Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 93 адв.-94,96-96 адв.
Таксама, арк. 97.
Шаланда А. Земскі суд... С. 49.
Lietuvos Metrika Lithuanian Metrica Лмтовская Метрнка (далей LM). Vilnius, 1995. Kn.8 (1499-1514). Р. 66, № .58, Р. 409, № 558, Р. 416, № 567, Р. 424, № 572, Р. 425, № 575. Русская ясторяческая бпблнотека (далей РІ4Б). Т. 33. Пгд, 1915. Т. 33. Слп. 346.
20 РІ4Б. Т. 33. Пгд, 1915. Т. 33. Слп. 674.
21 АВАК. Т. XVII. Внльна, 1890. С. 428-429, № 1007. Гл. таксама: Czerlona. Z dziejow rezydencji. Bialystok, 2008. S. 16, 18, 50-54.
22 Дзмітры Фёдаравіч Сапега прыходзіўся стрыечным братам забітаму, гл.: Lulewicz Н. Sapieha Dymitr // Polski Slownik Biograficzny. Wroclaw; Warszawa, Krakdw, 1993. T. XXXIV/4. Z. 143. S. 596-597.
23 ABAK. T. XVII. Вмльна, 1890. C. 429, № 1008.
24 Шаланда A. Земскі суд... C. 48-49.
25 ABAK. T. XVII. Вяльна, 1890. C. 429, № 1008.
26 Тамсама. C. 428, № 1007.
27 Шаланда A. Казімер Ягайлавіч i гербавая легенда роду Валовічаў // Ягелоны: дынастыя, эпоха, спадчына: Мат-лы Міжнар. навук.-практ. канф. (Гальшаны-Навагрудак, 8-10 верасня 2006 г.). Мн., 2007. С. 249.
28 Падалінскі У Павятовая палітычная эліта ў святле дзейнасці гарадзенскага сойміка ў другой палове XVI ст. // Гарадзенскі палімпсест. 2009. Дзяржаўныя ўстановы і палітычнае жыццё. XV-XX стст. / Пад рэд. А. Ф. Смаленчука, Н. У Сліж. Горадня, 2009. С. 187.
29 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 7, арк. 54 адв.-56 адв.
30 Шаланда А. Земскі суд... С. 44.
31 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 26-26 адв.
32 Дзень свята Святога Пятра прыпадае на 29 чэрвеня, гл.: Снмтко К. Преднсловме. С. XXVI, заўвага.
33 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 26 адв.
34 ABAK. Т. XVII. Внльна, 1890. С. 439, № 1013.
35 Статут Вялікага княства Літоўскага 1566 г. (далей Статут ВКЛ 1566 г.) / Т. Доўнар, У Сатолін, Я. Юхо. Мн„ 2003. С. 108.
36 ABAK. Т. XVII. Вмльна, 1890. С. 433, № 1009.
37 Тамсама. С. 435, № 1010.
38 Тамсама. С. 434-435, № 1009.
39 Тамсама. С. 433, № 1009.
40 Тамсама.
41 Статут ВКЛ 1566 г. С. 158-159.
42 ABAK. Т. XVII. Внльна, 1890. С. 439, № 1012.
43 Толькіў 1566-1567 г. Фёдар Кунцэвіч быўзноўпісарам, алеўжо «новага» гарадзенскага земскага суда, а ў 1567-1588 г. гарадзенскім харужым, гл.: UWKL WT. S. 241, 286.
44 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 9 адв.-10.
45 РІ4Б. Т. 30. Юрьев, 1914. Слп.338.
46 Тамсама. Слп. 339.
47 Тамсама. Слп. 666.
48 UWKLWT. S. 301.
49 РІ4Б. Т. 30. Юрьев, 1914. Слп. 340. Дзень свята Нараджэння Панны Марыі прыпадае на 8 верасня, гл.: Снмтко К. Предмсловне. С. XXVI, заўвага.
50 Шаланда А. Земскі суд... С. 56; UWKL WT. S.241, 314. У попісе войска ВКЛ у 1565 г. ён згадваецца як: «Мнколай Яновнчт> Толочгко, хоружыцв Городенгскм, з нмен'ь свонхі Молявнц-ького оть Субановіцызны чет-ьвертое часты 2 конм збройно по усар-ьску», гл.: РНБ. Т. 33. Пгд, 1915. Слп.349.
51 UWKLWT. S. 286, 315.
52 Шаланда А. Земскі суд... С. 49.
53 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 34 адв.
51 Тамсама, арк. 34 адв.-35.
55 Шаланда А. Земскі суд... С. 50.
56 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 35-35 адв.
57 Шаланда А. Земскі суд... С. 45-46.
58 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 4, арк. 99-100 адв., 108 адв.-110.
59 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 99 адв.
60 Гл. артыкул пра гродскі суд у гэтым зборніку.
