Ля сцен старадаўняга Мірскага замка разгарнулася сапраўдная вакханалія. Палац перапоўніўся узбуджанымі салдатамі. Яны адкупорвалі бутэлькі або адбівалі іх рыльцы і прагна паглыналі змесціва. Не дзіўна, што неўзабаве пачаліся буянствы і разгром палаца. Некаторыя афіцэры і чле 237 Станіслаў Рудовіч ны вайсковых камітэтаў спрабавалі ўтаймаваць разбушаваны натоўп, але іх ушчуванні на п’яных не дзейнічалі. Цвярозых хапалі і гвалтоўна ўлівалі ім у рот віно. На наступны дзень разгром узмацніўся. Гэтаму паспрыяла новае адкрыццё апрача віна, у падвалах знайшлося шмат бочак старкі1. Бочкі выкочвалі на двор і разбівалі. Да палаца падцягваліся ўсё новыя партыі салдат з кацялкамі, вёдрамі і іншым посудам. Разгром працягваўся тры дні. Знішчалася ўсё багатая бібліятэка, унікальная карцінная галерэя; мэбля і раялі выляталі з вокнаў другога паверха. Палац быў спалены2. На буйную суму быў абрабаваны Наваградскі прадвадзіцель дваранства, што пражываў у маёнтку СвятаполкМірскага. Калі ў палацы ўсё ўжо было знішчана, п’яны натоўп у пошуках новых порцый алкаголю кінуўся ў мястэчка, якое ў значнай ступені было населена яўрэямі. Ад яўрэйскага пагрому ўратавала прыбыццё ў Мір у баявым парадку аднаго з палкоў, члены камітэта якога заявілі п’яным буянам, што калі на працягу гадзіны яны не пакінуць мястэчка усе будуць пераколатыя. Гэта падзейнічала, і падгулялы натоўп пачаў разыходзіцца [3; 13; 14]. Трагікамічныя падзеі ў Міры атрымалі значны розгалас. Інфармацыю пра іх распаўсюдзіла Петраградскае тэлеграфнае агенства (ПТА) [8; 14]. Расследаваннем акалічнасцей, што прывялі да разгрому палаца СвятаполкМірскага, заняўся Выканаўчы камітэт Заходняга фронту ў Мінску [14]. Выканаўчы камітэт 2й арміі ўтварыў спецыяльную камісію для росшукаў і знішчэння спіртных напояў у прыватнаўласніцкіх маёнтках прыфрантавой паласы [16]. Усерасійская пагромная вакханалія вымусіла да прыняцця пэўных захадаў на ўрадавым узроўні. Кааліцыйны Часовы ўрад на чале з князем Г. Я Львовым пастановай ад 13 мая 1917 г. уводзіў супраць п’янства заканадаўчыя нормы, якія знешне выглядалі амаль што драконаўскімі. 1 Старка (польск. starka) — моцны алкагольны напой з утрыманнем спірту 40 43% аб’ёму і больш, які атрымлівалі шляхам старэння моцнай жытняй гарэлкі ў дубовых бочках зпад віна з дадаткам яблыневага і грушавага лісця, кветак ліпы. 2 Паводле В. В. Калніна, пажар у палацы СвятаполкМірскіх здарыўся ў 1914 г. (Калнін, В. В. Мірскі замак = The Mir Castle. 2е выд. Мінск, 2005. С. 114). На інтэрнэтсайце замкавага комплекса “Мір” сцвярджаецца, што палац згарэў у 1915 г. (Электронны рэсурс: http://www. mirzamak.by/ru/mirskie.html. Дата доступу: 28. 08. 2014). У святле пададзеных намі фактаў гэтыя даты, верагодна, патрабуюць карэкціроўкі. 238 Вайна і рэвалюцыя без гераізацыі За з’яўленне ў публічным месцы ў стане яўнага ап’янення і за ўжыванне спіртных напояў у публічных месцах, якое магло паслужыць спакусай для іншых, прадугледжвалася турэмнае зняволенне да 1,5 гадоў. У выпадку, калі такога кшталту дзеянні суправаджаліся гвалтам над асобай, крадзяжом і псаваннем чужой маёмасці, уварваннем у чужое жыллё, вінаватых належала пазбаўляць усіх правоў стану і ссылаць на катаржныя работы на 68 гадоў (пры наяўнасці такога правапарушэння) або на 4 6 гадоў (пры замаху на такія дзеянні) [9; 5]. Праблема, аднак, палягала ў тым, што Часовы ўрад не меў ні сіл, ні часу, каб