Гарадзенскі палімпсест 2010
Дзяржаўныя і сацыяльныя структуры, XVI-XX стст.
Выдавец: Зміцер Колас
Памер: 507с.
Мінск 2011
У XVIII ст. Гарадзенскі магістрат меў такія ж службовыя пасады, што і ў XVII ст., аднак часам у дачыненні да іх ужываецца лацінамоўная тэрміналогія. Так, уактавай кнізе за 1715-1723 гг. фармуляр дакументаў складзены на латыні. Адпаведна, войт па-лацінску называецца адвакатам (advocat), бурмістры праконсуламі (proconsularis), радцы консуламі (consularis), лаўнікі скабіналі (scabinali), пісар натарыусам (notarius)32. Ураднікі Гарадзенскага магістрата называюцца выключна шляхетнымі панамі, астатнія мяшчане называюцца пачцівымі або проста яснавяльможнымі панамі. Колькасць бурмістраў на пасяджэнні вызначалася лічбай у два чалавекі. Сярэдняя колькасць радцаў, што прымалі ўдзел у пасяджэнні магістрата складалася 3-4 асобаў, лаўнікаў 2-3 ураднікаў..
У другой палове XVIII ст. у дачыненні да ўраднікаў гарадзенскага магістрата ўпершыню пачынае ўжывацца тэрмін «прэзідэнт». Дадзены магістрацкі ўрад пачаў ужывацца ў Польшчы ў другой палове XVII ст. Як лічаць некаторыя польскія даследчыкі, зроблена гэта было з мэтай фармальна павысіць статус бурмістра ў вялікіх гарадах33. Увогуле прэзідэнтам места лічыўся той бурмістр, які кіраваў пасяджэннямі магістрату, такім чынам найменне «прэзідэнт» вызначае старэйшага бурмістра34. Першым прэзідэнтам гарадзенскім называецца шляхетны пан Юзаф Бадаракі (03.10.1755 г.)35. Прэзідэнтаў на пасяджэнні магло быць і некалькі. Так, 17 студзеня 1763 г. на пасяджэнні магістрата старшынствавалі прэзідэнты Вінцэнт Тадэвуш Жылінскі і Тадэвуш Клява, які таксама займаў пасаду пісара36.
Каралеўскім упаўнаважаным па асобых даручэннях з’яўляўся сакратар. Маюцца звесткі аб існаванні гэтай пасады ў Гародні яшчэ ў 30-40-я гг. XVII ст., аднак першае дакументальнае сведчанне прыходзіцца на канец гэтага стагоддзя, калі сакратаром ЯКМ называўся Стэфан Градкоўскі37. У пэўных выпадках адбывалася сумяшчэнне абодвух пасад адной асобай.
Так, 30 траўня 1776 г. прэзідэнт гарадзенскі Андрэй Сталінскі атрымаў пасаду каралеўскага сакратара38.
Урад надворнага каралеўскага сакратара ў крыніцах XVI-XVIII стст. таксама часта называўся «сакратар наш» альбо «сакратар яго каралеўскай мосці», ці скарочана «сакратар ЯКМ». Пасада была вельмі ганаровай і даволі высока прызнавалася ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай. Гэты ганаровы тытул надавалі асобам заслужаным у галіне навукі і мастацтва39.
Аб сакратарах надворных караля Жыгімонта Аўгуста піша польскі даследчык Марэк Феранц40. У сваім артыкуле ён выдзяляе шэраг катэгорый каралеўскіх сакратароў: надворныя, духоўныя, ганаровыя і тытулярныя. Надворныя сакратары былі штатнымі ірэгулярна знаходзіліся пры каралеўскім двары, дзе атрымлівалі грашовы заробак; духоўныя сакратары займаліся справамі надання маёмасці касцёлам і духоўным асобам; ганаровыя выконвалі розныя даручэнні манархаў і часам атрымоўвалі ўзнагароджанне, у тым ліку ў выглядзе нерухомай маёмасці; тытулярныя атрымлівалі сам урад як узнагароду і не выконвалі ніякіх абавязкаў, адпаведна не мелі аплаты41.
Функцыі сакратара ЯКМ часам мала чым адрозніваліся ад функцый двараніна ЯКМ службовай асобы, якая адказвала за карэспандэнцыю, выконвала розныя каралеўскія даручэнні. Гуральскі прыпісвае сакратару разгляд спрэчак паміж дваранамі ЯКМ42. Больш падрабязна яго функцыі павінны былі быць распісаны ў каралеўскіх прывілеях на дадзеную пасаду ці ў інструкцыях. Але, як вядома, яны амаль не ўведзены ў навуковы ўжытак. Выключэннем з’яўляецца прывілей караля Яна Казіміра ад 20 мая 1661 г. на урад каралеўскага сакратара магілёўскаму войту Пятру Казановічу43.
