Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
сужйванйя гродскйх рочков, предполагая, по-вйдймому, постоянность й непрерывность отправленйя для гродского замкового суда»144. Як мы мяркуем, сталых судовых сесій яшчэ не існавала, бо час парэформенных гродскіх судоў быў абумоўлены характарам спраў, якія вынікалі з судовай кампетэнцыі гродскага ўрада па
Статуту ВКЛ 1566 г.: справы «на гарачымучынку» (без пазову, вырашаліся адразу па гарачых слядах) і справы з «позву»: «а позву таковому не маеть бытй рокг дальшый опть поданя только за две неделй»1і5. Аднак, судовыя тэрміныпатрабаваліўсёжнейкагаўпарадкавання.Пазней -у 1578-1588 гг. былі ўведзены рочкі гродскага суда146.
Несумненна, першаму складу гарадзенскіх гродскіх ураднікаў належыць галоўная заслуга ў наладжванні працы парэформеннага гродскага судовага ўраду. Вядомыя нам крыніцы дазваляюць прасачыць гэта на прыкладзе гродскага справаводства і працэдуры пасяджэнняў. Кідаецца ў вочы, што «справы падстароства» часоў князя Івана Масальскага ў выпісах з гродскіх павятовых кніг спачатку замяняюцца формулай «справы гродскія»™7. Пазней янамяняецца -з адыходамз пасадыгродскагапісараСтаніславаГлядавіцкага і з прызначэннем на яе Івана Міхайпавіча Жука. Апошняга фіксуюць на пісарскім урадзе 22 мая 1570 г.148, але ён згадваецца гродскім пісарам ужо 18 мая таго ж года і тады ж «справы гродскія» замяняюцца зваротам «справы гродскія замку гаспадарскага»ы9. На нашу думку, такі акцэнт на замак не выпадковы. Ён указвае на змену месца знаходжання гарадзенскага гродскага ўраду ў70-я г. XVI ст„ бо ў 1569 г. ён засядаў у гарадзенскім гаспадарскім двары. Менавіта там «на враде кгродском у дворе г(о)с(по)д(а)рьском городенском» 14 кастрычніка 1569 г. павінен быў ставіць свайго служэбніка Рафал Занеўскі ў справе аб кампенсацыі шкодаў гарадзенскаму павятоваму паборцы Канстанціну Іванавічу Кунцэвічу150. Ці не быў гэта «Domus Regia» са славутай гравюры М. Цюндта з выглядам Горадні ў 1567-1568 гг.? Але чаму гродскі суд Гарадзенскага павета засядаў не ў замку, як раней? Гэта можна
патлумачыць нейкімі будаўнічымі работамі, якія вяліся ўгарадзенскім замку ў другой палове 60-х г. XVI ст. Кіраваў імі ў чэрвені 1567 г. «воротный замьку Гсдрьского» гарадзенскага Андрэй Духноўскі: «...маючйя на тоть час (2 чэрвеня 1567 г. А. Ш.) ... (от его м(й)л(о)стй пана Андрея Мацкевйча (Копьленского) подстаростего городенского пана своего воротное... (з) враду моего будучй в замьку прй роботе ... в которым на тот час ново есть будоват ... замку г(о)с(по)д(а)рьско(го) городенского...»151. Магчыма, нейкія новапабудаваныя там памяшканні былі прадугледжаны для гродскага суда, бо ў 1570 г. ён лакалізуецца ўжо ў замку.
Паступова ў гродскім справаводстве становіцца нормай пералічэнне увыпісах поўнага складу судовых ураднікаў. Спачатку, уактах за 15661568 гг.і эпізадычнапазней -у 1569 г. -падаюццаімёнытолькіпадстаросты і гродскага суддзі: «...перед нас Андрея Мацкевйча Коп-ьленьского подстаростего городеньского Мйколая Шймковйча Толочка судю кгроцкого повету городеньского...»152. Пазней да іх далучаецца згадка імя гродскага пісара. Першы, вядомы нам, выпіс з пералічэннем поўнага складу гродскіх ураднікаў, датуецца 8 верасня 1568 г.: «...перед нась Андрея Мацкевйча Копленского подстаростего городенского Мйколая Шймковйча Толочка судю а Станйслава Войтеховйча Глядовйцкого пйсара вряднйков кгродскнх повету городенского...»™-. Аднак, такая формула замацавалася ўгродскім справаводстве толькі ў наступным 1569 г.154 Самыя выпісы выдаюцца як мінімум пад пячаткамі абодвух галоўных гродскіх ураднікаў («з нашймй печатмй») і подпісам гродскага пісара155. У той час, як раней пры князю Івану Масальскім сваю пячатку да выпісу мог прыкласці нават не сам падстароста, а замяняючы яго земскі пісар, або служэбнік выкарыстоўваў зарання падрыхтаваныя бланкі з падстарасцінскай пячаткай, так званыя «мембраны»'56. Характэрна, што ўласная пячатка гарадзенскага падстаросты князя Івана Масальскага згадвалася тады, у адрозненне ад сціплага «нашы» яго наступнікаў, як «печать ураду кгроцкого»157.
