Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
У сваю чаргу суддзяў старога гарадзенскага земскага суда прызначаў гаспадар і ўстанаўляў троцкі ваявода95. Выбары ж новых гарадзенскіх земскіх судовых ураднікаў павінны былі адбывацца на новай прававой базе. Насуперак думцы В. Галубовіча, падстава для абрання такога новага земскага суда не толькі ў Гарадзенскім, але і ў іншых паветах ВКЛ, была гэта дазваляў ужо вядомы нам Бельскі прывілей ад 1 ліпеня 1564 г.: «А кь тому теж’ь дозволйлй есьмо u donymaeMb menepb заразомь тоть новый nopadoKh й росправовь засаженью судовь й обйранью на то epadHUKoeb й розложенья мейстіуь на суд~ь й на положенье й хованйе khuit^ судовыхі, учйнйтй й постановйтй.,.»96. Сумнеўна, каб неабраны шляхтай склад новага земскага суда Гарадзенскага павета змог бы функцыянаваць у 1565 г. ды і пазней. Вядома, што шляхта спецыяльна прасіла гаспадара на Віленскім вальным сойме 1565-1566 гг.: «естлй бы безь елекцей на врядь поветовый хто напросйлся н хотя бы прйвйлей одержат, абы с того вряду зложон-ь быль»97. Звернем увагу на тое, што гаворка ідзе не пра соймікавыя элекцыі, якіх сапраўды яшчэ не было98, а менавіта пра нейкія іншыя: некаторыя на ўрады не выбіраліся, а напрошваліся самыя, але з другога боку былі і такія, што на ўрадах сядзелі пасля элекцый. Апошнія наўрад ці маглі адбывацца на нейкіх з’ездах паноў-шляхты, як гэта было ў выпадку з выбарамі возных у Гарадзенскім павеце. Па-першае, вынікі такіх выбараў лёгка можна было паставіць пад сумнеў і ігнараваць іх. Па-другое, у разглядаемы перыяд не было часу на якія-небудзь з’езды, бо шляхта амаль перманентна знаходзілася ў вайсковых абозах.
Менавіта ўадным з іх пад Менскам у лістападзе-снежні 1564 г. на так званым ваенна-палявым сойме і быў пакладзены пачатак выбарам
земскіх судовых ураднікаў ВКЛ, 6о склікаўся ён не толькі з мэтай абароны краіны, але і «для вступу вашого в суд земскйй водле Статуту нового, для роспйсанья поветов w местец на суд й ховане кнйг й на обранье враднйков судовых, судей, подсудков й пйсаров»99. Там, напрыклад, быў размежаваны Навагарадскі павет і абраны кандыдаты ў мясцовы земскі судовы ўрад: «на кождый врад no чотыры особы с посродку вас братю вашу, земеншляхту, людей добрых обралй есте й паном-радам йх мйлостй, на он час в Менску будучым, йх обьявйлй й оповедалй»т. Але, акрамя яго абралі сваіх «электаў» на земскія ўрады «й йншые некоторые поветы»'01. He ведаў гэтага факту М. Любаўскі, калі пісаў: «Мы не знаем в точностй тех результатов, к которым прйвепй совеіцанйя на Мйнском военно-полевом сейме 1564 года no частй «заложенья» новых судов. Повйдймому, уже здесь намечены былй новые судебные округа, места сессйй й кандйдаты на новые судебные должностй. Но работа эта была только предварйтельная й неокончательная»102. Як бачым, інтуіцыя не падвяла даследчыка.
