Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Другі перыяд гістарыяграфіі пачынаецца ўдругой палове XX ст., калі навукоўцы звяртаюцца да даследавання асобных судовых устаноў. На пачатку XXI ст. абараніла дысертацыю кандыдат юрыдычных навук Ю. Доўнар, у якой даследчыца падчас разгляду судовай рэформы XVI ст. у ВКЛ закранула дзейнасць каптуровых судоў23. Пэўныя аспекты дзейнасці каптуровых судоў былі разгледжаны А. Рахубам24 і П. А. Лойкам25. Першы каротка спыніўся на значэнні гэтых устаноў як органаў самакіравання шляхты і парламентарных рысах у іх дзейнасці. Другі засяродзіў сваю ўвагу на ролі шляхты ў грамадска-палітычным жыцці РП у другой палове XVI першай трэці XVII стст., што немагчыма без адзначэння месца гэтага саслоўя ў каптуровых судах, якія выконвалі судовыя функцыі ў найбольш складаныя перыяды існавання дзяржавы міжкаралеўя. Нягледзячы на
гэта, на сучасным этапе вывучэння мясцовага самакіравання дадзеным установам як правіда надаецца мінімум увагі26.
Дакументацыя каптуровых судоў амадь не выкарыстоўвадася ў даследаваннях, таму яе крыніцазнаўчы аналіз застаецца па-за ўвагай пераважнай бодьшасці дасдедчыкаў. Гадоўнай прычынай гэтага з’яўдяецца спецыфіка дзейнасці азначаных устаноў і захавання іх архіваў. Актавыя кнігі Вадынскага каптуровага суда, як крыніцы па гісторыі аднаго з першых у дзейнасці азначаных устаноў бескарадеўяў, якое цягнудася з 1572 г. па 1576 г., разгдядзеда Н. Старчанка27. У сваім артыкуде яна праанадізавада дакументы, якія адкдадіся ў справаводстве гэтага суда. Удічваючы спецыфіку судовага справаводства ў BKJI XVI-XVIII стст., калі у справаводстве судовых устаноў адкладаліся падобныя па фармуляры дакументы, а таксама тое, што членамі каптуровых судоў часта з’яўляліся суддзі і пісары, якія ўзвычайны час выконвалі аналагічныя абавязкі ўгродскіх іземскіх судах, цікавасць прадстаўляе артыкул украінскай даследчыцы I. Варанчук. Яна на прыкладзе Валыні раскрывае патэнцыял кніг гродскіх і земскіх судоў як генеалагічных крыніц і засяроджваецца на агульнай для даследчыкаў гэтага перыяду праблеме ідэнтыфікацыі асобаў, з чым сутыкаюцца і даследчыкі дзейнасці каптуровых судоў28.
Прадстаўнікі шляхты уваходзілі ўсклад каптуровых судоў ізначна ўплывалі на іх дзейнасць, таму пры даследаванні азначаных устаноў значэнне набываюць працы, прысвечаныя фарміраванню і складу шляхецкага саслоўя ВКЛ, атаксама формам шляхецкага самакіравання (павятовыя з’езды, соймы). Сярод першых выдзяляюцца даследаванні I. Лапа, М. Доўнар-Запольскага і М. Бычковай. У працэсе фарміравання беларуска-літоўскай шляхты, які падрабязна разглядае даследчык XIX ст. I. Лапа, гэтае саслоўе набыло рысы, характэрныя для шляхты Рэчы Паспалітай, утым ліку імкненне да самавызначэння іўплыву на палітычныя падзеі, што асабліва праяўлялася падчас дзейнасці каптуровых судоў. Даследчык выдзеліў ключавым момантам у фарміраванні шляхты рэформу 1565-1566 гг., якая стала таксама пачаткам зменаў угаліне судовай арганізацыі29. М. Доўнар-Запольскі адзначае, што асаблівасцю ВКЛ было абмежаванне вярхоўнай улады на карысць вышэйшага саслоўя, якое пераўтварала звычай у права. Менавіта гэта з’яўляецца адметнай рысай падчас арганізацыі дзейнасці каптуровых судоў. Пры гэтым права не кансервавалася, а змянялася з цягам часу. На яго думку, гэтая рыса з’яўляецца вынікам працэсу фарміравання дзяржаўнага ладу краіны, што вызначыла ролю вышэйшага саслоўя і ваенна-служылага класа (шляхецтва), якое з сярэдзіны XV ст. набыло ўплыў у дзяржаве, і адлюстравалася на складзе каптуровых судоў і прыняцці імі рашэнняў30. Разглядаючы гісторыю сеймаў М. Любаўскі звярнуў увагу на фарміраванне
шляхты і змены ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным дзяленні ВКЛ пасля Люблінскай уніі, у тым ліку Гарадзенскага павета31. Ён спыніўся на структуры і зборах шляхты, эвалюцыі асноўныхсудовыхустаноў, а таксама утварэнні гродскіх, земскіх і падкаморскіх судоў па польскім узоры, аднак каптуровыя суды даследчык не закранае32. М. Максімейка аналізаваў удзел насельніцтва ў судзе і склад мясцовых соймаў да Люблінскай уніі. На яго думку, іх асаблівасцю з’яўлялася тое, што ў абласных (мясцовых) соймах удзельнічалі розныя службовыя асобы духоўнага і свецкага стану, што таксама характэрна для складу каптуровых судоў33. Праца П. Баравіка хоць і прысвечана гарадзенскім юрысдыкам, але значна дапамагае ўдакладніць асабістыя звесткі аб мясцовых суддзях34.
