• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Гарадзенскі палімпсест 2010

    Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

    Выдавец: Зміцер Колас
    Памер: 507с.
    Мінск 2011
    144.54 МБ
    Вывучэнне Гарадзенскага павета і Гародні базуецца на шырокім коле крыніц беларускіх і замежных архіваў. Гэта ў першую чаргу кнігі дзяржаўных устаноў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (фонды земскага, гродскага, каптуровага судоў, магістрата і інш.). Некаторыя кнігі захоўваюцца таксама ў Аддзеле рукапісаў Бібліятэкі Віленскага універсітэта. Гэта кніга земскага суда за 1694 г. і, выяўленая мною ў 2010 г., кніга замкавага суда 1539-1540 гг., якая лічылася загінуўшай. Акрамятаго калекцыі па Гародні і Гарадзенскаму павету захоўваюцца ў НГАБ у Гродне (фонды Каложскай царквы, Фарнага касцёла, Брыгіцкага касцёла і інш.), фондах Гарадзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, аддзеле рукапісаў Бібліятэкі імя Урублеўскіх Акадэміі навук Літвы, Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве (фонды Старажытных актаў, Масальскіх, Агінскіх ды інш.), Расійскай нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу, бібліятэцы Варшаўскага універсітэта, Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве.
    Гэтыя зборы паступова вывучаюцца і ўводзяццаў навуковае абарачэнне. Вывучэнне дакументаў дзяржаўных устаноў дасць магчымасць выйсці на наступныя накірункі даследавання:
    Сацыяльныя структуры насельніцтва (духавенства, шляхта, мяшчане, сяляне): стратыфікацыя грамадства, узаемадачыненні ўнутры саслоўя і паміж саслоўямі, маёмасны склад насельніцтва, сямейныя структуры, ментальнасць станаў;
    Эканоміка: гандаль, эканамічны стан шляхты, мяшчан, сялян, кляштараў, прыватная і дзяржаўная ўласнасць;
    Рэлігійная сітуацыя ў горадзе: гісторыя цэркваў, касцёлаў, фундацыі, узаемадачыненні вернікаў і духавенства розных канфесій;
    Культура: традыпыі, звычаі розных слаёў насельніцтва, гарадскія святы, культурная і гістарычная памяць, стэрыятыпы, мастацтва, архітэктура;
    Антрапалогія: біяграфістыка, ментальнасць, самаідэнтычнасць, штодзённасць асобы ў залежнасці ад паходжання (святар, шляхціц, шляхцянка, мешчанін, мяшчанка, селянін, сялянка, рамеснік і г. д.), маргінальныя асобы.
    За два гады рэалізацыі навуковай праграмы закладзены пачатак вывучэння такіх дзяржаўных устаноў у Гарадзенскім павеце, як замкавы (гродскі) і земскі (А. Шаланда), каптуровы (3. Антановіч) суды, магістрат (3. Яцкевіч, В. Урублеўскі) і соймікі (В. Галубовіч). Даследаванні паказалі эфектыўнасць распрацоўкі гісторыі рэгіёну па гэтых накірунках, бо праз іх прасочваецца структура дзяржаўнага кіравання. Крыніцы дазваляюць распрацаваць асобныя манаграфіі.
    Выявілася, што існуючыя ў гістарыяграфіі ВКЛ уяўленні пра дзяржаўныя структуры, не заўсёды адпавядаюць рэчаіснасці. Па-новаму была прадстаўлена дзейнасць замкавага суда, працэс рэфармавання судоў у 1560-х гг., функцыянаванне магістрату, сойміку, каптуровага суда. Акрамя таго, вывучэнне актавых кніг паказала неабходнасць далейшай працы з крыніцамі. Грунтоўнага аналізу патрабуе іх класіфікацыя, фармуляр дакументаў, змест кніг.
    У гэтым зборніку гісторыя Гародні і Гарадзенскага павету XVI XVIII стст. прадстаўлены ўраздзеле Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства. У ім змешчаны даследаванні, якія ўпершыню кранаюць многія тэмы. Праблемы рэфармавання замкавага і земскага судоў у Гарадзенскім павеце разгледжаны ў двух працах Аляксея Шаланды. Яны сталі працягам артыкулаў, якія былі змешчаны ў папярэднім зборніку. Склад актавых кніг гарадзенскага каптуровага суда прааналізаваны Зінаідай Антановіч. Дзейнасці гарадзенскага магістрату ў XVIII ст. прысвечаны артыкул Зміцера Яцкевіча і Вадзіма Урублеўскага. На падставе гарадзенскіх хронік Ганна Паўлоўская прааналізавала зафіксаваныя ў іх выпадкі смяротнага пакарання ў Гародні XVIII ст., а таксама стаўленне да іх каталіцкага духавенства.
