Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
а таксама ў Богу прэвелебны яго міласць ксёндз Алан Касцеша Жаба, прыёр, і ўсе іх міласць ксяндзы дамініканцы Клімаўскага кляштара71 супраць іх міласцей сужэнцаў Юрыя Снарскага і самой яе міласці жонкі. Таксама Казіміра дзядзькі, Марка і Яна пляменнікаў Снарскіх, як і вяльможных іх міласць паноў Юзэфа і Юстыны з Юндзілаў Валовічаў гарадзенскіх гродскіх суддзяў, сужэнцаў па прычыне позвы»), Левая частка магла быць большай, таму што ў ёй адзначалася сутнасць прысуду і ўмовы яго выканання: «(D)ie 22 Maj Coll(ectio) Gratis Ichm(osc) P(anowie) Snarscy na BanicyQ Doczesno, a w I(chmosc) P(anom) WoHowiczom S^dziom Grodskim Grodzinskim datum Copie Spraw» («Дня 22 мая na волі сходу72 ix міласць панам Снарскім прызначана часовая баніцыя, а панам Валовічам суддзям гродскім гарадзенскім перададзена73 копія справы»)74.
Улічваючы, што разглядаемыя крыніцы створаны ў XVII-XVIII стст., цікавасць прадстаўляе аналіз структуры дакумента. Найбольш падрабязна яго прааналізаваць дазваляе нямецкая школа дыпламатыкі. На падставе распрацовак Т. Зіккеля і Ю. Фіккера змест актыкаваных дакументаў можна падзяліць на тры часткі згодна нямецкай школе дыпламатыкі: уступ (пратакол), асноўная частка і заключэнне (эсхатакол), уякім пазначалася зацвярджэнне ўнясення ўактавыя кнігі. Ва ўсіх дакументах азначанага характару першая і апошняя частка былі аднатыпнымі напісанымі на старабеларускай мове, а асноўная частка з’яўлялася толькі перапісаным слова ў слова дакументам на мове арыгінала, які прадстаўляўся ў суд для гарантавання юрыдычнай вартасці і пільнавання правоў уласніка. Ва ўступе адзначалася дзейнасць каптуровага суда спасылкай на абранне суддзяў шляхтай павета пасля смерці Яна Казіміра (1668-1669 гг.) або Яна Сабескага (1696-1697 гг.). Асноўная частка прысвячалася выкладанню сутнасці справы. Яна ў сваю чаргу таксама падзяляецца на тры часткі, для аналізу складу якіх можна часткова выкарыстаць умоўны фармуляр акта. У першай невялікай частцы пазначалася кароткая сутнасць справы і абавязкова асоба або яе прадстаўнік, які сцвярджае аўтэнтычнасць і дабравольнасць прашэння упісаць пэўны дакумент у актавыя кнігі суда. Яе можна вызначыць як від інвакацыі, якая ўдыпламатыцы прадстаўлена прысвячэннем Богу або Св. Тройцы, аднак выконвала такія ж функцыі ўводзінаў. Яна завяршаецца словамі: «просячм абы тот тестамент был прянять до кнпг Кгродскмх городенскмх упнсан / которы(й) впмсует в кнмгй Слово до слова»75. Далей пісар перапісваў справу, прадстаўленую да актыкацыі. Яна пачыналася з пазначэння асобы (intitulatio), ад імя якой напісана, з абавязковым адзначэннем пасады і прычын, якімі абумоўлена стварэнне дадзенага дакумента. Сярод прычын маглі фігураваць выражэнне апошняй волі (тэстамэнты), пазыка грошаў пад залог маёмасці (аблігацыйны запіс), купля-продаж маёмасці. Затым адзначалася асоба або некалькі чалавек, на
карысць якой або якіх выдадзены дакумент (inscriptio). У асноўнай частцы дэталізавана выкладаліся абставіны і ўмовы, паводле якіх складаўся арыгінал дакументу, а таксама час яго уступлення ў юрыдычную моц (promulgatio, narratio, dispositio). Завяршалася асноўная частка датай і месцам выдачы дакументу (corroboratio, datum). Заключэнне складалася з адзначэння асобы, якая прадстаўляла дакумент, і сведкаў, якія зацвярджалі правільнасць унясення зместу ў актавую кнігу. Імёны ўраднікаў каптуровага суда як правіла не пазначаліся, а адзначалася толькі выданне выпісу са справы зацікаўленым асобам.
