Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
У сваю чаргу, новы земскі пісар Мікалай Янавіч Талочка не быў выпадковым чалавекам. Дастаткова нагадаць, што ён з’яўляўся сынам Яна Мікалаевіча Талочкі, гарадзенскага харужага іпавятовага суддзі ў 1526— 1554 гг.50 Таму, унейкай ступені заслугі бацькі могуць тлумачыць яго з’яўленне на пісарскім ўрадзе. Але, відаць, не абышлося тут і без пратэкцыі з боку сваяка другога земскага суддзі Мікалая Шымковіча Талочкі. Так ці інакш, але «стары» дарэформенны земскі суд Гарадзенскага павета дапрацоўваў 1564 г. ускладзе: суддзі Павел Юр’евіч Катовіч іМікалай Шымковіч Талочка, пісар Мікалай Янавіч Талочка. Самая рання дата, якая вядома на сёння, сумеснай працы згаданых трох земскіх судовых ураднікаў 1 мая 1564 г.51
Адносна даты заканчэння іх працы ў свой час мы выказалі меркаванне, што згаданы вышэй склад земскага суда на чале з Паўлам Катовічам працаваў да выдання Жыгімонтам Аўгустам 1 ліпеня 1564 г. Бельскага прывілея52. Аднак, крыніцы называюць іншую пазнейшую дату снежань 1564 г. Так, 2 снежня 1564 г. у маёнтак Бурнеўскі Яна Пятровіча «ўвязаўся» Шчасны Навіцкі на той падставе, што меў «...лйспть увяжчый першйх-ь судей п(а)на Павла Котовйча ап(а)на Мйколая Толочка скоторого то се значйло йж тот ІЦасный Новйцкйй позывал его (Яна Пятровіча А. Ш.) позвы ку праву а за нестанем за позвы й децкого no него послал о перекажене межй н о кгвалтовное отняте землй...^. Хаця ўвязчы ліст згадваецца тут без даты, зразумела, што судовы працэс паміж Шчасным Навіцкім і Яна Пятровічам меў месца ў канцы лістапада-пачатку снежня
1564 г., бо першы «...некгваптовне але с права й выроку першйхі> судей через увяжчого на то ему з ураду прйданого Станйслава Станчйкевйча возного поветового й за лйстом увяжчймь тых судей s землй его (Яна Пятровіча А. Ш. ) до права увезался...»54. Нягледзячы на тое, што ўвязчы Станіслаў Станьчыкевіч названы возным, быў ён тым самым павятовым віжом, які ў дадзеным выпадку выконваў функцыі дзецкага55. Пры заняцці маёнтка адбыўся інцыдэнт, бо 3 снежня 1564 г. для агляду ран жонкі Яна Пятровіча Ягнежкі Пацкоўны, збітай Шчасным Навіцкім, земскі суддзя Павел Катовіч у адсутнасць павятовых віжоў даў у якасці віжа свайго служэбніка Яна Медыхоўскага56. Згаданыя віжы і дзецкія добра паказваюць судовую практыку дарэформеннага гарадзенскага земскага ўрада57.
Трошкі пазней, 11 снежня таго ж 1564 г. той жа склад гарадзенскага земскага суда на чале з Паўлам Катовічам выдаў для княгіні Алены Матфееўны Масальскай два выпісы са сваіх кніг першы з даравальным лістом баярына Мікіты Ігнатавіча Кудрыча на 1/3 яго маёнтка «на Вснары в Кудрычах» ад 4 верасня 1564 г., другі з даравальным лістом баярына Пятра Кудрыча Губкі на 1/3 яго маёнтка «над речкою Уснаромь» ад 9 снежня 1564 г.58 У апошнім выпадку «новыя» земскія ўраднікі зноў адзначылі той факт, што «стары» земскі суд дзейнічаў замест замкавага судовага ўраду: «...а йж на тот час водле справ статуту тепереш'ьнего (Статуту ВКЛ 1566 г. А. Ш. ) рокй судовые земскйе у повете тутошнем'ь cydoe^He справованы не былй тогды тот Петр’ь Губчйчь водле того лйсту своего прйшодшй облйч’ьне do naHoeb судей первей сего бывшйх повету городенского пана Павла Юревйча Котовйча а пана Мйколая Шнмковйча Толоч'ька вместо враду кгроцкого то оповедал й созналт, u тот лйстт, слово от слова за враду йх м(й)л(о)стй до кнйгь земскйх ynucamu дал...»59. У спалучэнні з ранейшай інфармацыяй атрымоўваецца, што гарадзенскі замкавы ўрад не функцыянаваў з чэрвеня 1562 па снежань 1564 г.60