У 1570 г. выпісы з гарадзенскіх гродскіх кніг пачынаюць замацоўвацца подпісамі і пячаткамі падстаросты і суддзі. Першы, вядомы нам, такі выпіс датуецца 17 лютага 1570 г.: «в того выпйсу подпйсане рукь epadHUKoeb кгродскйх'ь гшсмом попьскймь тымй словы Ан'ьдрей Мацковйчь Копленскйй подстаростй городеньскйй Мйколай Шйм'ьковйчг Толочко судя кгродскйй повету городеньского»15*. Адсутнасць традыцыйнага подпісу гродскага пісара Станіслава Глядавіцкага сведчыць, што яго ўжо не было на пасадзе, а новы пісар Іван Міхайлавіч Жук яшчэ не быў прызначаны на яго месца. Улічваючы той факт, што апошні раз першы згадваецца гродскім пісарам 19 студзеня 1569 г.159, адругі18 мая 1570 г., то менавіта ўгэты прамежак часу адбываліся першыя ў гісторыі гарадзенскага гродскага суда кадравыя перастаноўкі.
Звяртае на сябе ўвагу «польскае пісьмо» гродскіх ураднікаў. У сітуацыі, каяі яны добра ведалі і карысталіся старабеларускай («рускай») мовай160, ужыванне «палыйчызны» шмат пра што гаворыць. 3 аднаго боку, яна сведчыла пра іх каталіцкае веравызнанне і пэўную польскую адукацыю, з друтога боку, выкарыстанне яе ў афіцыйным гродскім справаводстве адлюстроўвала пэўную ступень самапаланізацыі згаданых асобаў. Невыпадкова і тое, што подпісы гарадзенскіх гродскіх ураднікаў «польскім п/сьмом»з’яўляюццапасляЛюблінскайвуніі1569 г. -ужоў РэчыПаспалітай. У пэўным сэнсе, такую з’яву можна разглядаць як маніфестацыю даволі празрыстай палітычнай і культурнай арыентацыі Андрэя Мацкевіча Капленскага і Мікалая Шымковіча Талочкі. Што датычыць гродскага пісара Івана Жука, то падпісваўся ён «пйсмом рускймь тымй словы Meam Жук пйсар кгродскйй городенскйй. Статус гродскага пісара быў ужо даволі высокі, бо ён стала згадваецца ў выпісах побач з падстаростай і суддзёй162.
Выпрацоўвалася пэўная працэдура гродскіх судовых пасяджэнняў. Калі справа датычыла каго-небудзь з гродскіх ураднікаў, то ў якасці калегіі выступалі два іншыя. Так, калі 3 жніўня 1569 г. сам гарадзенскі падстароста Андрэй Мацкевіч Капленскі па асабістай справе атрымліваў наўрадзе выпіс з гродскіх кніг, то на ім афіцыйна засядалі толькі суддзя і пісар: «...перед намй Мйколаем Шймковйчом Толочком судею а Станйславом Войтеховйчом Глядовйцкйм пйсаром враднйкамй кгродскймй повету городенского...»163. Тая ж сітуацыя назіраецца ітады, калі ўгродзе разглядаліся дакументы іншых асобаў, але якія датычылі гродскіх ураднікаў, як, напрыклад, таго ж падстаросту 23 жніўня 1569 г.164 Відавочна, што падобная працэдура павінна была засведчыць аб’ектыўнасць і незалежнасць гродскіх ураднікаў у вачах павятовай шляхты.
