаванасць судаводства. Калі з першым яшчэ можна пагадзіцца, то другая і трэцяя высновы патрабуюць большай аргументацыі, бо невядома зноў з чым параўноўвала Ю. Доўнар той прафесіяналізм і фармалізаванасць. Зусім незразумела, што мела наўвазе даследчыца, калі адзначыла сярод вынікаў судовай рэформы «тэндэнцыю пераўтварэння гродскага судаз адміністрацыйнайустановыў судовую», або пад тым, што «вышэйшы гродскі суд пачаў разглядаць справы з удзелам прадстаўнікоў грамадскасці (свабодных саслоўяў шляхты, мяшчан)»™. На нашу думку, згаданыя палажэнні яўна памылковыя і з’явіліся яны таму, што гісторыя гродскіх судоў ВКЛ так і не стала для Ю. Доўнар сур’ёзнай праблемай