Такім чынам, гістарыяграфія азначанага пытання вельмі абмежаваная. Спецыяльныя даследаванні прысвечаных дзейнасці і крыніцазнаўчаму аналізу дакументаў Гарадзенскага каптуровага суда амаль адсутнічаюць. Нягледзячы на гэта, існуе шырокае кола сумежных тэмаў, у якіх разглядаюцца асобныя аспекты арганізацыі азначанай установы. Сярод іх выдзяляюцца даследаванні, прысвечаныя судовым установам на беларуска-літоўскіх землях yXVI-XVIII стст., якімі вызначаецца месца каптуровага суда сярод іншых. Асаблівасці складу шляхты ВКЛ і РП і формы шляхецкага самакіравання маюць таксама непасрэднае дачыненне да дзейнасці каптуровых судоў, таму што у склад гэтых устаноў уваходзілі прадстаўнікі шляхецкага саслоўя, асамі суды з’яўляліся унікальнымі ўстановамі шляхецкага самакіравання.
3.	Крыніцы. Крыніцазнаўчую базу Гарадзенскага каптуровага суда можна падзяліць на архіўныя матэрыялы (фонды «Гарадзенскі каптуровы суд», «Гарадзенскі гродскі суд», «Гарадзенскі земскі суд», якія захоўваюцца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (далей НГАБ)) і апублікаваныя крыніцы, а таксама дакументы заканадаўства, якімі карысталіся гэтыя ўстановы ў сваёй дзейнасці.
Дадзены артыкул напісаны пераважна на падставе матэрыялаў архіўных фондаў НГАБ (першая група). Дакументы Гарадзенскага каптуровага суда захоўваюцца пераважнаў аднаіменным фондзе НГАБ. Улічваючы спецыфіку арганізацыі справаводства і захавання спадчыны азначанай установы (гл. ніжэй), пашырэнне крыніцазнаўчай базы патрабуе прыцягнення матэрыялаў фондаў «Гарадзенскі гродскі суд»35 і «Гарадзенскі земскі суд»36.
Каптуровыя суды, як і камісарскі, копны, прыяцельскі (палюбоўны)37, не ўтваралі ўласных архіваў. Пасля абрання новага манарха завершанае і незавершанае справаводства каптуровых судоў перадавалася земскім і гродскім судам, якія дзейнічалі ў звычайны час. Таму, дакументальную спадчыну неабходна дадаткова вылучаць з архіўных фондаў гэтых устаноў. Напрыклад, справаводства Пінскага і Берасцейскага каптуровых судоў
’ * Ucych , ІЛРКШТШМРРІОТКА
/kAptu^oGicdQ pt^e^cnim lateness Ь/&соо/пспусО tiirov^chR^vv. * //
КЛХПІІММС I гхрнртн / .17' J
Тытульная старонка актавай кнігі гарадзенскага каіпуровага суда за 1668-1669 гг.