Звернем ўвагу на працэдуру выбараў павятовых земскіх ураднікаў у абозе пад Менскам. Выбірала кандыдатаў не «паны-шляхта», а шляхта («земене»), аселая ў новаабмежаваных паветах («вы, которые ся з ыменямй а оселостямй своймй в том повете окрузе й граннцах его замыкаете»), сярод сябе, пасля чаго «электы» былі прадстаўлены панам-радзе. Апошнія, пагадзіўшыся з вынікамі выбараў («сполом з вамй зволйвшы»), паслалі Жыгімонту Аўгусту «...ймена йх на пйсме за печатьмй своймй через послов свойх pad же нашых пана вйленьского, гетмана нашого дворного Велйкого Князства Лйтовского, старосту городенского пана Грыгоря Александровйча Ходкевйча амаршалка дворного, подскарбего земского Велйкого Князства Лйтовского, пйсара нашого, старосту могйлевского пана Остафья Воловйча, й теж через послов от всего рыцерства-шляхты, к нам посланых, хоружого дворного Грыгоря Рагозу а хоружого слонймского Мйхайла Соколовского...»'03. Кідаецца ўвочы прысутнасць сярод паслоў да гаспадара гарадзенскага старосты Грыгорыя Хадкевіча. Ён жа быў пры Жыгімонце Аўгусце ўПётрыкава ўПольшчы 30 красавіка 1565 г., калі манарх у прывілеі наваградскай шляхце засведчыў адсутнасць земскіх судоў ў ВКЛ104. Калі Грыгорый Хадкевіч у рамках сваёй місіі завёз Жыгімонту Аўгусту таксама і імёны гарадзенскіх земскіх «электаў», то свае намінацыі на ўрады яны павінны былі атрымаць да 31 мая 1565 г. новай даты пачатку функцыянавання земскіх судоўу ВКЛ. Калі ж не, то наступным месцам, дзе маглі быць абраныя гарадзенскія «электы», з’яўляўся Віленскі вальны сойм 1565-1566 гг. Як згадваў у сваім прывілеі наваградскай шляхце Жыгімонт Аўгуст: «Скоро no войне й роспушіценью з нее войска, хочем заразом сгем, здавна звыклый, там же, в оном панстве (ВКЛ A. Ш. ), зложытй так для поправенья Статуту, яко для йных потреб земскйх»105. «Іншыя земскія
патрэбы» не маглі не ўключаць такую вострую праблему, як «засаженье» новых судоў106. Тое, што на Віленскім вальным сойме 1565-1566 гг. адбываліся выбары і зацвярджэнне земскіх судовых ураднікаў, сведчыць падзяка шляхты ВКЛ гаспадару: «Около засаженья судовіз поветовых'ь, где еіце не засажоны, такь тежг й окопо поровнанья поветовь велйкйх'ь й выбранья на томь же сойме електов’ь на врады судовыеу поветехь й абы с тыхь електовь его кр. мйлость вряднйкй судовые обратй й постановйтй рачйль, за мйлостйвое позволенье его кр. мйпостй дякуете»107. Вызначыць час, калі былі абраны гарадзенскія земскія «электы», магчыма, у сувязі з адсутнасцю непасрэдных крыніц, толькі з аналізу храналогіі падзей.
Высвятляецца, што храналагічна князь Іван Масальскі заняў пасаду земскага суддзі раней за пачатак Віленскага вальнага сойма. Так, ён згадваецца на ўрадзе гарадзенскага земскага суддзі ўжо 19 чэрвеня 1565 г., тады, як вальны сойм у Вільні распачаў сваю працу толькі 18 лістапада таго ж года108. У сувязі з гэтым, застаецца прызнаць, што гарадзенскія земскія «электы» былі абраны шляхтай на ваенна-палявым сойме пад Менскам у лістападзе-снежні 1564 г. Ускосна гэта пацвярджае складанне сваіх паўнамоцтваў у тым жа снежні таго ж года гарадзенскім земскім судом папярэдняга складу. Свае намінацыі на новыя земскія судовыя ўрады «электы» маглі атрымаць недзе да 31 мая 1565 г. Выглядае на тое, што ў перыяд са снежня 1564 г. па май 1565 г. у Гарадзенскім павеце не функцыянавалі ні стары земскі, ні замкавы судовыя ўрады! Апошняя дата гэтага перыяду можа яшчэ тлумачыцца тым, што з 13 ліпеня па 10 кастрычніка 1565 г. перапісвалася ў войску ВКЛ гарадзенская харугва109, а таму ўсе ў Гарадзенскім павеце напярэдадні былі занятыя мабілізацыяй. У выніку, можна канстатаваць, што ўснежні 1564 г. маі 1565 г. у Гарадзенскім павеце наступіў паралюш судовай улады. Таму пытанне «засаджэння» новых судоў у павеце стаяла вельмі востра.
