Гарадзенскі палімпсест 2010 Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.

Гарадзенскі палімпсест 2010

Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
144.54 МБ
Склад і функцыі каптуровых судоў першапачаткова не былі дакладна вызначаны. У адных паветах для падтрымання парадку было дастаткова дзейнасці земскіх і гродскіх судоў. У іншых фарміраваліся каптуровыя суды. Каптуровыя суддзі абіраліся шляхтай на павятовых сойміках паводле большасці галасоў, прычым іх колькасць вызначалася патрэбамі павета,
азатым зацвярджаліся на канвакацыйным сейме. Для правамоцнасці пастаноў суда, у ім павінна было быць не менш 5 асобаў97. Яны прыносілі прысягу Рэчы Паспалітай па ўзоры дэпутатаў Галоўнага трыбуналу. Значнасць судоў падкрэслівалася тым, што пісарамі абіраліся прадстаўнікі шляхты. Пастановай 1587 г. вызначаўся склад каптуровага суда, уякі ўваходзілі ваявода або староста (пры іх адсутнасці намеснікі), ураднікі гродскага і земскага судоў, падкаморы, суддзя, падсудак і пісар земскага суда. Па сутнасці, гэта аб’яднаны склад трох звычайных судоў. На жаль, інфармацыя захавалася не пра ўсіх членаў гарадзенскіх каптуровых судоў. Падчас бескаралеўя 1668-1669 гг. ураднікамі Гарадзенскага каптуровага суда былі гарадзенскі возны і маршалак Мікалай Казімір Міленькій, а суддзямі Пётр і Васіль Быльчыцы98. У 1674 г. суд узначальваў гарадзенскі маршалак Ян Казімір Кердзей, абавязкі пісара выконваў пісар земскага суда Аляксандр Валовіч". У 1733 г. усклад каптуровага суда ўваходзілі гарадзенскі падкаморы і каптуровы маршалак Казімір Фларыян Міцута, віцебскі падстолі Ануфры Хлявінскі, гарадзенскі і смаленскі чашнік Бенедыкт Сапоцька і гарадзенскі гродскі пісар Бенедыкт Боўфал100. У 1764 г. склад гарадзенскага каптуровага сўда пашырыўся. У яго ўвайшлі каптуровы маршалак Мацей Шчэрбін, гарадзенскі чашнік Міхаіл Палітускі, гарадзенскі стольнік Ігнацій Храптовіч, гарадзенскія крайчыя Андрэй і Юзаф Гліндзічы, гарадзенскі падчашы Аляксандр Нарвойт, гарадзенскі каморнік Міхал Юзаф Шымак, ротмістр Гарадзенскага павета Юзаф Антоній Сапоцька і гарадзенскі гродскі пісар Міхал Ваўкавыцкі101. Па меркаванні I. Лапо пасяджэнні каптуровых судоў павінны былі збіраць больш шляхты, чым звычайныя земскія рокі102, што пацвярджаецца дзейнасцю гарадзенскага каптуровага суда.
На падставе праналізаваных крыніц I. Лапо робіць вынік, што службовыя асобы маглі прысутнічаць на сойміках і абіраць на іх каптуровых суддзяў не тых паветаў, да якіх яны належалі па сваіх урадах. Ураднік мог быць аселым шляхцічам іншага павету або ён мог знаходзіцца ў іншым павеце і тады далучаўся да сойміка гэтага павета103. Напрыклад, у 1674 г. на сойміку пасля смерці караля Міхала Вішнявецкага ў Гародні прысутнічалі смаленскі скарбнік Аляксандр Сапоцька, віленскі скарбнік Дадзібог Градкоўскі, вендэнскі падкаморы Мікалай Юры Сапоцька, якія мелі маёмасць у гарадзенскім павеце104. У выпадках, калі хтосьці з пакліканых суддзяў не з’явіўся на першыя рочкі і не прысягнуў, абіралі іншага суддзю. Ад прысягі вызваляліся толькі сенатары, таму што з наступленнем бескаралеўя Паны-Рада прыносілі асаблівую прысягу на вернасць дзяржаве. Калі хтосьці з абраных і прысягнуўшых суддзяў не з’явіцца на рочкі, астатнія судзяць без яго. Пры гэтым у асобных паветах Ma­rni існаваць ўласныя суды, якія адрозніваліся ад каптуровых, як, напры-
Дыяграма 3.
Колькасць спраў, разгледжаных Гарадзенскім каптуровым судом у лістападзе 1668 верасні 1669 гг.
■ лісгапад 1668 г.
■ снежань 1668 г.
■ люты 1669 г.
■ сакавік 1669 г.
25%
■ красавік 1669 г.
жнівень 1669 г.
■ всрасень 1669 г.
Дыяграма 4.
Колькасць спраў, разгледжаных Гарадзенскім каптуровым судом у студзені 1696 -жніўні 1697 гг.
■ студзень 1696 г.