rpumxKRETon^
^роптсартпюугхся
^с‘\отііф:	■ '
FROKVJOlfs^yrROKK
вылучана са спраў пінскага і берасцейскага земскіх судоў. Цікава, што спадчына Гарадзенскага каптуровага за XVII ст. перадавалася ўземскі суд, а справы за XVIII ст. у гродскі. Верагодна, гэта звязана з ростам значэння гродскіх судоў. Так, справы за перыяды бескаралеўяў 1668-1669 і1696-1697 гг. былі перададзены на захаванне ўгарадзенскі земскі суд, дзе яны захоўваліся разам з дакументацыяй гэтай установы. Справы за 1764 г. трапілі ўгарадзенскі гродскі суд. У гэты перыяд яны амаль не апрацоўваліся. Пасля ліквідацыі азначаных устаноў іх дакументацыя была перададзена на захаванне ў Віленскі Цэнтральны архіў старажытных актаў, дзе ім былі прысвоены наступныя нумары: 6653, 6722, 6723. Пагінацыяй аркушаў і падшыўкай спраў у XIX ст. займаўся архіварыус Кунцэвіч. Тут яны правяраліся камісіяй па праверцы актавых і метрычных кніг, створанай па ўказу імператара ад 19 снежня 1833 г. для папярэджвання фальсіфікацыі запісаў пры пацверджанні шляхецкага паходжання.
Гарадзенскі каптуровы суд апрацоўваўся першай камісіяй, якая дзейнічала на тэрыторыі Беластоцкай вобласці, Віленскай і Гродзенскай губерній38. Яна складалася з падпалкоўніка корпуса жандармаў калежскага асэсара Папова, калежскага асэсара Бабеля, чыноўніка міністэрства ўнутраных спраў паручніка Пассена, калежскага асэсара Керменскага і павятовага страпчага Пазняка3’. У гэтым архіве матэрыялы захоўваліся да 1917 г. і былі выкарыстаны Віленскай археаграфічнай камісіяй пры падрыхтоўцы зборнікаў дакументаў40. Экспертыза каштоўнасці таксама не мінула матэрыялы Гарадзенскага каптуровага суда. Яна праводзілася на працягу ўсяго захавання дакументаў, калі знішчаліся дублюючыя дакументы, як, напрыклад, судовыя рэестры, аднак дэталёвых звестак пра гэта не захавалася41.
На жаль, гісторыю архіўнага фонду НГАБ «Гарадзенскі каптуровы суд» з 1917 г. да 1948 г. прасачыць не ўдалося. Верагодна, пасля 1917 г. справы трапілі ў Цэнтральны дзяржаўны архіў Міністэрства ўнутраных спраў Літоўскай ССР (далей ЦДАМУСЛітССР), дзезахоўвалісяда5 кастрычніка 1948 г., калі дзве неапісаныя справы, улічаныя пад нумарам «і-102» былі перададзены у філіял Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР уг. Гродна. Цікава, што пасля апісання дакументаў было ўлічана 6 адзінак захавання і фонду прысвоены № 138842. У 1951 г. фонд быў перапрацаваны. У 1960 г. з ЦДА МУС ЛітССР уфіліял ЦГДА г. Гродна перадалі яшчэ 3 справы за 1669-1764 гг., улічаныя па вопісу 243. У 1964 г. па распараджэнню Архіўнага ўпраўлення БССР ад 27 лютага 1964 г. фонд быў перададзены ў Цэнтральны дзяржаўны гістарычны архіў БССР у г. Мінску і яму прысвоены нумар 187044. У 1977 г. фонд быў перапрацаваны і ўлічаны па 1 вопісе, ада яго дададзены вопіс спраў да перапрацоўкі (справа 10). Па выніках зверкі наяўнасці і стану спраў у 1977 г. 5 адзінак захавання
патрабавада дезінфекцыі і дезінсекцыі, a 6 пераплёту45. У 2008 г. падшыўкі патрабавалі справы № 3, 4, 5, 646.
На дадзены момант фонд складаецца з 10 спраў, сістэматызаваных па намінальна-храналагічным прынцыпе. У ім маецца тры актавыя кнігі, дзве з якіх за 1668-1669 гг. захаваліся цалкам (517 і 307 арк. адпаведна). У кнізе за 1696-1697 гг. (507 арк.), нягледзячы на рэстаўрацыю, 111 дакументаў захавалася фрагментарна (гэтыя аркушы пашкоджаны ўздоўж аркуша (зверху больш; гэтая частка не захавалася), а затым паласа размыта (нечытаемая), асобныя дакументы цалкам выцвілі)47. Пашкоджаннескладае ад 40-50 да 70% аркушаў. Выпісы з актавых кніг каптуровых судоў за 16691764 гг. прадстаўлены ўтрох справах48. Пры гэтым захавалася 15 спраў на 22 аркушах, якія складаюць частку актавай кнігі за 1764 г.49 Улічваючы фрагментарнасць у асвятленні падзей, гэтыя справы мала інфарматыўны пры даследаванні гісторыі ўстановы. Астатнія тры справы з’яўляюцца рэестрамі або пратаколамі пасяджэнняў суда за 1764 г.50