Той факт, што земскім суддзёй стаў падстароста, сведчыць пра спробу хутчэйшага выхаду зсудовага бязладдзя іпра галоўнага ініцыятара і каардынатара гэтай меры гарадзенскага старосту Грыгорыя Хадкевіча. Звернем таксама ўвагу на тое, што ў выпадку, калі земскія ўраднікі былі б проста ім прызначаны, без выбараў, то яны траплялі б у лік тых, хто на Віленскім вальным сойме павінен быўбыць «зложоны» з урадаў. Тым болей, што Жыгімонт Аўгуст уадказ на просьбу шляхты аб зняцці неабраных ураднікаў прапанаваў: «абы есте такового особу, хто бы на таковый врядь прйвйлей собе одержал'ь, перед его кр. мйлостью оповедйлй й его меновалй»™. Таму для Грыгорыя Хадкевіча, які ведаў што магло выклікаць пратэст шляхты, важна было вытрымаць усе фармальнасці працэдуры выбараў. У выніку, з аднаго боку ён, праз спалучэнне ў руках сваяго «брата і прыяцеля»111 двух урадаў замкавага і земскага, ліквідаваў судовы
крызіс снежня 1564 г. мая 1565 г. і займеў поўны кантродь над судовай і адміністрацыйнай ўладай у Гарадзенскім старостве і павеце. 3 другога такая ўвага Грыгорыя Хадкевіча да земскага ўраду робіць з яго самога, а таксама з яго падстаросты князя Івана Масальскага галоўных рэалізатараў рэформы земскага суда Гарадзенскага паветаў 1565-1566 гг.112
Паседжанне гродскага суда.
Актыўная пазіцыя старосты Грыгорыя Хадкевіча ў справе з арганізацыяй працы шляхецкага земскага суда наклала свой адбітак на тэмпы рэформы замкавага ўраду ў Гарадзенскім павеце. Ёсць пэўныя падставы сцвярджаць, што рэфармаванне гарадзенскага замкавага суду паводле патрабаванняў II Статуту ВКЛ адбывалася пазней за земскі. У першую чаргу гэта прасочваецца па часу фарміравання яго складу. Так,

Структура
гродскага судовага ўрада Гарадзенскага павета ВКЛ ў 1566-1572 г.:
суд старосты (вышэйшая інстанцыя). Грыгорый Міхайлавіч Хадкевіч, гарадзенскі сгароста
1	
суд гродскіх ураднікаў
(ніжэйшая інстанцыя):
Андрэй Мацкевіч Капленскі, падстароста, Мікалай Шымковіч Талочка, суддзя, Стпаніслау Войцахавіч Глядавіцкі, пісар
3 25.11.1567 па 19.XII.1569 г., Іван Міхпайлавіч Жук, пісар з 18.V.1570 г.
		1
1
справы замкавыя:
1
справы гродскія: кампетэнцыя:
па “дауняму”
па 11 Статуту ВКЛ 1566 г. (Р.4. Арт.20)
гаспадарскія падданыя
Гарадзенскага староства:
юрысдыкцыя:
шляхта Гарадзенскага павета, чужаземцы
сяляне, мяшчане, баяры
замкавага (гродскага) суддзі ў Гарадзенскім павеце не было яшчэ восенню 1566 г. Пацвярджае гэта непасрэдная згадка ў захаваным выпісе з гродскіх кніг ад 28 лістапада таго ж года: «...й внебытностй еіце на тот час судй кгроцкого...»п\ Адсутнасць замкавага (гродскага) суддзі засведчана таксама ранейшым выпісам з гродскіх кніг ад 17 чэрвеня 1566 г. па справе Івана Фёдаравіча Мялешкі. Дамо слова самому гарадзенскаму падстаросце: «В небытностй мене Мвана Федоровйча Масалского подстаростего городенского прйшедшй облйчне до враду кгроцкого до Федора Мвановйча Кунцевйча пйсара земского повету городенского будучй ему на тот час с порученя моего на местцу справ подстароства городенского й теж справ кгроцкйх й до кнйг кгроцкйх замку г(оспо)д(а)рского городенского земенйн г(оспо)д(а)рскйй повету городенского пан Мван Федоровйч Мелешко й малжонкаего м(й)л(о)стй панй Дорота Мйклашовна a прй нем на тот часпрй той справе был пан Мван Макаровйч подсудок земскйй повету городенского а пан Андрей Богуфаловйч дворанйн г(оспо)д(а)рскйй..Вынікае, што з аднаго боку па даручэнню падстаросты у судовым гродскім урадзе засядаў ледзь не ў поўным складзе гарадзенскі земскі суд, а з другога прысутнасць гаспадарскага двараніна Андрэя Багуфалавіча яўна нагадвае склад дарэформеннага гарадзенскага замкавага суда115.