Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
Адначасова з земскімі, павінны былі распачаць сваю працу замкавыя суды, якія займелі новыя абавязкі (кампетэнцыю), апісаныя ўраздзеле 4, артыкуле 20II Статуту ВКЛ57. Так, наваградскаму ваяводзе Паўлу Іванавічу Сапегу загадвалася, каб ён «...там же в он час (31 мая 1565 г. А. Ш. ) суд замковый водле опйсаня й обовязку статутового засадйл й на прышлый час мел й досыть тому чынйл конечно»5*. У сваю чаргу I. Лапа з «прывйлею земского повету Пйнскому на волностй» ад 28 студзеня 1566 г. прыводзіць амаль тыя ж словы, каб мясцовы староста «...суд замковый водле опйсаня обовязку статутового там же в Пйнску засадйл й на прышлый часмел й досйт тому чынйл»59. Апошні прыклад сведчыць, што
новая ўстаноўленная манархам дата пачатку функцыянавання земскіх і замкавых судоў таксама не вытрымлівалася. Адзначым галоўнае рэформа замкавых судоў вынікала з увядзення выбарных шляхецкіх земскіх судоўу ВКЛ у 1565-1566 гг.
Акрамя вызначэння межаў кампетэнцыі парэформеннага замкавага суда ў II Статуце ВКЛ дакладна агаворваўся і яго склад: старосты, а «вг не бытностй йхг намеснйкй йхь зг судьею замковым прйсяглым оселым мають судйтй...»60. Калі намеснікі старостаў, якія называліся яшчэ падстаростамі61, былі добра вядомыя па складу дарэформенных замкавых судоў, у тым ліку і гарадзенскага62, то пасада замкавага суддзі на першы погляд выглядае цалкам новай. На гэта быццам бы ўказвае і сам 21 артыкул «О судьй замковомі>», раздзела 4 II Статута ВКЛ, які пачынаецца словам: «Уставуемі>.,.»63. Але пры бліжэйшым разглядзе высвятляецца, што адзіны замкавы суддзя замяніў тых самых двух прысяжных шляхцічаў-суддзяў, вядомых яшчэ па I Статуту 1529г.мНа гэта ўсвой час звярнуў увагу В. Ластоўскі: «...судзьдзі, выбраныя гаспадаравымі ўраднікамі па статуту 1529 году, асталіся (у 1566 г. -А.Ш.) пры замковым судзе, і іх абавязкі былі што і раней, у нябытнасьць саміх гаспадаравых ураднікаў судзіць пры іх намесьніках»65. У выніку, структура парэформеннага судовага замкавага ўраду па II Статуце ВКЛ традыцыйна складалася з суда старосты і суда яго ўраднікаў: намесніка, замкавага суддзі і пісара. Пры гэтым апошні быў судом ніжэйшай інстанцыі ў адносінах да першага, у сваю чаргу апеляцыі на старасцінскі суд разглядаў сам гаспадар66. Можна пагадзіцца з думкай М. Любаўскага, які пісаў, што замкавыя суды былі «пакінуты шляхецкаму саслоўю» ВКЛ, пры гэтым доўгі час за імі захоўвалася старая назва «замкавыя», аднак, адначасова шырока пачынае выкарыстоўвацца і тэрмін «кгроцкйе» («гродскйе») суды67. Недакладны ён быў толькі ў адным замкавыя суды былі пакінуты не столькі шляхце, колькі ваяводам, старостам і дзяржаўцам, якія павінны былі іх «засадзіць», выбраўшы з мясцовай шляхты замкавага суддзю. Апошняе ва ўмовах Гарадзенскага павета было яўным анахранізмам, бо прысяжныя шляхцічы-суцдзі ў складзе замкавага суда былі вядомы тут адразу пасля прыняцця Статуту ВКЛ 1529 г. і да стварэння асобнага земскага шляхецкага суда ўзору 1555 г.68Гэта паслужыла адным з фактараў, які прадвызначыў пэўную спецыфіку рэфармавання гарадзенскага судовага замкавага ўраду.