61 НГАБ. Ф. 1755, воп. 1, адз. з. 3, арк. 108 адв.-109.
62 Тамсама, арк. 99 адв., 109.
Гарадзенскі каптуровы суд у XVII-XVIII стст.
Першыя сляды саслоўнага самакіравання шляхты Вялікага Княства Літоўскага (далей ВКЛ) назіраліся ў земскім прывілеі 1387 г. Прывілеем 1413 г. на беларуска-літоўскіх землях ўводзіліся ўрады, такія як ваявод, кашталянаў і інш., што набліжалі мадэль дзяржаўна-адміністрацыйных устаноў ВКЛ і Кароны. Нягледзячы на гэта, шлях да Люблінскай уніі расцягнуўся амаль на паўтара стагоддзя. Першай аб’яднанне ВКЛ і Кароны і, у ліку іншых умоў, сумесны выбар караля, прадугледжвала Мельніцкая унія 1501 г., праект якой быў адхілены Берасцейскім соймам 1505 г. і толькі Люблінская унія 1569 г. замацавала аб’яднанне дзвюх дзяржаў пад уладай аднаго караля і перадала значную частку дзяржаўнай улады шляхце, што стала падмуркам дзеяння каптуровых судоў1. Аднак найбольш істотныя змены ў судова-працэсуальным праве, утым ліку аддзяленне судоў ад органаў улады і кіравання, пачаліся са Статута 1566 г. і земскіх рэформаў2.
Судовая ўлада на беларуска-літоўскіх землях рэалізоўвалася шэрагам адпаведных устаноў. I. Лапа ўзгадвае, што паводле Статута 1588 г. існавала чатыры суда першай інстанцыі (земскі, гродскі, падкаморскі і мейскі) і два другой (трыбунальскі і каралеўскі), а таксама камісарскі, копны, прыяцельскі (палюбоўны). Гэтыя суды дзейнічалі ад імя караля, а ў часы бескаралеўя судовая ўлада рэалізоўвалася толькі адным судом каптуровым3. На працягу існавання аб’яднанай дзяржавы ўзнікалі супярэчнасці паміж беларуска-літоўскай і польскай шляхтай, якой належала значная роля ў кіраўніцтве дзяржавай4. Асабліва гэтыя супярэчнасці і значнасць шляхты ўзрасталі падчас бескаралеўяў, калі яе прадстаўнікі з розных куткоў краіны абіралі новага манарха, а ў паветах, у тым ліку Гарадзенскім, дзейнічалі саслоўныя органы самакіравання каптуровыя суды.
1. Тэрміналогія. Першым, паводле 3. Глогера, увеў у навуковы ўжытак тэрмін «каптуровы суд» Я. Пшэлускі, збірацель помнікаў польскага права, у XVI ст. Ён выкарыстаў яго для адзначэння судовых устаноў, у абавязкі якіх уваходзіла падтрыманне пакою і парадку, падчас першага міжкаралеўя ў Рэчы Паспалітай (далей РП)5.
Тэрмін «каптуровы суд» таксама разглядаўся ўвыданнях энцыклапедычнага характару яшчэ ў канцы XIX ст.6, аднак у іх дагэтуль пазначаюцца толькі ключавыя моманты арганізацыі азначаных устаноў. Як правіла па-за ўвагай застаецца такое пытанне, як этымалогія назвы суда.
3. Глогер, аналізуючы яе ўзнікненне, спасылаецца на сведчанні ксяндза Францішка Езерскага, які пісаў у XVIII ст„ што падчас бескаралеўя суддзі пры вынясенні прысудаў ад імя караля надзявалі чорныя капелюшы (так званыя «каптуры») у знак жалю па памерлым главе дзяржавы7.
Другая версія ўзнікнення назвы судоў прадстаўлена I. Красіцкім, які выводзіць яе ад лацінскага выразу «libera captura», г. зн. сітуацыі непакарання злачынстваў падчас бескаралеўя ў Рэчы Паспалітай8. Іншым чынам узнікненне дадзенага тэрміну прадстаўлена ў энцыклапедычным слоўнікуФ. Бракгаўзаі А. Ефрона,дзепадсловам«каптур»першапачаткова разумеўся шляхецкі саюз, які пазней атрымаў назву канфедэрацыі, але ў ім не было спецыяльных судовых органаў’.