праводзіць у жыццё свае рашэнні. Таму, нягледзячы на фармальнае дзеянне “сухота закону”, п’янства з яго неад’емнымі атрыбутамі дэбошамі і пагромамі працягвалася як сярод цывільных жыхароў, так і сярод вайскоўцаў. Ужо ў чэрвені 1917 г. інцыдэнт, аналагічны мірскаму, здарыўся ў маёнтку памешчыка Хялкоўскага, за 16 вёрст ад Маладзечна (раён дыслакацыі 10й арміі). Падраздзяленне казакоў выявіла тут замураваны цэглай вінны склеп, у якім захоўваліся запасы спіртнога да 200 вёдзер старкі і да 100 вёдзер мёду. Казакі перапіліся і ўчынілі разгром сядзібы, знішчылі каштоўную бібліятэку і папсавалі мэблю [4; 18]. Аб пакаранні пагромшчыкаў не паведамлялася. Адсутнасць у краіне ўстойлівай, кансалідаванай улады пры нізкай палітычнай і агульнай культуры насельніцтва вяло да паглыблення розных сацыяльных дэфармацый, падзення маралі, нарастания анархічных праяў. За рэвалюцыйныя месяцы 1917 г. яшчэ больш шырокія маштабы набыло самагонаварэнне. Тагачасныя газеты стракацелі паведамленнямі аб затрыманні міліцыяй розных асоб за продаж спіртнога, аб выкрытых хатніх “вінакурных заводах”, аб п’яных бясчынствах у грамадскіх месцах, аб атручваннях спіртнымі сурагатамі і г. д. У Мінску сумнеўную славу буйнога асяродка самагонаварэння набыў Камароўскі лес, які ператварыўся ў сапраўдную крымінагенную зону. Злоўленых самагоншчыкаў падвяргалі штрафам і арыштам, аднак гэтыя меры давалі слабы эфект. Масавае п’янства набывала маштабы народнага бедства. Прычым слабасць да “зялёнага змея” зведвалі не толькі простыя абывацелі, але і палітычныя актывісты: калі верыць тагачаснаму мінскаму публіцысту Д. Д. Бохану, «эсдеки и эсеры все пьющий был народ» [10]. 239 Станіслаў Рудовіч 3 перамогай Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўсталяваннем диктатуры бальшавікоў алкагольнапагромная эпапея спынілася не адразу. Наадварот, як адзначаюць даследчыкі, бунтарскія элементы гарадскога і сельскага плебсу, уявіўшы сябе гаспадарамі краіны, паспяшаліся адсвяткаваць доўгачаканую перамогу над “буржуямі” [11, с. 64]. У Петраградзе, дзе налічвалася, паводле розных звестак, ад 570 да 700 вінных складоў з запасам! спіртнога на суму ў некалькі дзясяткаў мільёнаў рублёў, гэта “святкаванне” адбывалася пад лозунгам “Дап’ём раманаўскія рэшткі!” [20, с. 186]. 3 26 кастрычніка ў сталіцы распачалася чарада бесперапынных вінных пагромаў, якія набылі шырокі размах і працягваліся не менш за два месяцы (да пачатку 1918 г.). Апафеозам паслякастрычніцкай пагромнай эпапеі можна лічыць паўторны “штурм” Зімняга палаца 2325 лістапада 1917 г. (у адрозненне ад першага, ён сціпла замоўчваўся савецкай гістарыяграфіяй). Склеп Зімняга палаца быў галоўным сховішчам краіны, у якім захоўваліся элітныя напоі агульным коштам больш за 5 млн. долараў [20, с. 186]. Палац ахоўваўся чырвонагвардзейцамі, але іх сіл было недастаткова для стрымлівання натоўпу ўзброеных салдат і гарадскіх плебеяў, якія ўварваліся ў палац і ўзламалі дзверы склепа. Уся падлога ў склепе аказалася залітая віном вышынёй на паўаршына3, і некаторыя ўшчэнт п’яныя пагромшчыкі, упаўшы ў тэту вінную лужыну, захлынуліся ў ёй. На плошчу Зімняга палаца прыбывалі ўсё новыя натоўпы, пачалася стральба. Для ўціхамірвання граміл былі выкліканы браневікі, але нават пагроза пагалоўнага расстрэлу не спыніла рабаванне. Пагром царскага склепа скончыўся толькі тады, калі ўсе бутэлькі былі пабітыя, а віно, што заліло склеп, выпампавана насосам! ў Няву [2, с. 183187]. У лістападзе снежні 1917 г. буйныя п’яныя пагромы адбыліся таксама ў Яраслаўлі, Маршанску, Сарапуле, Вышнім Валачку, Гжацку, Галічы [11, с. 65]. Масавыя эксцэсы на глебе п’янства мелі месца ў паслякастрычніцкія месяцы і ў Беларусі. У лістападзе 1917 г. у Мінск перыядычна прыбывалі цыстэрны са спіртам, што выклікала ажыятаж і бясчынствы сярод салдат і мясцовага насельніцтва. 