Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Дыяграма 1.
Справы, разгледжаныя Гарадзенскім каптуровым судом у лістападзе 1668 верасні 1669 гг.
ы Натарыяльныя справы
UСудооыясправы
U Паточная дакументацыя
Сярод дакументаў архіўных фондаў НГАБ «Гарадзенскі земскі суд» і «Гарадзенскі гродскі суд» дадатковых крыніц вылучыць не ўдалося, за выключэннем рэестра пасяджэнняў каптуровага суда пісара Міхала Ваўкавыцкага за чэрвеньскую кадэнцыю 1764 г.51
Разглядаючы дакументальную спадчыну гарадзенскага каптуровага суда, неабходна засяродзіцца на справаводстве суда і крыніцазнаўчай вартасці дакументаў. Спецыфікай іх вывучэння з’яўляецца эпізадычнасць існавання ўстаноў перыяды бескаралеўя. Разам з тым, складанасць прадстаўляе вылучэнне іх рашэнняў, таму што справу мог
пачаць разглядаць каптуровы суд, а працягваць земскі або гродскі, у кнігі якога справа ўпісвалася.
Сфера дзейнасці каптуровых судоў распаўсюджвалася на натарыяльнае зацвярджэнне правоў на маёмасці, тэстаменты, квітацыйныя запісы і г. д., а таксама разгляд і вынясенне рашэння па крымінальных злачынствах і адміністрацыйных правапарушэннях (судовыя справы). Г. Люлевіч на падставе апрацаваных крыніц сведчыць, што найбольш распаўсюджаным відам дакументаў справаводства былі лісты, якімі ажыццяўлялася камунікацыя паміж каптурамі на беларуска-літоўскіх і польскіх землях, Пасольства суправаджалася выданнямі інструкцый і вярыцельных лістоў. Пры гэтым віленскі і генеральныя соймікі выдавалі ўхвалы і пасольскія інструкцыі дэпутатам на сейм. Выдаваліся універсалы, канфедэрацыі і каптуры52. На жаль, гэтыя віды дакументаў сярод дакументальнай спадчыны гарадзенскага каптуровага суда, якая знаходзіцца ў НГАБ, не захаваліся.
Справаводства гарадзенскага каптуровага суда ў XVI-XVII стст. вялося пераважна на старабеларускай мове, а ў XVIII ст. на польскай. Гэта можна назваць агульнай тэндэнцыяй, таму што аналагічным чынам афармлялася справаводства ў пінскім і берасцейскім судах. Усе дакументы напісаны на паперы з філігранямі, хаця яны не заўсёды праглядаюцца з-за сярэдняй якасці паперы. Іх аналіз з’яўляецца дадатковым атрыбутам пры верыфікацыі дакументаў53. Падчас бескаралеўя 1668-1669 гг. справаводства было падзелена на тры часткі, якія фіксіраваліся ў асобных кнігах: натарыяльнае зацвярджэнне прыватнаўсласніцкіх адносінаў, разгляд крымінальных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў (судовыя справы, дэкрэтовыя кнігі) і паточная дакументацыя. Усяго, за перыяд з лістапада 1668 г. па верасень 1669 г. захавалася 356 дакументаў [гл. дыяграму 1]. Верагодна, у справаводстве выкарыстоўваліся шнуравыя кнігі, а не асобныя аркушы для запісу дакументаў.
У кнізе натарыяльных актаў знаходзіцца 104 дакумента (29,2 %), а судовых спраў было разгледжана 240 (67,4 %)54. Пераважная большасць разглядукрымінальныхзлачынстваўі адміністрацыйныхправапарушэнняў у справаводстве гарадзенскага каптуровага суда звязана з тэрміновасцю разгляду гэтых спраў, калі зацвярджэнне правоў на маёмасці магло чакаць да абрання новага караля і быць разгледжана звычайнымі судамі. Кніга паточнай дакументацыі за адпаведны перыяд не захавалася. Аднак, укнізе натарыяльных запісаў маецца 12 паточных дакументаў (3,4 %), якія, мяркуючы па нумарацыі аркушаў і адсутнасці дакументаў у рэестры дадзенай кнігі, былі падшыты да яе ў XIX ст.55
Аналагічным чынам справаводства Гарадзенскага каптуровага суда было падзелена на тры часткі падчас бескаралеўя пасля смерці Яна Казіміра [гл. дыяграму 2]. За гэты перыяд захавалася 214 спраў, якія
ўключаны ўадну кнігу. Большасць сярод іх (59 %) складаюць судовыя справы (126 дакументаў), пры чым іх колькасць у параўнанні з папярэднім перыядам зменшылася на 8,4 %. Пры гэтым да 38 % (81 дакумент) ад агульнага справаводства ўзрасла лічба зваротаў асоб для натарыяльнага зацвярджэння прыватнаўласніцкіх адносінаў. На жаль, паточная дакументацыя таксама амаль не захавалася (3%, 6 дакументаў).