    Польскі даследчык Марыюш Савіцкі прааналізаваў матэрыялы па палітычнай гісторыіРэчы Паспалітай, якія захоўваюццаў Нацыянальным гістарычным архіве ў Гродне. Артыкул Віталія Галубовіча акцэнтуе ўвагу на прадсоймавы Гарадзенскага павета ў XVIII ст. Працягам даследавання супрацьстаяння палітычных груповак стала праца Зміцера Віцько па гісторыі гарадзенскага з’езду шляхты ВКЛ 1701 г. Андрэй Мацук разгледзіўбарацьбу магнацкіх груповак на гарадзенскім соймікуў перыяд панавання Аўгуста III.
    Асобны падраздзел (Крыніцы) утрымлівае шэраг рэдкіх дакументаў. Наталля Сліж падрыхтавала да друку дакументы канца XV пачатку XVI ст., якія асвятляюць у пэўнай ступені гісторыю нерухомай маёмасці Радзівілаў у Гародні. У іншым даследаванні таго ж аўтара прааналізаваны 8 інвентароў гарадзенскіх падворкаў XVII ст. Яны з’яўляюцца важнай крыніцай па штодзённаму побыту шляхты і мяшчан. Пацвярджальны прывілей Уладзіслава IV Гародні, які выявіў і падрыхтаваў да друку В. Галубовіч, з’яўляецца ўнікальным дакументам па гісторыі Гародні.
    У артыкулах па гісторыі эпохі ВКЛ захаваны геаграфічныя і асабістыя імёны і прозвішчы ў адпаведнасці са старабеларускай мовай. Назва тагачаснага горада выкарыстоўваецца ў двух варыянтах Горадня і Гародня.
    Наталля Сліж
    Матэрыялы раздзелу Горадня і яе жыхары ў XIX XX стст. прысвечаныя вывучэнню Горадні як соцыякультурнага феномена, які арганізуе прастору лакальнай гісторыі. Канчатковай мэтай такога даследавання з’яўляецца характарыстыка сістэмы сацыяльных адносінаў у Горадні XIX пачатку XX ст. (або яе элементаў) і эвалюцыі гэтай сістэмы на працягу ўсяго «імперскага перыяду» і XX ст. Асобная ўвага адводзіцца постаці гараджаніна (гарадзенца) як суб’екта гарадскога жыцця, а таксама апісанню гарадзенскага гісторыка-культурнага асяродку як комплекснай сістэмы матэрыяльных і духоўных элементаў, сацыяльнаму і духоўнаму атачэнню гарадзенца, гістарычна сфармаванай сферы культурных працэсаў, традыцый, гістарычнай памяці.
    Аўтары тэкстаў абапіраліся на міждысцыплінарны падыход, выкарыстоўвалі метады сацыяльнай гісторыі, гістарычнай антрапалогіі (антрапалагічнай гісторыі), гендэрнай гісторыі, гісторыі штодзённасці і мікрагісторыі. Крыніцазнаўчай базай даследаванняў сталі дакументы фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў Горадні. Асабліва каштоўным аказаліся дакументы фондаў Гарадзенскага губернатара, Губернскага праўлення, Губернскага статыстычнага камітэта, асобных навучальных установаў Горадні, матэрыялы Гарадзенскага Дзяржаўнага гісторыкаархеалагічнага музея ды інш.
