Acta Anniversaria Том 1

Acta Anniversaria

Том 1
92.73 МБ
14 верасня і 26 кастрычніка 1914 г. адбыліся пасяджэнні ўпраўлення Нясвіжскага камітэта, на якіх абмяркоўваліся пытанні аб матэрыяльнай дапамозе сем’ям і асобам, якія адчуваюць нястачу ў выніку вайны. Камітэт акрэсліў мэту  аказваць матэрыяльную дапамогу тым сем’ям і асобам, якія жывуць у межах нясвіжскіх парафій  праваслаўнай і рымакаталіцкай. Акрамя таго, Камітэт вырашыў аказваць дапамогу бежанцам, што прыбылі з Каралеўства Польскага. Сродкі Камітэта павінны складвацца з працэнтных адлічэнняў служачых Галоўнага упраўлення князя А.Г. Радзівіла, урадавых устаноў, з ахвяраванняў сябраў Камітэта і прыватных асобаў і са збораў праз асобныя квітанцыйныя кніжкі, выдадзеныя ва ўпраўленні Камітэта [1, с. 162]. Аб дзейных спагадлівых намаганнях князя А.Г. Радзівіла сведчаць заключныя словы лістападаўскай справаздачы Нясвіжскага камітэта: “Запатрабаванасць у дапамозе вялікая, таму Камітэт заклапочаны павялічэннем сродкаў. Камітэт спадзяецца, што мясцовае грамадства паранейшаму прыхільна будзе ставіцца да задач, аб якіх дбае Камітэт, і будзе рабіць пасільныя ахвяраванні” [1, с. 163].
Князь А.Г. Радзівіл таксама адзначыўся сваёй актыўнасцю па лініі Чырвонага Крыжа. Калі пачалася вайна, у заштатным Нясвіжы не было самастойнага мясцовага камітэта Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (далей  РТЧК). Дзейнічаў тут толькі пададзел Слуцкага мясцовага камітэта РТЧК пад старшынствам А.Г. Радзівіла. Таму апошні пачаў дабівацца пераўтварэння пададзела Слуцкага камітэта РТЧК менавіта ў Нясвіжскі мясцовы камітэт РТЧК “для больш шырокай дзейнасці яго адносна задавальнення мясцовых патрэб па забяспячэнні параненых воінаў неабходнай бялізнай, адзеннем і абуткам” [3, арк. 9]. 3 боку старшыні губерн
228
Дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі
скага ўпраўлення РТЧК, якім “па пасадзе” з’яўляўся мінскі губернатар А.Ф. Гірс, князь сустрэў поўную згоду, і ўжо 5 кастрычніка 1914 г. пачаў сваю дзейнасць Нясвіжскі мясцовы камітэт РТЧК, аб чым праз месяц, 7 лістапада, старшыня Галоўнага ўпраўлення РТЧК гафмейсцер А.А. Ільін “меў шчасце” паведаміць імператрыцы Марыі Фёдараўне  “найсвятлейшай апякунцы” РТЧК [3, арк. 12; 4, арк. 1].
На працягу кастрычніка 1914 г. у склад Нясвіжскага мясцовага камітэта РТЧК увайшло сем сапраўдных сяброў (Е.В. Груша, Я.В. Бароўская, К.Д. Чайкоўскі, А.К. Клейншнек, А.Г. Плюцінская, М.Р. Палівода, С.А. Гурыновіч), сем сапраўдных сяброў, якія абавязаліся рабіць штомесячныя адлічэнні на карысць Чырвонага Крыжа (Л.К. Мікуць, Л.К. Лычкоўскі, І.І. Іванча, С.А. Кулагін, П.С. Костка, І.І. Інякін, В. ГанчарэнкаГанчар), шэсць членаўспаборнікаў (В. Чарвінскі, Б. Голян, В.С. Якубёнак, В. Ласоўскі, У. Манкоўскі, I. Цэкавы) і чатыры сябрасупрацоўніка (С. Плюцінская, А. Рачыц, А. Бялецкая, Цэкавая) [4, арк. 11 адв.]. На сродкі Камітэта былі набыты чатыры пары ботаў, 23 паўкажушкі і 25 халатаў. У якасці ахвараванняў з боку грамадскасці паступілі розныя матэрыялы і рэчы: палатно, рубахі, кальсоны, панчохі, валёнкі, рукавіцы, ручнікі, прасцірадлы, коўдры, напульснікі, фуфайкі [4, арк. 22 адв.].