3 мэтай недапушчэння новых інцыдэнтаў 3 Аршын = 0,71м 240 Вайна І рэвалюцыя без гераізацыі Ваеннарэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту распарадзіўся выліць некалькі цыстэрн на платформе Козырава4, у выніку там утварыліся сапраўдныя спіртныя азёры. Натуральна, гэта яшчэ больш узбудзіла тых, хто прагнуў хмяльнога зелля. У Козырава пацягнуліся салдаты, сяляне, жанчыны, дзеці. Многія, напіўшыся, падалі, як мерцвякі. Натоўпы п’яных дэбашырылі, усчалася стральба, у ходзе якой адзін хлопчык быў забіты [19]. Выпадак у Козыраве стаў адной з падстаў для ўвядзення ў Мінску ваеннага становішча. Аналагічныя п’яныя інцыдэнты, рабаванні спіртнога адбываліся ў канцы 1917 пачатку 1918 гг. у Віцебску, Оршы, Жлобіне і іншых мясцовасцях. Паводле ацэнак даследчыкаў, пры падаўленні вінных пагромаў загінула людзей у шмат разоў болей, чым пры ўзяцці Зімняга. М. Горкі занатаваў у тыя дні: “У час вінных пагромаў людзей прыстрэльваюць, як шалёных ваўкоў, паступова прывучаючы да спакойнага вынішчэння бліжняга” [7, с. 98]. Толькі такімі дыктатарскімі мерамі бальшавікам удалося да пачатку 1918 г. некалькі ўтаймаваць хвалю п’янай пагромнай анархіі. Крыніцы і літаратура 1. Булдаков, В. П. Имперство и российская революционность (Критические заметки) // Отечественная история. 1997. № 2. С. 23. 2. Веселие Руси. XX век. Градус новейшей российской истории: от «пьяного бюджета» до «сухого закона». 2е изд. М., 2012. С. 183187. 3. Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 13 и 20 мая. 4. Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 19 мая. 5. Вестник Минского губернского комиссариата. 1917. 24 июня; 6. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4: Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец ХУШ пачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш. Мінск, 2005. С. 435436. 7. Горький, М. Несвоевременные мысли: Заметки о революции и культуре. М., 1990. С. 98. 8. День. 1917. 12 и 19 мая. 9. День. 1917. 18 мая; 4 Козырава пасёлак на паўднёвым ускрайку губернскага Мінска, праз які праходзіла ЛібаваРоменская чыгунка. Зараз частка горада (заўв. рэд.) 241 Станіслаў Рудовіч 10. Додо [Бохан Д. Д.]. Минские силуэты // Минская газета. 1917. 28 июля. 11. Канищев, В. Допьем романовские остатки! Пьяные погромы в 1917 году И Родина. 1997. №8. С. 63. 12. МакКи, А. Сухой закон в годы Первой мировой войны: причины, концепция и последствия введения сухого закона в России. 19141917 гг. // Россия и Первая мировая война (Материалы международного коллоквиума). СПб., 1999. С. 156. 13. Минская газета. 1917 13 и 18 мая; 14. Минский голос. 1917. 13, 18 и 19 мая; 15. Минский голос. 1917. 27 мая. 16. Мусаев, В. И. Пьяные погромы в Петрограде в конце 1917 начале 1918 г. // Клио. 2011. №8 (59). С. 111, 112, 114. 17. Никто не хотел убивать [Интервью с директором ИНИОН РАН академиком Ю.С. Пивоваровым] // Русский мир.ги. 2014. № 4. С. 5963. 18. Новое время. 1917. 25 июня (8 июля).