Цікава, што пры актыкацыі выпісу з земскіх кніг «першых суддзяў» з лістом Мікіты Кудрыча словы пра Статут, земскія судовыя рокі і гродскі ўрад быліўжо апушчаны: «...прйшедшй облйч'ьне до врадуземского до пановг судей первей сего бывмйх городетскйх'ь передь паном Пав’ьлом Юревнчом Котовйчом'ь а Мйколаем Шймковйчом'ь ^олочком то оповедал й созналг которое сознанье u тогг. лйст’Ь сзой слово от слова do khus^ земскйхт, за враду йх м(й)л(о)ста запйсалг,; дал..,»61. Аднак, іў першым, іў другім выпадку спецыяльна падкрэсліваецца, што княгіня Алена Матфееўна Масальская абодва выпісы мела «...под печат(ь)мй врадовымй й с подпйсом рукй пйсара на тот час будучого пана Мйколая Яновйча Толоч’ька...»61. Апошняя акалічнасць дазваляе сцвярджаць, што з прыходам на пісарскую пасаду Мікалая Янавіча Талочкі выпісы «старога» земскага суда акрамя пячатак суддзяў пачынаюць замацоўвацца ўласнаручным подпісам пісара.
Зразумела, што гэта рабілася для надання большай пэўнасці згаданым судовым дакументам. Але, у такім выпадку, ці не страта даверу была ўсё ж галоўнай прычынай зыходу з пісарскага ўраду Фёдара Кунцэвіча?
Такім чынам, на падставе вядомых нам крыніц дзейнасць дарэформеннага гарадзенскага земскага суда ў 1562-1564 гг. можна падзяліць на два этапы:
1)	з 22 чэрвеня 1562-па 1 мая 1564 г.\ у гэты час ён дзейнічаўу складзе суддзі Павел Юр’евіч Катовіч, Мікалай Шымковіч Талочка і пісар Фёдар Іванавіч Кунцэвіч. У выніку першай кадравай перастаноўкі Павел Катовіч замяніў ранейшага першага суддзю Пятра Міцуту, які пакінуў пасаду па прычыне старасці і хваробы. Тым не меней, «праваловічаўскі» характар гарадзенскага земскага суда захаваўся. У судовай практыцы земскага судовага ўрада ўпараўнанні зранейшым часам можна гаварыць пра ўзмацненне дысцыпліны, што праявілася ў прысутнасці поўнага складу суда на ўрадавых пасяджэннях. У той жа час у працы пісара Фёдара Кунцэвіча наспявае пэўны крызіс, выкліканы злоўжываннямі штату яго падпіскаў і кепскай захаванасцю земскіх актавых кніг. 3 другога боку, доўгая дзейнасць Фёдара Кунцэвіча на пісарскай пасадзе, захаванне ім як старых, так і бягучых судовых кніг, выкарыстанне памочнікаў-падпіскаў робіць з яго асобы непасрэднага заснавальніка гарадзенскай земскай судовай канцылярыі.
2)	з 1 мая-па 11 снежня 1564 г.: угэты час ускладзе гарадзенскага земскага суда адбылася другая кадравая перастаноўка зышоў Фёдар Кунцэвіч. Земскі судовы ўрад фіксуецца ўскладзе: суддзі Павел Юр’евіч Катовіч і Мікалай Шымковіч Талочка, а на пісарскай пасадзе Мікалай Янавіч Талочка. Зыход папярэдняга пісара быў выкліканы хутчэй за ўсё крызісам даверу да яго з боку павятовай шляхты. Аднак, нельга выключыць магчымасць таго, што Фёдар Кунцэвіч быў заняты больш пільнымі і важнымі справамі, у прыватнасці, зборам першых у Гарадзенскім павеце падаткаў на абарону так званай «серабшчызны». Узмацняецца кантроль над судаводствам. 3 прыходам Мікалая Янавіча Талочкі становіцца абавязковым засведчанне выпісаў з земскіх судовых кніг акрамя судзейскіх пячатак уласнаручным подпісам пісара. Важнай асаблівасцю функцыянавання гарадазенскага земскага суда на працягу з чэрвеня 1562па снежань 1564 г. было тое, што ён замяняў мясцовы замкавы судовы ўрад.
