Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Акрамя названай прычыны, дадатковым фактарам, які паскорыў адыход Пятра Міцуты з ураду першага земскага суддзі, была гучная не толькі ў Гарадзенскім павеце, але і ва ўсім ВКЛ, крымінальная справа родных братоў Сцяпана і Дзмітрыя Янавічаў Сапегаў. У выніку крывавага сутыкнення 10 сакавіка 1561 г. падчас наезду на агульны маёнтак братоў Лунна Чарлёная Дзмітры Сапега быў забіты21. Справа гэтая вельмі хутка стала вядома каралю і вялікаму князю Жыгімонту Аўгусту, бо ўжо 29сакавіка 1561 г. гаспадаром была выслана ўІЬрадню следчая камісія ў складзе дваранаў Яго Каралеўскай Міласці (ЯКМ) Дзмітрыя Фёдаравіча Сапегі22 і Цімафея Ардынца «...для (вы)ведйванья о замордованье небожчнка пана Дмйтрея Яновйча Сопегй, якйм-ь обычаемь, а оть кого
бы был'ь saMOpdoeam, а такь тежт> абы йменье Лунную Черленую панов-ь Сопегь в моць свою взял'ь...»23. Нагадаем, што канфлікт між братамі меў даўнюю гісторыю, бо яшчэ ў 1558 г. разглядаўся ў гарадзенскім земскім судзе. Праўда, тады апошні так і не змог яго ўлагодзіць24. He ў апошнюю чаргу менавіта бяздзейнасць земскага судовага ўрада спрычынілася да таго, што спрэчка паміж Сцяпанам і Дзмітрыем Сапегамі закончылася крывавай развязкай. I хаця суддзі Пётр Міцута і Мікалай Талочка актыўна дапамагалі следчай камісіі ЯКМ: «Мы судьй зь ураду судейства нашого, вь небытностй возныхі,, прйдалй нато его мйлостй (Д. Ф. Сапегу А. Ш. ) вйжом.’ь служебнйка своего Петра Мйцутына Андрея Юрьевйча Толочка, шляхтйча..,»25, яе праца яскрава сведчыць, што гарадзенскі земскі суд на чале з Пятром Міцутай так і не змог паставіць пад сваю юрысдыкцыю павятовых «паноў-шляхту». У сувязі з апошнім адзначым характэрную асаблівасць Сцяцан Сапега, едучы ў маёнтак Лунна Чарленая на сустрэчу з братам ўзяў віжа не з гарадзенскага земскага ўраду, а «...взялом-ь вйжомь зі> ураду вельможного пана его мйлостй пана Мйколая Радйвйла воеводы Вйленского, у понаместнйка волпенского, служебнйка наместнйка пана Андрея Мацковйча Мартйна..,»26. На нашу думку, збег усіх названых акалічнасцяў прадвызначыў «адстаўку» першага земскага суддзі недзе ў канцы 1561 г.
Трэба адзначыць яшчэ адну важную дэталь. Праз шлюб сваёй роднай сястры Тамілы Пётр Міцута быў цесна звязаны з родам Валовічаў27, які ў асобе Астафея Багданавіча Валовіча ў 60-80-я г. XVI ст. меў вялікі ўплыў у Гарадзенскім павеце28. У сваю чаргу, прыйшоўшы на яго месца Павел Юр’евіч Катовіч быў жанаты на Кацярыне Маркаўне Валовіч29, а таму пры ім моцныя пазіцыі Валовічаў у гарадзенскім земскім судзе былі захаваны. Нягледзячы на замену як першы, так і другі склад земскіх суддзяў быў выразна «праваловічаўскі». У гэтым святле, пасяджэнні земскага суда Гарадзенскага павета ў сакавіку-красавіку 1557 г. у доме Астафея Валовіча ў Горадні30 ўжо не выглядаюць выпадковымі. Больш таго, можна дакладна сцвярджаць, што ўразглядаемы перыяд (1562-1564 гг.) Астафей Валовіч не толькі захаваў свой кантроль над гарадзенскім земскім судом, але праз асобу Паўла Юр’евіча Катовіча ўзмацніў яго.
