Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
149НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 452 адв.; адз. з. 6, арк. 67, 114.
15“НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 199.
І51НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 5, арк. 51 адв.-52. Тэкст кепска захаваўся ічытаецца часткова. Гарадзенскі варотны Андрэй Духноўскі адсутнічае, гл.: UWKL WT. S. 356357.
152НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 187 адв., 189 адв. (1566 г.); адз. з. 4, арк. 67, 253 адв., 256 адв. (1567 г.), 196 адв., 201 адв., 211 адв., 332 адв.-ЗЗЗ (1568 г.); адз. з. 5, арк. 73 адв., 75 (1568 г.); адз. з. 4, арк. 84 адв„ 161, 176 адв.-177, 189 адв. (1569 г.).
153НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 164 адв., 178 адв.-179, 181 (1 лістапада 1568 г.).
154НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 148 адв., 151 адв., 158 адв., 166 адв., 168 адв., 170— 173, 193, 195, 205, 208, 215 адв., 235 адв.
155НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 189; адз. з. 4, арк. 1 адв., 87,137 адв., 163,177.
156НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 60 адв., 105 адв.
157НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 132 адв., 209 адв. Пячатка князя Івана Масальскага з 1569-1577 г. апублікавана, гл.: Полііцук В. Князі Масальські на Волнні... С. 43, мал.1.
158НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 350 адв.-351, 351 адв.
159НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 235 адв. Удакладняем тут інфармацыю пра гродскіх пісараў, гл.: UWKL WT. S. 282.
160НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 277.
161НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 6, арк. 320.
162НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 355 адв., 422; адз. з. 6, арк. 67, 114, 208.
163НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 136.
164Тамсама, арк. 227 адв.
165НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 5, арк. 11-11 адв.
‘“Тамсама, арк. 26-26 адв.
167Тамсама, арк. 32-32 адв.
‘“Тамсама, арк. 32 адв.
І6’НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 174 адв.
17“НГАБ Ф. 1755, воп. ,1, адз. з. 5, арк. 26 адв.
І71Тамсама, арк. 26 адв.-27.
172Падалінскі У Павятовая палітычная эліта ўсвятле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. П Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. Горадня, 2009. С. 182.
173НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 144 адв.
17,НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 151 адв., 355 адв.; адз. з. 6, арк. 114.
'75НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 226.
176ДМАМЮ. C.451.
177ДМАМЮ. С. 468; UWKL WT. S.241, 286. Пра братоў Станіслава і Яна Войцахавічаў Глядавіцкіх гл.г НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 2, арк. 47 адв., 49; адз. з. 4, арк. 146.
178ДМАМЮ. С. 470.
179Тамсама.С. 470-471.
18“Тамсама. С. 471.
181 Kutrzeba S. Historja ustroju... S. 120.
182НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 52.
'“Максммейко Н. А. Сеймы Лмтовско-Русскаго государства... С. 121.
184Лаппо Н.Н. Гродскнй суд в Веляком княжестве Лмтовском... С. 56.
І85ДМАМЮ. С. 477.
‘“Lulewicz Н. Funkcjowanie s^downictwa szlacheckicgo w Wielkim ksi^stwie Litewskim w okresie pierwszych bezkrolewi (1572-1576) // Z dziejow kultury prawnej. Studia ofiarowane Prof. Juliuszowi Bardachowi. Warszawa, 2004. S. 364-365.
187Радаман A. Шляхецкія з’езды ісоймікі Новагародскага павета і праблема ўзнікнення каптуровых судоў у Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім у час бескаралеўяў друтой паловы XVI ст. II Вестннк Академнн МВД Республнкн Беларусь. 2004. № 1 (7). С. 134-135.
188НГАБ Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 7, арк. 306-307 адв.; UWKL WT. S. 282, 306, 315.
Аляксей Шаланда, кандыдат гіст. навук (Мінск)
Дарэформенны земскі суд Гарадзенскага павета ў 1562-1564 гг.