Дыяграма 2.
Віды спраў, разгледжаных Гарадзенскім каптуровым судом у студзені 1696-жніўні 1697 гг.
В Натарыяльныя справы
u Судовыясправы
м Паточная дакументацыя
Актыкацыіі прызнаннідакументаўмаёмаснагахарактару(аблігацыйных і квітацыйных запісаў, тэстамэнтаў, пераносы і г. д.), займалі пераважную частку справаводства. Звычайна кожны запіс пачынаўся з чыстай старонкі. На верхняй частцы аркуша пазначалася назва дакумента на польскай мове. Верагодна, назва запаўнялася пасля ўнясення дакумента перад перадачай кнігі ў архіў, таму што як правіла яна напісана аднолькавым з тэкстам почыркам і атрамантам. Затым на старабеларускай мове пазначалася дата пасяджэння (год, месяц ідзень) на другой чвэрці аркуша. Напрыклад, прызнанне улеўковага запісу сакратара яго каралеўскай міласці Яна Гіля гарадзенскамуземскамупісаруПятруХрабтовічуўпісанаў кнігукаптуровага суда наступным чынам56: «Лета од Нароженя Сына Божого тысеча шестсоть / шестдесят шестаго м(есе)ца декабра чотырнадцатого дня»57,
Іншым накірункам дзейнасці гарадзенскага каптуровага суда быў разгляд крымінальных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў. Падчас бескаралеўяў 1668-1669 гг. і 1696-1697 гг. рэдка выкарыстоўваўся для адзначэння назвы справы такі тэрмін як «дэкрэт». Напрыклад, уперыяд пасля смерці Яна Казіміра дэкрэты складаюць 6 % (11 дакументаў) разгледжаных справаводствам спраў. Пры гэтым дэкрэты, выдадзеныя берасцейскім каптуровым судом за аналагічны перыяд, займаюць значнае месца сярод яго дакументальнай спадчыны (51 %)58. Адначасова выкарыстоўваўся тэрмін «судовая справа», які адпавядае
значэнню «дэкрэта». Гэты від дакументаў складаўся з нагоды правядзення следства. У залежнасці ад свайго зместу судовыя справы падзяляліся на ўласна дэкрэты, якімі замацоўвалася рашэнне суда па справе, кантумацыі і інквізіцыі. Кантумацыйныя дэкрэты або кантумацыі прадстаўлялі сабой вырак, згодна з якім асоба, якая не прысутнічала на судзе павінна выплаціць штраф5’. Яны складаліся выключна на старабеларускай мове. Па сваёй структуры судовыя дакументы адпавядаюць актам натарыяльных запісаў. Уступ запісваўся ў поўнай або скарочанай форме. У першым варыянце запіс афармляўся наступным чынам: «Перед намп Судямн по обдекацый Е(го) Кор(олевской) м(мло)стм одь / йхі м(нло)спш Панов-ь обывателевть Повету Городенского На сонммку / релацыйномь згоЭне на суде Каптуровом в Городне в року / Тесеча шестсот шестдесят осмомт> обранемм Кгды с порадвку / реестрового Ку роз-ьсудгку Нашому Препала Справа»60. Калі ў адзін дзень разглядалася некалькі спраў, выкарыстоўваўся скарочаны варыянт уступа: «Перед намм Судямм, яко выжэй», азатым з наступнага радка «31 распорадт>ку реестрового Ку poaicyfliKy Нашому Препала Справа»61. Асноўная частка падзялялася на выкладанне сутнасці справы і прысуд, якія аддзяляў выраз, напісаны, як правіла, большым шрыфтам: «А ТАК МЫ СУД В ТОЙ СПРАВЕ»62. У заключэнні пазначалася: «Котора/я справа до княгь Судовыхт> Каптуровыхт> / повету Городен'ьского / есть запнсана» і рабілася дапіска на польскай мове аб выданні выпісу63.