Акрамя названых вышэй спраў баярына Сцяпана Кудрыча дзейнасць гарадзенскага земскага суда ў 1562 г. вядома нам яшчэ па скарзе ў «новы» земскі суд Ганны Копцеўны Анціпінай на Мацея Стэцкевіча Эйсімонтавіча ад 2 кастрычніка 1566 г. Як з яе вынікае, яна за свае шкоды «...с права й розсудку першйх’ь cyoev земгскйх поветовых на немь презыскала ... немалую суму п(е)к(е)зей мне ь' neMb было прйсужоно то пакь он после npaea й выроку тых суЬей всоху мененых опйсался мне лйстомь своймі>... на ден(ь) Светого Петра сеята мйнулого в року шест(ь)десят второмь
мне податй...»31. Аднак, нягледзячы на тое, што ўсваім лісце Мацей Эйсімонтавіч сам прызначыў 29 чэрвеня32 1562 г. як дату кампенсацыі шкодаў, ён па словах Ганны Копцеўны «...й до того часу (2 кастрычніка 1566 г. -A. Ш.)... мнеза то досыт(ь) чйнйтй нехотел...»33. Мы ж адзначым, што і ў гэтым выпадку час функцыянавання гарадзенскага земскага суда начале з Паўлам Катовічам не апускаецца ніжэй за пачатак чэрвеня 1562 г.
Дзейнасць гарадзенскага земскага суда ў 1563 г. у святле дайшоўшых да нас дакументаў выглядае сціпла. Прыведзеныя вышэй словы, што ён працаваў замест замкавага ўрада, пацвярджаюцца скаргай урадніка Станіслава Дзевялтоўскага Андрэя Арлоўскага на Фядору Копцеўну, занесенай ўземскую судовую актавую кнігу 5лістапада 1563 г. Паводле яе, падданыя маёнтка Дзяцелоўскага Фядоры Копцеўны здзейснілі гвалтоўны напад на сяло Семяновічы маёнтку Воўпенскі Чэраховічы Станіслава Дзевялтоўскага. Апошні для агляду пабітых і параненых браў з земскага ураду «вйжа поветового» Станіслава СтаньчыкевічаА Пазней такія справы па характару злачынства (гвалтоўны наезд) Статут ВКЛ 1566 г. адносіў да кампетэнцыі замкавага (гродскага) суда35. Як бачым, у Гарадзенскім павеце ў 1563 г. у адсутнасць замкавага суда гэтым вымушаны быў займацца земскі судовы ўрад.
Трэба адзначыць таксама, што ў практыцы пасяджэнняў земскага ўраду звяртае на сябе ўвагу замацаванне прысутнасці ўсяго судзейскага складу нават пры выкананні звычайных натарыяльных функцый. Па меншай меры суддзі Павел Юр’евіч Катовіч і Мікалай Шымковіч Талочка абодва былі на ўрадзе 2 лютага 1563 г. пры актыкацыі тэстаменту Івана Васільевіча Копця36. Да іх жа 13 мая таго ж года звярнуўся Станіслаў Паўлавіч Нарушэвіч, спраўца Гарадзенскага староства з просьбай выдаць выпіс з земскіх кніг з копіяй тэстамента, які ён лічыў падробленым маці нябожчыкаМарыяй Канстанцінаўнай Крошынскай: «...топть тостаменть не еспть за жйвота небожчйковского, анй за розсказаньемі> его справоват, але no смертй его на мамране пйсат, которому й зь малжонкою ганю й вт> кождом-ь праве ганнтй буду...»37. Выглядае на тое, што падробка дакументу сапраўды мела месца, бо ў ім адсутнічалі сведкі, а сведчанне маці было падазроным, бо яна ў тэстаменце згадваецца як апякунка сям’і сына38. Таму гарадзенскія земскія суддзі парушылі пэўную працэдуру, бо Іван Копаць «...тестаменту своего на вьряде неоповедал'ь...», а яны яго «...прйпустйвшй ку ведомостй своей врадовой, do кнйгт> врядовыхг земскйхь запйсатй казалй...», задаволіўшыся толькі аглядам дакументу і праверкай прыкладзенай да яго пячаткі і подпісу тэстатара39. Фактычна, даволі падазронаму тэстаменту Івана Копця земскім урадам была нададзена юрыдычная моц, за што іх дакараў пасля гарадзенскі спраўца: «...панй Марья Костентйновна Крошйнского, змыслйвшй неякйй тестаменпть,
якобы пана Нвана Коптя, сына ее, прйшедшй на врадь ваш-ь судейскйй, тоть тестаменті> небожчйка (сына) своего до кнйг'ь вашйхь земскйх'ь повету Городенскогоупйсатй дала...»і0.
Падобныя прыклады падробкі тэстаментаў сведчаць, што пры іх складанні патрабавалася прысутнасць земскіх ураднікаў або годных веры і непадазроных сведак. Пазней гэтыя нормы будуць прапісаны ў 8 раздзеле Статута ВКЛ 1566 г. (артыкулы 2-3)41. Трэба адзначыць, што гарадзенскі земскі суд на чале з Паўлам Катовічам зрабіў патрэбныя высновы з гэтай гісторыі. Так, 1 мая 1564 г. пры складанні тэстаменту Пракопа Фалімера Васільевіча Дарашковіча ад земскага ўраду ўжо прысутнічаў у якасці сведкі новы пісар Мікалай Янавіч Тапочка'-.