1 Шаланда А. Земскі суд Гарадзенскага павета ў 1555-1564 г.// Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX ст. / Пад рэд. А. Ф Смаленчука, Н. У Сліж. Горадня, 2009. С. 49.
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
13
14
15
16
17
18
19
Горбачевскпй Н. М. Каталог древннм актовым кннгам губернпй: Вмленской, Гродненской, Мннской н Ковенской, также кннгам некоторых судов губерішй Могнлёвской н Смоленской, хранягцпмся ныне в Центральном архнве в Внльне. Вяльна, 1872. С. 236.
Акты нздаваемые Влленскою Археографнческою Коммнсспею (далей ABAK): Акты Гродненскаго земскаго суда. Т. XVII. Вяльна, 1890. С. 433-440, № 1009-1013.
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (далей НГАБ). Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, Арк.92 адв.-95, 95-97, 97-99, 99-100 адв., 108 адв.-110.
Гэта была другая жонка князя Івана Фёдаравіча Масальскага. Як можна меркаваць па яе ўласным (а не па мужу) княжацкім тытуле, а таксама па яе імя па бацьку, паходзіла Алена Матфееўна з роду Агінскіх і ёсць ідэнтычная з дачкой князя Матфея Багданавіча Агінскага, якая ў Юзафа Вольфа пад пытальпікам названая Ганнай, жонкай (па першаму шлюбу?) нейкага Хайнацкага, гл.: Wolff J. Kniaziowie litcwsko-ruscy od konca czternastego wieku. Warszawa, 1895. S.240, 293. Першай жопкай князя Івана Фёдаравіча Масальскага была Багдана Багданаўна Багавіціновічаўна (t да 1552 г.), гл.: ГІолііцук В. Князі Масальські на Волпні у XVI ст. за документамн Дзержавного історпчного архіву Лптвн (руська тятулована знать у просторі Велнкого Князівства Лнтовського). Кшв, 2007. С. 10-11, 14.
Маюцца на ўвазе абраныя земскія ўраднікі 1566 г.: суддзя князь Іван Фёдаравіч Масальскі, падсудак Іван Макаровіч і пісар Фёдар Іванавіч Кунцэвіч, гл.: Urzydnicy Wielkiego ksi^stwa Litewskiego. Spisy. Wojewodztwo Trockie XIV-XVIII wiek. (далей UWKL WT) I Pod red. A.Rachuby. I Opr. H.Lulewicz, A.Rachuba, P.P.Romaniuk, A.Haratym. / Przy wsp61pr. A.Macuka i J.Aniszczanki. Warszawa, 2009. S. 286, 301, 321.
НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 93-93 адв. Амаль тое ж адзначана і пры актыкацыі застаўнага ліста Сцяпана Ілляшэвіча Кудрыча, гл.: НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 95 адв.
Гл. артыкул пра гродскі суд у гэтым зборніку.
Пытанні храналогіі беларускай гісторыі часоў ВКЛ патрабуюць спецыяльнага даследавання, гл.: Калечыц I. Дапаможныя гістарычныя дысцыпліны. Мн., 2008. С. 117, 122, табліца 8. Канстанцін Снітко, напрыклад, пра пачатак году і індыкта пісаў: «Год гражданскнй ... начлнался с 1 Января, а ннднкт с 1 Сентября, почему первые 8 месяцев каждаго года прмнадлежалн к одному мндякту, остальные 4 к другому, следуюіцему», гл.: Сннтко К. Предясловяе // ABAK. Т. XVII. Вяльна, 1890. С. XXV, заўвага. Польскі даследчык Юзаф Шыманьскі ўадносінах да храналогіі гісторыі Польшчы адзначаў: «Zagadnienie poczgtku roku w Polsce nalezy do jednych z bardziej dyskusyjnych spraw mediewistyki», гл.: Szymanski J. Nauki pomocnicze historii. Warszawa, 2002. S. 132.
НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 6,7,8 адв„ 9.
Удакладняем тут дадзеныя спісу гарадзенскіх земскіх ураднікаў, складзенага пад рэдакцыяй А. Рахубы, гл.: UWKL WT. S. 286, 315.
Горбачевскяй Н. 14. Каталог древннм актовым княгам... С. 236.
ABAK. Т. XVII. Внльна, 1890. С. 428-433, № 1007-1008.
Пмсцовая кнпга Гроднечской экономпп с прябавленяямп, пзданная Вмленскою коммнссмею для разбора древнм:: актов (далей ПКГЭ). Внльна, 1881. Ч. I. С. 491.