Тым не менш, не заўсёды праца гродскага суда ішла гладка, пра што сведчаць шматлікія скаргі гарадзенскай шляхты, занесеныя ўземскія судовыя кнігі. Так, 22 студзеня 1567 г. на гродскі ўрад паскардзілася Людміна (так!) Віславухаўна, бо той несправядліва асудзіў яе сына Астафея Грыдзіча. Апошні «позвал дей ... быль позвы до суду кгроцкого городенского перед подстаростего городенского пана Андрея Мацковйча Копленского а перед судю кгроцкого городенского ж пана Мйколая Шйм'ьковйча Толочка о кгвалтовное наехане» гаспадарскага двараніна Яна Сіруця. Аднак, калі 21 студзеня таго ж года бакі сталі ўсудзе, то «подстаростйй городенскйй пань Ан'ьдрей Мацковйчь Копленскйй невннне звазнйвшйся на того сына моего й не чйнечй жаЬного суду й права але обовезавшйй его шлюбом'ь яко учстйвого шляхтйча зо всймг поводом-ь права его того ж часу до замьку umu u в везенью седеть казаль»165 Пры гэтым у турму трапіў не толькі сам Астафей Грыдзіч, але і яго жонка, а таксама яго дваровыя цівун і рыкуння. Справа мела працяг, бо 24 лютага 1567 г. па скарзе «о невйнное сажене ...
do замку городенского» выпушчанага на свабоду Астафея Грыдзіча, ад гарадзенскага старосты Грыгорыя Хадкевіча ўсе тры гродскія ўраднікі падстароста, суддзя і пісар атрымалі позвы на яго старасцінскі суд166. Як можна зразумець з заявы таго ж Астафея Грыдзіча ад 5 красавіка 1567 г., староста абавязаў гродскі суд перагледзець яго справу зЯнам Сіруцем, аднак, упрызначаны тэрмін як «стороны протйвное пна Яна Сйрутя так н пановь судей кгроцкйхь на тот час туть у Городне не было»167. Відаць, апошнія былі ў нейкім нядоўгім ад’ездзе, бо ўчыніўшы пільнасць перад земскім урадам Астафей Грыдзіч засведчыў перанос сваёй справы на 10 красавіка 1567 г.168 Выглядае на тое, што мы маем тут прыклад несправядлівага суджэння, бо Андрэй Мацкевіч Капленскі і Ян Юр’евіч Сіруць былі даўнімі знаёмымі169, а можа нават і прыяцелямі.
Яшчэ адзін яскравы прыклад несправядлівасці з боку гродскага ўраду скарга гарадзенскага земяніна Паўла Канароўскага. Яго разам са слугамі 8 сакавіка 1567 г. гвалтам выгнаў зуласнага дому па вуліцы Віленскай у Горадні земскі падкаморы Гарадзенскага павета Павел Юр’евіч Катовіч: «который дей дом мой так й тыеречы крукам в моц й во в'ьладность свою взявьшы на себе держыт»170. Аднак, зварот Паўла Канароўскагаў гродскі суд нічога не даў гарадзенскі падстароста не даў яму са свайго ўраду вознага. Дамо слова самому пацярпеламу: «дей я того ж часу на враде короля его м(й)л(о)стй кгроцком подстаростему городенскому Андрею Мацкевйчу тое нахожене кгвалтовное на домь мой от пана Котовйча то оповедаль й на ог'ьледанье того кгвалту уделаногоу дому своемг вйжа просшгь нйжлй дей он нет ведома для чого й до сего часу на то з ураду кгроцкого вйжа або возного датй нехотел...»т. Матывы такога супрацьдзеяння Андрэя Мацкевіча Капленскага тут яшчэ больш празрыстыя: Павел Катовіч быў даволі значнай асобай у Гарадзенскім павеце172. Больш таго, з гродскімі ўраднікамі яго звязвала цеснае сяброўства, як можна меркаваць па тым факце, што ў 1567 г. на палюбоўным судзе падкаморыя з Андрэем Гаркоўскім «з рукі» першага суддзямі-«кампрамісарамі» былі менавіта Андрэй Мацкевіч Капленскі і Мікалай Шымковіч Талочка173.
Як нам бачыцца, менавіта заангажаванасць і неаб’ектыўнасць суду гродскіх ураднікаў, якія пільнавалі ў першую чаргу свае інтарэсы і інтарэсы магнатаў, цэнтральных і павятовых ураднікаў, а таксама сваіх прыяцеляў з ліку «паноў-шляхты», былі галоўнымі прычынамі нізкага даверу шэраговай гарадзенскай шляхты да мясцовага гродскага судовага ўрада. Залежнасць апошняга ад гарадзенскага старосты Грыгорыя Хадкевіча, хаця і зрэдку, але ўсё ж прасочваецца ў выпісах з актавых гродскіх кніг, дзе ўраднікамі згадваецца імя іх патрона «п(а)на вйленского п(а)на нашого м(й)л(о)стйвого»17і. У параўнанню з гродам рэйтынг больш незалежнага