Як жа тады праходзіла судовая рэформа 1564-1566 гг. замкавага ўраду ва ўмовах Гарадзенскага павета ВКЛ? Гарадзенскі староста Грыгорый Аляксандравіч Хадкевіч быў сярод тых паноў ВКЛ, хто засведчыў сваёй прысутнасцю Бельскі прывілей 1564 г. і тым самым адмовіўся ад сваіх старасцінскіх судовых прэрагатываў над павятовай шляхтай69. Тым не менш, менавіта яму выпала задача праводзіць судовую рэформу
ў Гарадзенскім павеце ў 1564-1566 гг. Замкавы ўрад уГорадні Грыгорый Хадкевіч «засяЭзіу» ужо ў 1564 г. Пад гэтым годам 18 ліпеня фіксуецца ў крыніцах яго падстароста князь Іван Фёдаравіч Масальскі70. Аднак, дзейнасць старога гарадзенскага земскага суда ўскладзе: суддзі Павел Юр’евіч Катовіч, Мікалай Шымковіч Талочка і пісар Мікалай Янавіч Талочка як мінімум да сярэдзіны снежня 1564 г., дазваляе меркаваць, што гарадзенскі замкавы суд так і не аднавіў сваю працу ў ліпені 1564 г.
Праблема ўскладняецца яшчэ тым, што падстароста князь Іван Масальскі з19чэрвеня наступнага 1565 г. адначасова займаў яшчэ і пасаду гарадзенскага земскага суддзі71. Такое аб’яднанне ў руках адной асобы двух павятовых урадаў, якое ўкраінскі даследчык У. Палішчук назваў «дзіўным»72, патрабуе асаблівай увагі і тлумачэння. Адзначым, што адначасова гарадзенскім земскім суддзёй і падстаростай князь Іван Масальскі быў як раз у 1565-1566 гг.73 учас, калі ў Гарадзенскім павеце павінен быў пачаць сваю дзейнасць рэфармаваны, гэта значыць, выбарны шляхецкі земскі суд74. Функцыянаванне гарадзенскага земскага суда ў складзе: суддзя, падсудак і пісар, яшчэ да афіцыйнага ўвядзення 1 сакавіка 1566 г. II Статуту ВКЛ75 прывяло Віталя Галубовіча да думкі, што: «паколькі прававых падставаў для ажыцяўпення элекцыі яшчэ не было, то земскі судовы камплект у 1565 г. быў яшчэ сфарміраваны без удзелу грамадства, шляхам прызначэння»76. Менш катэгарычны быў М. Любаўскі, які лічыў, што II Статут ВКЛ часткова быў уведзены яшчэ 26 студзеня 1566 г.77 Сапраўды, на Віленскім вальным сойме 1565-1566 гг. кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт Аўгуст загадаў «абы ся вжо всй от того часу в року теперг йдучохп шестьдесяпть шостом'ь месеца генвара дня двадцать шостого правом-ь тымг статутом'ь новым-ь судйлй й справовалй... вынемшй артыкулы около парсуны своее кролевское й добрь свойх'ь господарскйхь, а обороне земской, о ceoeodax^ шляхты, о cydex^ й судьяхь...»7S. М. Любаўскі, са спасылкай на адказы гаспадара на просьбы шляхты ВКЛ на тым жа сойме 21 снежня 1565 г., пісаў, што ў пэўных паветах да згаданага часу ўжо адбылося «назначенйе земскйх судов й пршпом прй участйй шляхты, хотя правйльная элекцйя кандйдатов едва лй ймела место, йбо не былй еіцё установлены сеймйкй в новых судебных округах»79. Але механізм такога «прызначэння пры ўдзеле шляхты» даследчык не раскрыў, дапусціўшы, што ўабозе войска ВКЛ пад Менскам у!564г. сабраная там шляхта «намеціла» як самых кандыдатаў на новыя ўрады, так і вызначыла межы іх юрысдыкцыі80. Мы ў свой час выказаліся за адназначна выбарны характар складу гарадзенскага земскага суда 1565 г., але без якой-небудзь далейшай аргументацыі, бо гэта выходзіла за храналагічныя рамкі нашага артыкулу81. Паспрабуем аргументаваць сваю пазіцыю цяпер.