Праблема функцыянавання дарэформенннага земскага суда Гарадзенскага павета ў 1562-1564 гг. уайчыннай гістарыяграфіі толькі закраналася. У свой час намі было адзначана, што ў 1562 г. памяняўся яго склад замест Пятра Міцуты першым суддзёй быў прызначаны Павел Юр’евіч Катовіч, другі суддзя Мікалай Шымковіч Талочка застаўся на сваім месцы, а пісарам з 1 мая 1564 г. замест Фёдара Іванавіча Кунцэвіча стаў Мікалай Янавіч Талочка1. Тым не менш, ні дакладныя тэрміны працы такога другога складу гарадзенскага земскага суда, ні прычыны кадравых перастановак, тады не былі высветлены. Страта земскай судовай актавай кнігі за 1562-1564 гг., што яшчэ да Першай Сусветнай вайны захоўвалася ў Віленскім цэнтральным архіве (ВЦА) пад № 67802, і з якой Віленскай археаграфічнай камісіяй (ВАК) былі надрукаваныя толькі пяць дакументаў за люты, май, лістапад 1563 г. і за май 1564 г.3, рабілі амаль немагчымымі адказы на ўзнятыя пытанні.
Аднак, падчас прагляду земскай судовай актавай кнігі за 1566 г. мы звярнулі сваю ўвагу на актыкаваныя ў ёй справы дарэформеннага земскага суда за 1562 і 1564 гг. так званыя пераносы («перенесеныі») выпісаў з земскіх кніг «судей першых»4. Усе згаданыя акты ўяўляюць сабой комплекс дакументаў, якія ў 1566 г. упісвала ўсудовыя кнігі «новага» земскага суда жонка гарадзенскага земскага суддзі і падстаросты князя Івана Фёдаравіча Масальскага княгіня Алена Матфееўна5. 14 кастрычніка 1566 г. яна актыкавала два выпісы ад 22 чэрвеня 1562 г. з даравальны і застаўным лістамі гарадзенскага гаспадарскага баярына Сцяпана Ілляшэвіча Кудрыча. «Новыя» земскія ўраднікі6 пры актыкацыі дароўнага ліста спецыяльна адзначылі, што: «...яко ж на mom час (1562 г. A. Ш.) водле cmamymy тепереш-ьнего зем-ьского (1566 г. A. Ш.) й уфалы короля его м(й)л(остй) рокй судовые земскйе cydoebHe справованы не былй тогды тот Степат Нляшевйч'ь водле того лйсту своего самт> очевйсто прйшедшй облйчьне перед панов судей первей сего бывшшсь noeemy zopodeHtCKOio пана Павла Юревйча Котовйча а Мйколая Шймковйча Толочька й перед нймй вместо враду кгроцкого то оповедалі, й сознал u тот лйст свой слово от слова за враду нхь до кнйгь поветовых запйсатй dant на што й выпйс с кнйгг под-ь печатмй врадовымй ее м(й)л(о)ст(ь) кнегйня Нвановая Масальская б себе маючй nepedb намй покладала...»7. 3 прыведзенага ўрыўка відаць, што
другі склад дарэформеннага земскага суда Гарадзенскага павета з Паўлам Юр’евічам Катовічам на чале функцыянаваў ужо ўчэрвені 1562 г., пры гэтым замяняючы гродскі або замкавы урад8.
Аднак, пытанні выклікала датаванне лістоў Сцяпана Кудрыча. Справа ў тым, што яны былі складзены ў Крынках у адзін і той жа дзень 24 лістапада 1562 г. Атрымоўваецца, што выпісы з земскіх павятовых кніг былі выдадзены раней, чым былі напісаны згаданыя вышэй дакументы. Зразумела, што такога не магло быць. Таму тлумачэнне храналагічнай неадпаведнасці важнае для нас з пункту гледжання высвятлення тэрмінаў заканчэння функцыянавання дарэформеннага земскага суда першага складу і пачатку яго працы ў складзе: Павел Юр’евіч Катовіч і Мікалай Шымковіч Талочка, суддзі, Фёдар Іванавіч Кунцэвіч, пісар.