    Сяргей Токць «намаляваў» сацыяльны партрэтгарадзенскагачыноўніка XIX ст., Аляксандр Радзюк прадставіў карціну штодзённага жыцця за кратамі гарадзенскіх турмаў, Вольга Сабалеўская распавяла пра габрэйскіх дзяцей XIX ст., Іна Соркіна прадставіла свайго роду калектыўны партрэт настаўнікаў і вучняў гарадзенскіх гімназій і вучылішчаў. Крыніцазнаўчы характар мае публікацыя супрацоўніцы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Настассі Жарскай, якая аналізавала «Гарадзенскія епархіяльныя ведамасці» як крыніцу па сацыяльнай гісторыі Горадні пачатку XX ст. Аўтар гэтых радкоў працягнуў вывучэнне тэмы Горадні і гарадзенцаў на старонках «Нашай Нівы» ўапошняе пяцігоддзе яе існавання. Дарэчы, якраз у гэты час беларускія адраджэнцы пачалі паступовую нацыянальную «прыватызацыю» беларускіх гарадоў, і Горадня была адной з першых... Андрэй Чарнякевіч паспрабаваў ахарактарызаваць штодзённае жыццё беларускіх дзеячаў у Горадні ў першай трэці XX ст. Таццяна Касатая вывучала станаўленне гарадзенскага кінематографа як важнай складовай штодзённага жыцця горада пачатку XX ст. Гарадзенскія фотамайстры I860 — 1930-х гг. сталі прадметам даследавання Таццяны Казак іАндрэя Вашкевіча. Ларыса Міхайлік засяродзілася на ролі каталіцкага касцёлу ў палітычным і грамадскім жыцці Горадні міжваеннага часу. Нарэшце, мінскі журналіст і мастацтвазнаўца Сяргей Харэўскі з дапамогай постаці архітэктара Мікалая Чагіна прыгадаў актуальнасць праблемы захавання гісторыка-культурнай аўтэнтычнасці гарадзенскіх помнікаў...
    Алесь Смалянчук
    Навуковая праграма «Гарадзенскі палімпсест» працягваецца. Будзем рады далучэнню да яе новых даследчыкаў, асабліва маладзейшага пакалення. У апошнія гады гістарычная ўрбаністыка становіцца ўсё больш папулярнай галіной сусветнай гістарыяграфіі. Беларускія даследчыкі маюць магчымасць сказаць уласнае слова ў гэтых даследаваннях.
    Вельмі важнай застаецца задача ўмацавання гістарычнай памяці і разумення каштоўнасці аўтэнтычнай (не муляжнай!) гісторыі. Толькі ў гэтым выпадку нікому не прыйдзе ў галаву дзеля эканоміі сродкаў «рэканструяваць» Барысаглебскую Каложскую царкву з дапамогай газасілікатных блокаў...
    Гародня эпохі ВКЛ: дзяржаўныя структуры, грамадства
    Аляксей Шаланда, кандыдат гіст. навук (Мінск)
    Гродскі суд Гарадзенскага павета ВКЛ у другой палове XVI-XVII ст.
    Частка I: Перадумовы, ход і вынікі рэформы гарадзенскага замкавага суда (1562-1572 г.).
    Навуковае вывучэнне гродскіх судоў ВКЛ пачалося з другой паловы
    XIX ст. у Расійскай Імперыі. Адным з першых, хто коратка спыніўся на характарыстыцы гродскіх судовых устаноў ВКЛ у прадмове да свайго каталогу старажытных актавых кніг Віленскага цэнтральнага архіва (ВЦА), быў Мікіта Гарбачэўскі (1872 г.). Менавіта яму належыць тэзіс аб тым, што гродскія суды былі створаны ў ВКЛ адначасова з земскімі, а таму старажытнасць іх не сягае глыбей за 1566 г.1 Аднак, далей гэтай канстатацыі аўтар не пайшоў. Затое ён склаў каталог усіх гродскіх кніг Гарадзенскага павета, якія захоўваліся на той час у ВЦА, а менавіта: актавыя, дэкрэтавыя, паточныя, пратакольныя і рэестравыя. Як вынікае з яго рэестра, актавая дакументацыя Гарадзенскага гродскага суда захавалася толькі за XVIII ст.2
    Коратка на гісторыі гродскіх судоў у ВКЛ спыніўся ў сваёй прадмове да надрукаваных у 1899г. Віленскай археаграфічнай камісіяй актаў Упіцкага гродскага суда за 1585-1587 г. Флавіян Дабранскі. На яго думку гродскія суды былі «ўстаноўпены» ў ВКЛ «каля 1566 г.» і там разглядаліся справы толькі крымінальнага характару. У іх склад ўваходзілі: староста, падстароста, тры (?) суддзі і пісар. Цяжка сказаць, адкуль даследчык узяў тых аж трох гродскіх суддзяў, калі ў складзе Упіцкага гродскага суда ён сам зафіксаваў толькі аднаго3. He заўважыўшы такое відавочнае несупадзенне Ф. Дабранскі далей у тэксце сваёй прадмовы засяродзіў увагу галоўным чынам на змесце апублікаваных дакументаў.
    Некаторыя праблемы функцыянавання гродскіх судоў ВКЛ закрануў у сваёй працы па гісторыі «літоўска-рускага» сойма Матвей Любаўскі. Паводле яго, у 1566 г. старыя замкавыя суды былі «пакінуты» шляхце ВКЛ, толькі за імі замацавалася на польскі лад назва «гродскіх». На думку аўтара,