У радзівілаўскім Нясвіжы таксама начала дзейнічаць установа пад уражальнай назвай  “Лазарэт Чырвонага Крыжа Марыі Уладзіславаўны, Даратэі Эдуардаўны і Альбрыхта Георгіевіча князёў Радзівілаў у Нясвіжскім Замку” (“Лазарет Красного Креста Марии Владиславовны, Доротеи Эдуардовны и Альбрехта Георгиевича князей Радзивиллов в Несвижском замке”), якім загадваў лекар, калежскі саветнік Фелікс Любаміравіч Бароўскі. Прычым тэты лазарэт не быў падначалены Нясвіжскаму мясцоваму камітэту РТЧК, але падпарадкоўваўся непасрэдна Галоўнаму ўпраўленню РТЧК у СанктПецярбургу [3, арк. 13]. Дзейнасць лазарэта мела шырокі грамадскі рэзананс, аб чым сведчыць, напрыклад, той выпадак, калі ў жніўні 1914 г. на патрэбы лазарэта было ахвяравана 154 аршына (каля 110 метраў) палатна, з якога 67 аршынаў (каля 48 метраў) ахвяравана сялянамі вёскі Агароднікі і 87 аршынаў (каля 62 метраў)  прыхаджанамі Нясвіжскай Георгіеўскай царквы [3, арк. 1]. Трэба заўважыць, князь А.Г. Радзівіл утрымліваў у сваім замку лазарэт Чырвонага Крыжа не “дзеля галачкі”. Ён шчыра дбаў аб дапамозе хворым і параненым ахвярам вайны і імкнуўся прыцягнуць у свой замак лепшых
229
Юрый Снапкоўскі
медыцынскіх спецыялістаў. Нават калі з Нясвіжа ў Пермскую губерню ўладамі быў дэпартаваны як аўстрыйскі падданы доктар медыцыны Генрых Дасталь, які на працягу 14 гадоў у Вене назіраў за псіхічна хворым і паралізаваным князем Георгіем Антонавічам Радзівілам (18601914) і на момант пачатку вайны гасцяваў у Нясвіжскім замку, князь А.Г. Радзівіл асабіста звярнуўся да мінскага губернатара А.Ф. Гірса за дазволам доктару вярнуцца ў Нясвіж “для аказання медыцынскай дапамогі хворым і параненым воінам” [2, арк. 183183 адв.]. Дарэчы, губернатар пайшоў насустрач нясвіжскаму магнату.
Падчас Першай сусветнай вайны таксама дзейнічалі “Нясвіжскі камітэт па аказанні дапамогі сем’ям запасных, прызваных на вайну” (“Несвижский комитет по оказанию помощи семьям запасных, призванных на войну”) пад кіраўніцтвам князя А.Г. Радзівіла і “Хрысціянскае таварыства дапамогі бедным у г. Нясвіжы” (“Христианское общество пособия бедным в гор. Несвиже”) пад старшынствам княгіні Марыі Уладзіславаўны Радзівіл. “Памятныя кніжкі” згадваюць яшчэ некалькі дабрачынных арганізацый, што функцыянавалі ў цэнтры ардынацыі, відаць, ужо незалежна ад Радзівілаў,  такія як “Нясвіжскае хрысціянскае таварыства ўзаемнай дапамогі рамеснікаў пад назвай «Апека»” (“Несвижское христианское общество взаимной помощи ремесленников под названием «Попечение»”), “Таварыства ўзаемнай дапамогі рамеснікаў г. Нясвіжа” (“Общество взаимной помощи ремесленников г. Несвижа”) 1 “Таварыства дапамогі бедным яўрэям г. Нясвіжа” (“Общество пособия бедным евреям гор. Несвижа”) [6, с. 232].
Такім чынам, за непрацяглы час радзівілаўскі Нясвіж, цэнтр ардынацыі і заштатны горад Слуцкага павета, ператварыўся ў значны асяродак дапамогі хворым, параненым і бедным. Дарэчы, адным з тых, хто знайшоў тут часовы прытулак, быў класік рускай літаратуры Канстанцін Георгіевіч Паўстоўскі (18921968), які ў Першую сусветную вайну працаваў санітарам на тылавым ваеннасанітарным цягніку Усерасійскага саюза гарадоў, а восенню 1915 г. перайшоў у палявы санітарный атрад, каб “быць бліжэй да вайны” [7, с. 307,368]. У сваёй аўтабіяграфічнай аповесці “Неспакойнае юнацтва” Паўстоўскі апісвае выпадак, калі ў снежні 1915 г., вяртаючыся вярхом у свой атрад у сяло Замір’е пад Нясвіжам, ён патрапіў на дарогу паблізу ад перадавых пазіцый і нечакана быў паранены ў левую нагу асколкам варожай шрапнелі, ад чаго страціў прытомнасць, але
230
Дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі
паспеў перад гэтым запаліць свой электрычны ліхтарык. Па яго святле Паўстоўскага ў хуткім часе знайшлі салдатытэлефаністы, якія адправілі яго ў палявы шпіталь у Нясвіжы [7, с. 426427]. Вось якое ўражанне аказала прыфрантавая Нясвіжчына на маладога рускага санітара:
“Тады Беларусь выглядала так, як выглядаў бы стары пейзаж, павешаны ў завэдзганым буфеце прыфрантавой станцыі. Сляды мінулага былі яшчэ бачны паўсюль, але гэта была толькі абалонка, з якой выветрылася змесціва.