Варта нагадаць, што ў Гарадзенскім павеце пэўная традыцыя выбараў ураднікаў існавала яшчэ да рэформаў 1564-1566 гг. У 1555 г. мясцовымі «панамі-шляхтай» былі абраныя павятовыя возныя, якія пасля склалі прысягу перад троцкім ваяводам82. Абраныя тады гарадзенскія возныя, напрыклад, Станіслаў Быльчыч і Васіль Мардасавіч, а таксама даабраныя ў 1565 г. Войцах Багданавіч Талочка і Ян Доха спраўна выконвалі свае абавязкі яшчэ іў наступным 1566 г.83 Наколькі была распрацавана працэдура элекцыі возных на шляхецкіх з’ездах у Гарадзенскім павеце цяжка сказаць. Вялікая роля «паноў-шляхты», прымушае думаць, што на практыцы ў выбарах возных шэраговая шляхта і баяры не прымалі ўдзелу, а таму такая элекцыя насіла хутчэй фармальны характар паны-шляхта прадстаўлялі свае кандыдатуры на зацвярджэнне ваяводзе, а астатняй шляхце і баярам заставалася толькі прыняць вынікі «выбараў» да ведама. Для шмат каго з апошніх існаванне прысяжных выбарных возных у Гарадзенскім павеце ўвогуле засталося невядомым. Так, у судовай справе 1566 г. гарадзенскіх шляхцічаў Яна Пятровіча са Шчасным Навіцкім, калі першы прадставіў ліст земскага суддзі Паўла Юр’евіча Катовіча ад 3 снежня 1564 г. са сведчаннем яго служэбніка і віжа Яна Мядухоўскага, то другі папрасіў новы земскі суд вызваліць яго ад адказнасці на той падставе, што не было прадстаўлена «...сознане возного поветового который на то обран быль...», а служэбнік Катовіча «вйжом'ь бытй ... моцы не мел»аі. На што Ян Пятровіч заявіў: «...тот лйспть п(а)на Котовйчов слушне й водле права есть выдан кгдыж на тот час возных прйсяглых еіце не было але на всякйе справы земскйе былй выдаваны вйжы от судей... »85. He падобна на тое, што Ян Пятровіч скажаў інфармацыю. Новы земскі суд з князем Іванам Масальскім на чале пацвердзілі яго словы: «...возных прйсяглых e тот час тут в повете городенскомі> не было...»Й6. Супаставіўшы гэтыя сведчанні з вядомымі фактамі дзейнасці прысяжных гарадзенскіх возных можна зрабіць выснову, што, па-першае, іх не было ў Гарадзенскім павеце толькі «на той час» уснежні 1564 г., бо тады ўсе былі ўвойску87, а па-другое, нягледзячы на згадкі гарадзенскіх возных як «абраных», іх выбары былі больш падобныя на прызначэнне. Менавіта так трэба разумець артыкул 4 раздзела 4 II Статуту ВКЛ: «абы воеводове вь кождом-ь повете судовом, где кнйгй лежать ... возных-ь выбйралй пострыгалй уставлялй...^. Пад «выбйралй» ясна бачыцца прызначэнне, пад «пострыгалй» меўся на ўвазе адмысловы рытуал уступлення на пасаду89, пад «уставлялй» трэба разумець прыняцце ваяводамі ад возных прысягі, тэкст якой быўзмешчаны ў тым жа артыкуле 4II Статута ВКЛ. Аднак, у Гарадзенскім павеце склалася свая традыцыя «выбараў» возных. Гэта відаць па тытулатуры, якую ўжылі ў 1570 г. у адносінах да вознага Гарадзенскага павета Багдана Глябковіча мясцовыя земскія ўраднікі: «возный поветовый от панов
шляхт'ь обраный прйсяжный а водле статутуустановленый»90. Як бачым, гарадзенскіх возных «абіралі» тыя ж паны-шдяхта, а ваяводзе ці старосце паводле II Статута ВКЛ заставалася толькі «падстрыч» і «ўстанавіць» іх91. У сувязі з гэтым, у Гарадзенскім павеце возныя не былі слугамі, залежнымі ад князёў і магнатаў, як тое давяла Наталля Старчанка на Валыні92, а з’яўляліся сапраўды незалежнымі сведкамі і ўраднікамі, чые абавязкі дакладна былі прапісаны ў артыкуле 5, раздзела 4 II Статута ВКЛ93. Між іншым самастойнасць гарадзенскіх возных праяўлялася ўтым, што яны маглі па ўласным жаданні скласці свае паўнамоцтвы. Так, як гэта зрабіў абраны яшчэ ў тым жа 1555 г. павятовы возны Станіслаў Станьчыкевіч. У 1578 г. перад земскім урадам ён заявіў: «...будучй мне от двадцатй й кйлку лет вознымь й завжды почстйве й статэчне врядомь свойм шафуючй всйм обыватэлем повету того (Гарадзенскага А. Ш.) нй откого нйякое помовы о нйяком непрыстойном поступку на себе не мелом што Богу н людемь явно нйколй мя тэж таковая желжйвость не потыкала для которое окгрутное зелжйвостй вжо далей возным бытй не хочу...»м.