Такім чынам, этымалогія тэрміну «каптуровы суд» пакуль застаецца спрэчнай і кожны з разгледжаных варыянтаў узнікнення назвы суда мае пэўныя падставы для існавання. Аднак найбольш верагодным падаецца спалучэнне версіі I. Красіцкага з выказанай у слоўніку Ф. Бракгаўза і А. Ефрона,з агаворкамі.штокаптуровысудсклікаўсядляпадтрымання парадку падчас бескаралеўя па ўзоры канфедэрацыі шляхты РП, якая называлася «каптур». Пытанне аб існаванні знешніх атрыбутаў суда (чорныя капелюшы ў знак жалю па памерлым главе дзяржавы па версіі 3. Глогера) застаецца спрэчным. Пры гэтым выкарыстанне самога тэрміну падчас дзейнасці судоў не выклікае пытанняў, таму што ў дакументах для адзначэння разглядаемай установы выкарыстоўваецца тэрмін «каптуровы суд у Гародні».
2. Гістарыяграфія. У айчыннай і замежнай гістарыяграфіі судовых устаноў на беларуска-літоўскіх землях yXVI-XVIII стст. дзейнасць каптуровых судоў увогуле і Гарадзенскага, у прыватнасці, адлюстравана ў шэрагу даследаванняў, прысвечаных такім тэмам як уласна дзейнасць каптуровых судоў, судовыя ўстановы на беларуска-літоўскіх землях у XVIXVIII стст., крыніцазнаўчы аналіз і выкарыстанне дакументаў каптуровых судоў у навуковых даследаваннях, асаблівасці складу шляхты ВКЛ і РП, у тым ліку і формы шляхецкага самакіравання.
Спецыяльныя даследаванні дзейнасці каптуровых судоў з’явіліся толькі ў к. ХХ-ХХІ стст. Польская даследчыца Е. Дубас-Урвановіч на падставе вывучэння каронных з’ездаў дзвюх першых бескаралеўяў сцвярджае, што пасля смерці Жыгімонта Аўгуста ў ВКЛ каптуры не ўтвараліся10. Пры гэтым даследаваннем перыядаў міжкаралеўя і арганізацыі самакіравання шляхты займаецца таксама польскі гісторык Г. Люлевіч11. У 2002 г. выйшла яго праца, у якой аўтар аспрэчыў пункт гледжання Е. Дубас-Урвановіч, даказаўшы, што на тэрыторыі ВКЛ у 1572 г. дзейнічаў Берасцейскі каптур12. Беларускі гісторык А. Радаман у сваім артыкуле засяродзіўся праблеме ўзнікнення каптуровых судоў і даказаў, што і на тэрыторыі Новагародскага павета ў бескаралеўе
пасля смерці Жыгімонта Аўгуста дзейнічаў каптуровы суд13. У іншым артыкуле даследчык згадвае полацкі каптуровы суд14. Польская даследчыца Д. Канечна ў сваім артыкуле разглядзела ўплыў Берасцейскага сойміку на дзейнасць каптуровага суда гэтага павета ў1572-1764 гг.І5Значны ўнёсак у даследаванне бескаралеўя 1572-1576 гг. належыць украінскай даследчыцы Н. Старчанка, якая ў шэрагу артыкулаў разглядала дзейнасць каптуровых судоў на Валыні16. Перыядам міжкаралеўя прысвечана манаграфія нямецкай даследчыцы М. Радэ17.
Пры даследаванні судовых устаноў ВКЛ і РП у XVI-XVIII стст. таксама краналіся каптуровыя суды. Пры гэтым можна вылучыць два перыяды, згодна панавання падыходаў да вывучэння. Першыя навуковыя працы па азначанай праблематыцы з’явіліся ў канцы XIX пачатку XX стст. Сярод іх вылучаюцца працы I. Лапа18 і С. Кутшэбы19, у якіх адлюстраваліся толькі асобныя аспекты дзейнасці судовых устаноў падчас міжкаралеўяў, таму што даследчыкі не лічылі каптуровыя суды аб’ектам для даследавання. На думку Ф. Леантовіча у літоўска-«рускім» праве да Статутаў 1566 і 1588 гг. не вылучаліся адміністрацыйныя органы ад судовых, а таксама адміністрацыйныя і крымінальныя суды. Ён лічыў, што гродскія суды разглядалі крымінальныя справы, а земскія і падкаморскія адміністрацыйныя правапарушэнні. Каптуровы суд даследчык адносіў да абласных, аднак не спыніўся на разглядзе яго дзейнасці20. Улічваючы склад і арганізацыю дзейнасці суда, можна згадзіцца з меркаваннем гэтага даследчыка. Пры гэтым, разглядаючы цэнтральныя судовыя ўстановы, Ф. Леантовіч абышоў увагай канфедэрацыю, якая дзейнічала як апеляцыйны орган для каптуровых судоў21. Ён жа падзяліўкрыніцы па гісторыі права ВКЛ, у якія ўключыў дакументацыю каптуровых судоў, на заканадаўчыя помнікі, акты заканадаўчай і судовай практыкі, розныя прыватныя акты22. Гэта адна з першых класіфікацый, аднак, улічваючы спрэчнасць класіфікацыі судовай дакументацыі, яна застаецца дагэтуль актуальнай.