Паточныя кнігі Гарадзенскага каптуровага суда за XVII ст., як адзначалася вышэй, не захаваліся. Сярод падшытых да натарыяльных актаў за 1668— 1669 гг. і 1696-1697 гг. дакументаў маюцца працэсы, пільнасці, выкананні прысягі, рэляцыі падання і пратэстацыі. Спынімся на найбольш цікавых з іх. Часткай дакументальнай спадчыны гарадзенскага каптуровага суда з’яўляюцца працэсы (6 дакументаў за 1668-1669 гг, і 1 за 1696-1697 гг.). Калі дэкрэты прадстаўляюць сабой рашэнні суда па крымінальных справах, то працэсы складаліся справы, разгляд якіх не быў скончаны. Уступ і заключэнне ў гэтых дакументах, як і ў справах натарыяльнага характару, пісаліся на старабеларускай мове. У асноўнай частцы, якая магла ўносіцца на старабеларускай або польскай мовах, больш увагі прысвячалася асобам, паміж якімі адбываўся працэс. Напрыклад, 15 лютага 1669 г. гарадзенскім каптуровым судом разглядалася скарга Андрэя Маладзіла супраць Казіміра Ашменца, які пазычыў на вяселле у А. Маладзілы аксамітавую сабаліную шапку. Яна не была вернута ўласніку, а ісцец прызнаў, што пашкодзіў яе ад свечкі і гатовы выплаціць яе кошт. Так як адказчык не меў пры сабе грошай, ён выдаў рэляцыйны квіт аб кампенсацыі кошту шапкі істцу (80 злотых), што было ўнесена ўкнігі каптуровага суда64. Пільнасці выдаваліся ўвыпадках, калі пры прызначанай актыкацыі дакумента адсутнічаў адзін з бакоў. Напрыклад, пільнасць была выдадзена Міхаілу
Чашэйка, калі Ян Казімір Сямашка не з’явіўся ў суд асабіста і не прыслаў сваіх прадстаўнікоў для актыкацыі ўлеўковага запісу на карысць Міхаіла Чашэйка, які чакаў яго на працягу лютаўскіх рочкаў 1669 г. разам з двума шляхціцамі Пятром і Васілём Быльчыцамі65.
Сярод дакументальнай спадчыны ўНГАБ захоўваюцца як судовыя справы (выпісы з актавых кніг), такі пратаколы пасяджэнняў (рэестры спраў) за 1764 г. (бескаралеўе пасля смерці Аўгуста III). У XVIII ст. справаводства Гарадзенскага каптуровага суда, у адрозненні ад XVII ст., вялося на польскай мове са значнай колькасцю лацінізмаў, уласцівых тагачаснаму пісьму. Пры гэтым захавалася дзяленне на тры віды спраў, якія разглядаліся судом: натарыяльнае зацвярджэнне прыватнаўсласніцкіх адносінаў, разгляд крымінальных злачынстваў і адміністрацыйных правапарушэнняў (судовыя справы, дэкрэтавыя кнігі) і паточная дакументацыя. На жаль, дэталёва прааналізаваць суадносіны першых двух відаў спраў у справаводстве суда за гэты перыяд не прадстаўляецца магчымым, таму што яны захаваліся ўвыглядзе асобных выпісаў зактавых кніг (15 дакументаў). Сярод іх цікавасць прадстаўляе скарга адэльскага плябана Яна Пятроўскага і прыёра дамініканскага Клімаўскага канвента Алана Касцешы Жабы на Юрыя, яго жонку, Казіміра, Марка іЯна Снарскіх, гарадзенскага гродскага суддзю Юзэфа Валовіча і яго жонку Юстыну з Юндзілаў па справе тэстамента мсціслаўскага лоўчага Юрыя Снарскага. Паводле гэтага дакумента для Адэльскага касцёла на сярэбраныя лампы было завешчана 1000 злотых, для дамініканскага кляштара на звон 1000 злотых, якія павінна была выплаціць Юстына Валовічава па аблігацыйным запісе66.
Рэестры прадстаўляюць сабой паточную дакументацыю Гарадзенскага каптуровага суда за XVIII ст. Яны складаліся як правіла ў трох асобніках: для маршалка, суддзі і пісара, у вельмі сціслай форме напярэдадні рочкаў для арганізацыі парадку разгляду спраў, таму іх інфарматыўная вартасць значна абмежавана. Як правіла, кожны новы запіс пачынаўся з новага аркуша, які звычайна ўмоўна дзяліўся на дзве часткі па вертыкалі. Справа ставіўся нумар аркуша, а з наступнага радка пісалася назва справы, якая ўключала імёны істца і адказчыка, а таксама сутнасць справы літаральна дзвюма словамі. Напрыклад: «Folio 29 W Bogu Przewielebny I(ego) m(osc) c Xiqdz Jan Piotrowski Pieban Odelski, tudziez W Bogu Przewielebny I(ego) m(os)c Xiqdz Alan Kosciesza Zaba Przeor i wszyscy I(ch) m(ilos)c(i) XX(i^dzy) Dominikanie Klasztoru Klemowskiego prz(eciw)kog I(chmosc) PP(ano)m Jerzemu Snarskiemu y samey Jeym(os)ci M(a)l(zon)kow. Tudziez Kazimierzowi Stryiowi, Markowi y Janowi synowcom Snarskim, Takoz WW(ielmoznym) I(chmosc) PP(ano)m Jozefowi y Justynie z Gundzilow68 Watowiczom S^dziom Grod(skim) Grodzien(skim) M(a)I(zon)kom za pozwem—» {«Аркуш70 29. У Богу прэвелебны яго міласць ксёндз Ян Піятроўскі плябан Адэльскі,