З’яўленне апошняга на пасадзе пісара сведчыць аб другой кадравай перастаноўцыў складзегарадзенскагаземскагасудовагаўраду.У адрозненне ад выпадку з Пятром Міцутай, прычыны зыходу пісара Фёдара Кунцэвіча больш няясныя. He быўгэта сыход «з падвышэннем» -у 1564-1565 гг. былы земскі пісар не згадваецца на якім-небудзь іншым урадзе43. Магчыма, яго праца выклікала ў гарадзенскай шляхты нейкія нараканні, што прымусіла Фёдара Кунцэвіча зыйсці з пасады. Пэўны водгук такога незадавальнення адбіўся ўземскіх судовых актавых кнігах за 1568 г. усправе паміж ужо вядомымі нам гарадзенскім бурмістрам Іванам Раманавічам і шляхцічам Фёдарам Сасінам. Яна паказвае цікавыя асаблівасці працы былога пісара Фёдара Кунцэвіча. Так, уадказ на прадстаўлены Іванам Раманавічам уякасці доказу выпіс зземскіх кніг ад Плістапада 1561 г. з судовым выракам «першых суддзяў», Фёдар Сасін запатрабаваў паставіць ў «новым» земскім судзе ў якасці сведак былых земскіх суддзю Мікалая Шымковіча Талочку і пісара Фёдара Іванавіча Кунцэвіча (Пётр Міцута згадваецца ўжо як нябожчык), бо «...без п(а)на Толочка судьй [зем]ского того доводу за достаточный прйнятй не могу злаіца [йж тые] кнйгй нележалй в замкненю прй замку але часом в небытно(стй) [то]го п(а)на Федора Кунцовйча у nodnucKoeb его лежйвалй, [...] вотт'ьплйвые й не могут быт(ь) за моцные прнняты [бо] тую справу его самною не сам nam Федор Кунцовйч-ь (сп) йсывал-ь але в небытностй его некоторый nodnucoKh...^. Такім чынам, відавочна, што дакумент толькі тады не выклікаў недаверу, калі пад ім стаяў уласнаручны подпіс самога гарадзенскага земскага пісара. Відаць, у апошняга падпіскаў было некалькі, калі Фёдар Сасін нават не згадаў яго імя. У выніку Фёдара Кунцэвіча, як мінімум, можна абвінаваціць у слабым кантролі над судаводствам і кепскім захаванні земскіх судовых актавых кніг.
3 другога боку, нельга скідваць з-пад увагі і магчымасць чыста тэхнічнай замены, калі Фёдар Кунцэвіч вымушаны быў выконваць замест пісарства ў земскім судзе нейкія іншыя абавязкі. Справа ў тым, што на Віленскім
вадьным сойме 1563 г. было прынята рашэнне аб зборы грошай на абарону краіны так званай «серабшчызны». Для яе збору Жыгімонт Аўгуст дазволіў шляхце ВКЛ абіраць трох чалавек: «А што ся дотычеть того, же хочете межй собою трехь особь, людей зацныхь на выбйранье тое сереб'ьіцйны постановйтй, на то его кр[олевская] [мйлость] рачйть прйзволятй»45. Склад гэтых паборцаў быў такі: два шафары ідзяк: «...тые п[е]н[е]зй серебыцйзные оным шафаромь й дьяку, на то отт> вась установеным’Ь, казатй даватй рачйть...»46. Поўны асабовы камплект першых гарадзенскіх паборцаў падаткаў не высветлены. Вядома толькі, што адным з іх быў Іван Макаровіч47, будучы гарадзенскі земскі падсудак (1565 г.)48. Аці не быў падатковым дзякам былы земскі пісар Фёдар Кунцэвіч? Калі нашая здагадка слушная, то з пісарскага ўраду ён павінен быў пайсці самае ранейшае пасля 19чэрвеня, азаймацца непасрэдна падаткамі з8верасня 1563 г.: «...рокь отданю тое серебыцйны от-ь всйх-ь станов-ь духовных-ь й светскйхі, до шафарові> й до дьяка вашого складатй рачйть на день свята Нарожен[ь]я Панны Марый, блйзко прйшлого в тохп жероку теперешнем-ь шестьдесять третем’Ь»і9. Зыход Фёдара Кунцэвіча з пасады земскага пісара мог быць выкліканы ўсімі названымі прычынамі.