Каралеўскія сакратары з Гародні, як і з іншых гарадоў ВКЛ спалучалі гэты урад з магістрацкім, найчасцей з войтаўскім44. Увогуле, на нашу думку, адпаведна вышэй згаданых катэгорый яны больш падыходзілі да ліку ганаровых. Асноўнай іх функцыяй было здзяйсненне сувязі паміж каралём і гарадскімі ўладамі, выканне яго даручэнняў і інфармаванне аб гэтым магістрата.
Шырока распаўсюджанымі ў Еўропе з’яўляюцца даследчыя працы прысвечаныя элітам, ў тым ліку і гарадскім. Дзякуючы захаваўшымся крыніцам ёсць магчымасць звярнуць больш падрабязную ўвагу на біяграфію прадстаўніка гарадзенскай мясцовай эліты, чалавека, які пакінуў значны адбітак у гісторыі Гародні, першага прэзідэнта места Юзафа Бадаракі. Асобныя эпізоды з яго жыцця знайшлі адлюстраванне ў працы Ю. Гардзеева «Магдэбургская Гародня»45. Юзаф Міхал Бадаракі нарадзіўся на мяжы XVII-XVIII стст. На старонках актавых кніг упершыню згадваецца 18сакавіка 1734 г., падчас актыкацыі апраўдальнага тэстыманіяльнага
запісу46. Пасаду райцы ўгарадзенскім магістраце Бадаракі займаў у 1737, 1741-1742 гг.47, бурмістра у 1738-1740, 1743 гг.48. Псакавіка 1747 г. ён згадваеццаяккаралеўскісакратар49. Шляхетны пан Юзаф Бадаракі, сакратар ЯКМ, упершыню згадваецца як прэзідэнт 3 кастрычніка 1755 г.50. У той жа час Андрэй Францішак Сталінскі называецца бурмістрам. У дакуменце за 27 жніўня 1756 г. абодва ўраднікі называюцца гарадзенскімі бурмістрамі51. Праз год 6 кастрычніка 1757 г. Юзаф Бадаракі і Андрэй Сталінскі ўжо маюць тытул прэзідэнтаў52.27 красавіка 1763 г. Юзаф Бадаракі сустракаецца ў дакументах як шляхетны пан, субстытут (намеснік) сындыка генеральнага апостальскага Караля Літавора Храптовіча, сакратара ЯКМ53. Пасады гарадзенскага прэзідэнта і сакратара ЯКМ займаў да моманту сваёй смерці 8 лістапада 1774 г.54.
Юзаф Бадаракі тройчы быў жанаты. Першай яго жонкай называецца Марыяна Шульцаўна, дачка гарадзенскага бурмістра Жыгімонта і Юліаны Шульцаў, сястра Тамаша Шульца (06.06.1732 г.)55. Другой жонкай Юзафа была Марыяна з роду Талаконскіх Пашкевічаў, сястра Андрэя Талаконскага Пашкевіча, які 10 сакавіка 1740 г. актыкаваў для яго асэкурацыйны запіс56. Трэцяй жонкай стала шляхетная пані Марыяна Адамовічаўна (Свярчэўская па першаму мужу)57.
Ад першага шлюбу з Марыянай Шульцаўнай у Бадаракі была дачка Ружа, ад трэцяга Тэрэза. Абедзве былі замужам за ўплывовымі гарадзенскімі ўраднікамі, штозаймалі важныя пасадыў гарадскім самакіраванні. Так, Ружа ў першым шлюбе была замужам за Вінцэнтам Жылінскім, віцэ-рэгентам Скарбовай каміссіі ВКЛ58, прэзідэнтам старой рады59, угэтым шлюбе нарадзіліся дзеці: Юзаф, Марыяна (жонка Казіміра Абрамовіча, бурмістра ў 1768 г. і прэзідэнта ў 1774 г.60), Ганна, Брыгіта, Эльжбета61. У другі раз Ружа выйшла замуж за Юзафа Зялінскага, гарадзенскага войта, віцэ-рэгента (намесніка) і архівіста Скарбовай камісіі ВКЛ (70-80-я гг. XVIII ст.)62.
Тэрэза была спачатку замужам за Янам Браунам, каралеўскім сакратаром, удругім шлюбе за Ваўжынцам Сабалеўскім, гарадзенскім паштмайстрам63. У сувязі з гэтым цікавай уяўляецца інфармацыя С. Лазы і I. Трусава аб пабудове на «пляцу Цэхлівічоўскім» пад кіраўніцтвам архітэктара Мэйзэра у 1762-1765 гг. дома гарадзенскага паштмайстра Бадаракі64. Дадзенае сцвярджэнне можна лічыць недакладным, таму што згодна з архіўнымі звесткамі пасаду паштмайстра займаў не сам Бадаракі, а яго зяць Ян Браун, але камяніца з зямлёй да моманту складання тэстамента належала самому Бадаракі65. Можна лічыць слушным меркаванне Ю. Гардзеева, што менавіта ў гэтым будынку знаходзілася гарадзенская пошта66.