Я бачыў замкі польскіх магнатаў  асабліва багаты быў замак князя Радзівіла ў Нясвіжы,  фальваркі, яўрэйскія мястэчкі з іх маляўнічай цеснатой і запушчанасцю, старыя сінагогі, гатычныя касцёлы, падобныя тут, сярод чахлых балот, на заезджых іншаземцаў. Бачыў паласатыя верставыя слупы, што засталіся ад мікалаеўскіх часоў.
А зараз, падчас вайны, сталы быт, так жа як і гэтыя цьмяныя ўспаміны, сцерла дашчэнту вайна. Яна затаптала яго, загнала ў апошнія ціхія норы, заглушыла хрыплай лаянкай і лянівым громам гармат, якія стралялі і зімой, толькі каб прачысціць горла.
Але ў бесталкоўшчыне і ваеннай сумятні яўна выступалі рысы новага пераломнага часу, і ў людзей на сэрцы было трывожна, як перад павольна надыходзячай навальніцай.
Зіма стаяла гнілая. Снег падаў і раскісаў. I так стаяў, раскіслы, тыднямі. Земля была пакрыта гразкай снежнай кашай. Сырыя вятры ўпарта дзьмулі з Польшчы, гойдаючы перапрэлую салому на беларускіх халупах” [7, с. 424425].
Канешне, дабрачыннасць у Нясвіжскай ардынацыі Радзівілаў  гэта толькі кропля ў моры сусветнай дабрачыннасці часоў “Вялікай Еўрапейскай вайны”. Але, як вядома, кропля камень точыць, і сёння кожны такі асобны выпадак дзейнай спагады можа стаць натхняльным прыкладам для ўсякага, хто верыць, што сапраўднае шчасце не дасягаецца ў межах толькі ўласнай “зоны камфорту”.
Крыніцы і літаратура
1.	Беларусь в годы Первой мировой войны (19141918): Сборник документов / сост. В.В. Врублевский [и др.]; редкол.: В.И. Адамушко (председатель) [и др.]. Минск, 2014. 356 с.
231
Юрый Снапкоўскі
2.	Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі (НГАБ). Ф. 295 (Канцылярыя мінскага цывільнага губернатара). Bon. 1. Спр. 8627. Справа аб высылке аўстрыйскіх і нямецкіх падданых са Слуцкага павета (08.06.191415.10.1914). 632 арк.
3.	НГАБ. Ф. 694 (Радзівілы, князі). Воп. 3. Спр. 1190. Перапіска князя А.Г. Радзівіла з розными асобамі па пытаннях дзейнасці Нясвіжскага мясцовага камітэта Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа (21.08.1914  16.02.1915). 13 арк.
4.	НГАБ. Ф. 694. Воп. 3. Спр. 3072. Справаздачы аб дзейнасці Нясвіжскага мясцовага камітэта Расійскага таварыства Чырвонага Крыжа за кастрычнік і лістапад 1914 г. 4 арк.
5.	НГАБ. Ф. 2014 (Магілёўская губернская прысутнасць). Воп. 1. Спр. 3472. Справа аб расходах на патрэбы вайны (12.08.1914  20.02.1916). 92 арк.
6.	Памятная книжка Минской губернии и календарь на 1915 год / Издание Минского губернского статистического комитета. Минск, 1914. 443 с.
7.	Паустовский, К.Г. Беспокойная юность // Далекие годы. Беспокойная юность. Повести. Киев, 1987. С. 269509.
8.	Фотоавыстава«НевядомаяКрупшчына 18901917гг.» [Электроннырэсурс]. Рэжым доступу: http://www.krupki.net/news/fotovystava_nevjadomaja_krupshchyna_1890_1917_gg_foto_video/20140619457. Дата доступу: 01.10.2014.
232
Станіслаў Рудовіч
ВАЙНА I РЭВАЛЮЦЫЯ БЕЗ ГЕРАІЗАЦЫІ (П’ЯНЫ ПАГРОМ МІРСКАГА ПАЛАЦА Ў 1917 Г. ЯК ТЫПОВЫ ЭПІЗОД ВАЕННАРЭВАЛЮЦЫЙНАЙ РЭЧАІСНАСЦІ)
Войны, якія вяла Расія, а затым СССР, у расійскай і савецкай гістарыяграфіі традыцыйна трактаваліся як гераічныя дзеянні ў імя абароны Айчыны, як праявы патрыятызму і доблесці дзеля захавання свабоды і незалежнасці Радзімы. Пры такім падыходзе войны як масавыя ўзброеныя канфлікты паміж дзяржавамі атрымлівалі найвышэйшае палітыкаідэалагічнае і маральнае апраўданне. Яшчэ больш пазітыўнымі ідэалагічнымі і маральнымі характарыстыкамі надзяляліся ў савецкія часы рэвалюцыі  маштабныя і таксама, як правіла, узброеныя сутыкненні сацыяльнапалітычных сіл у рамках аднаго грамадства. Такі, у значнай ступені апалагетычны, погляд пераважае і ў беларускай постсавецкай гістарыяграфіі.