■ люты 1696 г.
■ сакавік 1696 г.
■ верасень 1696 г.
« кастрычнік 1696 г.
люты 1697 г.
w сакавік 1697 г.
красавік 1697 г.
>«нівень1697г.
клад, уБерасці ў 1587 г. У адрозненні ад Валынскага каптуровага суда, дакументы якога сведчаць аб маніпуляцыях адным з суддзяў іншымі і часам некампетэнтнасці суддзяў, гарадзенскія каптуровыя суддзі праяўлялі адказнасць і адпаведнасць іх дзейнасці заканадаўчым актам перыядаў міжкаралеўяў, што адлюстравалася ўадсутнасці скаргаў на іх дзейнасць105.
Дзейнасць Гарадзенскага каптуровага суда можна прааналізаваць па датах і колькасці спраў, а таксама відах дакументаў, якія ўносіліся ў актавыя кнігі. Кворум для правамоцнасці суда складаў пяць асоб. Паводле актавых кніг часам складана прасачыць канкрэтныя даты пасяджэнняў, таму што пісар мог уносіць рашэнні пасля заканчэння слухання ўсіх прадстаўленых для разгляду спраў. Аднак, на падставе гэтых архіўных матэрыялаў дазваляецца прааналізаваць колькасць разгледжаных спраў па месяцах. Пасяджэнні (кадэнцыі) гарадзенскага каптуровага суца падчас бескаралеўя пасля смерці караля РП Яна Казіміра збіраліся на пачатку кожнага месяца з лістапада 1668г.даверасня 1669г. [гл.дыяграмуЗ],калібыўабраныкаралём Міхаіл Вішнявецкі. Шляхта не збіралася толькі ў студзені з-за шматлікіх свят, а таксама ў траўні, чэрвені і ліпені, калі праводзіліся найбольш значныя гаспадарчыя працы. Таму, найбольш напружанымі месяцамі па колькасці разгледжаных спраў былі люты і красавік (25 і 24 % адпаведна, 86 і 84 справы). Пры гэтым 2 справы (1 %) было разгледжана ўсакавіку, a 21 (6 %) улістападзе. Падчас астатніх кадэнцый было створана ад 42 да 57 дакументаў (12-17 %). Кадэнцыі працягваліся каля 10 дзён за выключэннем лютага 1669 г., калі суд працаваў з 6 па 22 (17 дзён)106. Усяго было разгледжана 343 справы.
Пасля смерці Яна Сабескага каптуровы суд збіраўся на пасяджэнні з канца студзеня 1696 г. па жнівень 1697 г. [гл. дыяграму 4], Кадэнцыі працягваліся ад двух тыдняў да месяца пасля перапынкаў з красавіка па жнівень 1696 г., лістапада 1696-лютага 1697 гг., калі пасяджэнні не адбываліся107. За гэты перыяд было разгледжана 214 спраў, прычым большасцьу верасніі кастрычніку1696г.(55 і 71справа,26 і 33%адпаведна). Толькі па чатырох справах (2 %) суддзі паспелі прыняць рашэнне ў студзені 1696 г., што звязана з іх занятасцю арганізацыйнымі пытаннямі дзейнасці суда. На іншых кадэнцыях разглядалася ад 8 дакументаў да 24 (4-11 %).
Найбольш актыўнымі істцамі судовых спраў у 1668-1669 гг. былі гарадзенскі падкаморы Станіслаў Масальскі, гарадзенскі падпісак Юры Будкевіч, рэчыцкі чашнік Андрэй Эйсімант. Напрыклад, 7 снежня 1668 г. разглядалася справа аб ўзяцці Самуэлем Талібскім у няволю трох дзяўчат і хлопца з розных вёсак, якія належалі С. Масальскаму. У кампенсацыю С. Масальскіпатрабаваўвыплату20копгрошай108.Нярэдкадляадстойвання сваіх правоў у суд звярталіся жанчыны (11,25 %)10’, як, напрыклад, удава земскага суддзі Канстантыя Александровіча Зафія Барытоўская, якая скардзілася на аўгустоўскага старосту Юрыя Мікалая Масальскага аб нявыплаце пазычаных ім 100 польскіх злотых110. Супраць сваіх сужэнцаў выступалі Ганна Дыбоўская і Наталля Хлябоўская за невяртанне імі пазык111. Сярод разгледжаных судом у гэты перыяд спраў 4,5 % складаюць звароты прадстаўнікоў канфесійныхустаноў Гародні. Найбольш актыўнымі
сярод іх былі базыліянкі (3 справы), у тым ліку дачка канюшага, а затым падканцлера ВКЛ, абатыса ў віленскім і менскім базыліянскім кляштарах Кацярына (усвеце Еўдаксія) Сапежанка112, бернардынцы і францысканцы (па дзве справы), якія адстойвалі фінансава-маёмасныя інтарэсы супраць Пятра і Адама Барановічаў, пана Халецкага, старадубскага харужага Самуэля Астаф’евіча Літавора Храптовіча113 і інш114.