Нешматлікія дакументы дзейнасці гарадзенскага каптуровага суда былі апублікаваны. Асобныя дакументы ўвайшлі ў склад актаў Віленскай археаграфічнай камісіі сярод вытрымак з кніг земскага суда за 1668-1669, 1674-1675, 1696-1697 гг.76 і гродскага суда за 1707, 1721, 1733, 1764 гг.77. Польскі даследчык Г. Люлевіч апублікаваў найбольш значныя дакументы каптуровых судоў 9 бескаралеўяў (1572-1764 гг.), утым ліку чатырох гарадзенскіх. Ён выкарыстаў арыгінальныя і капійныя зыходзячыя дакументы гарадзенскага каптуровага суда за XVI-XVIII стст., якія захоўваюцца ў аддзелах рукапісаў бібліятэк Кракава (Ягелонскай, князёў Чартарыйскіх, Польскай Акадэміі Мастацтваў і Польскай Акадэміі Навук), Нацыянальнай біблітэцы ў Варшаве, бібліятэцы Асалінскіх ва Вроцлаве, Аўстрыйскім дзяржаўным архіве ў Вене, Аўстрыйскай Нацыянальнай бібліятэцы, Галоўным архіве старажытных актаў у Варшаве78.
Матэрыялы заканадаўства, якім карысталіся ў сваёй дзейнасці каптуровыя суды прадстаўлены ўшэрагу зборнікаў (другая група). Вольнасці шляхты ВКЛ, якімі вызначалася актыўнасць яе прадстаўнікоў ва ўнутрыпалітычным жыцці і знешнепалітычных зносінах, былі замацаваны ў Статутах 1566 і 1588 гг.7’ У Метрыцы ВКЛ маюцца справы міжкаралеўя пасля смерці С. Баторыя пераважна па ўзаемаадносінах канфедэрацыі з Маскоўскай дзяржавай80. Арганізацыйна-распарадчая дакументацыя Гарадзенскага каптуровага суда ў перыяды бескаралеўяў адлюстравана ў 2-8 тамах Валюміна Легум, а Канстытуцыі генеральнай канфедэрацыі ўВаршаве 1572 г. іў Кракаве 1587 г. апублікаваны ў Статутах, ухвалёных на Вальных соймах81.
Такім чынам, крыніцазнаўчая база прадстаўлена двума групамі крыніц. Да першай групы адносяцца матэрыялы справаводства Гарадзенскага каптуровага суда за XVII-XVIII стст., якія захоўваюцца пераважна ў НГАБ ускладзе аднаіменнага архіўнага фонда. Адметнай рысай справаводства каптуровых судоў, у тым ліку гарадзенскага, з’яўляецца тое, што яны не ўтваралі ўласных архіваў. Створаная дакументацыя пасля заканчэння дзейнасці гарадзенскага суда перадавалася ў XVII ст. у архіў земскага суда, а ў XVIII ст. гродскага, дзе яны захоўваліся і апрацоўваліся. У выніку, на
сённяшні момант уархіўным фондзе НГАБ лічыцца 10 спраў, сярод якіх тры актавыя кнігі за перыяды бескаралеўяў 1668-1669 гг. і 1696-1697 гг., тры справы з выпісамі з актавых кніг за 1669-1764 гг„ тры справы пратаколы пасяджэнняў суда за 1764 г. Астатняя дакументацыя была страчана на працягу захавання.
У справаводстве суда ўХУІІ ст. адкладалася тры віды дакументаў. Гэта, па-першае, дакументацыя натарыяльнага зацвярджэння прыватнаўсласніцкіх адносінаў, па-другое, разгляд крымінальных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў (судовыя справы, дэкрэтовыя кнігі) і, па-трэцяе, паточная дакументацыя. Пры гэтым пераважную большасць сярод дакументаў, якія захаваліся, складаюць судовыя дакументы (другі від), таму што адкладаць разгляд гэтых спраў да абрання караля было немэтазгодным. Найменш захавалася паточнай дакументацыі, якая, верагодна, пацярпела падчас правядзення экспертызы каштоўнасці ў ХІХ-пач. XX стст. У XVIII ст. арганізацыя справаводства і фармуляр дакумента амаль не змяніліся. Пры гэтым yXVII ст. справаводства Гарадзенскага каптуровага суда вялося на старабеларускай мове, аднак актыкацыя дакументаў упісвалася даслоўна на мове арыгіналу, таму часта выкарыстоўвалася польская мова. Сярод дакументаў за XVIII ст. пераважаюць польскамоўныя са значнай часткай лацінізмаў. За бескаралеўе пасля смерці Аўгуста III захавалася паточная дакументацыя ў выглядзе рэестраў спраў. Адзін асобнік гэтага віду спраў захаваўся таксама ў архіўным фондзе НГАБ «Гарадзенскі гродскі суд». Нешматлікая частка дакументаў дзейнасці гарадзенскага каптуровага суда была апублікавана на працягу ХІХ-ХХ стст. Сярод іх вылучаецца праца Г. Люлевіча, які апрацаваў арыгінальныя і капійныя зыходзячыя дакументы суда за XVIXVIII стст. Трэцяя група крыніц прадстаўлена матэрыяламі заканадаўства, якімі карысталіся суддзі ў сваёй дзейнасці.