Аналізуючы храналагічнае несупадзенне выкажам меркаванне, што ў дадзеным выпадку мы маем справу або з памылкай, або з выкарыстаннем земскім судовым урадам і баярынам розных стыляў 1562 года. Іншымі словамі лісты баярына Сцяпана Кудрыча былі датаваны па вераснёўскаму стылю (у яго новы 1562 г. пачаўся з 1 верасня), а выпісы земскіх суддзяў па студзеньскаму (іх новы 1562 г. пачаўся з 1 студзеня)9. 3 пункту гледжання апошніх атрымоўваецца, што свае дароўны і застаўны лісты Сцяпан Кудрыч склаў 24 лістапада 1561 г. Аднак, як удалося высвятліць, першы склад «старога» гарадзенскага земскага суда суддзі Пётр Міцута і Мікалай Шымковіч Талочка, пісар Фёдар Іванавіч Кунцэвіч знаходзіўся на сваім ўрадзе яшчэ 11 лістапада 1561 г., бо перад імі тады мелі судовую справу гарадзенскі бурмістр Іван Раманавіч і шляхціч Фёдар Сасін10. На сёння гэта пакуль самая крайняя, вядомая нам, дата знаходжання такога асабовага складу на земскім судовым урадзе11. Больш дакладна пытанне аб даце сыходу Пятра Міцуты магло б праясніцца з матэрыялаў земскай судовай актавай кнігі за 1561 г„ якая да Першай Сусветнай вайны захоўвалася ў ВЦА пад № 677912, але яна не захавалася. Толькі два дакументы зяе ўсвой час былі надрукаваны ВАК, але яны датуюцца сакавіком-красавіком 1561 г.13 Звернем увагу і на той факт, што ўтым жа 1561 г. польсчі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст надаў вёскуЛаневічы ў Гарадзенскім павеце «рапй Piotru Micucie sedziemu Grodziensk(iemu) у potomkom iego meszcinskiego rodzaiu...»14. Дакладная дата ў крыніцы адсутні ае, але трэба адзначыць, што наданне адбылося ў час, калі Пётр Міцут,а яшгэ быў гарадзенскім земскім суддзёй.
Ці заставаўся Еётр Кіцута на сваё? судзейскай пасадзе 24 лістапада 1561 г„ калі (павсдле студзеньскагэ стылю) ў Крынках Сцяпан Кудрыч пісаў свае дароўны і застаўпы лісты, не вядома. Пэўна толькі тое, што 22 чэрвеня 1562 г. апошні прызнаваў і запісваў свае дакументы ў земскія кнігі ўжо пры другім складзе суда суддзях Паўлу Юр’евічу Катовічу,
Мікалаю Шымковічу Талочку і пісару Фёдару Іванавічу Кунцэвічу. Як яны самыя сведчаць пра яго: «Прйшедшй облйчне перед нас... самг добровол-ьне Степань Нляшевйч Кудрыч созналь й оповедал...», «...который лйст прйнесшй перед нас яко перед врад й просйл нас абы тот лйст перед намй был вычстень й до кнйг зем-ьскйх слово от слова якт> ся в собе мает был упйсан...»15. Апошнія ў той жа дзень выдалі два згаданыя выпісы для княгіні Алены Матфееўны Масальскай: «...а no вычстеню того лйсту (застаўнага А. Ш.) й добровол(ь)ного сознаня Степана Мляшевйча кнегйня Нвановая Масал(ь)ская кнегйня Олена Матфеевна его добровол(ь) ного сознанья й запйсан-ья лйсту выпйс собе с кнйг взяла под нашймы печат(ь)мй..,»16. Як бачым, княгіня Алена Матфееўна Масальская была ініцыятаркай пераносу выпісаў з кніг «старога» земскага суда ў кнігі «новага». Рабілася гэта ў згодзе з мужам, які сам асабіста знаходзіўся на ўрадзе падчас актыкацыі згаданых дакументаў.
Такім чынам, першыя кадравыя перастаноўкі ў дарэформенным гарадзенскім земскім судземелі месцаў прамежакчасуз лістапада 1561г.па чэрвень 1562 г. Тады пасаду першага земскага суддзі пакінуў Пётр Міцута. Аднак, яго адыход не быў звязаны з палітычнымі і ваеннымі падзеямі 1562 г., як мы меркавалі раней17. Прычына была болын празаічная старасць і хвароба Пятра Міцуты. Калі ўлічыць, што ён упершыню з’яўляецца ў крыніцах у 1509-1510 г„ аўжоў 1512 г. ўдзельнічаў у ваенным паходзе ў Валахію, дзе ставіў 2 коннікаў18, то ў 1562 г. Пятру Міцуце павінна было быць ужо пад 70 гадоў. Таму не дзіўна, што на попісу войска ВКЛ у 1565 г. яго прадстаўляў ужо сын Богуш Пятровіч Міцута, гарадзенскі харужы: «...а за отца своего з іменя выслужоного Свйслоча cmaeunb конь збройно no усарску»19. На наступным попісу ў 1567 г. «...Петрь Мйцута чаміі дей форь, выслалть слугуз ыменья выслужоного Свйслочй конь збройно, п(а)нц(ы)р, пр(йлбйца), тар(ча), др(ево)20. Ды і наданне гаспадаром свайго сяла Ланевічы ў 1561 г. выглядае як узнагарода Пятру Міцуце за доўгую і верную службу.