Цікава, што пасяджэнні пінскага каптуровага суда падчас бескаралеўя 1733-1735 гг., у адрозненне ад гарадзенскага, адбываліся больш уладкавана: кожныя 6 тыдняў па 3 тыдні115. Толькі падчас бескаралеўя 1764 г. тэрміны пасяджэнняў былі ўпарадкаваны. Адбылося 4 кадэнцыі Гарадзенскага каптуровага суда: у сакавіку, траўні, чэрвені, кастрычніку [гл. дыяграму 5], Яны цягнуліся па тры тыдні, пры гэтым назіраецца тэндэнцыя да змяншэння колькасці разглядаемых спраў пад канец дзейнасці суда116. Усяго было разгледжана 278 спраў. Найбольш напружанымі былі першая і другая кадэнцыі ў сакавіку і траўні, калі суддзі вынеслі рашэнні па 85 і 83 справах (ЗІіЗО % адпаведна), аў кастрычніку падчас апошняй кадэнцыі ўрэестрах зафіксавана толькі 45 зваротаў асоб (16 %). Летам, у чэрвені, у сувязі з занятасцю было разгледжана 65 спраў (23 %).
Дыяграма 5.
16%
31%
Колгжасць спраў, разгледжаных Гарадзенскім каптуровым судом у 1764 г.
■ 10-31.03.1764г.
a 04-26.05.1764 г.
■ 07.04.-22.06.1764г.
■ 13.10.-03.il.1764 г.
23%
30%
Такім чынам, Гарадзенскі каптуровы суд дзейнічаў на падставе пастаноў канвакацыйных соймаў па парадку, зацверджанаму «Каптуром ВКЛ па смерці яго міласці караля Стэфана і часе бескаралеўя» або «Пастановай і парадакам забеспячзняя пакою, справедлівасці і земскай аховы падчас міжкаралеўя». Суддз: (не менш пяці) абіраліся павятовай шляхтай, як правіла сярод буйчой Ц’ляхты абс прадстаўнікоў мясцовых судовых устаноў, якія дзейнічалі ў звычайны час. Справаводства вёў пісар земскага суда. Члены суда прыносілі адпаведную прысягу. Падчас бескаралеўяў
XVII ст. кадэнцыі адбываліся штомесяц і працягваліся каля 10 дзён, аў XVIII ст. чатыры разы ў год і цягнуліся каля месяца. Шляхта павета актыўна звярталася ў каптуровы суд, у тым ліку жанчыны. Пераважная большасць спраў тычылася адміністрацыйных парушэнняў гаспадарчафінансавага характару (узысканні пазык).
***
Гарадзенскі каптуровы суд з’яўляўся шляхецкім судовым органам, сферай дзейнасці якога ахопліваліся натарыяльныя справы, крымінальныя злачынствы і адміністратыўныя правапарушэнні паміж жыхарамі Гарадзенскага павета падчас бескаралеўяў. Першыя звесткі пра існаванне азначанай установы ў Гарадзенскім павеце тычацца безкаралеўя 15721573 гг„ аліквідавана яна была пастановай сойма 1768 г. Асноўныя матэрыялы дзейнасці суда за 1572-1576 гг. апублікаваў Г. Люлевіч (маніфесты, пастановы), а асобныя дакументы за 1668-1669,1674-1675,1696— 1697,1707,1721,1733,1764 гг. змешчаны ў Актах Віленскай археаграфічнай камісіі. У архіўным фондзе НГАБ «Гарадзенскі каптуровы суд» захоўваюцца справы за 1668-1669, 1696-1697 гг„ атаксама выпісы з актавых кніг за 1733 г. і 1764 гг. Першапачаткова дакументы за 1668-1669 і 1696-1697 гг. захоўваліся ў складзе архіва гарадзенскага земскага, а за XVIII ст. гарадзенскага гродскага судоў, разам з матэрыяламі якіх пераходзілі ва ўласнасць фондаўтваральнікаў-спадчыннікаў. Звестак пра яго апрацоўку і ўмовы захоўвання ў гэтых архівах няма. Апрацоўка матэрыялаў пачалася толькі на мяжы XIX і XX ст., калі кнігі, падчас захавання ў Віленскім цэнтральным архіве старажытных актаў, былі прашыфраваны і ўнесены ў каталог старажытных актаў. На жаль, у архіўных фондах НГАБ «Гарадзенскі земскі суд» і «Гарадзенскі гродскі суд» іншых звестак, акрамя рэестру чэрвеньскай кадэнцыі 1764 г., вылучыць не ўдалося, Частка дакументальнай спадчыны магла застацца ў Вільні, а таксама быць пашкоджанай падчас прыродных (пажараў, павадкаў) або сацыяльных (ваенных канфліктаў, рэвалюцый) катаклізмаў, якія адбываліся на месцах захавання дакументаў.