Можна сцвярджаць, што крыніцазнаўчая база прадстаўлена разнастайнымівідамідакументаў,створаныху справаводствеГарадзенскага каптуровага суда, якімі разам з апублікаванымі крыніцамі і матэрыяламі справаводства характарызуецца дзейнасць азначанай установы XVIXVIII стст.
4. Арганізацыя ідзейнасць гарадзенскага каптуровага суда. Працэдура абрання караля РП пры дынастыі Ягелонаў не была вызначана і выпрацоўвалася падчас першых двух бескаралеўяў, калі прымас станавіўся намеснікам караля і насіўтытул «interrex»82. Пасля смерці караля РП Жыгімонта Аўгуста канфедэрацыя шляхты, якая сабралася ў Варшаве 7 сакавіка 1572 г„ пастанавіла абараняць свае правы падчас бескаралеўя, склікаць элекцыйны сойм і назвала сябе «Kapturem»83. Падрыхтоўкай элекцыі займаўся канвакацыйны з’езд (сойм), пастановы якога называліся
«канфедэрацыя», якая дзейнічала нават пры зрыве элекцыйнага сойма. Гнезненскі арцыбіскуп (прымас) адгэтуль узначальваў шляхецкую канфедэрацыю, а канвакацыйны сойм зацвярджаў лакальныя каптуровыя суды, склікаў суд генеральнай канфедэрацыі, які быў упаўнаважаны як вышэйшы апеляцыйны орган на перыяд міжкаралеўя на чале з прымасам. Ён звычайна збіраўся пад Варшавай каля в. Воля84.
Па іх прыкладзе былі ўтвораны адпаведныя ўстановы ў іншых паветах, для якіх генеральная канфедэрацыя з’яўлялася адзіным апеляцыйным органам. Аднак каптуровыя суды ўзніклі не паўсюдна. Адным з першых у1572 г. пачаў дзейнасць каптуровы суд Валынскага ваяводства85, аў 1573 г. генеральная канфедэрацыя распаўсюдзіла дадзены парадак на ўсе паветы ВКЛ86. Першыя звесткі пра дзейнасць гарадзенскага каптуровага суда адносяцца да бескаралеўя пасля смерці С. Баторыя (1587 г.) усувязі з яго ліквідацыяй як неправамоцнага87.
Агульныя абавязкам каптуровых сеймікаў на тэрыторыі Рэчы Паспалітайбылоабраннеаднаго-двухпаслоўнаканвакацыйнысеймі членаў каптуровага суда. Яны абіраліся з ліку асоб шляхецкага паходжання, якія ўжо вылучыліся на палітычнай арэне павета або дзяржавы і адзначыліся на пэўных пасадах ў органах мясцовага самакіравання. Напрыклад, падчас 6-га бескаралеўя (1696-1697 гг.) дэпутатамі ад Гарадзенскага павета былі абраны гарадзенскі харужы Ян Масальскі, інстыгатар88 ВКЛ Станіслаў Кукевіч, гарадзенскі падчашы Ігнацій Кукевіч, скарбнік смаленскі Станіслаў Аляксандр Сапоцька89, гарадзенскі чашнік Аляксандр Казімір Сапоцька90. Амаль праз стагоддзе падчас 9-га бескаралеўя (1763-1764 гг.) павет прадстаўляў філіпаўскі староста Тадэвуш з Казельска Пузына91. У выпадках зрыву дзейнасці суда, арцыбіскуп па прашэнню шляхты выдаваў новы ўніверсал аб дзейнасці каптуровых судоў.
Хаця каптуровыя суды ўжо існавалі ўРП, першым нарматыўным актам для рэгламентацыі іх дзейнасці на беларуска-літоўскіх землях стаў «Каптур ВКЛ па смерці яго міласці караля Стэфана і часе бескаралеўя»92 або «Пастанова і парадакзабеспячэння пакою, справядлівасці і земскай аховы падчас міжкаралеўя». Дакумент быў прыняты на агульнадзяржаўным канвакацыйным з’ездзе ў Вільні 29 студзеня 1587 г.93 па ўзоры кракаўскай канфедэрацыі94. Паводле універсала збіраліся павятовыя соймікі95. Працэс фарміравання каптуровых судоў на месцах расцягваўся на непрацяглы перыяд (каля месяца)96.