У сваім тэстаменце, які быў складзены 8 лістапада 1774 г. і актыкаваны ў кнігах гарадзенскага земскага суда 26 лістапада 1774 г.67, Юзаф Бадаракі
завяшчаў пахаваць сваё цела ў склепе Бернардынскага касцёла ў Гародні, «у якім маецца звычай хаваць тэрцыяраў». Тэрцярамі маглі называцца свецкія асобы, якія не давалі манаскіх абедаў, мелі сем’і, але абавязваліся весці сціплы лад жыцця і аказваць грашовую падтрымку касцёлу68.
У той жа крыніцы Бадаракі згадвае, што атрымаў па тэстаменту ад першай жонкі Марыяны Шульцаўны (пам. 1730 г.) палову рагавой камяніцы на Рынку па Маставой вуліцы з Судамінскім пляцам і склепам пры ім, а таксама Мысевічаўскім пляцам, на якім быў агарод і драўлянае забудаванне. Гэтыя ўладанні завяшчаў перадаць дачцэ Ружы і яе мужу Зялінскаму69. Унучцы Брыгідзе Жылінскай завяшчаў рагавы пляц над Нёманам, дзе пражываў жыд Пулталярак, і другі такі пляц, былое ўладанне Шмуклера, таксама пляц на вуліцы Азёрскай, набыты ад Карпушкі. Акрамя гэтага назаўсёды Брыгідзе перадаваўся пляц на вуліцы Рэзніцкай, атрыманы ад Сяткоўскіх. Другой унучцы, Кацярыне Жылінскай, Бадаракі завяшчаў выкупленую у кармелітаў маёмасць свайго шурына нябожчыка Тамаша Шульца, які напрыканцы свайго жыцця ўступіў у ордэн кармелітаў70. Эльжбета Жылінская атрымала ў спадчыну драўляную краму на Рынку71. Унучцы Марыяне, яе мужу гарадзенскаму бурмістру Казіміру і сыну Вінцэнту Абрамовічам завяшчаў «пляц з будынкам, дзе сам пражываў»72, а удаўцу сваёй унучкі Ганны Жылінскай, Пятру Пастольскаму, гарадзенскаму радцу, камяніцу з пляцам на Замкавай вуліцы73, брату каплану Міхалу Бадаракі было завешчана атрыманне працэнтаў ад сумы, запісанай для алтара Ісуса74. Дадзеныя звесткі сведчаць пра заможнасць першага гарадзенскага прэзідэнта, які здолеў сканцэнтраваць у руках сваіх нашчадкаў значную маёмасць.
Напрыканцы XVIII ст. з’яўляецца новая пасада гарадзенскі пракуратар. У адпаведнасці з функцыямі і задачамі пры магістраце магло быць тры пракуратара: першы фіскальны, ці судовы, другі пракуратар паліцыі, трэці спецыялізаваўся на абароне сірот і ўбогіх. Намі адшукана інфармацыя толькі пра аднаго гарадзенскага пракуратара. У прыватнасці, Юсакавіка 1777 г. на пасаду пракуратара магістрата гарадзенскага быў прызначаны Ян Юрборскі, які быў абавязаны сачыць за паступленнем падаткаў, рэгулярна рабіць справаздачы перад магістратам75.
На сённяшні момант вядомыя імёны 13 войтаў, 8 лентвойтаў, 1 віцэлентвойта, 14 бурмістраў, 29 райцаў, 21 лаўніка, 12пісараў, 1 пракуратара Гарадзенскага магістрата XVIII ст. Інфармацыя аб іх прадстаўлена ў дадатку ад артьікула за 1700-1791 гг. [гл. дадатак 2].
Унутраная дзейнасць магістрату з’яўлялася дакладна рэгламентаванай і адной з яе асаблівасцяў у XVIII ст. была абавязковая рэгістрацыя новапрыбылыху пошукахзаробкуцісталагапражыванняасоб.Спецыяльны ліст караля Аўгуста II да магістрата ад 11 лютага 1719 г. усталёўваў пільны
парадак атэстацыі бурмістрамі ўсіх асоб, што прыязджалі і прыходзілі ў горад, як хрысціян, так і жыдоў. Без атэстацыі ў магістраце і ведамасці ад яго яны не мелі права атрымаць у горадзе начлег, быць уладкаванымі на працу ці на службу76 [гл. дадатак 1, дакумент 2].